дам — паншчына, г. е. бязьмежнае панаваньне, дыктатура шляхты, магнатаў, ксянздоў ды папоў. У палавіне XIX сталецьця паншчына была скасавана, селянін атрымаў асабістую волю — ужо нельга прадаваць і купляць сялян, як нейкую жывёліну. Але засталася ў панскай няволі зямля. Трэба вызваліць зямлю. Зямля мае належаць выключна тым, хто сам ля яе працуе. Імкненьне сялян к дэканфіскацыі зямлі ёсьць зусім натуральнае й справядлівае. У імя праўды й справядлівасьці зямля мусіць быць здэконфіскавана й перададзена ў карыстаньне тым, хто сваёю ўласнай працай яе абрабляе, мусіць быць перададзена ў дажыцьцёвае карыстаньне бяз жаднага выкупу. I беларускае сялянства ў сваім змаганьні за вызваленьне зямлі вядзе змаганьне за зьніштажэньне непрацоўнай гаспадаркі, чым далучаецца да ўсясьветнага рэволюцыйна-соцыялістычнага руху, зьяўляецца адным з магутнейшых атрадаў арміі змагароў за соцыялізм. Сялянства складае адну клясу працуючых на зямлі. Клясавыя супярэчнасьці беларускага сялянства з абшарнікамі ёсьць нацыянальныя супярэчнасьці — супярэчнасьці колёніі і мэтраполіі. Вось чаму соцыяльнае вызваленьне беларускага сялянства ёсьць у той-жа час і нацыянальна-політычным і культурным вызваленьнем. Без вызваленьня зямлі немагчыма вызваленьне беларускае нацыі. IV 3 усяго вышэй сказанага ясна вынікае — як соцыолёгічная структура беларускай нацыі, гэтак і ўзаемаадносіны ўнутры краіны істнуючых сіл. Беларуская нацыя ёсьць нацыя працоўная, нацыя працуючых ля зямлі ды працуючых ля верстакоў. Вызвальны ідэал беларускай нацыі можа быць толькі працоўны ідэал, ідэал соцыялістычны. Незалежная беларуская дзяржава можа быць толькі працоўная, соціялістычная, або яе зусім ня будзе нацыянальна-політычны ды соцыяльны лад у незалежнай беларускай дзяржаве мае быць так пабудаваны, каб поўнасьцю была забясьпечана воля чалавечай асобы, права на працу і мінімум чалавечага дабрабыту. Незалежная беларуская соцыялістычная дзяржава мае быць вольным аб’еднаньнем раўнапраўных вырабцаў ды спажыўцоў. А дзеля гэтага вызвальнае змаганьне беларускай нацыі мае адбывацца пад чырвоным штандарам рэволюцыйнага соцыялізму. Іншага шляху няма. Але неабходна ўсім і кожнаму добра ўцяміць — незалежнасьць Беларусі ніхто ня дасьць; незалежнасьць можа быць здабыта ў зма- ганьні — за незалежную беларускую дзяржаўнасьць трэба як мага змагацца. I да таго часу, пакуль Беларусь знаходзіцца, з аднаго боку, у маскоўскай няволі, а з другога — у польскай, наш покліч: руйнаваць вялікую Расею і вялікую Польшчу! Руйнаваць у імя культурнай, політычнай і соцыяльнай незалежнасьці Беларусі. Аднак, ці незалежнасьць Беларусі мае быць нашым апошнім ідэалам? Бязумоўна — не. Незалежнасьць у імя незалежнасьці, незалежнасьць як мэта ў сабе павінна быць намі адкінута. Незалежнасьць Беларусі ў шырокім разуменьні мае быць для нас адным з этапаў да поўнага вызваленьня беларускага народу, да поўнага вызваленьня ўсіх людзей і народаў. I той, хто змагаецца за волю ды незалежнасьць Беларусі ўжо гэтым самым вядзе змаганьне за волю й незалежнасьць усіх прыгнечаных ды паняволеных народаў, вядзе змаганьне за вызваленьне асабістай і калектыўнай чалавечай індывідуальнасьці. Наша апошняя мэта, апошні вызвальны ідэал беларускай нацыі мае быць вольная сувязь вольных народаў зямлі! 18.III.24 „Уяўленьне", паэма У. Жылкі.4 Радасьць мая вялікодная Сына, пазнаўшага Маці... Гэта ёсьць першыя дзьве строчкі поэмы „Уяўленьне". Радасьць натуральная зусім зразумелая. Пазнаць сваю Маці-Беларусь далёка яшчэ ня ўсе сыны яе могуць — іх розум атуманены нявольніцкім духам, перад вачыма вісіць заслона цемры. Але пазнаць — гэта яшчэ не азначае ўявіць. Каб уявіць сабе ўсе добрыя й благія рысы свае Маці-Беларусі, уявіць яе долю, гора й радасьць, яе мінуўшчыну, цяпершчыну і будучыню — трэба ўмець яе палюбіць, трэба адчуць яе матчыну ласку, адчуць яе цярпеньні, мукі, адчуць магутную волю жыцьця, зразумець яе крыжовую постаць. У беларускай літэратуры і поэзыі амаль аж да апошніх дзён вобраз Маці-Беларусі ня быў яшчэ выяўлены, а калі часам і рабіліся дзе-якія спробы, то гэны вобраз уяўляўся вельмі слаба, няясна, стускнела. I ня дзіва — гэта быў час, калі 4 Перавясла. № 1. Лістапад 1923. С. 54—60. „Між пушчаў, У гушчах Лясох Убалотах Ад слоты Бяз слоў, Бяз рыс, Выразных твару, Бяз жару У сэрцах-горнах Пакорна, Якхмыз, Ці гной Чужога поля, Гібеў, як стой, У бязвольлі, Ў няволі, Унядолі Мойлюд“, — як кажа пясьняр, аўтор „Уяўленьня“. Гэта быў час, як кажа і ў іншым мейсцы аўтор, калі „Ветры дзьмулі лютыя, Спалі паслухмяныя Вёскі сьцюжай скутыя. Горш былі за ворагаў Ёй сыночкі родныя — Ждалі скону скорага I сьлязы ніводнае“. Як-жа мог ясна ўявіць сабе вобраз свае Маці-Беларусі той яе сын, які ня меў „рыс выразных твару“, або той, які чакаў яе „скону скорага". I ціха-ціха плакала Яна, мадзеў у бязвольлі народ. Гэта быў час нябыцьця. Плач быў у казцы і песьні народнай. Чулася беспатольная нуда ў гуках ліры, гусьляў і дуды. Гэты сумны плач і гэта беспатольная нуда былі аснаўным матывам у дацяперашняй беларускай літэратуры і поэзыі. Але вось зьяўляецца новы чалавек, які ўбачыў ясную зорку новых надыходзячых дзён. Гэтым новым чалавекам у беларускай поэзіі зьяўляецца аўтор поэмы „Ўяўленьне“ У. Жылка. Ён не да сьлёз і нуды заклікае. Наадварот — у ягоных словах чуецца моц, вера ў сябе, чуецца бадзёрны дух змаганьня. Ён голасна кажа: „Гэй, гаруны, і бядулі, і сумныя, Ваш гэгпа чуецца плач? Годзе! Бяседа ў нас шумная, Ўхаце сялянскай Багач...“ — Будзьма вясёлымі.. — Вось покліч песьняра. Няма чаго сумавацьгараваць. Трэба нешта рабіць, трэба — працаваць, а ня хныкаць. Асьвечанаму сыну мужыцкаму няма ў чым каяцца, адно: трэба змагчы „сну палон“, зрачыся„нябыцьця мінуўйічыны“ і выйсьці на шырокі прастор творчасьці, каб выявіць скарб душы сваёй — сваю самаістую індывідуальнасьць. А даволі толькі акінуць навокал сябе крытычным вокам, як убачыш, што „3 будняў блядых Чорная косьць Раздзьмухала рух Стараны Вёсак і сёлаў". Пачуеш, як „Пяруны завірух У захапленьні Грымяць аб адным. Поўнагучна —Адраджэньне“. А за гэтым відны: “Бязьмерныя далі I Вялікія вартасьці“. О, а як „Мужычы голас Званы упартасьцю Разбух“. I пэўна-ж „Абрадзіцца ён Новых дзён Папараць-кветкай“. Мо хто спыніцца над гэтым і спытае: няўжо гэта ёсьць так, няўжо адна тлькі„чорная косьць“сама без дапамогі„белай“ „раздзьмухала рух стараны“? Адказ на гэта запытаньне дужа ясны й просты: так, толькі ў „чорнай косьці“ захаваўся той дух, які і „раздзьмухаў рух стараны“ — „белая“-ж косьць была поплеч з ворагамі. Толькі ў„чорнай косьці" — „-Дух Даючы рух, Жыцьцё, Праз крыўду, зьдзекі Iзабыцьцё 3 прадвеку, 3 гадоў старых Быў захаваны“. А цяпер гэны дух абудзіўся і „Сягнуў тварыць. I з першых дзён Змог сну палон I ночы глуш, Мужычых душ Зьявіў красу I бель“. У чым-жа выявілася гэная краса і бель „мужычых душ“?. А вось у чым: „Мячы маланак пелі I навальніцы йшлі I гром вясьняным хмелем Паіў абшар зямлі. А вечарамі ў неба Хтось пеўня выпускаў I аб штодзённым хлебе Там праўды ён шукаў. Iдаглухойпаўночы Вылізваў цемнату — Сачылі зь верай вочы Пажараў яснату“. Абудзіўшыйся мужычы дух, руйнуючы, пачаў тварыць. У гэтым і ёсьць яго „краса і бель“. Бо тварыць — знача руйнаваць, а руйнаваць — знача тварыць. Зусім немагчыма тварыць новыя вартасьці, каб не руйнаваць старыя. У гэтым ёсьць аснаўны закон людзкога жыцьця. Каб збудаваць нешта новае, неабходна зруйнаваць аджыўшае, старое. Кожная новая вартасьць вымагае зьнічтажэньня старой — у гэтым ёсьць сутнасьць поступу. Беларускае адраджэньне ёсьць новая культурная і соцыяльная вартасьць. Самым фактам свайго ўзьніку яна ўжо руйнуе нейкую старую вартасьць: руйнуе старыя паняцьці і старую псыхолёгію і традыцыю, старую ідэалёгію, стары сьветагляд. Беларускае адраджэньне мае сваю традыцыю, сваю ідэалёгію, свой уласны ясна акрэсьлены сьветагляд. I першае, што руйнуецца фактам адраджэньня Беларусі — гэта вялікая „турма народаў“ Усходняе Эўропы „Едйная й недйлймая Россія“. Гэта неабходна дзеля жыцьця Беларусі. Вялікая Расея мусіць быць дзяліма — гэтага вымагае поступ. Вялікая Расея — гэта ўжо мінуўшчына, мо адчасьці яшчэ й цяпершчына. Вольная Беларусь — будучына. I той культурны зьмест, які хаваецца за формулай „Едйная неделймая Россія" — ужо ўстарэў, аджыў сваю пару: „Зацьвіўшае плесьняй Ня здоляе жыць“, — Як вельмі ўдачна зазначае пясьняр. Робяцца спробы-патуті гальванізаваць гэны„жывы труп“, але „Дарма свае сілы Зьбірае зіма, — У друзгах ня міла „народаў турма“. Пракляцьце„Расея“ Прапала на век, Ня страшна завея Бліскучых павек“. Пад ударамі рэволюцыі Расея распалася на свае складаныя часткі. На руінах былой вотчыны дома Романавых гудзе новае жыцьцё. У гэты час і „У крывіцкіх вёсках Узьняўся гуд I ў адгалосках Узрастае цуд“. Як вынік гэтага„гуду“ — беларускай рэвалюцыі — „Шырокаю тропай Ў час гэты „спакус“ На мапу Эўропы Ўзыйшоў Беларус. У лапцях лазовых Па сьвітцы рушнік I сьветам Хрыстовым Зіяе аблік“. Аднак, узіраючыся прагавітымі вачыма ў далейшыя падзеі беларускага адраджэнскага руху, у падзеі беларускай рэвалюцыі, пясьняр мімавольна ставіць запытаньне: „Чагорады быў? Ці запраўды далі Вабілі ясьненька?“ У гэтым запытаньні чуецца трывога. Але што сталася? Скуль магло паўстаць такое запытаньне? Мо гэта знак разчараваньня? О, не! Аб разчараваньні тут ня можа быць і гутаркі! Прычына, змусіўшая песьняра паставіць такое грознае запытаньне, ляжыць не ў суб’ектыўным яго адчуваньні, а ў тых аб’ектыўных абставінах, якія склаліся на ўсходзе Эўропы і спынілі ўзрост беларускай рэвалюцыі. Сталася нешта страшнае, нялюдзкае: „Вамі, Крывічы, Завалодаў вораг, Насьмяяўся з мараў“... Скінуўшы кайданы маскоўска-царскага гнёту і падняволеньня, Беларусь напярэдадні свайго яснага новага вольнага жыцьця пападае ў новую няволю. Апынуўшыся між двух варожых сіл, ня мае змогі справіцца зь імі — падае ахвярай злачынства. Патаптана права народа, грабуецца народнае дабро. Ганебным Рыжскім мірам дзеліцца Беларусь на часьці. Устанаўляюцца парадкі зьдзеку гвалту і самаўпраўства; маральна і фізычна вынішчаецца беларускі народ; гінуць здабыткі беларускай рэвалюцыі. I песьняр зь вялікім болем зазначае, як