Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ЮХНАВЕЦ Янка (03.11.1921, в. Забродак Бягомльскага р-ну Барысаўскай акругі (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 06.01.2004, Нью-Ёрк, ЗША), літаратар, мастак. У часе нямецкай акупацыі быў вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Пасьля вайны вучыўся ў Вольным унівэрсытэце ў Мюнхене. Пачаў друкавацца ў 1947 г. у беларускіх пэрыёдыках. У 1949 г. выехаў у ЗША. Працаваў у галіне электронікі. Жыў у Нью-Ерку. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, яго Нью-Ёрскага аддзелу. Аўтар кніг „Шорах моўкнасьці" (1955), „Новая элегія“ (1961), „Калюмбы“ (1967), „ТворьГ (Т. 1—3,1987—1990), „Дань майго часу“ (1993), „Драматычныя начыркі“ (1996).
ЯГАЎДЗІК (ЯГОЎДЗІК) Мікола (15.02.1926, в. Галынка (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 08.03.1989, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), гра-
мадзкі дзеяч. Скончыў тры курсы настаўніцкай сэмінарыі. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, адкуль трапіўу 30-ю грэнадэрскую дывізію СС. Перайшоў на бок саюзьнікаў, быў у Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 16.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1951 г. выехаўу Бэльгію, дзе ў 1955 г. скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту. Уваходзіўу кіраўніцтва Беларускага студэнцкага згуртаваньня, у 1952—1954 гг. — яго адміністратар. У 1956 г. перабраўся ў ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе, працаваў бухгальтарам. Быў сябрам Рэвізійнай камісіі Кліўлэндзкага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Узначальваў Згуртаваньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Пахаваны ў Кліўлэндзе.
ЯЗЕРСКІ Мікола (07.05.1916 — 04.04.1982, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Лёндане на Greenford Park Cemetery.
ЯКУБЕЦ Янка (17.04.1919, Себеж (сёньня Пскоўская вобл., Расея) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЯКУБІК Панас (06.12.1925, в. Акалодзічы (?) каля Ваўкавыску — 24.09.1985, Нортвіч, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нортвічы. Парафіянін царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Андэртане на Wilton Cemetery.
ЯКУБІК Томаш (04.03.1914, в. Акалодзічы (?) каля Ваўкавыску — 18.02.1983, Нортвіч, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Андэртане каля Нортвічу. Парафіянін царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Андэртане на могілках Wilton Cemetery.
ЯКУБІКЯн (03.03.1920, в. Акалодзічы (?) Ваўкавыскага пав. — 10.01.1984, Мідлвіч, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Мідлвічы ў Чэшыры, быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры, для якой у 1975 г. бясплатна зрабіў іканастас. Пахаваны ў Мідлвічы на мясцовых могілках.
ЯКУБОВІЧ Аляксандар (21.10.1919, в. Сашыца (сёньня Бярозаўскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой
сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 28.12.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЯКУБОВІЧ Аўген (25.10.1923, в. Збочнае (?) Слонімскага пав. — 18.07.1957, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам на Лідчыне. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 17.06.1949 быў сябрам Зтуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Быў сябрам Брацтва й сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. Раптоўна памёр. ПахаваныўЛёндане на Islington Cemetery.
ЯНЕЦКІ Алесь (23.09.1922, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 12.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Выехаў у Канаду.
ЯНКОЎСКІ Міхась (10.08.1927, в. Сялец (?) Ашмянскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЯНКОЎСКІ Янка (15.03.1922, Наваградак (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.08.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЯНОЎСКІ Аляксандар (? — ?), рэлігійны дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў сьвятаром парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку. Ягоны пазьнейшы перавод у Кліўлэнд спрычыніўся да далейшага паглыбленьня крызісу ў БАПЦ.
ЯНСКІ Янка (22.09.1920, в. Жыгалкі (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 26.09.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЯНУШКЕВІЧ-НЯДЗЬВІГА Лідзія (дзяв. Грыг, ? — 1969), сыіявачка й акторка. Уваходзіла ў трупу Менскага Першага беларускага тэатру (БДТ-1). У1944 г. у Бэрліне ўдзельнічала ў заснаваньні беларускай канцэртна-эстраднай групы „Жыве Беларусь“. Пазьней выехала ў ЗША, дзе працягвала сьпеўную дзейнасьць.
ЯНУШЧЫК Янка (19.03.1924, в. Пятровічы (?) на Баранавіччыне — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.03.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЯНУШЭВІЧ Мікола (13.07.1925, в. Сурынка (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 29.04.1992, Пянцюк, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч, літаратар. Вучыўся ў школе ўЖыровічах, пазьней — у гімназіі ў Слоніме. У часе нямецкай акупацыі трапіў пад перасьлед гестапа, але ўнікнуў арышту й перабраўся ў Менск. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, адкуль трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, Далучыўся да Другога польскага корпусу, разам зь якім у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 27.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. У1952 г. распачаў навучаньне ў Агранамічным інстытуце ў Лювэне (Бэльгія). Па сканчэньні навучаньня вярнуўся ў Вялікабрытанію. Жыўу Шатляндыі. Займаўся паэтычнай творчасьцю ў ангельскай мове. Памёр у мястэчку Пянцюк (Pencuik) у Шатляндыі. У1997 г. пабачыў сьветягоны зборнік Poems.
ЯНЦЭВІЧ Уладзімер (12.10.1916, в. Янцэвічы (?) Нясьвіскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.05.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ЯРАХОВІЧ Сымон (14.09.1894, в. Волька-2 (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 12.02.1965, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч, бацька Е.Дунец. 3 пачаткам Першай сусьветнай вайны быўмабілізаваны ў царскае войска, трапіў у палон. Пасьля вайны вярнуўся на радзіму, працаваў на зямлі, быў солтысам вёскі. У1942 г. перабраўся зь сям’ёй ў Лунінец, а ў 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у лягеры DP. У1949 г. выехаў у ЗША. У1951 г. сям’я пераехала ў Кліўлэнд. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывістам Кліўлэндзкага аддзелу. Адзін з будаўнікоў першай царквы БАПЦ у Кліўлэндзе.
ЯРАШ Кастусь (20.10.1905, в. Вішава (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. СлужыўуАрміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЯРОШКА Алекс (Аляксей) (17.03.1904, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.12.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, нягледзячы на тое, што на вайсковай службе ніколі ня быў. У пачатку 1950-х гг. выехаў у Нямеччыну.
ЯСЬКЕВІЧ Міхась (17.03.1926, в. Стаўпішчы (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — 09.06.2002, Манчэстэр, Вялікабрытанія), гра-
мадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі скончыў два курсы настаўніцкай сэмінарыі. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок р аюзьнікаў. У1944-1947 гг. служыў у Другім польскім корпусе, разам зь якім у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Манчэстэры. Ад 01.10.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у аддзел у Манчэстэры, у кіраўніцтве якога шмат гадоў займаў пасаду сакратара, а часам абіраўся й на старшыню. Ад 1951 г. сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, кіраваў дружынай у Манчэстэры. Быў актывістам БАПЦ. У другой палове 1950-х быў старшынём Манчэстэрскага аддзелу Брацтва й сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. У1958—1961 гг. — настаўнік беларускай суботняй школкі ў Манчэстэры. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага клюбу ў Манчэстэры (сакратар). Доўгія гады быў карэспандэнтам газэт „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ у Манчэстэры, падпісваўся псэўданімам Міхась Стаўпіскі. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ЯСЬКО Даніла (? — ?), пратэстанцкі прапаведнік. У другой палове 1940-х гг. жыў у Нямеччыне, пазьней выехаў у ЗША. Стварыў Беларускае эвангельска-баптысцкае брацтва. Выдаваў „Весьнік Беларускага эвангельска-баптысцкага брацтва“.
ЯСЮК Эмануіл (1906, в. Жухавічы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 10.12.1977, Пасэйк, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1930-х скончыў унівэрсытэт у Льежы (Бэльгія) з дыплёмам інжынэра. Падчас нямецкай акупацыі быў старшынём Стаўпецкага раёну. Дэлегат Усебеларускага царкоўнага сабору (жнівень 1942 г.) і Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі, ЗША). Быў саўладальнікам кампаніі „Крыс электронікс“. Займаўся грамадзкай дзейнасьцю, узначальваў арганізацыю Амэрыканскія прыхільнікі БЦР. Быў заснавальнікам арганізацыі беларускіх вэтэранаў у Пасэйку, віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэіу Амэрыкі, парафіянінам і фундатарам парафіі царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.