Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ТУЛЕЙКА Міхась (08.09.1915, Нясьвіж (сёньня Менская вобл.) — 06.03.1998, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1936 г. скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, адкуль адразу быў забраны ў польскае войска на падрыхтоўчыя афіцэрскія курсы. Працаваць настаўнікам пачаў у 1937 г. у Нясьвіжы, пазьней — у Снове. У1939 г. быў зноў мабілізаваны, пад Варшавай паранены. Працаваў у Нясьвіжы — спа-
чатку настаўнікам, пасьля заступнікам дырэктара настаўніцкай сэмінарыі. Пазьней працаваўу Баранавіцкай настаўніцкай сэмінарыі. Кіраваў камітэтам Беларускай народнай самапомачы на Баранавіцкую акругу. Быў дэлегатам Друтога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Бэрліне ў 1944 г. у рангу афіцэра быў далучаны да кадравага батальёну, што фармаваўся ў школе на Lychenerstrasse. У сфармаваны ў пачатку 1945 г. у Баварыі батальён, аднак, пасланы ня быў. Замест таго займаўся вярбоўкай добраахвотнікаўу беларускае войска. Студыяваў у Мюнхенскім унівэрсытэце UNRRA і Ўкраінскім вольным унівэрсытэце ў Рэгенсбургу. Заснавальнік Беларускага студэнцкага згуртаваньня. У1949 г. выехаўу ЗША. Быў абраны першым старшынём Згуртаваньня беларуска-амэрыканскай моладзі. Уваходзіўу рэдакцыйную калегію часопіса „Віці“. Зарганізаваў першы беларускі скаўтынгавы атрад у Амэрыцы. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у тым ліку пэўны час кіраваў Нью-Ёрскім і Нью-Джэрзійскім аддзеламі арганізацыі. Найбольш часу аддаваў працы на пасадзе старшыні парафіяльнай рады БАПЦ у Брукліне, быў рэгентам хору. Пазьней, пераехаўшы ў Нью-Джэрзі, працягваў сваю грамадзка-рэлігійную дзейнасьць у Гайлэнд-Парку. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ТУМАШ Вітаўт (20.12.1910, в. Сьпягліца, Вялейскага пав. Віленскай губ. (сёньня в. Сьвяцілавічы Смаргонскі р-н Гарадзенская вобл.) — 27.04.1998, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, лекар, навуковец (скарыназнаўца), муж К. Тумаш. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. У1933-1938 гг. вучыўся на мэдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюзу й Таварыства прыяцеляўбеларусаведы. Па сканчэньні навучаньня працаваў у этнічнай Польшчы. Пасьля верасьня 1939 г. працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Варшаве. У 1940—1941 гг. быў старшынём Беларускага камітэту ў Лодзі. 3 пачаткам нямецкай акупацыі Беларусі ў ліпені — лістападзе 1941 г. быў кіраўніком цывільнай адміністрацыі Менску. Напрыканцы 1941 г. выехаў у Нямеччыну, займаўся лекарствам, уваходзіў у рэдакцыі бэрлінскіх газэтаў „Раніца" й „Беларускі работнік“, працаваўу бэрлінскім аддзеле Беларускай народнай самапомачы. У1948 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Меў лекарскую практыку, а ўвесь вольны час прысьвячаў грамадзкай і навуковай дзейнасьці. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, старшынём Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Адзін з заснавальнікаў БІНіМу й яго кіраўнік ў 1955—1982 гг. У1979—1982 гг. быў старшынём Фундацыі імя
П. Крэчэўскага. Аўтар шэрагу навуковых прац, найперш скарыназнаўчай тэматыкі. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ТУМАШ Ксенія (дзяв. Грыгарчук, 05.08.1913, в. Стойлы (сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 25.09.1989, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка В. Тумаша. Скончыла польскую гімназію імя А. Міцкевіча ў Пружане. Вучылася на мэдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Належала да Беларускага студэнцкага саюзу. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны, у лягеры DP у Ватэнштэце. Самадзейная мастачка. У 1948 г. выехала ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывісткай Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. 3 прычыны цяжкое хваробы адышла ад грамадзкае дзейнасьці. Пахаваная ў ІстБрансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ТУР Васіль (25.05.1920, в. Баранілавічы Ружанскага пав. (сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 07.04.1991, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У1940 г. разам з бацькамі быў вывезены ў Казахстан. Уступіўу Армію Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Лёндане. Ад 14.03.19486ЫЎ сябра Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі, ад 1949 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Памёр і пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery.
ТЭАДАРОВІЧ Надзея (да эміграцыі Абрамава, красавік 1907 — 18.02.1979, Мюнхен, Нямеччына), грамадзкая дзяячка, лекар, навуковец-саветоляг. Вучылася на вечаровых курсах Менскага пэдагагічнага інстытуту, скончыла Беларускі мэдычны інстытут. У час нямецкай акупацыі працавала доктарам-псыхіятарам у псыхіятрычнай клініцы. Ад кастрычніка 1942 г. узначальвала дзіцячы сэктар Беларускай народнай самапомачы, а ад чэрвеня 1943 г. — службу юначак Саюзу беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса „Жыве Беларусь!“. Уваходзілаў Беларускую Цэнтральную Раду. Брала ўдзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. Ад 1944 г — на эміграцыі ў Нямеччыне. Працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў (сёньня Опава, Чэхія). Выдавала бюлетэнь „Вучэбны лісток". 15.09.1944 была кааптаваная ў склад БЦР у Бэрліне. Пасьля вайны працавала ў Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхене, займалася пытаньнямі рэлігіі й атэізму. Ад 1960-х гг. выдавала часопіс „Ре/шгая й атейзм в СССР“. Пахаваная ў Мюнхене.
УРБАН Павал (27.03.1924, в. Закаліўе (сёньня Лепельскі р-н Віцебскай вобл.) — 02.02.2011, Мюнхен, Нямеччына), гісторык, гра-
мадзкі дзеяч. У 1940 г. паступіў у школу фабрычна-завадзкога навучаньня ў Віцебску. Падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі ў Лепелі. У1944 г. разам з аддзелам дапаможнай паліцыі пакінуў Беларусь, быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, знаходзіўся ў Францыі. Пазьней апынуўся ў Арміі Ўласава, па раззбраеньні якой трапіў у лягер DPy Інгальштаце. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1948 г. разам з сябрамі па „Дванаццатцы“ выехаў у Вялікабрытанію на працу ў вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Уваходзіўу Беларускае хрысьціянскае акадэмічнае аб’еднаньне „Жыцьцё". У 1950 г. выехаў вучыцца ў Бэльгію. Вучыўся на гістарычным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту. Быў сакратаром і скарбнікам беларускай студэнцкай арганізацыі ў Лювэне, а таксама сакратаром Саюзу беларусаў Бэльгіі. У1954 г. абараніў дысэртацыю пра дзейнасьць вялікага князя літоўскага й польскага караля Аляксандра. Ад 1955 г. жыў у Мюнхене, працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР, пісаў матэрыялы для Радыё „Свабода“, быў сурэдактарам газэты „Бацькаўшчына“. Скарбнік і адміністратар выдавецтва „Бацькаўшчына“. У1974—1989 гг. быў сталым супрацоўнікам беларускай рэдакцыі Радыё „Свабода“.
ФІЛАФЕЙ (сьвецк. Уладзімер Нарко, 21.02.1905, в. Занарач (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) або в. Ільля (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 24.09.1986, Гамбург, Нямеччына), рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і сьвятара. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, вучыўся ў грэцкай тэалягічнай школе ў Стамбуле (Турэччына). Атрымаў ступень магістра тэалёгіі. У1934 г. пастрыгся ў манахі з імем Філафей. У1941—1944 гг. жыў у Менску, выконваў абавязкі намесьніка мітрапаліта Панцеляймона. Неаднаразова падпадаў пад ціск грамадзкіх дзеячаў і нямецкіх уладаў. Ад лета 1944 г. — на выгнаньні. Далучыўся разам зь епіскапатам БАПЦ да Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой, быў вікарыем Нямецкай япархіі РПЦЗ. Памёр у Гамбургу.
ФІЛІПОВГЧ Аляксандар (20.01.1904, Наваградак— ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ФІЛШОВІЧ Майк (Мікалай) (20.09.1918, Кліўлэнд, ЗША — 1975, ЗША), грамадзкі дзеяч. У1921 г. ягоныя бацькі вярнуліся на Вялейшчыну. У1940 г. быўрэпрэсаваны, служыў у Арміі Андэрса, зьякой ў 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. У1948 г. выехаў у ЗША. Быў адным
з першых прадстаўнікоў паваеннай эміграцыі, што прыехаў у ЗША й пачаў запрашаць сюды беларускія сем’і. Адзін са стваральнікаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Быў сябрам Бедарускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, у першым урадзе арганізацыі быў скарбнікам і рэферэнтам сацыяльнай апекі.
ФІЛІСТОВІЧ Янка (14.01.1926, в. Паняцічы (сёньня Вілейскі р-н Менскай вобл.) — 1953, ?, Беларусь), грамадзкі дзеяч, публіцыст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Францыі, дзе выдаваў часопіс „Моладзь", быў адным зь лідараў Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі. Пазьней — удзельнік арганізаванага амэрыканцамі дэсанту на беларускую тэрыторыю для ажыцьцяўленьня падпольнай антысавецкай дзейнасьці.
ФІНЬКОЎСКІ Ўладзімер (13.02.1906, Гальшаны (сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл.) — пасьля i960, Францыя(?)), рэлігійны дзеяч. У1927 г. быў высьвечаны на сьвятара. Быў асабістым сакратаром архіяпіскапа Віленскага Феадосія. За супраціў паланізацыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы перасьледаваўся ўладамі. У 1935 гвысланы зь Вільні. Працаваў у Пружанах. Першы сьвятар, што прыехаў у Менск пасьля пачатку нямецкай акупацыі. Заснаваў царкоўна-будаўнічы камітэт, які рамантаваў ацалелыя ў беларускай сталіцы цэрквы. Наведваў іншыя гарады й мястэчкі Ўсходняй Беларусі, дзе стварыў некалькі аналягічных камітэтаў. У1942 г. праз канфлікт зь беларускімі дзеячамі выдалены ў Варшаву. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Заходняй Нямеччыне, Францыі. У i960 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем у царкве Сьв. Юрыя ў Чыкага. Браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Праз канфлікт з парафіянамі пакінуў царкву й вярнуўся ў Францыю.
ФІСЭНКА Андрэй (30.08.1936, в. Галынка Косаўскага пав. (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ФІШЧАНКА Сьпірыдон (25.09.1909, в. Завіньне (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 02.07.1951 быў сябрам Згуртаваньнем беларусаўу Вялікабрытаніі.