Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Ад ліпеня 1948 г.Янка Філістовіч з групай сяброў пачаў выдаваць часопіс „Моладзь^, які хутка набыў папулярнасьць сярод беларускіх эмігрантаў у розных краінах сьвету. Пазьней была заснаваная ў
* „Моладзь“ — беларускі часопіс, які ў 1948—1954 гг. выдаваўся ў Парыжы. Рэдактары — Янка Філістовіч, Міхась Наўмовіч.
Парыжы Беларуская незалежніцкая арганізацыя моладзі, старшынём якой у сакавіку 1949 г. абраліЯнку Філістовіча. Гэтая яго пасьпяховая дзейнасьць пры наяўнасьці мінімальных фінансавыхрэсурсаў, магчыма, кагосьці й раздражняла са „старэйшых таварышаў“, ідэалягічных аднадумцаў, якія маглі пабачыць у маладым дзеячу патэнцыйнага канкурэнта. Можна ўяеіць, як перажываў Янка, калі даведаўся пра пагалоску, якую распаўсюджвалі нядобразычліўцы, што ён... савецкі агент.2
Філістовіча ратавала гісторыя, якой ён захапляўся, шукаў усё, што датычыла Беларусі й яе мінуўшчыны, друкаваў артыкулы ў „Моладзі“. Навучаньне на гістарычным факультэце ўнівэрсытэту ў Сарбоне адкрывала перад маладзёнам пэрспэктывы навукоўца. Але ўзьніклі праблемы — атэстат Украінскай акадэміі, як высьветлілася, не пацьвярджаў атрыманьня сярэдняй адукацыі. Трэба было сыходзіць. Яшчэ да гэтага Філістовіч зьбіраўся пераехаць у Бэльгію, у Лювэнскі ўнівэрсытэт. I вось у сакавіку 1951 г. гэты праект быўрэалізаваны, ён стаў студэнтам 4-га курсу гістарычнага факультэту. АднакЛювэн быў ня толькі месцам, дзе некалькі дзясяткаў маладых беларусаў атрымалі магчымасьць здабыць вышэйшую адукацыю, гэта яшчэ была й пляцоўка, наякой шукалі„жаўнераўхалоднай вайны“.
Сябры Янкі Філістовіча (і, як выявілася, ня толькі сябры) ведалі пра ягоную мару — вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб паўдзельнічаць у яе вызваленьні. Праўда, ён хацеў гэта зрабіць на пачатку новай вайны — вольных краінаў Захаду супраць сталінскага СССР3. Маладому беларусу ж прапанавалі паляцець на Бацькаўшчыну яшчэ ў мірны
2 Пра гэта піша дасьледнікАлег Ліцкевіч. Гл.: Лнцкевнч, О. „Рухзусім незалежніцкі...". Малонзвестные факты нз жнзнн амернканского шпнона Янкн Фнлнстовнча // Беларуская думка (Менск). № 8. Жнівень 2009, С. 75.
3 ,Л ўздыхаю да вайны, як казак, гледзячы на каня, якога ён ня можа аб’езьдзіць“, — пісаў Янка Філістовіч Міхасю Наўмовічу 17 верасьня 1950 г. (Гл.: Месца выданьня — Парыж. Быбраныя старонкі часопіса „Моладзь“ (1948—1954). Мінск: „Беларускі кнігазбор“, 2004. С. 386). Філістовіч у гэты час перапісваўся зь беларускім вайсковым дзеячам палкоўнікам Францам Кушалем, якому выказваў сваю засьцярогу наконт адсутнасьці арганізаванага беларускага вайсковага руху на выпадак пачатку Трэцяй сусьветнай вайны. Куіпаль заклікаў Філістовіча й іншых маладых беларусаў да актыўнай арганізацыйнай працы: Лык да працы!... Арганізуйцеся ірыхтуйцеся!“ (Моладзь. № іо. 1949). А сам разам зь сям’ёй у 1950 г. зьехаў з Эўропы ўЗША.
час, і ён пагадзіўся. Існуе нямала вэрсій, чаму Янка Філістовіч пайшоў на такі крок: нібыта быў шантаж, нібыта ледзь не гвалтам яго забралі ў школу амэрыканскай выведкі4. На наш погляд, гэта было ягонае рашэньне. Праўда, пад ціскам абставінаў, у якіх ён апынуўся, пад уплывам расчараваньня ў некаторых лідарах тагачаснай беларускай эміграцыі. Філістовіч ня змог зьмяніць сытуацыю на чужыне, але вырашыў паспрабаваць рэалізаваць некаторыя свае мары на Бацькаўшчыне.
Дэсант з амэрыканскага самалёту адбыўся ў верасьні 1951 г. Янка Філістовіч дзейнічаў у Беларусі на працягу году, быў арыштаваны. Беларускія эмігранты, а пасьля й Аляксандар Лукашук,
Янка Філістовіч, 1950 г. Са збораў С. Ярша
распаўсюдзілі памылковую вэрсію прарасстрэл Філістовіча ў дзень сьмерці Сталіна, 5 сакавіка 1953 г. Насамрэч, судовы працэс пачаўся толькі 17 кастрычніка 1953 г., а скончыўся 5 лістапада. Янка Філістовіч быў асуджаны дарасстрэлу. Прысуд мог быць выкананы 19 сакавіка 1954 г. Менавіта гэтая дата сьмерці Філістовіча была пазначаная ў лісьце польскага Чырвонага Крыжа, які ў красавіку 1959 г. атрымала ягоная сям’я5.
Творчая спадчына Янкі Філістовіча, частка яго ліставаньня ўжо надрукаваныя альбо выкарыстоўваліся ў навуковых, навукова-папулярных працах6. Ліставаньне ж з Міколам Скабеем заставалася па-
4 Пра гэта пішаўсваіхуспамінах Аляксандар Яцэвіч (Алесь Змагар). Гл.: Змагар, А. Успаміны пра беларускіх нацыяналістаў / / Спадчына. № 4 (141). 2000. С. 180—181.
5 Філістовіч, Галіна. За кожнай хвояй я бачыла брата (інтэрвію) // Беларускі рэзыстанс. № 1. 2004. С. 31—32.
6 Лукашук, Аляксандар. Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста. Менск: Наша ніва, 1997. — 8о с.; Змагар, Алесь. Успаміны пра беларускіх нацыяналістаў // Спадчына. № 4 (141). 2000. С. 171—181; Панькоў, Мікола. Хроніка
за ўвагай дасьледнікаў. Яго выявіла ў архіўных зборах Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане Натальля Гардзіенка. У адрозьненьне ад „афіцыйных“лістоў да розных дзеячаў эміграцыі ці арганіуацый, сваяку Міколу Скабею Янка Філістовіч давяраў нямала сваіх разважаньняў, перажываньняў, плянаў. Тым большая іх каштоўнасьць, тым большая да іх цікавасьць.
У лісьце да біскупа Часлава Сіповіча, заснавальніка Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны, Мікола Скабей 25 чэрвеня 1978 году пісаў: „Сябра Калодка паведаміў мяне, што рукапісы в. п. Алеся Салаўя і Янкі Філістовіча патрэбныя бібліятэцы-музэю“. Сярод дасланага з Аўстраліі ў Вялікабрытанію былі сем лістоў Філістовіча, напісаныя ад верасьня 1948 г. да сьнежня 1949 г.Уіх дзеяч піша пра грамадзкія справы, выданьне часопіса „Моладзь“, розныя мерапрыемствы, сваё навучаньне. Скрозь усё ліставаньне праходзіць несуцішная туга па Радзіме. Янка Філістовіч спадзяецца на новую вайну, якая адкрые шлях для „павароту на Бацькаўшчыну", гатовы ўзяць аўтамат і змагацца супраць савецкіх уладаў.
Пра асабістае жыцьцё Філістовіч піша няшмат, а аднойчы заяўляе: „Жыцьцё маё асабістае для мяне не існуе...“. Ягоная бліжэйшаямэта:„навучаньне і праца для Бацькаўйічыны“. Ігэтаму ён аддае ўсе свае сілы. Дасьледнік Алег Ліцкевіч сьцьвярджаў, што Янка Філістовіч на эміграцыі адвярнуўся ня толькі ад польскасьці, але й ад рэлігіі7. Аднак ягоныя лісты да Міколы Скабея сьведчаць пра адваротнае: Філістовіч заставаўся шчырым вернікам.
Зьмяшчаем у гэтым нумары „Запісаў БІНіМ“ некалькі лістоў Янкі Філістовіча, якія, магчыма, дазволяць лепш зразумець матывы эмігранта, што наважыўся на рызыкоўны палёт за „жалезную заслону“.
беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). Мінск, 2001. С. 50; Месца выданьня — Парыж. Выбраныя старонкі часопіса „Моладзь" (1948—1954). Мінск, 2004. — 444 с.
7 Лнцкевнч, О. „Рух зусім незалежніцкі...“. Малонзвестные факты нз жнзнн амернканского шгшонаЯнкн Фнлнстовнча... С. 75.
Sevres8 28/9 — [19148 г.
Дарагі Дзядзька Мікола!
Вельмі выбачаюся за гэтак доўгае маўчаньне. Зразумейце, што я заўсёды так заняты, што нат не магу дабраць часу на адпісаньне лісту. Але ўпярод буду старацца, каб гэта не паўтарылася. Калі б Вы маглі, я б Вас вельмі прасіў: прысылайце да нас артыкулы аб Вашым жыцьці і ўражаньні ў Аўстраліі, што мы будзем зьмяшчаць у нашым часапісе „Моладзь", якога я зьяўляюся адказным рэдактарам. Разумею, што ён маіць вельмі шмат недахопаў, але той, хто зразумее, у якіх абставінах ён выдаецца — ня будзіць на гэтыя недахопы зьвяртаць вялікай увагі, бо будзіць разумець іх прычыну.
Вельмі мяне цешыць тое, што Вам у Аўстраліі жывецца нядрэнна, а ‘шчэ больш тое, што бальшыня з Вас „застанецца добрымі беларусамі“. Начай і быць ня можа, бо ‘шчэ бацька беларускага друку Ф. Скарына вучыў гэтаму.
Вашу просьбу адносна Камінскага9 выканаю з ахвотаю. Аб рэзультатах напішу ў наступным лісьце.
Што адносіцца да мяне — як раней вучуся, вучуся і яшчэ раз вучуся, адно — туга не дае супакою, але гэта ’шчэ лепш на мяне дзейнічае ў выглядзе падбадзёрваньня. Я веру, як у Бога, у нашу сьветлую будучыню. Таму я ўсялякую працу выконваю з азартам і ахвотна, ведаючы, што гэта мне прыдасца зь пераду.
„Вакансу“10 я нямаю, вучуся фр[анцускай] мовы, матэматыкі, праца з журналам і наогул усебаковае навучаньне гэтак хутка забірае ў мяне час, што я сам не ўсьпяваю азірнуцца.
Даўно-ж гэта было, калі я ‘шчэ васемнаццацігадовым хлапцом быў у Вас у Вялейцы — я ўжо маю двацц[ац]ь два гады. Але дзякаваць Богу я вельмі мала страціў надарма часу. Нат’ і тое, што я месяцамі не вылазіў зь цягніка, а ўсё езьдзіў, не пашло надарма.
8 Sevres — паўднёва-заходні прыгарад Парыжу.
9 He зусім зразумела, хто маецца на ўвазе. Сярод беларускіх эмігрантаў былі вядомыя двое Камінскіх. Адзін зь іх — Ігнат, які ад пачатку 1950-х гадоў жыў у Таронта, быў актывістам мясцовага Беларускага Нацыянальнага Аб’яднаньня, царкоўнага камітэта беларускай праваслаўнай царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Другі — Барыс (пам. 1969), пры канцы 1940-х атрымаў сьвятарскі сан і выехаў у Аўстралію, дзе жыў у Квінслэндзе, а пазьней — у Заходняй Аўстраліі. Вядома, што дзявочае прозьвішча Камінская мела жонка Міколы Скабея Настасься.
10 Маецца на ўвазе „вакацыяў".
Сытуацыя ў нас становіцца штораз лепш аб нашай справе павароту на Бацькаўшчыну. Зразумела, што не бяз аўтамату, але гэтага толькі нам і патрэбна11.
Мая навука распачнецца толькі ў пачатку лістападу, так, што з мовай шмат падганю. Хоць я яе ўжо нядрэнна знаю, аднак, каб з рэзультатам студ’яваць мой прадмет, патрэбна яе знаць шмат ляпей.
Найлепшыя прывітаньні ўсім братом Беларусам у Аўстраліі з думкай у лепшаю долю нашай Бацькаўшчыны, як і Вам, застаец[ц]а Ваш
Янка
Жыве Беларусь!
Sevres, іо/ХІ 1948 г.
Дарагі дзядзь[ка] Мікола!
Ваш ліст з 24/Х я атрымаў, вельмі рад і шчыра дзякую. 3 трох Вашых лістоў пісаных на мой стары адрыс, я атрымаў толькі адзін, вось таму і дайшло да непаразуменьня.
Цікава, што ёсьць там Сп. Калодкі12 ліст, ён пішыць адносна ўпаўнаважаньня на Кангрэс13. Калі мы яго не атрымаем, тады Сп. Прэзыдэнт14 жадае, каб я Вас заступіў без яго, тым болып, што ён спадзяецца з Вашага боку адносна гэтага няма засьцярог. Ліст айцу Гарошку я перадаў, як і прывітаньне ад Вас яму і Сп. Прэзыдэнту, ад іх перасылаю прывітаньне. Адносна дырэктываў пагутару зь ім у пятніцу, калі ён мяне прымае адзін. Я зьяўляюся ў іх за свайго і перш быў штодня там, аднак бачучы чалавека пры працы, не магу перашкаджаць і таму стараюся выкарыстаць вольныя хвіліны. Вельмі шкада, што Вы гэтак загружаные і таму не можэце праводзіць належнае арганізацыйнай працы, а бяз гэтага бальшыня нашай эміграцыі менш сьведамай можа