Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Таксама ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, уваходзіў у дружыну ў Бэрсьлеме, дзе быў сябрам управы. Пахаваны ў Сток-он-Трэнце.
ШАЦЬКО Аляксандар (05.09.1924, Нясьвіж (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, атаксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1950-х гг. выяжджаў вучыцца ў Лювэнскі ўнівэрсытэт у Бэльгію, але ня скончыў яго й вярнуўся ў Вялікабрытанію. Жыў у Беларускім доме, быў яго адміністратарам. У ЗБВБ часта абіраўся ў Галоўную ўправу, у 1958 і i960 гг. займаў пасаду старшыні арганізацыі. У 1960-х гг. таксама абіраўся на пасаду старшыні Лёнданскага аддзелу ЗБВБ. Быў сакратаром Беларускай харытатыўнай сэкцыі. У 1970-х адышоў ад беларускай грамады, абарваўшы ўсе кантакты.
ШАШЫЛОЎСКАЯ Ганна (30.10.1922, в. Маковічы (?) Палескай акругі — ?), грамадзкая дзяячка. У Беларусі працавала настаўніцай. У Брытаніі пасялілася ў Лёндане. Ад 29.04.1950 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, належыла да Лёнданскага аддзелу, дзе Ў 1953 і 1956—1957 гг. выконвала абавязкі сакратара. Пазьней адышла ад беларускага жыцьця й абарвала кантакты зь беларусамі.
ШВАЙЧУК Леанід (06.04.1926, Вялейка (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Меў няпоўную сярэднюю асьвету. У паваеннай Нямеччыне жыў у Беларускім лягеры DP у Міхельсдорфе, дзе служыў у лягернай ахове. У 1948 г. разам з іншымі сябрамі „Дванаццаткі“ як DP прыбыў у Вялікабрытанію, працаваў на вугальных капал ьнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Вучыцца ў Бэльгію не паехаў, застаўся ў Вялікабрытаніі, але сувязі зь беларусамі страціў.
ШВЭД Антось (18.04.1915, в. Скарчава (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне ў 1950 г. Таксама ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Жыў у Лёндане, пазьней выехаў у ЗША.
ШВЭДЗЮК Міхась (нар. 04.11.1926, в. Патапавічы (сёньня Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл.)), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай
школе. У1940 г. быў вывезены з бацькамі ў Архангельскую вобл. (Pa­cefl). У1942 г. апынуўся ў Іране пры польскім войску, адкуль скіраваўся ў Палестыну у польскую кадэцкую школу. Цягам 1942—1945 гг. працягнуў навучаньне ў польскай гімназіі, а пазьней да 1947 гнавучаўся ў польскім ліцэі ў юнацкім кадэцкім корпусе ў Палестыне. У1947 г. выехаў у Эгіпет, адкуль разам з польскім войскам трапіў у Вялікабрытанію. У 1948—1951 г. вучыўся на інжынэра-электроншчыка ў Портсмуце, ад 1951 г. працаваў па спэцыяльнасьці, займаўся тэхнічнымі перакладамі. Ад 01.09.1947 — сябра Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Таксама зьяўляецца сябрам Беларускага харытатыўнага фонду. Сталы аўтар матэрыялаў пра беларускае жыцьцё ў Брытаніі для газэтаў „Беларус“, „Беларускі дайджэст“, „Рунь“. Жыве ў Конглэтане (Congleton) у Чэшыры.
ШКЛЯНІК Пятро (13.02.1921, в. Зубулевічы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Брадфардзе. Ад 29.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне. Пазьней выехаўу ЗША.
ШКЛЯРЭЎСКІ Ігнат (19.12.1909, в. Жолчыцы (?) на Наваградчыне — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу хостэле Letchworth. Ад 12.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ШКОДАЯзэп (08.06.1920, Нясьвіжчына — ?, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У1948 г. прыбыўу Аўстралію. Удзельнік першага Зьезду сяброў Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі ў сакавіку 1950 г. Пасьля арганізацыйнага падзелу ў 1951 г. стаў на бок прыхільнікаў БЦР і застаўся ў БАА. Стваральнік і першы дырэктар Беларускага культурнаасьветнага клюбу ў Сыднэі (1950—1954)Ал 1973 г. сябра Беларускага культурна-грамадзкага клюбу, і на працягу некалькіх гадоў быў ягоным скарбнікам і дырэктарам.
ШКУТКА Анатоль (15.01.1908, Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У 1930-х гг. вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце й атрымаў дыплём інжэнэра. Старшыня Беларускага прадстаўніцтва ў Бэрліне. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны стварыў Беларускі камітэт у Брайншвайгу. У 1949 г. разам зь сям’ёй выехаўу Аўстралію. Пасяліўся ў Брысбэне (Квінслэнд), дзе спрабаваў наладзіць ўласны бізнэс. Да канца 1950-х гг. падтрымліваў сувязі зь беларусамі Сыднэю. Быўудзельнікам арганізацыйнага сходу мясцовых беларусаў у сакавіку 1950 г. і заснаваньня агульнага Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі (потым БАА). Пасьля расколу
арганізацыі стаў на бок прыхільнікаў БЦР і некаторы час выступаў як кіраўнік аддзелу БАА ў Квінслэндзе. Аднак ад канца 1950-х гг. зьвесткі пра яго дзейнасьць губляюцца.
ШНЭК Алег (07.02.1930, Ленінград (сёньня Расея) — 16.08.2005, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, сын С. Шнэка, брат У. Шнэка. Нарадзіўся ў сям’і беларускага вайскоўца С. Шнэка ў часе ягонага навучаньня ў Вайсковай акадэміі. Пасьля разам з бацькамі некаторы час жыў у Чыце, а ў 1939 г. прыехаў у Слуцк. У часе вайны быў дружыновым СБМ. Пазьней разам зь сям’ёй апынуўся ў Нямеччыне. У беларускім лягеры DP у Ватэнштэце — удзельнік Першага сьцягу беларускіх скаўтаў і Беларускага спартовага аб’еднаньня пры YMCA. У1950 г. прыбыў у Аўстралію. У Мэльбурне далучыўся да беларускага скаўцкага зьвязу „Усяслаў Чарадзей". Удзельнічаў у арганізацыі футбольнай, а пазьней валейбольнай дружыны, быў сакратаром Спартовага клюбу Беларускага вызвольнага руху „Зубр“. Актыўны сябра розных беларускіх грамадзкіх арганізацыяў Мэльбурну, у тым ліку Беларускага вызвольнага руху (потым Фронту), у якім ад 1992 г. быў начальнікам Краёвага штабу, а ад 1993 г. і ўсяго БВФ. Сябра Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі, старшынём якога абраны ў 2003 г. Сябра парафіі БАПЦ ў Мэльбурне, удзельнік Беларускага сацыяльнага клюбу. Доўгагадовы ўдзельнік Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, дэлегатам якой быў на Першым Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску ў 1993 г-
ШНЭК Сьцяпан (12.10.1900, в. Лядна (сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл.) —19.01.1952, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, бацька А. і У. Шнэкаў. У1930—1936 гг. зь невялікім перапынкам вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Ленінградзе. Затым кіраваў домам палітпрасьветы ў Чыце Забайкальскай вайсковай акругі. У 1938 г. выключаны з партыі й зволены з войска, пасьля чаго ўвосень 1939 г. вярнуўся на радзіму й пасяліўся зь сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе. Пазьней узначальваў слуцкую службу парадку, быў кіраўніком БКА на Слуцкую акругу. Увесну 1944 г. арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Р. Астроўскага. Пасьля ад’езду зь Беларусі празь некаторы час быў прызначаны кіраўніком вайсковых справаў БЦР. Некаторы час працаваў у Францыі, потым разам зь сям’ёй жыў у лягерах DP у Нямеччыне. У1950 г. выехаў у Аўстралію. Спачатку працаваў у Новай Паўднёвай Валіі, трымаў сувязь зь мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя пэрыёдыкі „Беларускае слова“, 242
„Бацькаўшчына“ пад псэўданімам Янка Нясьцерпны. Пазьней пераехаў у Мэльбурн да астатняй сям’і, дзе й скончыў жыцьцё самагубствам. Пахаваны ў Мэльбурне на Fawkner Memorial Park.
ШНЭК Уладзімер (псэўд. Случанскі, 23.03.1927, Менск — 03.02.1995, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, сын С. Шнэка, брат А. Шнэка. Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца С. Шнэка. Вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны апынуўся ў лягерах DP у Нямеччыне. У Ватэнштэце вучыўся ў беларускай гімназіі й актыўна ўдзельнічаў у скаўтынгу, надрукаваў першае апавяданьнеўлягерным часопісе. У1950 г. прыбыўу Аўстралію. У1958—1961 гг. завочна вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Мэльбурне, сябра Згуртаваньня мастакоўу Вікторыі. У1969—1972 гг. скончыў Каралеўскі інстытут тэхналёгіі ў Мэльбурне й атроымаў дыплём мэханічнага чарцёжніка. Хутка па прыезьдзе ў Аўстралію далучыўся да беларускай грамады ў Мэльбурне, стаў сябрам аддзелу Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі, узначаліў скаўцкі зьвяз „Усяслаў Чарадзей“. Шмат займаўся літаратурнай дзейнасьцю, выдрукаваў у 1958—1960 гг. гістарычную аповесьць „Драбы“, а таксама ўласным коштам выдаў паэму Лявона Случаніна „Рагнеда". Сябра Беларускага вызвольнага фронту, займаўрозныя пасады ў гэтай арганізацыі ў Аўстраліі, выдаваў часопіс „На варце“ як ворган Краёвага штабу БВФ, і гумарыстычны дадатак „Ёрш“. Ад 1982 г. у ранзе маёра БКА стаў кіраўніком Краёвага штабу БВФ, а ў 1986 г. ужо як палкоўнік вызначаны заступнікам начальніка Галоўнага штабу БВФ. Падрыхтаваў і выдаў альбом „Беларуская Краёвая Абарона“ (1984). Удзельнічаў у канфэрэнцыях Сусьветнай антыкамуністычнай лігі ў Тайпэі (1987, 1989), X Пленуме БЦР (1988). Ад 1990 г. — сакратар ўправы БЦК у Вікторыі. Удзельнік Першага Зьезду беларусаў сьвету ў Менску.
ШОСТАК Аляксандар (?, Палесьсе — ?, ЗША), грамадзкі дзеяч. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Остэргофэне. Потым выехаў у ЗША. Быў прадстаўніком Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на штат Дэлавер, жыў ува Ўілмінгтане. Амаль штогод дамагаўся, каб у штаце Дэлавэр на афіцыйным узроўні адзначаўся Дзень 25 Сакавіка.
ШПАК Надзея (27.11.1928, в. Масілавічы (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкая дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Хадэрсфілдзе. Ад 01.12.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ШПАКОВІЧ Віктар (28.08.1923, в. Пялікі (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой
сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лідсе. Ад 03.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выступіў з арганізацыі на ўласнае жаданьне. Выехаў у ЗША.