Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Да моцных бакоў публікацыі варта аднесьці яшчэ й праведзеную карпатлівую працу над навукова-даведачным апаратам. Дзёньнік забясьпечаны ня толькі грунтоўным уступным артыкулам з трох частак („Юзаф Альфонс Драгамір Патрыкоўскі. Жыццё і дзейнасьць“, „Дзёньнік Ю.А. Патрыкоўскага“, „Заўвагі выдаўца“), які займае агулам каля 40 старонак тэксту й мае ўласную навуковую каштоўнасьць, але й біяграфічнымі даведкамі пра шматлікіх згаданых у ім асобаў, у тым ліку й прадстаўнікоў эміграцыі, і заходнеэўрапейскіх палітыкаў і чыноўнікаў. Істотна аблягчае выкарыстаньне твора ў дасьледаваньнях наяўнасьць геаграфічнага й (яшчэ больш важнага) асабовага паказьнікаў (напрыклад, у асабовым паказьніку болын за 3 тыс. пазыцыяў).
Ганна Аўсінска зьвяртае асобную ўвагу на дзёньнік як на „цікавы дакумэнт польскай мовы XIX стагодзьдзя", адной з асаблівасьцяў якой ёсьць „пэўныя налёты віленскага дыялекту"21.
21 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 41.
Зьмест дзёньніка дастаткова разнастайны. Апісаньне падзеяў, што адбываюцца вакол і сьведкам якіх ён быў, зьяўляецца для Патрыкоўскага важным. Тут і штодзённыя праблемы беднага выгнаньніка, і сямейныя акалічнасьці свае й сваіх землякоў, і палітычныя падзеі ў Францыі, прычым часам вельмі дробныя, і ўласныя думкі пра тыя ці іншыя захады ўладаў ці дзеяньні эмігрантаў, і разважаньні пра мінуўшчыну й будучыню Польшчы, і цытаты з пэрыядычных выданьняў, і шмат чаго іншага. Аднак сярод усёй разнастайнасьці зьместу, варта спыніцца на некаторых момантах, якія зьяўляюцца асабліва карыснымі для дасьледнікаў эміграцыі.
Увагі гісторыка заслугоўвае паведамленьне Патрыкоўскага пра прычыны эміграцыі такой вялікай, нябачанай раней колькасьці ўдзельнікаў антырасейскага змаганьня. У агульных развагах пра пераход былых паўстанцаў празь Нямеччыну ён піша: „Мы выехалі з Караляўца ўсе вясёлыя, бомы накіроўваліся ў Францыю, а нам казалі, што французы — у вайне з маскалямі, ішто польскія легіёны павінны фарміравацца адразу пасьля нашага прыбыцьця. Таму мы сьпяшаліся ў гэтую Францыю стрымгалоў, і ніякая сіла, ніякая магутнасьць не былі здольныя затрымаць насу адным месцы даўжэй, чым таго вымагала патрэба"22.
Для дасьледніка дзейнасьці былых паўстанцаў зь Беларусі й Літвы ў першую чаргу будуць цікавымі зьвесткі пра дзьве арганізацыі г. зв. „ліцьвінскай плыні“ — Таварыства братэрскага аб’яднаньня й Таварыства літоўскага й рускіх зямель — і пра супярэчнасьці паміж „ліцьвінамі“ й „караняжамі" ў калёніі ў Бэзансоне.
Паведамленьні пра згаданыя супярэчнасьці цалкам адсутнічаюць у падрабязных падзённых запісах Патрыкоўскага падчас амаль двухмесячнага падарожжа празь Нямеччыну ў студзені — лютым 1832 г., але пачынаюць трапляцца ўжо ў першыя тыдні знаходжаньня эмігрантаў у Бэзансоне. Першая зь іх датуецца 13 сакавіка — усяго празь іо дзён пасьля прыбыцьця ў калёнію: „Усё большыя сваркі паміж старымі й новымі вайскоўцамі. Старыя, зьдзекуючыся, называюць маладых „паўсталыя“, а маладыя старых „палеглыя“. Такі ж самы разлад паміж ліцьвінамі й караняжамі23. На працягу сакавіка й красавіка 1832 г. такія паведамленьні зьяўляюцца рэгулярна кожныя некалькі дзён: „сваркі й нязгоды паміж караняжамі й палякамі з іншых правінцый усё большыя“ (15 сакавіка), „гэтыя адозвы (ТЛРЗ — З.М.) былі дрэнна прынятыў „калёніі“, асабліва караняжамі“ (24 сакавіка),„пра-
22 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 80.
23 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 97.
вінцыяналізм закраўся паміж намі. Караняжы прасьледаваць пачалі ліцьвінаў, называючы іх „паўсталыя“, ліцьвіны ў адказ зьдзекавацца пачалі з караняжаў, называючы іх „палеглыя^22 й „пасьля збору калон Яновіч25 стараўся адразу разьдзяліць на палякаў і ліцьвінаў, на старых і новых афіцэраў, на студэнтаў і вайскоўцаў, а праз гэта павялічваліся сваркі, нянавісьці й найбольшыя прасьледаваньні" (абедзьве — падсумаваньне сакавіка), „Кайсевіч26 чытаў вершы пра разрозьненасьць у „калёші“ паміж палякамі й ліцьвінамі“ (5 красавіка) і некалькі іншых. Аднак ужо пачынаючы ад траўня падобныя згадкі ўсплываюць рэдка й не ў такой эмацыйнай афарбоўцы, напрыклад, „усё большыя непаразуменьні паміж караняжамі й ліцьвінамі“ (11 лістапада 1832 г.),„сваркг няспынныя старых вайскоўцаў з пасьлярэвалюцыйнымі, караняжаў зь ліцьвінамі, афіцэраў са стпудэнтамі й інш. “ (падсумаваньне за верасень 1833 г.).
Пра дзейнасьць ТЛРЗ Патрыкоўскі згадвае ў некалькіх запісах за сакавік і красавік 1832 г. Першы зь іх — ад 24 сакавіка — зьмяшчае толькі кароценькае паведамленьне пра заснаваньне таварыства, пры ім — Літоўскага вайсковага камітэту, і прысылку акта заснаваньня, статута, адозвы й інш. у Бэзансон27. Болып цікавым зьяўляецца другое паведамленьне — ад 19 красавіка 1832 г. пра прыезд капітана Міхала Лісецкага, які быў высланы ў Безансон ад ТЛРЗ з мэтай пошуку падтрымкі для таварыства ў францускіх правінцыях і збору зьвестак пра „ліцьвінаў“ і „русінаў", што там знаходзіліся. Пры гэтым паведамленьне Патрыкоўскага не супярэчыць справаздачы Лісецкага ў Парыжы пасьля вяртаньня і дапаўняе яе28. Цікава таксама апісаны Патрыкоўскім
24 Частковы паўтор фразы тлумачыцца фарміраваньнем дзёньніка для выданьня зь некалькіх рукапісаў на падставе розных варыянтаў нататак Патрыкоўскага ў яго зборах.
25 Палкоўнік Алаізі Яновіч зьяўляўся камэндантам калёніі эмігрантаў у Бэзансоне.
26 Геранім Кайсевіч зьяўляўся аўтарам некалькіх паэтычных твораў на пачатку эміграцыі. У далейшым ён набыў вядомасьць як адзін з заснавальнікаў эміграцыйнага Таварыства ўваскрэшанцаў, куды ўваходзілі польскія сьвятары й якіх часам нават называлі польскімі езуітамі.
27 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 101—102.
28 Пратакол ТЛРЗ ca справаздачай гл.: Biblioteka Narodowa (далей — BN). Rkps. II.7871. Odpisy dokumentow Towarzystwa Litewskiego i Ziem Ruskich z lat 1831—1836. K. 109; B. Czart. Rkps. 5356. Organizacja Towarzystwa Litewskiego. Protokoly posiedzen z lat 1831—1832. K. 99.
выпадак, калі ТЛРЗ стала нават прадметам, празь які адбыўся паядынак падпалкоўніка Вінцэнта Матушэвіча з афіцэрам Шылінгам29. Ня меншую ўвагу павінен выклікаць і запіс ад 1 студзеня 1834 г. пра вышэй згаданага Міхала Лісецкага й пра ягоную незадаволенасьць ТЛ РЗ (калі таварыства ўжо ня дзейнічала): „ЛісецкіМіхал найбольш гневаўся на Таварыства Літоўскае (як ён называў), што дзейнічае без яго ўлады, гаворачы, што «і мы былі, гаварылі і дзейнічалі ў Літве. Цікава, чаму сёння нічога не ведаем»^0.
Дзёньнік зьяўляецца адной з трох крыніц, зь якога вядома пра публічнае паседжаньне ТЛРЗ 25 сакавіка 1833 г. з нагоды другой гадавіны паўстаньня ў Літве, Беларусі й Украіне31. Пры гэтым запіс Патрыкоўскага, падобны ў пераліку прамоўцаў ды прысутных і апісаньні агульнай хады мерапрыемства, адрозьніваецца ад артыкула Адама Міцкевіча32 й пратаколу ТЛРЗ ад 31 сакавіка 1833 г.33 Галоўныя адрозьненьні — дастаткова падрабязнае апісаньне прамовы дырэктара Вышэйшай гандлёвай школы ў Парыжы Адольфа Бланкі, чаго няма ў іншых крыніцах, і адсутнасьць крытыкі „нязгодных з духам тавары.ства“ прамоваў ды парадку правядзеньня ўсяго мерапрыемства, што ў іншых крыніцах складае асноўную частку. Верагодна, Патрыкоўскі атрымаў зьвесткі ў дастаткова далёкім ад Парыжу Бэзансоне зь ліста кагосьці з удзельнікаў, высланага адразу пасьля правядзеньня, і ўжо пазьней зрабіў адпаведны допіс у дзёньнік.
У дадатках да дзёньніка зьмешчаны два дакумэнты — „Копія пратаколу арганізацыйнага паседжаньня Літоўскага вайсковага камітэту ад 18 сакавіка 1832 г. і „Абвяшчэньне Літоўскага вайсковага камітэтуў Парыжы па справе зацьверджаньня афіцэрскіх чыноў“ ад 21 сакавіка. Створаны сябрамі ТЛРЗ камітэт браў на сябе абавязак „выданьня афіцыйных пасьведчаньняў, а таксама прызнаньня чыноў, атрыманых падчас рэвалюцыі 1831 г. усім тым, якія ня маюць на гэта аніякіх доказаў, але будуць зьвяртацца па іх у Камітэт‘^4. Аднак дзейнасьць арганізацыі слаба вядомая з тае прычыны, што амаль усе яе дакумэн-
29 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 180.
30 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 243—244.
31 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T 1. S. 196—197.
32 Mickiewicz, A. O posiedzeniu Towarzystwa Litewskiego i Ziem Ruskich i o konstytucji powstancow // Pielgrzym Polski. № 5.5 kwietnia 1833 r.; перадрукавана ў: Mickiewicz, A. Dziela. T. VI. Warszawa, 1955. S. 109—112.
33 BN. Rkps. II.7871. K. 202—204.
34 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 2. S. 482—484.
ты, якія ў свой час трапілі ў зборы Польскага нацыянальнага музэю ў г. Рапэрсьвіль (Швейцарыя) і разам зь імі былі перавезены ў 1927 г. у Варшаву35, загінулі падчас Другой сусьветнай вайны36. Гэта павышае рстарычную каштоўнасьць апублікаваных дакумэнтаў, як і караценькага паведамленьня ў запісе ад 19 траўня 1832 г.: „У гэты дзень пад вечар прыбылі ў Бэзансон з Парыжу ад Літоўскага вайсковага камітэту дыплёмы на розныя афіцэрскія чыны для землякоў, якія служылі ў літоўскім паўстаньні ці рускіх зямель, у колькасьці амаль 20 дыплёмаў^7. Гэта — адно з рэдкіх захаваных сьведчаньняў практычнай дзейнасьці камітэту.
Дзёньнік зьяўляецца адной з трох асноўных крыніцаў па гісторыі стварэньня й дзейнасьці Таварыства братэрскага Аб’яднаньня, якое намагалася дзейнічаць у 1832—1834 гг. Дзевяць з трынаццаці паседжаньняў таварыства апісаныя Патрыкоўскім адным ці двума абзацамі тэксту: 25 красавіка, 28 красавіка, 3 траўня, 12 траўня, 19 траўня, 27 траўня, з чэрвеня, 28 чэрвеня 1832 г., 9 студзеня 1834 г., яшчэ пра адно — 11 снежня 1833 г. — маецца дробная згадка. Пра тры паседжаньні — іо і 12 лістапада 1832 г. і 28 снежня 1833 г. — дзёньнік ня згадвае.
Два іншыя комплексы крыніцаў — гэта рукапісы таварыства зь ягонымі праграмнымі дакумэнтамі, адозвамі, карэспандэнцыяй і г. д. Апісаньне ж яго дзейнасьці сьведкам, хоць і не чужым, а сябрам, засталося толькі ў спадчыне Патрыкоўскага. Дзёньнік апісвае паседжаньні падобным жа чынам, як і рукапісы з пратаколамі, часам нават з дакладнымі падабенствам словаў і выразаў (напрыклад, пастанова 8-га паседжаньня ад 27 чэрвеня 1832 г.). Аднак пэўныя адрозьненьні ў крыніцах усё ж назіраюцца. Напрыклад, у пратаколе 5-га паседжаньня выступ палкоўніка Залескага апісваецца наступным чынам: „Прыбыўшы пал-