Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
РЫТАР Іна гл. КАХАНОЎСКАЯ Іна
РЭШЭЦЬ (РЭШАЦЬ) Язэп (20.07.1890, в. Рушчаны (сёньня Падляскае ваяв. Польшчы) — 15.02.1958, Лайл, Ілінойс, ЗША), рэлігійны дзеяч, пэдагог. Скончыў Папскі Грыгарыянскі інстытут, Папскі Усходні інстытут у Рыме са ступеньню доктара тэалёгіі й філязофіі. У 1917 г. высьвечаны ў сьвятары. Выкладаў філязофію й апалягетыку на тэалягічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У 1925 г. падпісаў ліст пратэсту беларускага каталіцкага сьвятарства супраць канкардату паміж Польшчай і Апостальскай сталіцай. Высланы на Беласточчыну, перасьледаваўся польскімі царкоўнымі ўладамі за спрыяньне беларускаму нацыянальнаму руху й стварэньне суполак Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры. У1938 г. выехаў у ЗША. Уступіў у бэнэдыктынскі кляштар у Лайле. У1941 г. быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады.
САБАЛЕЎСКІ Юры (24.04.1889, Стоўпцы (сёньня Менская вобл.) — 30.12.1957, Кірхэн унтэр Тэк, Нямеччына), грамадзкі дзеяч. У 1922—1926 гг. быў паслом польскага сойму, у 1924—1926 гг. — сябрам і адным з кіраўнікоў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас нямецкай акупацыі займаў пасаду бургамістра Баранавічаў. Ад лета 1943 г. да студзеня 1944 г. — старшыня Беларускай самапомачы. У студзені 1944 г. стаў віцэ-прэзідэнтам БЦР. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыўу Нямеччыне, ЗША, ад 1955 г. зноў у Нямеччыне. Рэдагаваў газэту „Беларускае
слова“. Браў актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці. Быў актывістам БЦР. У1956 г. разам з I. Касяком, Л. Галяком, Л. Савёнкам, М. Паньковым стварыў Камітэт незалежнай Беларусі.
САБІЛАТодар (15.12.1917, в. Сівіца (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Беларускай паліцыі парадку, потым трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, а пазьней — у Армію Андэрса. У1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 27.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. У 1950-х гг. быў сябрам управы акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Л анкашыры.
САВЁНАК Апалёнія (дзяв. Раткевіч, 08.10.1901, Лагойшчына — 10.04.1982, Памон, Нью-Джэрзі, ЗША), пэдагог, пісьменьніца, жонка Л. Савёнка, маці 3. Кіпель. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Была выкладчыцай у беларускай гімназіі ў Остэргофэне. Аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х жыла ў ЗША, у НьюДжэрзі. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
САВЁНАК Лявон (26.06.1897, в. Вялец (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — 21.02.1974, Памон, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, журналіст, мужА. Савёнак, бацькаЗ. Кіпель. Вучыўся ў Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў, калі ўстанова эвакуявалася ў Смаленск. У1920 г. прыехаў у Менск. У 1920-х гг. працаваў у „Савецкай Беларусі“, адкуль быў звольнены за беларускі нацыяналізм. У 1933 г. арыштаваны на справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру“, высланы на шэсьць гадоў у Сыбір, а пазьней — у Комі АССР. У 1939 г. вярнуўся ў Беларусь, настаўнічаў на Крычаўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у „Беларускай газэце“. Напісаў сатырычныя нататкі „Дзёньнік Ів.Ів. Чужанінава“. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне настаўнічаў, быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Остэргофэне. Адзін з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР (пакінуў Раду праз канфлікт з М. Абрамчыкам). У1948 г. увайшоў у Кансысторыю адноўленай БАПЦ. Ініцыятар заснаваньня газэты „Бацькаўшчына". У 1950 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Памоне (НьюДжэрзі), дзе займаўся сельскай гаспадаркай. Уваходзіў у склад рэдкалегіі газэты „Беларус“. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
САДОЎСКІ Янка (15.02.1926, Стоўпцы (сёньня Менская вобл.) — 10.06.1982, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч, гісторык. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным руху на Стаўпеч-
чыне. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 08.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. У 1948 г. прыняты кандыдатам у ордэн марыянаў, а ў 1949 г. з блаславеньня а. Ч. Сіповіча выехаў у Рым, дзе пасьля навіцыяту пачаў рыхтавацца да сьвятарства. У 1953 г. выйшаў з марыянскага закону й з дапамогай біскупа Б. Слосканса пачаў навучаньне ў Францускай калегіі ў Рыме. 17.12.1955 атрымаў сьвятарскія сьвячэньні й далей працягнуў навучаньне. У1961 г. на загад а. Ч. Сіповіча вярнуўся ў Лёндан дапамагаць у працы Беларускай каталіцкай місіі й кіраваць інтэрнатам Сьв. Кірылы. Аднак праз два месяцы працы ў інтэрнаце адмовіўся ад сьвятарства й празь нейкі час выехаў у Канаду. Выкладаў расейскую мову й літаратуру ў Куінс-унівэрсытэце (штат Антарыё). Абараніў дысэртацыю, прысьвечаную кнігам Ф. Скарыны. Быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў Канады, БІНіМу ў Канадзе. Аўтар манаграфіі„Byelorussians in Canada" (1982).
САЖЫЧ Барбара (дзяв. Мазура; 17.12.1919, Укмэрге, Летува — 21.07.1978, Дэтройт, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонкаЖ Сажыча, сястраЮ. Мазуры. У1928 г. разам з бацькамі пераехала на Наваградчыну. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1946—1949 гг. вучылася ва ўнівэрсытэце Філіпа ў Марбургу (Нямеччына). У 1949 г. прыехала ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, брала ўдзел у працы Дэтройцкага аддзелу арганізацыі. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
САЖЫЧ Язэп (05.09.1917, в. Гарадзечна (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 19.11.2007, Эн-Арбар, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай пачатковай школе, Наваградзкай беларускай гімназіі, а пасьля яе закрыцьця ў 1934 г. працягнуў навучаньне ў польскай гімназіі імя А. Міцкевіча. Мабілізаваны ў польскае войска, скончыў афіцэрскую школу. У часе нямецка-польскае вайны трапіў у нямецкі палон, адкуль уцёк ва Ўкраіну. У1939—1941 гг. вучыўся ў Львове, пасьля чаго вярнуўся ў Беларусь. Улетку 1942 г. прызначаны камэндантам падафіцэрскай школы. У лютым 1943 г. у Лідзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускі батальён чыгуначнай аховы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў камэндантам афіцэрскай школы 30-й (беларускай) дывізіі войск СС у Баварыі. Пасьля вайны вучыўся ва ўнівэрсытэце Філіпа ў Марбуріу (Нямеччына). У1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Дэтройце. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывістам Дэтройцкага аддзелу арганізацыі. Ад 1953 г. — радны БНР, сакратар у справах вэтэранаў. У1982—1997 гг. — старшыня Рады БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
САЗАНОВГЧ Янка (19.03.1922, в. Весялова (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак хутка выехаў у Аргентыну.
САЗЫКА Міхаіл (1895—1949), сыіявак і вайсковец. Быўактыўным дзеячам беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў другой палове 1940-х гг.
САЙКА Тарас (1906, Ліпск (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 26.09.1973), рэлігійны дзеяч, пратэстанцкі пастар. Служыўу польскім войску. Па сканчэньні службы пабудаваў у Ліпску малітоўны дом і ад другой паловы 1930-х гг. працаваў у ім пастарам. У часе Другой сусьветнай вайны быў на біблійных курсах у г. Відэнэст у Нямеччыне. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Мінеапалісе. Быў заснавальнікам Біблійнага брацтва Вялікалітоўскага. Займаўся перакладам біблійных тэкстаў на беларускую мову.
САКАЛОЎСКІ Андрэй (11.10.1911, в. Нікашэвічы (?) Лунінецкага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
САЛАВЕЙ Алесь (сапр. Альфрэд Радзюк, на эміграцыі Альбэрт Кадняк, 01.05.1922, в. Крысава Койданаўскага пав. (сёньня Дзяржынскі р-н Менскай вобл.) — 22.01.1978, Мэльбурн, Аўстралія), паэт, журналіст, грамадзка-культурны дзеяч. У1938—1940 гг. вучыўся ў пэдагагічным вучылішчы ў Менску. Ужо ад 1937 г. ягоныя вершы зьяўляліся на старонках розных беларускіх выданьняў. Ад 1942 г. жыўу Рызе (Латвія), працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса „Новы шлях“. Пры канцы Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Зальцбургу (Аўстрыя), удзельнічаў у выданьні газэты „Зь беларускага жыцьця“ й часопіса „Пагоня“. У 1949 г. прыбыў у Аўстралію. Першыя некалькі гадоў жыў у Адэляйдзе, у лютым 1950 г. удзельнічаў у арганізацыйным сходзе мясцовых беларусаў. Пазьней перабраўся ў Мэльбурн, дзе таксама далучыўся да грамадзкага жыцьця. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вікторыі, пазьней — культурным рэфэрэнтам Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі й сябрам Беларускае сэкцыі радыя 3ZZy Мэльбурне (1976—1977). Паэтычнай творчасьцю ў Аўстраліі займаўся мала. У 1982 г. ужо пасьля сьмерці паэта ў БІНіМе ў Нью-Ёрку выйшаў зборнік вершаў „Нятускная краса“, куды ўвайшлі й творы аўстралійскага пэрыяду ягонага жыцьця. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park.
САЛАВЕЙ Уладыслаў (1918—1974), рэлігійны дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Заходняй Нямеччыне. У 1946 г. быў высьвечаны на сьвятара. У 1955 г. Апостальскі пасад прызначыў яго генэральным пастырам для беларусаў-каталікоў у Нямеччыне.
САЛАНЕВІЧ Уладзімер (18.11.1923, в. Пагост — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 02.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаў у Канаду.
САМКОВІЧ Уладзімер (18.06.1919, Нясьвіж (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
САНКОЎСКІ Васіль (08.11.1922, Ліда (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.11.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне.
САРАЧЫНСКАЯ Ядвіга (1926 — пач. 1960-х), грамадзкая дзяячка. Падчас нямецкай акупацыі працавала перакладчыцай у Слонімскім камісарыяце. У1943—1944 гг. была кіраўнічкай юначак СБМ у Слонімскай акрузе. У пачатку 1944 г. разам зь іншымі слонімскімі дзеячамі эвакуявалася ў Заўльгаў (Нямеччына). Пасьля працавала ў францускай акупацыйнай адміністрацыі ў Нямеччыне. У 1949 г. выйшла замуж і пераехала ў Аўстралію. Жыла ў Пэрце й працавала ў мясцовым аэрапорце. Памерла падчас родаў.