Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
СМАКТУНОВІЧ Канстанты (26.06.1899, в. Цераміскі (сёньня Бельскі пав. Беластоцкага ваяв. Полыпчы) — 01.01.1986, Нотынгем,
Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery. I СМАКТУНОВІЧ Янка (14.02.1919, Беласточчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
СМАЛЬ Аляксандар (24.05.1912, Наваградчына — 19.03.1990, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў настаўніцкія курсы ў Вільні, настаўнічаўу Заходняй Беларусі. У1946—1948 гг. выкладаў геаграфію ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе (Нямеччына). У1948 г. прыбыўу Аўстралію. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі, першы рэдактар часопіса „Новае жыцьцё“, які выходзіў у 1950-х гг. у Сыднэі. Пасьля расколу — сябра Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі, a пазьней Беларускага культурна-грамадзскага клюбу. Актыўны й доўгагадовы ўдзельнік жыцьця беларускай грамады. Пахаваны ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай сэкцыі Rookwood Cemetery.
СМАЛЬ Мікіта (25.05.1907 ?, в. Хаціслаў (сёньня Маларыцкі раён Берасьцейскай вобл.) — 21.02.1967, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Нотынгеме. Ад 13.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Basford Cemetery.
СМАРШЧОК Аўген (25.09.1914, м. Зэльва (сёньня Гарадзенская вобл.) — 05.10.1984, Бэльгія), сьвятар, пэдагог, перакладчык, муж 3. Смаршчок-Жалязоўскай. У1934 г. скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, пасьля настаўнічаў. У 1939 г. мабілізаваны ў войска, браў удзел у абароне Варшавы, трапіў у палон. У 1940 г. вызвалены. Працаваў на фабрыцы ў Бэрліне, вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце, дзе вывучаў псыхалёгію. У1950 г. скончыў факультэт псыхалёгіі й філязофіі ўніверсытэту Філіпа ў Марбургу. 03.09.1950 рукапакладзены ў ярэя БАПЦ ды пераехаўу Лювэн (Бэльгія) для абслутоўваньня рэлігійных патрэбаў мясцовых беларусаў. Стварыў парафію БАПЦ. Абслугоўваў ня толькі беларусаў, але й праваслаўных украінцаў, грэкаў, сэрбаў, расейцаў, праваслаўныя парафіі вугальных капальняўу Лімбургу, выяжджаўу Францыю. У1955 г. скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт са ступеньню магістар псыхалёгіі й філязофіі. У 1960-х навучаўся ў Вольным інстытуце філялёгіі й гісторыі ўсходніх славянаў Брусэльскага ўнівэрсытэту, атрымаў ступень магістра славістыкі. У1965—1980 гг. выкладаў
расейскую мову ў Вышэйшай флямандзкай школе перакладчыкаў у Антвэрпэне. Пахаваны ў Гевэры (каля Лювэну) на мясцовых могілках.
СМАРШЧОК (РЭПКАЎ-СМАРШЧОК) Мітрафан (псэўд. Анатоль Бярозка, 15.02.1915, в. Падлесьсе (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 20.06.2008, Мантысэла, Мінэсота, ЗША), лекар, грамадзкі дзеяч, паэт. Вучыўся на мэдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У1939 г. выехаў на працу на Берасьцейшчыну, працаваў у чыгуначным шпіталі ў Берасьці. У часе нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах, быў дырэктарам мэдычнай школы. Быў вывезены ў Нямеччыну ў канцэнтрацыйны лягер. Каля 1950 г. прыехаў у ЗША на запрашэньне шпіталю ў Мантысэла. У мясцовым шпіталі працаваў на розных пасадах, удзельнічаў у яго разбудове, кіраваў домам для старых. Быў прафэсарам Унівэрсытэту Мінэсоты, займаўся дасьледаваньнем хваробаў сэрца. Сябра БІНіМу. Аўтар зборніка „Адзінаццаць вершаў“ (1989), а таксама кнігі „Анатоль Бярозка. Выбранае" (Менск, 2004). Пахаваны ў Мантысэла на могілках царквы Сьв. Генрыка.
СМАРШЧОК-ЖАЛЯЗОЎСКАЯ Зоя (15.12.1922, в. Стараельня Наваградзкага ваяв. — 03.04.2010, Гевэр, Бэльгія), грамадзкая дзяячка, жонка А. Смаршчка. У часе нямецкай акупацыі была сябрам СБМ, а пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Нямеччыне. Паступіла ў Л ювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія), які скончыла з дыплёмам фармацэўта. Была сябрам Беларускага студэнцкага згуртаваньня, Саюзу беларусаў Бэлыіі. Ад 2002 г. дапамагала Беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне. Пахаваная на мясцовых могілках Гевэру (каля Лювэну).
СТАГАНОВІЧ Аляксандар (25.01.1890, в. Нясутычы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 28.12.1988, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, мужМ. Стагановіч, бацькаЛ. Стагановіча й Т. Кольбы. У часе Першай сусьветнай вайны знаходзіўся ў складзе Расійскага экспэдыцыйнага корпусу ў Францыі. У1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У1925 г. уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградзкай акругі ў польскі сойм па сьпісе „Змаганьня“, але за два дні да выбараў арыштаваны й зьняволены. Пасьля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі. Празь некаторы час быў арыштаваны (паколькі пазбавіўся дэпутацкай недатыкальнасьці) і асуджаны на шэсьць гадоў турмы. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы на Наваградзкую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з ініцыятараў аднаў-
леньня Рады БНР, браўудзел у зьедзе ў Остэргофэне, дзе было заяўлена пра аднаўленьне дзейнасьці Рады. Пры канцы 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў і Япархіяльнай рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намесьнік Прэзыдэнта Рады БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. Пакінуў падрабязныя ўспаміны, выдадзеныя ў Менску асобнай кнігай (2011).
СТАГАНОВІЧ Леў (01.07.1926, в. Нясутычы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 14.06.2008, ЗША), грамадзкі дзеяч, сын A. і М. Стагановічаў. Падчас Другой сусьветнай вайны быў сябрам СБМ, вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. Ад 1944 г. разам з бацькамі — на эміграцыі. Скончыўдва курсы мэдычнага факультэту Марбурскага ўнівэрсытэту. У1950 г. выехаўу ЗША. Працаваў красьляром у фірме. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім праваслаўным жыцьці ў Амэрыцы. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
СТАГАНОВІЧ Марыя (13.11.1898, ф. Косава (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 06.07.1995, Нью-Брансьвік, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонкаА. Стагановіча, маці Л. Стагановіча й Т. Кольбы. Каля 1912 г. вучылася на прафэсійных курсах у Менску. У1922 г. пабралася шлюбам з А. Стагановічам. У 1944 г. разам з мужам і чатырма дзецьмі выехала зь Беларусі ў Нямеччыну. У1950 г. прыбыла ў ЗША. Жыла ў Нью-Брансьвіку, брала ўдзел у беларускім жыцьці. Напісала ўспаміны, што пад назвай „Мае ўспаміны“ пабачылі сьвет у Менску ў 2012 г. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
СТАГАНОВІЧ Тамара гл. КОЛЬБАТамара
СТАЛЬМАШОК (СТАЛЬМАШЫК) Мікола (04.03.1913, в. Краснае Сяло (сёньня пас. Краснасельск у Ваўкавыскім р-не Гарадзенскай вобл.) — 17.10.1978, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1930-х працаваў кавалём у роднай вёсцы. У 1939 г. мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, адкуль уцёк. Вярнуўся на радзіму, быў арыштаваны Саветамі й высланы ў Мурманскую вобласьць. Ад 1942 г. служыў у Арміі Андэрса. Ваяваў на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Італіі. Браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У1945 г. выехаў у Вялікабрытанію, а пры канцы 1940-х перабраўся ў Канаду. Жыў у Таронта. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады, парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага.
СТАНКЕВІЧ Вячка (нар. 15.09.1932, Вільня), грамадзкі дзеяч, сын Я. і М. Станкевічаў. У 1949 г. прыехаў у ЗША. Спачатку пасяліўся ў
Кліўлэндзе. У1951—1954 іт. служыўу амэрыканскім войску. Па вяртаньні жыўу Нью-Ёрку. У1959 г. скончыў Нью-Ёрскі гарадзкі каледж з дыплёмам інжынэра. У1968 у Ньюарскім інжынэрным коледжы (Нью-Джэрзі) атрымаў ступень магістра ў галіне электроннай інжынэрыі. Спартовецфутбаліст, гуляў за дзьве каманды — кліўлэндзкую „Пагоню" й ньюёрскую „Беларусь". Быў актыўным сябрам Задзіночаньня беларускаамэрыканскай моладзі, быў старшынём яго Нью-Ёрскага аддзелу. У канцы 1960-х гг. выкладаў геаграфію Беларусі ў беларускай школе ў НьюЁрку. Працаваў інжынэрам у карпарацыях ITT і Western Union. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва арганізацыі й яе Нью-Ёрскага аддзелу, уваходзіў у рэдкалегію газэты „Беларус“. У1988—1998 гг. быў кіраўніком Беларускай службы радыё „Свабода“ ў Празе. Пасьля вярнуўся ў ЗША. Рады БНР.
СТАНКЕВІЧ Зінаіда (дзяв. Сініцына, 02.12.1909, Магілёў — 13.11.1988, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, пэдагог, жонка С. Станкевіча, маці Р. Станкевіч. Паходзіла зь сям’і царскага афіцэра. У 1918 г. сям’я пераехала ў Нясьвіж. У 1930 г. скончыла нясьвіскую польскую гімназію, а ў 1935 г. — матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, атрымаўшы ступень магістра ў галіне батанікі. Настаўнічала ў Нясьвіжы, Шчучыне, Наваградку. У1939 г. пабралася шлюбам з С. Станкевічам. У часе нямецкай акупацыі працавала ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Ад 1944 г.— на эміграцыі. У Нямеччыне працавала настаўніцай ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Супрацоўнічала ў газэце „Бацькаўшчына“, была рэдактарам дзіцячага дадатку „Каласкі“. У1958 г. выехала ў ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку. Рэдагавала „Жаночую старонку" ў газэце „Беларус“, выкладала ў беларускай школцы ў Нью-Ёрку. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіла ў кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі, кіравала Жаночай сэкцыяй. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
СТАНКЕВІЧ Кастусь (1925, м. Турэц (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 27.11.1989, Адэляйда, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі вывезены на працы ў Нямеччыну, адкуль у 1949 г. эміграваў у Аўстралію. У Адэляйдзе вучыўся ў школе радыёй тэлемэханікі, і, атрымаўшы дыплём, працаваўу фірме Філіпс, а потым арганізаваўуласны бізнэс. Адразу далучыўся да беларускай грамады, якая ў Адэляйдзе толькі арганізоўвалася. Актыўна дапамагаў у пабудове беларускай царквы й ад 1966 г. займаў розныя пасады ў парафіяльнай радзе, а ў 1974—1988 гг. быў яе стар-