Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
7Дом, дзе была кватэра Мікалая Вяршыніна, Wenzigova, 4
8. Дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі, Bruselska, 1
9Дом, дзе жыў Васіль Захарка, Slovinska, 14
10. Будынак, дзе ў рэстарацыі „У пана Кнёўрка" адбываліся паседжаньні Беларускай Рады й беларускія мерапрыемствы, Legerova, 3
11. Будынак, дзе 26—29 верасьня 1921 г прайшла Першая ўсебеларуская канфэрэнцыя, а пазьней адбываліся беларускія мерапрыемствы, Obecni dum
12. Студэнцкі дом, дзе адбываліся беларускія мерапрыемствы, Albertov, 7
13Будынак, дзе месьцілася Беларускае культурнае таварыства імя Францішка Скарыны, Buzulucka, 4
14. Дом, дзе жыла сям’я Гсніюшаў, 5 kvetna, 3
15Дом, дзе жыла сям’я Геніюшаў, Hermanova, 7
16. Дом, дзе жыў Міхась Забэйда-Суміцкі, Polska, 12
17Дом, дзе жыў Васіль Быкаў, Jankovcova, 41
18. Дом, дзе жыў Васіль Быкаў, U vrsovickёho nddrazi, 22
19Магіла Пётры Крэчэўскага
20. Магіла Васіля й Пелагеі Захаркаў
21. Магіла Міхася Забэйды-Суміцкага


Nadrazi Holesovice
>od Havtan*
Hubene
Holesovice
Upruhonu
Kafkova
Hradcanska
Stresovice
Dilnicki
^S^y-
[Florenc
Karlin
Starorriestska
CelethaJ
Mala Strana
Hlavni nadrazi
Must k|
'ovars^
Vinemrady
Polska
Jirtho z Podiebrad
J? Koubkoya
Flora
"^.S
Ruska
ды аўтобусаў
Bulharska
pankrac
Nove Mesto
Smiehov
Same
Sebrad
Vrsovi№
eototsiukaCecK-
^ovicki
Chotkova
>OPyii
i2w^‘9ova
Namesti Miru,^
U naldadov^ho пйбгаК
iDejvkKa4^ . .
= .. .. 1-			‘'■"aad*4 tZelivskeho k
	| I ё/iatkovy
Stare
M^sta
^ynsW ?OvC(i Zbe^nsU Kost el
.tjanny Maiie'. ;
'Лт\Л ' 0
, „„ . MuzeumlMuzeum
LP.Pavlova ’ч^Йьв^,“"
Sod) ora f.	:	®
. Vltavskaj ^ntonioskd

Выданьні
Натальля Гардзіенка
Менск
„ЗАМЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ“
У 1926 г. у праскім „Выдавецтве імя Ф. СкарыньГ пабачыў сьвет „зборнік гісторыі, культуры і эканомікі" пад рэдакцыяй Пётры Крэчэўскага „Замежная Беларусь". Зрэшты, Старшыня Рады БНР быў ня толькі рэдактарам, але й аўтарам пераважнай большасьці тэкстаў у гэтым выданьні, пазначаным як„кніжка першая“.
ЗАМЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ
3 Б О Р Н I К ГІСТОРЫІ. КУЛЬТУРЫ I ЭКАНОМІК» ш шшывя
П.А КРЭЧЭЎСКАГА
У прадмове да зборніку сьцьвярджалася, што ён выходзіць у час „дыфэрэнцыацыі беларускай думкі“:
„Менск, Вільня, як і беларусыЛітвы іЛатвіі, не гаворучы ўжо аб заграніцы, даАмэрыкі ўключна, стаяць перад дылемай вырашэньня нацыянальнае праблемы.
Ці нацыянальная палітыка мусіць быць толькі формай у дзержаўным зьмесьце пралетарскіх Саветаў, ці форма і зьмест павінны быць беларускімі па істоце, як у нацыанальна-культурным, так і дзержаўным жыцьцю народу.
Альбо рамантызм дабравольнай беларусізацыі, разьлічаны на салідарнасьць пралетарыату, які на Беларусі гаворыць чужымі мовамі, альбо рэалізм беларускай мовы, належачай выключна беларускаму селянству.
Ад вырашэньня гэнае справы залежыць будучыня беларускай дзержаўнасьці, у якой бы форме яна не выявілась.
За беларусізацыей — ідзе калёнізацыя і эканамічнае паняволеньне краю, за беларускай мовай — ідзе самастойнасьць і поўнае разьвіцьцё беларускіх сіл.
Рэдакцыя стаіць за апошняе і ў гэтым напрамку Зборнік „Замежная Беларусь“ будзе вясьці сваю працу.
3 народам — за народ, і ні з якой дыктатурай супроць народу“'.
Такім чынам, галоўнай мэтай зборніку было прадставіць альтэрнатыўны існаму савецкаму, заснаванаму на ідэях палітыкі „беларусізацыі“, погляд на праблемы беларускай гісторыі, сучаснасьці й будучыні. „Замежная Беларусь" стала вынікам пэўнага этапу фармуляваньня беларускай нацыянальнай ідэі. На гэта працавалі ключавыя тэксты нумару, якія належалі самому Пётру Крэчэўскаму: „Скарына і незалежнасьць“, „Беларусь у мінулым і сучаснасьці“, „Гісторыя беларускай кнігі“.
У першым з тэкстаў аўтар на самым пачатку заўважае, што „гісторыя па невядомым нам прычынам, бэз ніякай думкі з боку сучасьнікаў, злучыла дні выхаду першай беларускай кніжкі з друкарні Скарыны ў Вільні і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі на 25 сакавіка"2.1 надалей, пасьлядоўна разглядаючы гісторыю жыцьця й дзейнасьці першадрукара, Пётра Крэчэўскі выводзіць яе ўплыў на палітычныя падзеі 1917—1918 гг.:
„Дух Скарыны і старых традыцый загаварыў раптоўна ізноў і выдзяліў беларусаў з агульна-расейскай лічбы.
На Кангрэсе ў сьнежні 19172. зьбіраецца каля 2000 дэлегатаў, якія і абвешчаюць, што Беларусь павінна стаць дэмакратычнай Рэс-
1 Ад рэдакцыі // Замежная Беларусь. Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі / пад рэдакцыяй П. А. Крэчэўскага. Кніжка першая. Прага: Выдавецтва імяні Ф. Скарыны, 1926. С. 3.
2 Крэчэўскі, П. Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь... С. 7.
публікай. Ідзе глухая барацьба паміж астаткамі Расейскай дзержавы і беларусамі ў створанам дзержаўным органе, выбраным на Конгрэсе. Расейцы накіроўваюць на фэдэрацыю, Беларусы патрабуюць незалежнасьці.
Пасьля прадажы Заходняй Беларусі немцам у Берэсьці, чаша беларускага цярпеньня перэпаўняецца і не бачучы ні адкуль помачы, абарону сваей тэрыторыі Рада Зьезду бярэ на сябе і 25-га сакавіка 19182. абвешчае Незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Абвешчае якраз у той самы дзень, калі 392 г. таму назад Скарына ў Вільні выдаў першую сваю „Малую падарожную кніжыцу“[...]
Знаць добра беларусы чыталі кніжкі свайго першапечатнікадрукара і шанавалі яго запавядзі, калі нават на чужыне, раскідаўшысь па ўсім фронтам і заграніцай, вучылісь чытаць і гаварыць па свояму, каб у пэўны момант скінуць з сябе чужацкую вопратку і зьявіцца на першы покліч сваей Бацькаўшчыны“3.
Такім чынам, Францыск Скарына падаецца адной з ключавых постацяўу нацыянальнай гісторыі, зь якой зьвязана фармуляваньне ідэі незалежнасьці Беларусі, і таму на памяці пра яго неабходна грунтаваць сучаснасьць і выбудоўваць будучыню:
„Цень Скарыны у сягоньняшні дзень яшчэ больш узмацуе нашы сілы на змаганьне за сваю Незалежнасьць, а ўдзячные сыны Беларусі, пры дапамозе нашых прыяцеляў, яшчэ больш аб’еднаюць навуковыя сілы нашай Бацькаўшчыны у барацьбе за сваю і культурную, і палітычную незалежнасьць"4.
Больш поўна канцэпцыя нацыянальнай гісторыі прадстаўленая ў тэксьце „Беларусь у мінулым і сучаснасьці", дзе побач з разглядам прыродна-геаграфічных, эканамічных і іншых характарыстык беларускіх земляў выводзяцца й „Падваліны дзяржаўнасьці“. У дзяржаватворчым працэсе Пётра Крэчэўскі вылучае „пэрыяд Беларускіх княстваў“, „пэрыяд Літоўска-Рускага, правідловей Беларускага Вялікага Княжества“, пэрыяд „Рэчы Польскай Паспалітай", пэрыяд Расейскай імпэрыі. Далей адмысловая ўвага надаецца падзеям 1905 г., 1917 г. з падрабязным разглядам Усебеларускага зьезду, абвяшчэньню Беларускай Народнай Рэспублікі й яе незалежнасьці, а таксама дзейнасьці Рады БНР да верасьня 1921 г. 3 апошняй датай зьвязана правядзеньне значнага форуму — „Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады ў
3 Крэчэўскі, П. Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь... С. 14.
4 Крэчэўскі, П. Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь... С. 16.
Празе“, пастановы якой вызначаюць адзінай„адказнай уладай Беларусі“ Ўрад і Раду БНР.
Цікава, што выдадзены ў 1926 г. тэкст не закранае Бэрлінскай канфэрэнцыі 1925 г. Хутчэй за ўсё, артыкул Пётры Крэчэўскага быў напісаны яшчэ да згаданай падзеі, бо далей у „Замежнай Беларусі" ёсьць дакумэнты, зьвязаныя зь яе вынікамі. У прыватнасьці, зьмешчаны ў зборніку далей тэкст зь Бюлетэню Рады БНР „Мандаты Б.Н.Р." адлюстроўвае афіцыйную пазыцыю Рады й яе старшыні аб непрызнаньні роспускуЎраду БНР.
Прадстаўленую ў папярэдніх тэкстах канцэпцыю нацыянальнай дзяржаўнасьці дапаўняе артыкул „Гісторыя беларускай кнігі“, дзе „цікавая і трагічная“гісторыя айчыннай кніжнай кулыуры падзеленая на наступныя пэрыяды:
„і. Рукапісны пэрыад, пачынаючы адXIIстагоддзя да кнігадрукаў 1483 г.
2.Друкарскі пэрыад — росквіту кнігі ад 1483 г. да 1569 г.
3.	Занепад — ад 1569 г. (Люблінская вунія) і асабліва — з 1697 г. (Забарона беларускага друкаванага слова) да 1790 г.
4.	Пэрыад адраджэньня ад 1790 г. да 19172. і
5.	Новы пэрыад ад 19172. да сучаснае пары“5.
Пасьлядоўны разгляд-характарыстыка кожнага з пэрыядаў выводзіць залежнасьці посьпехаў кнігадрукаваньня ад агульных умоваў разьвіцьця культуры й дзяржаўнасьці на беларускіх землях. Ці не найбольш увагі аддадзена „новаму“ перыяду, калі ў выніку палітычных падзеяў беларуская тэрыторыя сталася падзеленай паміж Польшчай і БССР. Зважаючы на спрэчныя моманты савецкай палітыкі, Пётра Крэчэўскі тым ня менш прыводзіць статыстыку, згодна зь якой ў 1925 г. у БССР была выдадзеная 141 беларуская кніга, што выглядала рэкордам: „Калі да 1917 г. Беларусь мела толькі 54 назвы кніг, а з 1917 г. да 1925 г. —199, амаль уся прадукцыя Заходняй Беларусі, то ў 1925 г. Усходняя Беларусь пабіла рэкорд"6. Праўда, гэтыя посьпехі выклікаюць і пэўны скепсіс, калі аўтар параўноўвае іх з вынікамі кнігадрукаваньня ў сапраўды незалежных краінах:
„ Чэхаславакія ў 1924 г. выпусьціла 3590 кніг, Баўгарыя, не гледзячы на праіграную вайну і ўнутраныя закалоты — 2472 кнігі, Фінляндыя —1118 і нават Польшча, пры поўнам палітычнам і гаспадарчам хаосе — 4144 кн.
5 Крэчэўскі, П. Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь... С. 99.
6 Крэчэўскі, П. Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь... С. 115.
Раўнаючы гэтыя цыфры можна безабмылкова сказаць, якая культура і якая свабода пануюць у Саюзе Савецкіх Сацыалістычных Рэспублік^.
Нэгатыўнае стаўленьне да падзеяў у БССР і да СССР як зьявы адлюстраванае таксама ў „Хроніцы палітычнага жыцьця“ ды „3 культурнага жыцьця Беларусі". Так, прыкладам, „Хроніка“ камэнтуе эканамічныя праблемы Савецкага Саюзу наступным пасажам: „Аблічча чалавечага ў СССР не відаць. Там пануе мешаніна вырадкаў усіх нацый і народаў, якія хочуць падпарадкаваць сабе чалавека“а. А выдавецкія посьпехі БССР у разглядзе падзеяў культурнага жыцьця суправаджаюцца заўвагаю:
„... гучнае „Дзяржаўнае Выдавецтва“, якое за 1924—25 г. выдала 141 назву кніг — 679] друкаваных аркушоў.
Гэта-ж запраўды сьмех. Ластоўскі ў Коўне адзін, жывучы на ласкавым хлебе літвіноў, за той самы час выдаў 6 назоў кніг (два №№ Крывіча, два падручнікі Гісторыі, Слоўнік і Гісторыю беларускай кнігі), якія выносяць больш іоо друкованых аркушоў — гэта знача, шостую частку ўсяго дзяржаўнага выдавецтва Савецкай Рэспублікі^.