Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ПАСЕВІЧ Аляксей (15.09.1914, в. Мураванка Нясьвіскага пав. (сёньня Шчучынскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 27.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у невялікі аддзел у Гэмптан-Ловэт. Ад 1949 г. таксама быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ПАСЕВІЧ Уладзімер (19.10.1923 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 02.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаў у Канаду.
ПАТАПЧУК Васіль (26.07.1925, в. Плотніца (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ПАЎЛОЎСКІ Пёгра (12.07.1922, Слуцк (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Настаўнік паводле адукацыі. У1943—1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Брадфардзе. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, уваходзіў у дружыну ў Брадфардзе, у 1954 г. быў яе старшынём. Ад 28.09.1951— сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Належаў да акруговага аддзелу ў Ёркшыры. У1956—1962 гг. быў яго старшынём. Пасьля ад’езду а. Аляксандра Крыта ў 1961 г. некаторы час быў адміністратарам Беларускага дому ў Брадфардзе. Быў адным з ініцыятараў і асноўным настаўнікам у беларускай нядзельнай школе ў Брадфардзе. Каля 1963 г. выехаў у Нямеччыну.
ПАЦУКЕВІЧ Міхась (03.08.1923 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай
вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ПАШКЕВІЧ Валянціна (дзяв. Жукоўская; 05.02.1916, Казельск (сёньня Калужская вобл., Расея) — 25.03.2004, Таронта, Канада), грамадзкая дзяячка, пэдагог, сястраР. Жук-Грышкевіч, жонкаМ. Пашкевіча. У1935 г. скончыла польскую гімназію імя А. Міцкевіча ў Пружанах, вучылася ў Віленскім унівэрсытэце. Падчас Другой сусьветнай вайны жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладчыцкім бюро „Вінэта“. Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), апекавалася беларускім скаўтынгам. У ліпені 1949 г. пераехала ў Таронта. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала танцавальны гурток. Кіравала беларускай суботняй школкай пры Царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Выдала „Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў“ (Кліўлэнд, 1968), англамоўны падручнік „Беларуская мова — Fundamental Byelorussian" (1974,1978). Падрыхтавала „Англа-беларускі слоўнік“ (30 тыс. словаўі формаў), які выйшаў улетку 2006 г. у Менску.
ПАШКЕВІЧ Міхась (10.03.1915, Ашмяны, Гарадзенская вобл. — ?, Канада), грамадзкі дзеяч, муж В. Пашкевіч. У1946 г. быў адным зь першых прадстаўнікоў паваеннай эміграцыі ў Канадзе й заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў Канады. Пазьней належаў да Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня.
ПЕЛЯСА Ўладзімер (01.05.1918, Ліда (сёньня Гарадзенская вобл.) — 24.04.2004, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у структурах Беларускай народнай самапомачы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне браў удзел у грамадзкім жыцьці, беларускім скаўтынгу. У1949 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Працаваў апэратарам машынаў у кампаніі „Атланта-Карпарэйшн". Узначальваў Нью-Ёрскі аддзел Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту, уваходзіў ва ўрад Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Належаў да Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР і Амэрыканскіх прыхільнікаў АБН. Актывіст парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. У 1950-х гг. заснаваўуласнае выдавецтва, у якім выдрукаваў за ўласны кошт некалькі кніг беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў. Пахаваны ў Маспэце ў Нью-Ёрку на праваслаўным могільніку. Ягоны архіў перададзены ў царкву ў Саўт-Рывэры.
ПЕТРАШ Аляксандар (06.09.1926, в. Кісялі Баранавіцкага пав. (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 1988, Вялікабрытанія),
грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі служыўу паліцыі ў Баранавічах. Потым быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, разам зь якой апынуўся ў Францыі й трапіў у палон да саюзьнікаў. У1945 г. добраахвотна ўступіў у Другі польскі корпус. Ад 1946 г. жыў у Брытаніі. Ад 12.07.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак у часе падзеяў расколу далучыўся да апазыцыі й выйшаў з арганізацыі. У1948 г. браў удзел у стварэньні аддзелу Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Лёндане, а ў 1949 г. ужо ўваходзіў ва ўправу Акруговага цэнтру ХАБР у Ланкашыры, дзе выконваў абавязкі скарбніка. У1952 г. пасьля спэцыяльнай падрыхтоўкі ў Брытаніі й Нямеччыне быў засланы на тэрыторыю Польшчы. Нягледзячы на тое, што польскія спэцслужбы даволі хутка выкрылі яго, здолеў выйсьці з-пад іх кантролю й вярнуцца ў Вялікабрытанію, дзе пасяліўся на сталае жыцьцё ў Брайтане. Стаў правобразам галоўнага героя кнігі Энтані Рычардсана „Няма, дзе скласьці галаву“ (Anthony Richardson. No Place to Lay My Head), выдадзенай y Лёндане ў 1957 г. У1981 г. зноў уступіў у шэрагі ЗБВБ.
ПЕТРУКОЎСКІ Мікалай (20.02.1925, Любча (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 27.09.1995, Дэрбі, Вялікабрытаніі), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі служыў у паліцыі парадку. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Дэрбі. Ад 1954 г. належаў да Беларускага вызвольнага фронту. Пахаваны ў Дэрбі на Nottingham Road Cemetery.
ПЕЦЬКА Пётра (29.06.1903, х. Гнілыя Балоты (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 25.11.1986, Стэмфард, Канэтыкут, ЗША), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны быў у самаабароне ад савецкіх партызанаў. Ад 1944 г. — у Нямеччыне, у складзе дывізіі „Беларусь“. Трапіў у амэрыканскі палон, але быў вызвалены. Жыў у лягеры DP у Остэргофэне. У 1950 г. прыбыў у ЗША. Пасяліўся ў Стэмфардзе. Да выхаду на пэнсію ў 1972 г. працаваў на фабрыцы, у гаспадарчым аддзеле. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў ва ўправу Стэмфардзкага аддзелу да 1967 г. Як прыхільнік К. Мерляка пасьля разьвязаньня Стэмфардзкага аддзелу БАЗА належаў да парафіі ў Рычманд — Гіле. Пахаваны ў Стэмфардзе на Woodland Cemetery.
ПІНЧУК Янка (28.08.1913, в. Драбоўшчына Нясьвіскага пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.)— ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ПІТУШКА Язэп (07.04.1912, в. Аксютава (сёньня Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) — 25.02.1984, Таронта, Канада), грамадзкі й вайсковы дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Браўудзел у стварэньні Згуртаваньня беларусаў Канады. Пазьней разам з прыхільнікамі С. Хмары стварыў Беларускае нацыянальнае аб’еднаньне. Пахаваны ў Таронта на Park Lawn Cemetery.
ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Анатоль (28.02.1911, Глыбокае (сёньня Віцебская вобл.) — 31.03.1980, Лексінгтан, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, братБ. Плескачэўскага. Скончыў глыбоцкую гімназію, у 1932 г. — Сельскагаспадарчую школу ў Грудзёндзы з дыплёмам жывёлаводаагранома. У1932—1939 гг. працаваў жывёлаводам-аграномам павету Вільня — Трокі. У1940—1942 гг. жыў на тэрыторыі Летувы. У1944 г. быў ад’ютантам Прэзыдэнта БЦР Р. Астроўскага. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў у сакратарыяце БЦР у Бэрліне. У пасьляваенны час вучыўся ва ўнівэрсытэце UNRRA ў Мюнхене, потым — ва Ўкраінскім тэхнічна-сельскагаспадарчым інстытуце на спэцыяльнасьці „вэтэрынарыя“. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у штаце НьюДжэрзі. Працаваў на хіміка-фармацэўтычных фабрыках, затым — у аддзеле антыбіётыкаў фірмы Pinick (Ньюарк, Нью-Джэрзі). Займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, віцэ-прэзыдэнта Амэрыканскіх прыхільнікаў АБН. Прыхаджанін царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны на могілках у Баунд-Брук (Нью-Джэрзі).
ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Барыс (19.07.1902, Вільня (сёньня Летува) — 06.06.1982, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), царкоўны актывіст, брат А. Плескачэўскага. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў актывістам прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ПЛЕХАН Іван (15.07.1921, Піншчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 28.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ПЛЯСКАЧ Васіль (16.02.1916, Наваградак (сёньня Гарадзенская вобл.) — 19.03.2006, Дэтройт, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт з дыплёмам юрыста. Падчас нямецкай акупацыі працаваў міравым судзьдзём у Наваградку. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў зь сям’ёй у Швайцарыі, потым у Нямеччыне. У1949 г. прыбыўу ЗША. Жыў спачатку ў штаце Масачусэтс, потым перабраўся ў штат Мічыган (Дэтройт). Працаваў на заводах „Джэнэрал Мотарз" у аддзеле дызайну.
Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША, стварэньні структураў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).
ПЛЯТУН Рыгор (01.05.1926, в. Амлынцы (сёньня Нясьвіскі р-н (Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Беларускай паліцыі парадку ў Нясьвіжы, пазьней трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, а далей апынуўся ў Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ПОКЛАД Сяргей (16.09.1910, в. Ігольнікі Наваградзкага пав. (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У 1939—1946 гг. служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 12.10.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ПОПКА Андрэй (1893, в. Пашкоўцы Слуцкага пав. Менскай губ. (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскае вобл.) — 09.10.1965, Джэрзі-Сіці, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Ляхавічах, потым у Варшаве ў арганнай школе. Пасьля Першай сусьветнай вайны жыў у Ляхавічах, дзе займаўся агародніцтвам і служыў арганістам пры мясцовым касьцёле. Быў актывістам хрысьціянска-дэмакрычнага руху, належаў да мясцовага гуртку Беларускага інстытуіу гаспадаркі й культуры. У1939 г. пачаў настаўнічаць. За часамі нямецкай акупацыі стаў афіцэрам БКА, затым уваходзіў у склад дывізіі „Беларусь“. Пасьля Другой сусьветнай вайны быў камэндантам лягеру DPy Вільдфлекене, вёў кулыурніцкую працу ў беларускім лягеры ў Віндышбэргердорфе. Пазьней пераехаў у ЗША.