Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
КІПЕЛЬ Вітаўт (нар. 30.05.1927, Менск), грамадзкі дзеяч, навуковец, дасьледнік беларускай эміграцыі, сын М. і Я. Кіпеляў, муж 3. Кіпель. У1933—1942 гг. разам з бацькамі жыўу Расеі. Потым вучыўся ў Менску, пакуль у 1944 г. ня выехаў з бацькамі ў Нямеччыну. У 1945—1948 гг. вучыўся ў беларускай гімназіі імя Я. Купалы, займаўся скаўтынгам. Потым паступіў на мэдычны факультэт Цюбінгенскага ўнівэрсытэту. У1953 г. скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт са спэцыяльнасьцю геоляга, а ў 1955 г. атрымаў ступень доктара мінэралёгіі. Быў заступнікам старшыні Саюзу беларусаў Бэльгіі. У1955 г. пераехаўу ЗША. Пра-
цаваў у навукова-вытворчых фірмах, у Балтымарскім унівэрсытэце (штат Мэрылэнд). У 1959—1985 гг. — у Дасьледным цэнтры навукі й тэхналёгіі Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі (у т. л. на пасадзе выканаўчага дырэктара). У 1962—1963 гг. вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі) па спэцыяльнасьці бібліятэказнаўства. Лідар беларускага рэспубліканскага руху. Пры канцы 1960-х гг. выкладаў у беларускай школе ў Брукліне. У i960—1980-х гг. супрацоўнічаў з Радыё „Свабода". У 1972—1982 гг. — старшыня Фэдэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў. У 1974 г. абраны на старшыню Рэспубліканскай фэдэрацыі штата Нью-Джэрзі. Рэдактар газэты нью-джэрзійскіх рэспубліканцаў Heritage Review. Заснавальнік і дырэктар беларускіх фэстываляў у Нью-Джэрзі (1976—1979). У1972 г. у Вашынгтоне абраны на заступніка старшыні Нацыянальнай канфэдэрацыі амэрыканскіх этнічных груп. У1975 г. узнагароджаны мэдалём Паняволеных народаў Эйзэнхаўэра. У1978—1982 гг. — старшыня Этнічнай рады штату Нью-Джэрзі. Ад 1982 г. — старшыня БІНіМу. Аўтар працы „Беларусы ў ЗША“ (1993 г.; англамоўнае выданьне 1999 г.), шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у т. л. артыкулаў беларусазнаўчай тэматыкі ў амэрыканскіх энцыкляпэдыях.
КІПЕЛЬ Зора (дзяв. Савёнак, 01.07.1927, Менск — 14.04.2003, Нью-Джэрзі ЗША), грамадзкая дзяячка, бібліёграф, літаратуразнаўца, дачка А. і Л. Савёнкаў, жонка В. Кіпеля. У1936—1941 гг. у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртаньні ў Менск вучылася ў беларускай школе, потым у настаўніцкай сэмінарыі. Працавала ў „Беларускай газэце“ й газэце „Голас вёскі“. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. У1945—1948 гг. вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, потым на мэдычным факультэце Цюбінгенскага ўнівэрсытэту. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў амэрыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхельсдорфе й Остэргофэне. У 1949—1954 гг. вучылася на хімічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту, які скончыла з дыплёмам магістра. Сябра Саюзу беларусаў Бэльгіі, удзельніца Беларускага студэнцкага хору. У 1955 г. прыехала ў ЗША. Спачатку працавала ў Балтымары ў лябараторыі Дж. Хопкінса. У1956 г. пабралася шлюбам з В. Кіпелем і пазьней пераехал а ў Ратэрфорд (НьюДжэрзі). У1966 г. скончыла Ратгерскі ўнівэрсытэт (Нью-Джэрзі) са ступеньню магістра бібліятэказнаўства й інфармацыйных тэхналёгій і пачала працу ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы (NYPL). Была адной з ініцыятараў увядзеньня кампутарнай каталягізацыі ў бібліятэчнай сыстэме ЗША. У1982 г. заняла пасаду намесьніка кіраўніка Славянска-
балцкага аддзелу NYPL. У 1986Г. — скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўнівэрсытэту. Сябра Амэрыканскай асацыяцыі славістаў. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1979—1983 гг. — сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980—1990-х гг. была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус". Радная БНР, сябра БІНіМу. У1998 г. разам з мужам перадала на захаваньне yNYPL унікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай пэрыёдыкі, на падставе якой была складзеная й выдадзеная грунтоўная „Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе“ (першае выданьне: 2003—2004 гг., дзьвюх другое — 2006 г.). Аўтарка болып як дзьвюхсот беларусаведных публікацыяў у шэрагу навуковых выданьняў, найперш у галіне беларускай літаратуры й крыніцазнаўства, складальніца шэраіу бібліяграфіяў. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КІПЕЛЬ Марыя (дзяв. Зубкоўская, 14.01.1904, Менск — 14.12.1992, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонкаЯ. Кіпеля, маціВ. Кіпеля. У1927—1931 гг. вучылася на літаратурна-лінгвістычным факультэце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. У1933—1942 гг. жылаў Расеі, куды паехала сьледам за асуджаным мужам. Працавала настаўніцай. У1942 г. вярнулася з мужам і сынам у Менск, адкуль у 1944 г. выехала ў Нямеччыну. Пасьля Другой сусьветнай вайны працавала настаўніцай у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе. У1949 г. выехала ЗША. Жыла з мужам у НьюДжэрзі. Пахаваная ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
КІПЕЛЬ Яўхім (12.10.1898, в. Байлюкі Бабруйскага пав. (сёньня Глускі р-н Магілёўскай вобл.) — 27.07.1969, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, бацька В. Кіпеля, мужМ. Кіпель. У часе Першай сусьветнай вайны — паручнік царскай арміі, ваяваў на Румынскім і Паўднёвым франтах. У1918—1921 гг. — у Чырвонай Арміі. Ад 1921 г. жыў у Менску, быў сябрам Тэрміналягічнай камісіі Наркамату асьветы, працаваў у Інстытуце беларускай культуры. Арыштаваны ў 1930 г. па справе Саюзу вызваленьня Беларусі й высланы на пяць гадоў у Вяцкую вобласьць, У 1935 г. арыштаваны паўторна й высланы на Далёкі Ўсход. У 1942 г. вярнуўся ў Менск, працаваў у Галоўным школьным інспэктараце, рэдакцыі газэты „Голас вёскі“, займаўся падрыхтоўкай падручнікаў. Старшыня Друтога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Браўудзел у грамадзка-палітычным руху, уваходзіў у кіраўніцтва БЦР, рэдагаваў газэту „Беларускае
слова“, быўсябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Стварыў Асацыяцыю былых палітвязьняў савецкіх лягераў. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
КІРКА Барыс (нар. у 1928 г., в. Валокі (сёньня Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Цягам дзесяці гадоў быў старшынём царкоўнай рады парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
КІРКА Вольга (дзяв. Жаўняк, 03.10.1902, в. Валокі (сёньня Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.) —19.01.1985, Садбуры, Кадана), царкоўная актывістка, маці Б. Кіркі. Пры канцы 1920-х гг. сям’я была раскулачаная. У 1943 г. выехала ў Нямеччыну. У1951 г. прыехала ў Канаду. Жыла ў Садбуры, Таронта. Належала да парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
КІРКЕВГЧ Аўген (13.12.1905 — 10.10.1978, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў прыхільнікам БЦР.
КІРЫЛІК Сьцяпан (? — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны быў у Нямеччыне. У беларускай гімназіі ў Остэргофэне выкладаў фізічнае выхаваньне. Адзін зь лідараў беларускіх скаўтаў у амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны. У 1950-х гт. пераехаў у ЗТТТА.
КІСЕЛЬ Піліп (?, Ляхавічы (сёньня Берасьцейская вобл. — 14.02.1966, Вулвэргэмптан, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Вулвэргэмптане. Быў прыхаджаніным царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Бірмінгеме. Пахаваны ў Вулвэргэмптанс на могілках Jeffcock Road Cemetery.
КІСЛЫ Канстанцін (25.05.1898, г. Ленчыца (сёньня Лодзінскае ваяв., Полыпча) — 08.01.1980, Беласток, Польшча), грамадзка-культурны дзеяч, хормайстар. У часе Першай сусьветнай вайны эвакуяваўся зь сям’ёй у Марыупаль (паўднёвая Ўкраіна), вучыўся, а затым выкладаў сьпевы й кіраваў хорам у Марыупальскай настаўніцкай сэмінарыі. Некаторы час жыў у Турцыі, каля Стамбулу. Ад 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Кіраваў хорам слонімскай царквы. Ад 1933 г. жыў у Беластоку, быў рэгентам царкоўнага хору й хору Таварыства беларускай школы. У1939 г. арыштаваны савецкай уладай, сядзеў у лягеры. 3 пачаткам нямецка-савецкай вайны вярнуўся ў Беласток, супрацоўнічаў зь мясцовым Беларускім камітэтам, кіраваў Ансамблем беларускай песьні й танцу. Ад 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, ад 1948 г. — у Бэльгіі, працаваў у вугальных капальнях. Пасьля сьмерці кіраўніка
лювэнскага Беларускага студэнцкага хору М. Равенскага быў запрошаны дырыгаваць хорам. У траўні 1956 г. прыехаў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Кіраўнік беларускіх музычных калектываў і драматычнага гуртку ў Кліўлэндзе. Увосень 1976 г. выехаў да дачкі ў Польшчу. Жыў у Беластоку.
КІСЛЫ Янка (05.11.1915, в. Есманоўцы каля Вязыні (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл) — ?), грамадзкі дзеяч. Ад 07.08.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, ад 1949 г. — сябрам Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў.
КІТ Барыс (нар. 06.04.1910, Санкт-Пецярбург, Расея), навуковец, грамадзкі дзеяч. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, у 1939—1941 гг. — дырэктарам Наваградзкай беларускай гімназіі. У1943—1944 г. заснавальнік і дырэктар Маладэчанскай гандлёва-тэхнічнай школы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У студзені 1948 г. пасяліўся ў ЗША, спачатку жыў у Саўт-Рывэры, у 1949—1950 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. У1950 г. выехаўу Лос-Анджэлес (Каліфорнія), дзе стварыў аддзел ЗБАДК. У1951—1955 г. быў другім віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У сярэдзіне 1950-х, зь пераездам у Вашынгтон, адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. Працаваў у амэрыканскай касмічнай прамысловасьці. У 1972 г. пераехаў у Нямеччыну. Жыве ў Франкфурце.
КЛІМОВГЧ Уладыслаў (03.05.1923, Глыбокае (сёньня Віцебская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.01.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У тым жа годзе выехаў у Аргентыну.
КЛІНЦЭВІЧ Даніла (22.12.1905, в. Макуці Ашмянскага пав. Віленскай губ. (сёньня Івейскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 26.10.1967, ЗША), вайсковы й грамадзкі дзеяч, пляменьнікМ. Абрамчыка. Да беларускага руху далучыўся ў міжваенны час. У часе нямецкай акупацыі служыўу 13-м батальёне СД. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1959—1960,1961—1964 гг. — старшынём Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Сябра Згуртаваньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Адзін з ініцыятараў выданьня газэты „Беларус“. Пахаваны ў ІстБрансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.