МЯДЗЕЙКА Нікандар (28.08.1914, в. Панькі (сёньня Івейскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 06.12.1987, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах да яе ліквідацыі ў 1932 г. Скончыў гімназію ў Вільні. У1936—1939 гг. служыў у польскім войску. У1939—1941 гг. працаваў настаўнікам беларускай мовы й літаратуры ў Маладэчне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў школьным інспэктарам у Маладэчанскім павеце, затым — у Лідзкай акрузе. Ад лістапада 1942 г. да верасьня 1943 г. кіраваў акруговай управай Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне (француская зона акупацыі) скончыў унівэрсытэт UNRRA з дыплёмам інжынэра меліярацыі. У лютым 1948 г. пераехаўу Францыю, дзе быў кіраўніком Дэлегатуры БЦР. У красавіку 1954 г. разам зь сям’ёй выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Брансьвіку (Нью-Джэрзі). 04.09.1954 прызначаны першым віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Быў скарбнікам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У1977—1987 гг. быў Прэзыдэнтам БЦР. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. МЯЛЕНЦЬЕЎ Алімп (? — 1964), кампазытар і дырыжор. Расеец паводле паходжаньня, да вайны працаваў ва Ўкраіне. У часе нямецкай акупацыі апынуўся ў Нямеччыне, дзе далучыўся да сьпеўна-танцавальнай групы „Жыве Беларусь!“, разам зь якой гастраляваў па лягерахЛР. Па сканчэньні вайны ўдзельнічаў у працы Беларускага тэатру эстрады, дапамагаў у арганізацыі беларускіх мерапрыемстваў у лягерах DP. Ягоная жонка Марыя, сыіявачка, удзельнічала ў беларускіх мерапрыемствах разам зь ім. Пазьней сям’я пераехала ў ЗША, жыла ў Лос-Анджэлесе. МЯТЛА Павал (12.06.1921, Дзісна (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 15.07.1991, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі быў вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Адтуль прыбыў у Вялікабрытанію. Жыў у Сярэдняй Англіі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МЯЦЕЛІЦА Аляксандар (10.09.1903, в. Радзюкі (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Рэдынгу. Ад 02.06.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. НАБАГЕЗ Уладзімер (20.10.1919, в. Сялец (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 11.01.2011, Уолдэн, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, лекар. Вучыўся ў польскай гімназіі імя А. Міцкевіча ў Наваградку. У 1939 г. быў прызваны ў польскае войска, трапіў у палон. Вызвалены ў 1941 г. Жыў у Кёнігсбергу, Данцыгу (Гданьску). Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны вучыўся на мэдычным факультэце Марбурскага ўнівэрсытэту, пазьней перайшоўу Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія), які скончыў з дыплёмам доктара мэдыцыны. Сябра Беларускага студэнцкага таварыства. У1956 г. перабраўся ў ЗША. Працаваў у Нью-Ерскім шпіталі, пазьней распачаў прыватную практыку ў г. Уолдэн (штат Нью-Ёрк). Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1963—1968 гг. — кіраўнікяго Нью-Ёрскага аддзелу. НАВАГРОДЗКАЯ Ганна (15.12.1900, в. Кавалі на Палесьсі (?) — 08.05.1980, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была парафіянкай прыходу Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Carlton Cemetery. НАВАГРОДЗКІ Ян (03.08.1900, в. Кавалі на Палесьсі (?) — 19.09.1980, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Быў парафіянінам прыходу Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Carlton Cemetery. НАВАК Язэп (09.08.1921 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Шатляндыі. Ад 22.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. НАВАРА Павал (17.09.1927, в. Купіск (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 24.05.1983, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У1942—1944 гг. вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Ад вясны 1944 г. быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС. У верасьні 1944 г. разам з калегамі здаўся ў палон амэрыканцам ля в. Клэрваль (Францыя) і пазьней далучыўся да Другога польскага корпусу. Па сканчэньні падафіцэрскай школы ў Сан-Базыліё на поўдні Італіі браў удзел у баявых дзеяньнях на поўначы Апэнінаў. У жніўні 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі й рэгулярна абіраўся ў Галоўную ўправу арганізацыі. Ад 1948 г. быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’ед- наньня „Жыцьцё“, ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1952 г. скончыў факультэт матэматыкі, хіміі й фізыкі Лёнданскага ўнівэрсытэту. Працаваў хімікам у лёнданскіх лябараторыях. У 1954 г. быў адным з ініцыятараў стварэньня Англа-Беларускага таварыства. У Галоўнай управе ЗБВБ часта абіраўся на пасаду старшыні, а таксама доўгі час ў 1970-х быў сакратаром арганізацыі. Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery. НАВІЦКАЯ Натальля (дзяв. Тупік, 17.2.1920, в. Рэмель Столінскага пав. (?) — ?), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Канадзе. Шматгадовая ўдзельніца царкоўнага хору пры парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Таронта. НАВІЦКІ Валер (12.11.1920, в. Дубейкі (сёньня Капыльскі р-н Менскай вобл.) — 15.06.2001, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. У пачатку 1930-х бацькоўская сям’я была раскулачаная. Скончыў Слуцкі пэдтэхнікум, працаваў настаўнікам. Падчас нямецкай акупацыі — старшы зьвязовы СБМ (Грэскі раён). Ад лета 1944 г. — на выгнаньні. Быў у дывізіі Зыглінга. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Быў сябрам рэдкалегіі газэты „Беларускі эмігрант". Супраць яго, а таксама і супраць К. Акулы як рэдактара той самай газэты, быў скіраваны пазоў С. Хмары й В. Камароўскага. Пахаваны ў Таронта на York Cemetery. НАВІЦКІ Ўладзімер (16.02.1910, в. Бобрына каля Баранавіч — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 17.01.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. НАВУМЧЫК Сьцяпан (31.03.1933, Заастравечча (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 27.02.2006, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзкі дзеяч. У1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. Па капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, належаў да беларускіх скаўтаў. У1950 г. прыехаў у ЗША. Служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Жыў у Саўт-Рывэры. Працаваў у кампаніі Johnson & Johnson. Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. У 1980-х гг. належаў да рады Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. НАГОРНЫ Браніслаў (20.04.1924, в. Дурневічы (сёньня в. Лугавая Баранавіцкага р-ну Берасьцейскай вобл.) — ?, Францыя), грамадзкі дзеяч.У 1945 г. прыбыўу Францыю.Жыўу мястэчку Ля Крэзо. Быўсябрам мясцовага аддзелу Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі. НАДМАНСКІ Міхась (07.10.1922, в. Журкаўшчына Браслаўскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Шэфілдзе. Ад 10.09.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. НАДСАН Аляксандар (сапр. Бочка, нар. 08.08.1926, в. Гарадзея (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.)), рэлігійны дзеяч. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Скончыў курсы малодшых кіраўнікоў СБМ у Альбярціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе ў Італіі, дзе браў удзел у баявых дзеяньнях і быў паранены. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, рэдактар яго часопісаў „Беларус на чужыне" й „На шляху“, старшыня арганізацыі ў 1951—1953 гг. Быў адным са стваральнікаў Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“, а таксама Беларускага незалежніцкага народна-хрысьціянскага руху. Скончыў матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. Увосень 1953 г. паехаў вучыцца ў Грэцкую калегію ў Рыме. 23.11.1958 атрымаў сьвячэньні сьвятара ўсходняга абраду. У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Вялікабрытанію. Працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгеме й ажыцьцяўляў душпастырскую дзейнасьць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. Ад 1961 г. стаў адным з кіраўнікоў беларускай школы імя К. Тураўскага ў Лёндане. Ад 1971 г. кіруе Беларускай бібліятэкай-музэем імя Ф. Скарыны. Актыўна ўдзельнічаў у працы ЗБВБ, Харытатыўнай сэкцыі, Англа-Беларускага таварыства. У 1981 г. стаў на чале Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. 30.06.1986 быў прызначаны на пасаду апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў у замежжы. Стваральнік і кіраўнік Камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі. Аўтар шэрагу перакладаў літургічных тэкстаў на беларускую мову, публікацыяў з гісторыі беларускай царквы й культуры. Ганаровы доктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. НАЙДЗЮК Часлаў (28.08.1915, в. Бойдаты (сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 28.03.1995, Пасадэна, Каліфорнія, ЗША), грамадзкі дзеяч, брат Я. Найдзюка, муж Ю. Найдзюк. Адвакат паводле адукацыі. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу Вялейцы на пасадзе міравога судзьдзі, узначальваў акруговую ўправу Беларускай народнай самапомачы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў 158 Нямеччыне. У1950 г. пераехаўу ЗША. ЖыўуЛос-Анджэлесе, узначальваў мясцовы аддзел Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту, быў прадстаўніком Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на штат Каліфорнія. Пахаваны на Forest Lawn Hollywood Hills Cemetery. НАЙДЗЮК Юзэфа (дзяв. Брэчка, 01.02.1927, в. Мазуркі (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 19.11.2004, Пасадэна, Каліфорнія, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка Ч. Найдзюка. У часы нямецкай акупацыі вучылася ў Баранавіцкай гандлёва-адміністрацыйнай школе, была сябрам СБМ. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў лягерах DPy Розэнгайме й Шляйсгайме. У1945—1947 гг. вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, была адной з кіраўнічак беларускіх скаўтаў. Працавала ў тэхнічным аддзеле беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“. У1956 г. прыбыла ў ЗША. Пабралася шлюбам з Ч. Найдзюком і пераехала ў Каліфорнію. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывісткай яго Каліфарнійскага аддзелу. Пахаваная на Forest Lawn Hollywood Hills Cemetery.