Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
„Сьлезньш туманам
Засьцяцца вочы.
Hi праўды сьвятое,
Hi волі тое.
Чужынцы, напасьці, Пакута падзелам. Па беламу целу Знакам ад нажа Крывавіць мяжа.
I кажуць прапасьці“...
Як гэта: Беларусь мае „прапасьці“, загінуць? Мо і загіне?
А хто вось дасьць адказ на сёе запытаньне: што будзе заўтра? Адказу няма! Пачынаюцца хістаньні.
„Дзевы дзяньніцы Кленчуць на ўсход“,
Дзе

„У кроплях расіцы Буйны ўмалот“.
Хістаньне й бязьверра — вось, нібы тая пошасьць, шырыцца між людзьмі. Адно толькі —

„Усюды прароцтвы“...
Але —
„Хто-ж іх пайме“.
A
„Розум-убожства Верыць зіме.
Вецер сьлязьліва Уторыць яму; Лозы жахліва Вяжуць думу“.
I пясьняр з дакорам пытае:

„Толькі-ж бязь меры Сьлёзы чаму?
Хто у зьняверы Плача на цьму?“
На пастаўленае запытаньне: быць ці ня быць Беларусі, пясьняр дае горды адказ:

„Непазбыць Ня міне Чаму быць“.
Калі „розум-убожства“ даводзіць — быць зіме, то вер у скоры прыход вясны. Трэба толькі хацець, трэба верыць — і будзе незалежная Беларусь. Чакаема часу, калі
	Юры
3 вясной затрубіць зоў“.
Гэты час надыходзе. Пясьняр верыць у хуткі прыход беларускае рэвалюцыі, а шлях адраджэньня Беларусі — гэта ёсьць шлях рэвалюцыі. На сілу адзіны ёсьць адказ — сіла. Моральнае права на ўжываньне гэнай сілы — у імя сваёй волі ды незалежнасьці — Беларусь мае. Сваім нячуваным цярпеньнем, сваім паніжэньнем здабыла гэта права. Таму зразумелы словы песьняра, калі ён кажа:
„Я славу вам хаты На дзідзе вярну. Голасяе..
Бурай пяе...
Каб-жа Бог Дапамог“.
Сваю невялічкую паэму, па ліку надрукаваных страніц, але вельмі багатую па зьместу, дзе кожны сказ то новы вобраз, новая думка, новая смага творчасьці і покліч да змаганьня, — пясьняр канчае прарочым словам:
„Народы, прадбачу:
Шпаркасьць коняў
Пагоні
Суліць удачу“.
Аўтор паэмы „Уяўленьне" У. Жылка моцна верыць у тое і прадбачыць, што
„Над „сёньня “ золкім Будучына Квяцістай пуціной Сьцеле вясёлкі“.
Гэткі ў агульных рысах аснаўны зьмест поэмы „Уяўленьне".
Наколькі можна судзіць, аўтар поэмы „Уяўленьне“ паставіў сабе пэўную мэту — уявіць сучасны беларускі рэвалюцыйна-высвабадзі-
цельны адраджэнскі рух (скуль, між іншым, і само найменьне поэмы). Ці ўдалося гэта яму? Адказ можа быць толькі адзін: так, песьняру ўдалося дасягнуць свае мэты. Аснаўныя моманты нядаўна адбытых рэволюцыйных падзеяў схопляны праўдзіва. Асабліва-ж праўдзіва выяўлена рэволюцыйная роля сялянства ў беларускім адраджэньні.
Што датыча чыста мастацкай стараны поэмы, то неабходна зазначыць, што напісана яна вельмі жывой і ўзорна-квяцістай мовай, зусім новым у беларускай поэзіі вершам, і, бязумоўна, як па форме, гэтак і па зьместу, зьяўляецца вялікім укладам у скарбніцу беларускай літэратуры. Нават больш можна сказаць — дае новы напрамак у беларускай поэзіі.
Поэму „Уяўленьне" варта кожнаму прачытаць і, так сабе, на адзіноце добра яе прадумаць, разважыць, каб зь веры ў хуткі прыход сьветлай будучыны сялянскай Беларусі магла радзіцца вера-пераконаньне.
2.ХІ.23
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча
БІБЛІЯГРАФІЯ ТАМАША ГРЫБА
Перад Вамі першая спроба складаньня бібліяграфіі Тамаша Грыба. Яна не прэтэндуе на вычарпалышсьць і на тое ёсьць аб’ектыўныя прычыны. Па-першае, некаторыя перыядычныя выданьні ці нумары дадзеных выданьняў, дзе публікаваўся Тамаш Грыб, не захаваліся. Падругое, дасьледнікам вядомыя далёка ня ўсе псэўданімы, якімі падпісваў ён свае тэксты. Па-трэцяе, некаторыя пэрыёдыкі, зь якімі супрацоўнічаў Грыб, былі недаступныя пры складаньні гэтай бібліяграфіі. Тым ня менш спадзяемся, што гэтая публікацыя выкліча цікавасьць у адмыслоўцаў і паспрыяе паскарэньню ўжо распачатай працы па зборы й выданьні пісьмовай спадчыны выдатнага дзеяча беларускага нацыянальнага руху першай паловыХХ cm.
Бібліяграфія Тамаша Грыба складзеная па праблемна-храналягічным прынцыпе. Усе публікацыі падзеленыя на тры групы (прыжыцьцёвыя публікацыі Т. Грыба; публікацыя дакумэнтальнай спадчыны Т. Грыба; тэксты, прысьвечаныя жыцьцю й творчасьці Т. Грыба). У кожнай з групаў пазыцыі пададзеныя ў храналягічна-альфабэтным парадку. У назвах публікацыяў захаваныя лексічныя асаблівасьці й правапіс арыгіналаў.
Падчас працы над гэтай бібліяграфіяй былі выяўлены яшчэ пяць псэўданімаў і крыптанімаў, якімі карыстаўся Тамаш Грыб. Гэта — М. TyMaui3ei4,A.N., N-ka, TumkazPalac, Т-л>.
У гэтую бібліяграфію не ўваіішлі тэксты Тамаша Грыба, апублікаваныя ім у газэце„Родный край“(за выключэньнем аднаго нумару); часопісе „Бюлетэнь загранічнай групы беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў“ (акрамя №№ 2, 8, 9), часопісе „Саха“ (у асабістым фондзе Грыба, які захоўваецца ў нацыянальным архіве РэспублікіБеларусь, ёсьцьрукапісы артыта/лаў, дасланыя імурэдакцыю гэтага пэрыёдыка), сумесна са сваімі сябрамі па Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцьсянераў (напрыклад, „Нзвеіценйе Белорусской
napmuu С-Р“ (1923 г.), па-руску й па-ўкраінску ў часопісах, выдаваных расійскімі й ўкраінскімі сацыялістамі-рэвалюцыянерамі ў эміграцыі (у гэтай публікацыі прыведзены толькі два вядомыя нам артпыкулы ў часопісах JKumm “ й „Вестннк Соцйалйстйческой Лнгн Нового Востока“). Магчыма, што Тамаш Грыб браў удзел у выданьні часопіса „Бюлетэнь Аб’еднаньня Беларускіх СтудэнтскіхАрганізацый" (Прага, 1924 г., 1931 г., 1934 г.). Але ідэнтыфікаваць ягоныя артыкулы ў гэтым выданьні складана, бо ўсе матэрыялы „Бюлетэня АБСА“ непадпісаныя. Акрамя таго, дзеяч займаўся перакладамі. Паводле зьвестакАрсеняЛіса, Тамаш Грыб пераклаў на беларускую мову брашуруМ. Туган-Бараноўскага „Аб кааперацыйным ідэале“.Апошняй працай, якую дзеяч пачаў, але з прычыны хваробы й заўчаснай сьмерці не давёў да канца, быў пераклад у чэскую мову кнігі Віктара Чарнова ,Дэмакратыя, дыктатура, сацыялізм“. Гэтыя пераклады не ўвайшлі ў дадзеную бібліяграфію.
Крытычныя заўвагі, а галоўнае, дапаўненызі да бібліяграфіі шчыра вітаюцца.
1.	Прыжыцьцёвыя публікацыі Т. Грыба
1.1.	Публікацыі ў беларускай мове
і.і.і.	Публікацыі ў газэце „Грамадзянін“
1.	Небарака, Антон. Новыбеларускіўрад//Грамадзянін.№ 3. 20 студня 1919. С. 1—2.
2.	Небарака, А. Да каго прылучацца // Грамадзянін. № 4. 24 студня 1919. С. 2—3.
3.	Небарака, Антон. Што такое ўлада сялянскіх і работніцкіх Радаў// Грамадзянін. № 4. 24 студня 1919. С. 3.
4.	N-ka, A. Pamiz wuczycielou // Hramadzianin. № 5. 31 studnia 1919S.3.
5.	N-ka, A. Szto takoje ulada sialanskich i rabotnickich radau // Hramadzianin. № 5.31 studnia 1919. S. 2—3.
6.	Niebaraka, Anton. Szto rabic? // Hramadzianin. № 6. 2 lutaho 1919. S. 1—2.
7.	Tamasz Ge. Charczawyja sprawy na Bielarusi i Litwie // Hramadzianin. № 6. 2 lutaho 1919. S. 2—3.
8.	Tumka z Palan. Jaki pawinen bye zakon ab ziamle // Hramadzianin. № 7. 7 lutaha 1919. S. 3.
9.	Niebaraka, Anton. Szto takoje swaboda// Hramadzianin. № 8. 10 lutaha 1919. S. 2—3; № 9.15 lutaha 1919. S. 2—3; № 10.18 lutaha 1919. S. 2—3; № 11. 22 lutaha 1919. S. 2—3; № 12. 27 lutaho 1919. S. 2—3; № 13. 28 lutaho 1919. S. 2—3.
10.	Tumka z Palac. Jak zmahacca z darazynioj // Hramadzianin. № 8.10 lutaha 1919. S. 3.
11.	Tumka z Palac. Jak arhanizawac kaaperatyu // Hramadzianin. № 11. 22 lutaha 1919. S. 3—4.
12.	A. N. Z Horadni // Hramadzianin. № 13. 28 lutaho 1919. S. 3.
13.	Niebaraka, Anton. Pramowa buntauszczyka // Hramadzianin. № 14—15. 7 sakawika 1919. S. 2—3; № 16.11 sakawika 1919. S. 2—3; № 17. 14 sakawika 1919. S. 2—3; № 18. 18 sakawika 1919. S. 2—3; № 20. 25 sakawika 1919. S. 2—3; № 21. 29 sakawika 1919. S. 2—3.
14.	Tamasz Ge. Ci mozam my dalej mauczac? // Hramadzianin. № 14-15.7 sakawika 1919. C. 1—2.
15.	Tamasz Ge. Uschod, ci Zachad? // Hramadzianin. № 16. 11 sakawika 1919. S. 1—2.
16.	G-be. Dwa hady rewalucyi // Hramadzianin. № 17.14 sakawika 1919. S. 1—2.
17.	G-be. U czym nasza siia? // Hramadzianin. № 18. 18 sakawika 1919. S. 1—2.
18.	Tamasz Ge. Ab dziari’aunaj uiadzie // Hramadzianin. № 19. 21 sakawika 1919. S. 1—2.
19.	G-be. Janynastupajuc! // Hramadzianin. № 20.25 sakawika 1919. S. 1-2.
20.	T. Teatr // Hramadzianin. № 21. 29 sakawika 1919. S. 3—4.
21.	Tamasz Ge. Pany nia spiac // Hramadzianin. № 21. 29 sakawika 1919. S. 1—2.
1.1.2.	Публікацыі ў газэце „Селянская доля“
22.	Глеба, Т. Чаго прыйшлі лапчывыя паны на Беларусь // Сялянская доля. № 1. Чэрвень 1921. С. 6—8.
23.	Глеба, Т. Неўмагатудалеймаўчаць//Сялянскаядоля. № 2. Чэрвень 1921. С. 4—6.
24.	Небарака, А. Сьмяюся я над вамі // Сялянская доля. № 2. Чэрвень 1921. С. 16.
25.	Т-ш. Уся зямля працоўнаму народу // Сялянская доля. № 2. Чэрвень 1921. С. 28—29.
26.	Глеба, Т. Арганізуймося // Сялянская доля. № 3. Жнівень 1921. С. 10—12.
27.	Небарака, Антон. Сучасныя думкі // Сялянская доля. № 3. Жнівень 1921. С. 23—27.
28.	Тумашэвіч, М. Мы і яны // Сялянская доля. № 3. Жнівень 1921. С. 6-9.
29.	Т-ш. Хто мае права на зямлю // Сялянская доля. № 3. Жнівень 1921. С. 17—19.
30.	Глеба, Т. Перадавіца // Сялянская доля. № 4. Лістапад 1921. С. 1-6.
31.	Небарака, Антон. Сучасныя думкі // Сялянская доля. № 4. Лістапад 1921. С. 21—26.
32.	Т-ш. Беларусы ў Амэрыцы // Сялянская доля. № 4. Лістапад 1921. С. 16—19.
33.	Глеба, Т. Трэ’ быць на варце // Сялянская доля. № 5. Сьнежань 1921. С. 7—11.
34.	Глеба, Т. Перадавіца// Сялянская доля. № 1 (6). Сакавік 1922. С. 1-4.
35.	А. Н-ка. Арганізацыя беларускай моладзі // Сялянская доля. № 2 (7). Красавік 1922. С. 11—14.
1.1.3.	Публікацыі ў часопісе „Перавясла“
36.	Грыб, Т. „Уяўленьне“, поэма У. Жылкі // Перавясла. № 1.
1923. С. 54-60.
Рэцэнзія на паэмуУ. Жылкі „Уяўленне".
37.	Т-ш. Мэты і заданьні // Перавясла. № 1.1923. С. 14—15.
38.	Грыб, Тамаш. Аснаўныя падваліны вызвольнай ідэолёгіі беларускай нацыі // Перавясла. № 2.1924. С. 28—39.
39.	Грыб, Тамаш. Спадчына// Перавясла. № 2.1924. С. 54—57Рэцэнзія на зборнік вершаў Янкі Купалы „Спадчына" (Менск, 1922. — 221 с.)
40.	Т. Г. Водгульле // Перавясла. № 2.1924. С. 58—60. Рэцэнзія на зборнік вершаўЯкуба Коласа „Водгульле“ (Менск, 1922. —107 с.)
1.1.4.	Публікацыі ў часопісе „Бюлетэнь загранічнай групы беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў“
41.	Грыб, Т. Арганізацыя працоўнага сялянства // Бюлетэнь загранічнай групы партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. № 2. 19 сьнежня 1925. С. 4—8.