Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
КУРАГА-СКРАГА Браніслаў (на эмігр. Янка Пілецкі, 31.12.1906, Докшыцы (сёньня Віцебская вобл.) — ?, БССР), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Наваградзкай гімназіі, потым настаўнічаў. У 1929— 1930 гг. вучыўся ў артылерыйскай школе запасу. Працаваўу Гарадзішчы пад Баранавічамі, у Нясьвіжы. У1936 г. выехаў у Францыю, аднак, ня здолеўшы ўладкавацца на працу, перабраўся ў Гішпанію. Праз тры гады зноў вярнуўся ў Францыю, працаваў на сельскагаспадарчых плянтацыях і фэрмах. У 1944 г. перабраўся ў Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лёндане, дзе ўладкаваўся перакладчыкам. Ад 05.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, старшынём Лёнданскага аддзелу арганізацыі. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Аўтар артыкулаў у брытанскіх беларускіх пэрыёдыках, падпісваўся імем Янка Пілецкі. У 1956 г. разам з жонкай выехаў у БССР. Жыўу Менску. Працаваў рэфэрэнтам-перакладчыкам у Акадэміі навук БССР. Аўтар кнігі „Восем год у нацыяналістычным балоце“ (Менск, 1958), прысьвечанай жыцьцю ў Лёндане і ўдзелу ў нацыянальных арганізацыях.
КУРАЦ Аляксандар (12.08.1923, в. Беражок (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У 1943—1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 02.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Ад 1951 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, належаў да дружыны ў Манчэстэры.
КУРБАТ Тамаш (02.02.1915, в. Пупкі (?) — 1984, Канада), грамадзкі дзеяч. У1946 г. прыбыўу Канаду. Адзін з актыўных сябраў Згуртаваньня беларусаў Канады. Быў першым старшынёй парафіяльнай рады царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
КУРЫЛА Аліна (22.07.1928, Вялейшчына — ?, ЗІПА), грамадзкая дзяячка, жонка Ў. Курылы. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Лёндане. Ад 06.05.1951 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехала ў ЗША.
КУРЫЛА Ўладыслаў (Уладзімер) (01.06.1922, каля Радашкавіч (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч, муж А. Курылы. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. Потым служыў Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, у 1951 г. уваходзіўу Галоўную ўправу арганізацыі. Меў спэцыяльнасьць тэхніка-дантыста й быў адным з заснавальнікаў дантыстычнай майстэрні ў Беларускім доме ў Лёндане. Выконваў таксама абавязкі адміністратара Беларускагадому. Быў адным з ініцыятараў стварэньня й старшынём Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вялікабрытаніі. Быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“ й Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“. У сьнежні 1954 г. выехаў у ЗША. Жыў у НьюЁрку. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня.
КУРЫЛОВІЧ Вячаслаў (10.03.1925, в. Азета (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 17.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
КУХАРОНАК Ганна (05.08.1898, Беразіно (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 29-03.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КУХАРОНАК Лідзія (14.09.1931, Беразіно (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 29.03.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КУЦЬКАЯнка (07.07.1921, Берасьцейшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КУЦЬКО Аляксандар (25.11.1917, в. Моўчадзь (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 15.02.1994, Брадфард, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся
ў Вялікабрытаніі. Жыў у Брадфардзе, быў парафіянінам прыходу Сьв. Спаса. Пахаваны на Schoolmoor Cemetery.
КУІПАЛЬ Натальля гл. АРСЕНЬНЕВА Натальля
КУШАЛЬ Францішак (16.02.1895, Пяршаі (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) — 25.05.1968, Рочэстар, Нью-Ёрк, ЗША), вайсковы й грамадзкі дзеяч, муж Н. Арсеньневай. У 1915—1917 гг. служыў у царскім войску. У 1919—1920 гг. быў сябрам Беларускай вайсковай камісіі, якая займалася стварэньнем беларускіх вайсковых адзінак у складзе польскага войска. У1924—1939 гг. — кадравы афіцэр польскага войска. Увосень 1939 г. трапіў у савецкі палон, у красавіку 1941 г. выпушчаны пад нагляд НКВД. У1941—1943 гг. займаў розныя вайсковыя пасады ў Менску: быў кіраўніком афіцэрскіх курсаў, начальнікам штабу Самааховы. У лютым 1944 г. стаў камандзірам БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у НьюЁрку. Браў актыўны ўдзел у працы Рады БНР, Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня (у 1952—1954 г. — старшыня арганізацыі). У1967 г. пераехаў з жонкай да сына ў Рочэстэр. Пахаваны ў Рочэстэры.
ЛАБАНОК Мікалай (15.02.1900 — 29.05.1981, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Да Другой сусьветнай вайны працаваў настаўнікам у сярэдняй школе ў Менску. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але потым перайшоў у шэрагі апазыцыі. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, прапаноўваўся на кіраўніка Дэлегатуры БЦР у Вялікабрытаніі. Быў актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай, уваходзіў у царкоўны камітэт. У 1980 г. выдаў рататарным друкам брашуру „Жыцьцё працоўных у г. зв. першай сацыялістычнай краіне“. Пахаваны ў Лёндане наKensal Green Cemetery.
ЛАБАЧ Ігнат (? — ?, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пераехаўу ЗША ўжо ў міжваенны пэрыяд. Жыў у Чыкага. Быў адным з найболып актыўных дзеячаў беларускай эміграцыі ў ЗША ў перадваенны час. У 1935 г. быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага задзіночаньня, у 1941 г. — Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады.
ЛАБЭЦКІ Андрэй (27.10.1923, Калодзішчы (сёньня Менскі р-н) — ?), грамадзкі дзеяч. У1940 г. скончыў друкарскую школу ў Менску, працаваў друкаром. 3 прыходам немцаў працягваў працу пры выданьні „Беларускай газэты“. У1943 г. уступіў у шэрагі Беларускай самааховы. У
1944 гразам з бацькамі эвакуяваўся ў Польшчу, дзе быў забраны немцамі ў войска й скіраваны ў Нідэрлянды. Здаўся ў палон брытанцам, але пазначыў сваю нацыянальнасьць як нямецкую й як ваеннапалонны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Шатляндыі. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, атаксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У пачатку 1950-х гг. выехаў у Канаду.
ЛАГЕЗАЯн (15.09.1918, Слонімшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЛАЗАРЭВІЧ Уладзімер (02.05.1902 — 1965, ЗША), грамадзкі дзеяч. Быў афіцэрам польскага войска. У 1941—1944 г. жыў у Менску, працаваў у гарадзкой управе загадчыкам аддзелу ўліку насельніцтва. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1948 г. стаў адным з заснавальнікаў Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Нямеччыне. Пазьней выехаў у ЗША. Скончыў жыцьцё самагубствам.
ЛАЗОВІК Аляксей (?, в. Узлавы Стан Вялейскага пав. (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 03.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЛАЗОВІК Мікола (13.05.1920, в. Палікі Дзісенскага пав. (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Брадфардзе. Ад 02.11.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЛАЗОЎСКІ Антоні (16.03.1916, Кобрын (сёньня Берасьцейская вобл.) — 28.02.1983, Манчэстэр, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на могілках крэматорыя Blackley Cremato­rium.
ЛАЗОЎСКІ Міхась (16.06.1923, в. Загор’е Сеньненскае (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 07.08.1977, Дэнвэр, Каларада, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў два курсы настаўніцкай сэмінарыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.05.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Быў сакратаром дружыны ЗБК у Сток-он-Трэнце. У1956 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў
Дэнвэры (Каларада), дзе скончыў каледж і працаваў на інжынэрную кампанію. Пахаваны ў Дэнвэры на мясцовым могільніку.
ЛАЗОЎСКІ Нікадым (24.09.1908, в. Мікалаева Дзісенскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Кроўлі (Crawley) у Сасэксе. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ЛАЗОЎСКІ Язэп (05.01.1921, Сьмілавічы (сёньня Чэрвеньскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У1939—1941 гг. служыўу авіяцыі ў Савецкай арміі. У1943—1944 гт. — у нямецкай арміі. Ад 1944 г. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1952 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЛАМАН Міхась (03.06.1912, в. Рудня (сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 20.06.1991, Букгарст-Гіл, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У1939 г. быў мабілізаваны ў польскую армію. Потым вярнуўся дахаты, але ў 1940 г. быў вывезены разам з бацькамі ў Сыбір. Ад 1942 г. служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой у 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.06.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Быў актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны ў Букгарст-Гіл (Эсэкс) на могілках Sami John Cemetery.
ЛАНКЕВІЧ Мікола (24.07.1923, в. Пагарэлая Баранавіцкага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Выехаў у Аргентыну.