Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
РУДОВІЧ Сяргей (28.08.1920, в. Ракітна Лунінецкага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Лёндане. Ад 27.03.1949 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Выехаўу Канаду.
РУЖАНЦОЎ Аляксандар (12.08.1893, Вязьма (сёньня Расея) — 23.07.1966, Дэнвіл, Ілінойс, ЗША), вайсковы дзеяч, літаратар, бібліёграф. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у рангу камандзіра палку перайшоў у 1919 г. на бок Летувіскай рэспублікі. У 1920 г. узначаліў Беларускі асобны батальён. У 1921 г. узначаліў Цэнтральную вайсковую бібліятэку ў Коўне. Заснавальнік і віцэ-старшыня Таварыства бібліятэкараў Летувы, загадчык спраў Інстытуту бібліяграфіі. У часе нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Пэўны час жыў у лягерах DP у Нямеччыне. У 1949 г. выехаў у ЗШ А. Жыў у Дэнвіле (штат Ілінойс), працаваў рабочым у супэрмаркеце. У вольны час займаўся справамі Летувіскай бібліяграфічнай службы, якую сам узначальваў, удзельнічаў у выданьні Л етувіскай энцыкляпэдыі. Быў сябрам БІНіМу, складаў бібліяграфіі некаторых беларускіх пэрыёдыкаў. Займаўся перакладамі беларускіх твораў на летувіскую мову.
РУСАК Аляксандар (13.07.1907, Баранавіччына — 07.03.1957, Гарфілд, ЗША), грамадзкі дзеяч, інжынэр. У1934 г. скончыў Пазнаньскі ўнівэрсытэт. У1939—1941 гт. быў заснавальнікам і старшынём Беларускага камітэту ў Познані. Улетку 1941 г. арганізаваў Беларускі нацыянальны камітэту Горадні. У1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу й стаўяе першым дырэктарам. Заснаваў Арганізацыю гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў. У 1943 г. — бургамістар Баранавічаў, удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне быў арганізатарам Беларускага лягеру ў Рэгенсбургу. Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у ЗША й стварэньня беларускага асяродку ў СаўтРывэры. Ад 1948 г. быў старшынём Галоўнай управы Цэнтральнага
прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, удзельнік аднаўленчага Пленуму БЦР. У першым Урадзе БЦР — міністар замежных справаў і аддзелу фінансаў БЦР. Ад 25.11.1952 — старшыня Калегіі БЦР, а ад 15.12.1953 быў старшынём Выканаўчага воргану БЦР і кіраўніком замежных справаў арганізацыі. Улетку 1949 г. прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Гарфілдзе (Нью-Джэрзі). Адзін з ініцыятараў стварэньня Кангрэсу беларусаў Амэрыкі й Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У1955 г. праз хваробу паступова адышоў ад усіх беларускіх справаў. Пахаваны ў СаўтРывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ягоны архіў захоўваецца ў зборах пры царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры.
РУСАК Васіль (14.11.1923, Наваградзкае ваяв. — 20.10.2000, Сомэрсэт, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, мужГаліны Русак. Пасьля Другой сусветнай вайны апынуўся ў францускай зоне акупацыі Нямеччыны, у польскім лагеры DP у Равенсбургу. Вучыўся ва ўнівэрсытэце UNRRA ў Мюнхене, унівэрсытэце Філіпа ў Марбургу. Пры канцы 1940-х гг. прыехаў у ЗША. Быў сябрам Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы, Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, БІНіМу. Прыхаджанін царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку. Радны БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
РУСАК Васіль (1896 — пасьля 1946), палітык, выдавец. Удзельнік Першага й Другога Ўсебеларускіх кангрэсаў. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, камісар Друтога Грозаўскага палку. Ад 1922 г. жыў у Празе, адзін з кіраўнікоў беларускага руху ў Чэхіі, фундатар часопіса „Іскры Скарыны“. У1945 г. арыштаваны савецкімі ўладамі й праз год асуджаны да ю год лягероў. Далейшы лёс невядомы.
РУСАК Галіна (дзяв. Родзька, 24.05.1928, в. Вераскава (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 14.09.2000, Сомэрсэт, НьюДжэрзі, ЗША), грамадзкая дзяячка, мастачка, дачка Ф. Родзькі, жонка В. Русака. Вучылася ва ўнівэрсытэце UNRRA ў Мюнхене. Пазьней пераехала ў ЗША. Працавала дырэктарам Мастацкай бібліятэкі Ратгерскага ўнівэрсытэту (Нью-Брансьвік). Экспанавала свае жывапісныя працы ў прэстыжных мастацкіх галерэях ЗША. Сталая ўдзельніца этнічных выставаў. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывісткай Нью-Джэрзійскага аддзелу арганізацыі, сябра яе жаночых стуктураў. Радная БНР. Сябра БІНіМу. Старшыня Беларускай культурна-адукацыйнай асацыяцыі. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
РУСАК Ганна (дзяв. Лукашэвіч, 18.07.1919, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — 27.11.2004, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка У. Русака. У 1939 г. скончыла польскую гімназію ў Баранавічах і паступіла на фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, аднак навучаньню зашкодзіла Другая сусьветная вайна. Да чэрвеня 1944 г. жыла разам з мужам У. Русаком у Баранавічах, пасьля чаго выехала на эміграцыю. У 1946 г. паступіла ва ўнівэрсытэт UNRRA у Мюнхене, але навучацца не змагла. У1949 г. прыбыла ў ЗША. Працавала на швачнай фабрыцы. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывісткай Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі, а таксама жаночай сэкцыі. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
РУСАК Уладзімер (19.11.1913, в. Сьвяцілавічы Наваградзкагапав. (сёньня ў межах г. Баранавічы) — 06.02.2009, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, муж Ганны Русак. У1935 г. скончыў Віленскую тэхнічную школу, потым школу падхарунжых у Замброве. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у францускай зоне акупацыі Нямеччыны, у лягеры DP у Шляйсгайме. У1949 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Браў актыўны ўдзел у дзейнасьці Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, кіраваў Нью-Ёрскім аддзелам арганізацыі, уваходзіў у рэдкалегію газэты „Беларус“. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
РУСАК Уладзімер (20.04.1929, в. Любішчыцы Косаўскага пав. Гарадзенскай вобл. (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?, Ньюкасл, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў польскай, потым ў савецкай школе. У часе Другой сусьветнай вайны разам з бацькамі апынуўся ў Нямеччыне, а па капітуляцыі празь некаторы час жыў у беларускім лягеры DP у Міхельсдорфе, дзе вучыўся ў беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Адтуль у 1950 г. пераехаў у Аўстралію. Працаваў у Ньюкасьле, потым перабраўся на некаторы час у Сыднэй, але зноў вярнуўся ў Ньюкасл пры канцы 1960-х гг. Нягледзячы на гэта, трымаў сувязь зь беларусамі Сыднэю. У1965 г. быў адным з галоўных ініцыятараў стварэньня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу й набыцьця для яго памяшканьня, а пазьней доўгія гады быў сябрам Клюбу й рэгулярна прыяжджаў за 300 км на нацыянальныя мерапрыемствы.
РУСАКОЎ Павал (10.08.1904, в. Студзянец (?) — 21.02.1982, Дукінфілд, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Дукінфілдзе. Быў пры-
хаджанінам царквы Жыровіцкай Божай МаціўМанчэстэры. Пахаваны ў Дукінфілдзе на мясцовых могілках.
РУЦЬКО Антон (27.11.1926, в. Ярэмічы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У1943—1947 гг. служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 21.12.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
РУЧАЙ Янка (19.03.1913, Пружаншчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.04.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
РЫБАЧАК Антон (05.05.1907, в. Калесьнікі (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 03.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
РЫБІЧОНАК Сяргей (21.01.1919— ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
РЫДЛЕЎСКІ Лявон (02.10.1903, в. Ульянавічы Магілёўскай губ. (сёньня Сеньненскі р-н Віцебскай вобл.) — 24.10.1953, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Каля 1908 г. пераехаў з бацькамі ў Слуцк. Вучыўся ў Слуцкай беларускай гімназіі. У1920 г. далучыўся да слуцкіх паўстанцаў. Пасьля раззбраеньня паўстанцаў на польскай тэрыторыі, у 1921 г. жыўу Вільні, дзе вучыўся на настаўніцкіх курсах. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1923 г. пераехаў у Прагу. У1928 г. скончыў Палітэхнічны інстытут з дыплёмам інжынэра. У1929 г. разам з М. Абрамчыкам выехаў у Францыю. У 1930 г. стаў адным з арганізатараў Хаўрусу беларусаў у Францыі. Падчас Другой сусьветнай вайны быў у шэрагах францускага Супраціву. Па вайне вярнуўся ў Парыж, дзе актыўна ўдзельнічаў у стварэньні Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, выданьні „Беларускіх навінаў“, быў сакратаром Прэзыдыюму Рады БНР. У сувязі з рэзкім пагаршэньнем здароўя (рак) і цяжкім матэрыяльным становішчам пераехаў у Лёндан пад апеку а. Часлава Сіповіча, дзе неўзабаве памёр. Пахаваны ў Лёндане на Hampstead Cemetery.
РЫЖЫ-РЫСКІ Ўладыслаў (1925 (?), в. Латыгаль (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — 02.03.1978, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі й
рэлігійны дзеяч. У гады Другой сусьветнай вайны працаваў у структурах Беларускай народнай самапомачы ў Глыбоцкай акрузе, быў сакратаром аддзелу моладзі БЦР. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г— на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, потым вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія). На пачатку 1950-х выехаўу Рым, дзе нядоўгі час вучыўся ў Папскім унівэрсытэце. Адтуль перабраўся ў Мадрыд, дзе заснаваў фантомны Інстытут беларусаведы імя Л. Сапегі. У 1958 г. выехаў у ЗША, дзе вучыўся ў Прынстанскім унівэрсытэце. Заснаваў уласную рэлігійную структуру „старакаталіцкую субожню" й ад студзеня i960 г. усклаў на сябе абавязкі апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў. Выдавец шэрагу беларускіх пэрыёдыкаў. Сябра „Баявой ускалосі". Аўтар зборніка вершаў „Маці маёй роднай“ (1962).
РЫЛЛО Язэп (22.11.1924, в. Круты Бераг (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Бірмінгеме. Ад 01.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.