СЫІІЧОНАК Вінцэнт (Віктар) (26.06.1915, в. Лаці Дзісенскага пав. Віленскае губ. (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 06.06.1981, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай пачатковай школе ў Докшыцах, Дзісенскай гімназіі, Віленскай тэхнічнай школе. Быў мабілізаваны ў 85-ы пяхотны полк польскага войска. У верасьні 1939 г. быў арыштаваны як польскі жаўнер, але неўзабаве адпушчаны, вярнуўся дамоў. Настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Селішча й в. Гнязьдзілава-2. Пазьней атрымаў пасаду каморнікаўДзісьне. У часе нямецкай акупацыі служыў сакратаром Параф’янаўскай гміны. Быў дэлегатам на Другі Ўсебеларускі кангрэс, але праз ваенныя дзеяньні на Кангрэс ня трапіў. Ад лета 1944 г. на эміграцыі, спачатку ва Усходняй Прусіі, пазьней у Бэрліне й Баварыі. У складзе беларускіх вайсковых фармаваньняў здаўся амэрыканцам. Пасьля вайны быў у ахове нямецкіх палонных. Пазьней выехаўу Парыж, далей — у Манрэалі (Канада). У1959 г. прыбыўу ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery. СЬЦЕПАНОВІЧ Міхась (23.10.1922, в. Габрыны (?) Нясьвіскага пав. Наваградзкага ваяв. — ?), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі служыў у паліцыі. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Друтім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СЬЦЯПАН (сьвецк. Сямён Сеўба, 1872, в. Цялуша (сёньня Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл.) — 25.01.1965, Зальцбург, Аўстрыя), рэлігійны дзеяч, праваслаўны ярарх. Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю. У1896 г. рукапакладзены ў сьвятары, служыў у Менскай япархіі. Пасьля падзелу Беларусі ў 1921 г. застаўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі ПАПЦ, за што падвяргаўся перасьледу, неаднаразова ўтрымліваўся ў турмах. У1942 г. пастрыжаны ў манаства, пазьней узьведзены ў сан япіскапа Бранскага й Смаленскага. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Перайшоўу Расейскую права- слаўную царкву за мяжой. Быў вызначаны япіскапам Венскім і Зальцбурскім. Памёр у Зальцбургу. СЬЦЯПАНАЎ Мікола (1896 — 1972, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, доктар-оталярынголяг. Быў рэпрэсаваны. У 1943—1944 гг. — рэктар Магілёўскага мэдычнага інстытуту. Ад лета 1944 г.— на эміграцыі. Стаў сьвятаром пасьля асабістай трагедыі — сьмерці сына. Браў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР (травень 1948), дзе быў прызначаны міністрам культуры й асьветы. Выехаў у ЗША. Працаваў у шпіталі на Лонг-Айлэндзе, чытаў лекцыі па Старым Запавеце ў духоўнай сэмінарыі РПЦЗ у Джорданвілі. Быў сьвятаром царквы Сьв. Мікалая ў Спрынгфілдзе (Масачусэтс), арганізаваў праваслаўны прыход у Пасэйку (Нью-Джэрзі). СЭЛЯХ Вячаслаў (на эміграцыі Качанскі, часам пісаўся СэляхКачанскі, 15.12.1885, Лагойск (сёньня Менская вобл.) — 08.08.1976, Саўт-Рывэр, ЗША), опэрны сьпявак, тэатральны й грамадзкі дзеяч. Скончыў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю. Вучыўся ў Пецярбурскай кансэрваторыі, сьпяваў у Марыінскім тэатры. У1925 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме й кіраваў музычнай сэкцыяй пры Інстытуце беларускай культуры. Паставіў першую опэру па-беларуску — „Русалка". Ад 1927 г. быў дырэктарам БДТ-і (сёньня Купалаўскі тэатр). У1933 г. рэпрэсаваны. Па вызваленьні жыў у Ленінградзкай вобласьці. У1943 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў кіраўніком аддзелу культуры й мастацтва пры Беларускай народнай самапомачы, потым узначальваў аддзел культуры ва Урадзе БЦР. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне стварыў тэатральна-мастацкую групу „Жыве Беларусь", зь якой гастраляваў па беларускіх асяродках. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. СЭРАФІНОВІЧ Сымон (19.12.1910, Мір (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) —1996?, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі быў начальнікам паліцыі ў Міры. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, здаўся ў палон амэрыканцам і пайшоўдобраахвотнікам ў Другі польскі корпус. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 19.01.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, уваходзіў у склад першай Галоўнай управы. Падтрымаў апазыцыю ў ЗБВБ й быў пазбаўлены сяброўства. У красавіку 1948 г. увайшоў у Часовую ўправу Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, а пры канцы 1948 г. заняў пасаду віцэ-старшыні арганізацыі. Быў сябрам рэдакцыі часопіса „АбАдпаньне". У1952 г. прызначаны на пасаду прадстаўніка Штаба Беларускага вызвольнага руху ў Вялікабрытаніі (пазьней — начальнік Штабу БВР у Вялікабрытаніі). У1954 г. стаў сябрам Беларускага вызвольнага фронту. У i960—1980-х гг. быў парафіянінам лёнданскага прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. У 1990-х гг. супраць яго была распачатая крымінальная справа за ваенныя злачынствы. Аднак была спыненая з прычыны занадта сталага веку й хваробы абвінавачанага. СЯДНЁЎ Масей (19.08.1913, в. Мокрае Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ. (сёньня Касьцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.) — 05.02.2001, Глен-Коў, Нью-Джэрзі, ЗША), паэт, празаік. У1933-1936 гг. вучыўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Быў рэпрэсаваны й высланы на Калыму. У 1941 г. вернуты ў Беларусь на перагляд справы. 3 пачаткам вайны вярнуўся да бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У1943 г. разам з бацькамі выехаў на Захад. Жыў у Беластоку, працаваў карэктарам у „Новай дарозе“, Беларускім камітэце. У1950 г. выехаў у ЗША. Выкладаў рускую мову ва ўнівэрсытэце Індыяны. У1968—1983 гг. працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё „Свабода", быў яе кіраўніком. Аўтар кніг „На край сьвятла“ (1947), „Спадзяваньні" (1947,1948), „У акіяне ночы“ (1947), „ЦеньЯнкі Купалы“ (1947), „Ля ціхай брамы“ (1955), „Патушаныя зоры“ (1975), „Раман Карзюк" (1985), „I той дзень надышоў“ (1987), „А часу больш, чым вечнасьць“ (1989). Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. СЯДУРА Ўладзімер (псэўд. Глыбінны, 24.12.1910, Менск — 14.03.1995, Трой, Нью-Ёрк, ЗША), пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг. Уваходзіў у літаратурнае аб’еднаньне „Маладняк". Ад 1931 г. сябра Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў (БелАПП), узначальваў яе моладзевае крыло (разам з Б. Мікулічам і С. Ліхадзіеўскім). Арыштаваны ў 1933 г. у Маскве, высланы на тры гады ў Сыбір, У 1935 г. датэрмінова вызвалены. У1941 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю „Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры". У 1942— 1944 гг. — галоўны рэдактар часопіса „Новы шлях“ (Рыга). Друкаваўся ў „Беларускай газэце“. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне. У 1951 г. перабраўся ў ЗША. Узначальваў катэдру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе гуманітарных навук Рэнсэлерскага палітэхнічнага інстытуту ў Троі (штат Нью-Ёрк). Аўтар кніг: „На берагох пад сонцам“ (1964), „На Сьвятой зямлі“ (1972), „Паэта з Божае ласкі. Успамін і роздум пра паэта Язэпа Пушчу“ (1979), „Пад лебядзіным знакам. Аповесьць пра Максіма Багдановіча“ (1983), „Вялікія дарогі“ (1997). Пахаваны ў Джорданвілі (Нью-Ёрк) на могілках манастыру Сьв. Троіцы. СЯЛЯЎКА Дзьмітры (25.05.1915, в. Пахомава Вялейскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пазьней выехаў у Канаду. СЯЛЯЎКАЯфім (20.01.1920, в. Буйкі (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 27.11.1946 быўсябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СЯМЁНАВА Аляксандра (Шура) (дзяв. Заруцкая, 03.10.1925, Стоўпцы (сёньня Менская вобл.) — 11.09.2011, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка Дз. Сямёнава. У 1944 г. разам з бацькоўскай сям’ёй выехала зь Беларусі. Скончыла Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе ў Заходняй Нямеччыне. Выйшла замуж заДз. Сямёнава. У 1950-х выехала ў ЗША. Да выхаду на пэнсію працавала ў біялягічнай лябараторыі Ратгерскага ўнівэрсытэту недалёка ад месца жыхарства ў г. Эдысан каля Нью-Брансьвіку. Была актыўнай прыхаджанкай царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку. Удзельнічала ў беларускім культурным жыцьці, этнічным руху штату Нью-Джэрзі, беларускіх мастацкіх выставах і паказах народнага адзеньня. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. СЯМЁНАЎ Дзьмітры (11.06.1926, Менск — 29.09.1982, ЗША), грамадзкі дзеяч, муж А. Сямёнавай. У часе нямецкай акупацыі вучыўся ў Менскай фэльчарскай школе й працаваўу Краязнаўчым музэі пад кіраўніцтвам А. Шукелойця. У1944 г. выехаўу Нямеччыну. Жыўу беларускіх лягерах DP, удзельнічаў у беларускім скаўтынгу, дапамагаў А. Адамовічу ў выданьні „Ведамак“. На пачатку 1950-х прыбыў у ЗША. Вывучаў паліталёгію ў Ратгерскім унівэрсытэце. Працаваў хімікам. Аўтар „Дзёньніка", які вёў у 1943~і947 гг. (выдадзены ў Менску ў 2012 г.). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. СЯНКЕВІЧ Аляксей (15.11.1904, Новы Свержань Менскага пав. (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 12.12.1991, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1930-х гг. быў адным са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якая дзейнічала ў Заходняй Бела- русі. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны быў вымушаны выехаць у Нямеччыну,кіраваў аддзелам Бэрлінскага беларускага камітэту ў Бялай-Падлясцы. У1942—1943 гг. рэдагаваў менскую газэту „Голас вёскі“. Ад вясны 1944 г. — афіцэр прапаганды БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у грамадзкім жыцьці, быў сябрам Беларускай Цэнтральнай Рады, актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. СЯНКЕВІЧ Віктар (19.01.1926, в. Гірстуны (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч, гісторык, журналіст. У часе нямецкай акупацыі быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, пайшоў добраахвотнікам у Другі польскі корпус. У1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У1947 г. быў абраны на пасаду сакратара Галоўнай управы арганізацыі. Жыў у Оксфардзе. У 1953 г. выехаў вучыцца ў Гішпанію. У 1958 г. скончыў філязофскі факультэт Мадрыдзкага ўнівэрсытэту, абараніў дысэртацыю „Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага“. У1958—1961 гг. працаваў у Беларускай сэкцыі Нацыянальнага гішпанскага радыё. Супрацоўнічаў зь Беларускай рэдакцыяй Радыё „Вызваленьне" й Радыё Ватыкана. Напісаў каля дзьвюх тысячаў гутарак-артыкулаў „Гаварыў Язэп Барэйка“. Пісаў для беларускіх эміграцыйных пэрыёдыкаў: „Зважай!“, „Бацькаўшчына“, „Беларус“. Чытаў лекцыі ў Каталіцкім унівэрсітэце г. Памплона. Ад 1992 г. жыў у Сан-Францыска (ЗША). Зьнік бязь вестак.