9- Зямля вязьдзе цьвярда. Ракаміндую СШАс. Бродскі Магчымасьць зьнікнуць зь лягера зьявілася ў мяне разам з гуманітарнай дапамогай. Тую нам прывозілі ў сярэднім раз на месяц прадстаўнікі адной міжнароднай дабрачыннай арганізацыі. Звычайна я гэтае сьвята чалавечай салідарнасьці й сквапнасьці ігнараваў, бо ня меў жаданьня стаяць у даўжэзнай чарзе, якую традыцыйна ачольвалі цыганскія маці-гераіні — адбіць у іх кавалак якога-небудзь шмацьця ўсё адно было нерэальна. Астатнія беларусы, як і варта было ад іх чакаць, наадварот, арганічна ўліліся ў шумлівы й схільны да гвалту натоўп абяздоленых, які з выгляду нагадваў ім апазыцыйныя шэсьці (гэтак змагары называлі свае колішнія шастаньні па Менску). У гэтага шэсьця дык прынамсі была нейкая практычная мэта: вядома ж, не апрануцца ў дзіравыя футры, а каму-небудзь іх збыць ці абмяняць на пацеркі. Бальшыня дапамогі заканчвала сваё падарожжа там жа, дзе й пачала, — у вакольных сэканд-гэндах і на віетнамскіх кірмашах. Мяне, аднак, цікавіў ня рэчавы бок падзеі, а чыста чалавечы, то бок самі чальцы дабрачыннай арганізацыі, а канкрэтна — дзяўчаты, і сярод дзяўчат — канкрэтна амэрыканкі, якія ад суму ды пачуцьця віны перад сьветам і замуцілі ўсю гэтую байду з гуманізмам. Чаму з усіх прадстаўніц зямных народаў менавіта амэрыканкі мелі шчасьце так зацікавіць мяне, сказаць цяжка. Можа, таму, што яны ўяўляліся мне поўнай супрацьлегласьцю нашых беларускіх бабішч (хай тройца маіх каханых сябровак даруе), ад якіх я яшчэ ў інтэрнаце меў адны непрыемнасьці. У адну такую амэрыканку я ўжо зь мінулага разу быў плятанічна закаханы (нават пачаў дзеля яе браць у індусаў і пакістанцаў урокі ангельскай) і напружана чакаў зручнага моманту зь ёю пазнаёміцца. Далей адкладаць нашае збліжэньне я ўжо ня мог, бо знаходзіўся пад трайным ціскам гармонаў, вывучаных ангельскіх словаў і жыцьцёвых абставінаў. Калі пасьля арганізаванага гуманітарыямі дабрачыннага матчу ў валейбол адзіны ў іхных шэрагах хлопец узяў у рукі гітару, я тут жа, хоць і быў цьвярозы, пусьціўся ў скокі з апантанасьцю цецерука ў пэрыяд юру, паводле ўсіх правілаў нашай народнай харэаграфіі. Гэта зрабіла на маю амэрыканку належнае ўражаньне — пасьля таго, як мяне адкачалі, яна спыталася, як мяне зваць і адкуль я родам. Ня ведаю, што прымусіла мяне адказаць, што я — Андрусь Макатоўша з Пэнсільваніі (здаецца, я хацеў прадэманстраваць ёй сваё пачуцьцё гумару). Амэрыканка, аднак, вылупіла вочы й сказала, што яна таксама з Пэнсільваніі, пасьля чаго пачала выпытваць у мяне пра нашых супольных знаёмых і пра тое, якім чынам я апынуўся ў чэскім лягеры. Я збрахаў ёй штосьці накшталт таго, што прашу палітычны прытулак ад перасьледу ЭфБіАй за сваю анархістычную дзейнасьць — і ў гэта яна паверыла з такой радасьцю, што мне тут жа стала яе шкада, і я прызнаўся, што я зь Беларусі. Амэрыканка запэўніла мяне, што ад пачатку ня мела ў гэтым ніякіх сумневаў, проста хацела падтрымаць мой жарт (насамрэч яна была з Каліфорніі). Ну, мы пасьмяяліся нашаму досьціпу — я, праўда, крыху змушана (вядома ж, які зь мяне, трасца, пэнсільванец) — і тут выявілася, што ў нас насамрэч супольнае паходжаньне: амэрыканчыны гэбрайскія продкі калісьці жылі ў Беларусі зусім непадалёк ад бабцінай вёскі. Пасьля гэтага мне ўжо не давялося тлумачыць ёй прычыну сваёй эміграцыі. На правах земляка я папрасіўяе аказаць гуманітарную дапамогу й мне, а менавіта — дапамагчы зваліць з гэтага клятага й абрыдлага лягеру, усё адно куды, іначай я тут зусім сап’юся й скуруся. Амэрыканка ў сваю чаргу папрасіла мяне ўстаць з каленяў, каб не падумалі, што я прашу ейнай рукі, і паведаміла мне, што неўзабаве ў Празе будзе адбывацца нейкая ўсясьветная моладзевая канфэрэнцыя па пытаньнях меншасьцяў і што яна з гэтай нагоды можа афіцыйна выпісаць мяне зь лягеру ў якасьці ўдзельніка, прынамсі на пару дзён. Болынага мне было й ня трэба. Замест падзякі я прапанаваў амэрыканцы цяпер жа, на месцы заняцца самым жарсным у ейным жыцьці полавым актам, але яна ветліва ад маёй прапановы адмовілася — відаць, сумелася ад нечаканасьці. Мы засталіся сябрамі. ю. He шукайтымяне каля жытніх палёў... Данчык Галоўны лягерны паліцыянт па мянушцы Гаўляйтар доўга не хацеў прызнаваць ува мне нейкае віяйпі14 й адпускаць з-пад сваёй мацярынскай апекі ажно на тры дні — звычайна, нам выпісвалі дазволы („выхазкі“) усяго на паўдня, каб зьбегаць у вёску, ну максымум на дзень, калі камусьці было вельмі ўжо трэба ў Джармэнію. Парушэньне прапускнога 4 Дд ангельскага V. I. Р. — вельмі важная пэрсона. рэжыму каралася штрафам, дошкай ганьбы й дэпартацыяй. Сэрцавяшчун, мабыць, падказвала Гаўляйтару, што болей я ў сфэру ягонай юрысдыкцыі не вярнуся, чаго ён дапускаць зусім не хацеў — з большым задавальненьнем ён убачыў бы, як я пакідаю лягер нагамі наперад, як той кітаец. Аднак мае амэрыканкі да апошняга стаялі за мяне гарою, настойваючы на тым, што я ім патрэбны жыўцом (няма сумневу, што яны распазналі ўва мне новага Барышнікава ці Нурыева)15. Дзякуючы гэтай іхнай настойлівасьці я ўрэшце выехаў-такі ў чэскую сталіцу — аўтастопам, бо грошай на квіткі мне ніхто зь сяброў-упырхлікаў не пазычыў, хаця й меў. Відаць, на маё вяртаньне ў лягер у лягеры сапраўды не разьлічвалі. Скажу адразу, што гэта быў мой першы й апошні аўтастоп у жыцьці. I гэта мне яшчэ досыць пашанцавала (пасьля гадзінаў пешай хады) з спадарожнікамі — маладой чэскай парай, ці ўласна тройкай, бо зь імі была яшчэ юная сястра кіроўцы. Узялі яны мяне толькі таму, што запыніліся ля кустоў (а не ля мяне) аддаць даніну чыёйсьці вялікай патрэбе. Дзень хіліўся да вечара (я быў у дарозе ўжо з раніцы, але апроч некалькіх гаваркіх ездуноў на кароткія дыстанцыі нікога не злавіў), а ў кіроўцы былі праблемы са зрокам і галавой, бо ён нёсься па шашы, як шалёны, налягаючы на руль, каб прынамсі нешта бачыць, віртуозна ўнікаючы ў апошні момант перад коламі цяжкіх фураў. Ягоная дзяўчына ўвесь час касьціла яго, які ж ён дурань, і мела рацыю. Я калаціўся на заднім сядзеньні й спрабаваў не зьвяртаць увагі на яўна непаўналетнюю сястру, якая ўжо пасьля некалькіх прывітальных фразаў узялася мяне спакушаць. Балазе, мяне ўратаваў ейны брат: яму спатрэбіўся штурман, бо пазіраць на мапу й параўноўваць яе з навакольлем у яго не было часу, а ягоная дзяўчына (самая інтэлігентная з усіх траіх) была ці то дысьлектычкай, ці то проста асьліцай, ну я й перасеў да яго наперад. „Нам патрэбна ў Карлавы Вары“, паведаміў мне хлапец, „хочам зірнуць на Карлаў мост“'6. He разумею, як такім людзям выдаюць правы на машыну. Пасьля марных спробаў пераканаць іх, што Карлаў мост, паводле маіх зьвестак, знаходзіцца ў Празе, я пастанавіў прыкінуцца валёнкам і зрабіў выгляд, што павароту на Карлавы Вары не заўважыў. На шчасьце для мяне, з розных прычынаў ніхто з траіх ня здо- 15 Славутыя танцоўшчыкі адпаведна расейскага й татарскага паходжаньня, што ў савецкія часы эмігравалі за мяжу — адпаведна ў ЗША й Францыю. 16 Карлаў мост — вядомы помнік сярэднявечнай архітэктуры, галоўная турыстычная „прынада" Прагі. леў прачытаць вялізнага дарожнага знаку на павароце. Неўзабаве на даляглядзе зазьзялі агні вялікага места: нават тады кампанія нічога не западозрыла й па-ранейшаму з наіўнасьцю Калюмба цешылася, што вось-вось ужо будзе бухаць бэхероўку, заядаючы яе вафлямі й запіваючы мінэральнай вадой17. Перад першай станцыяй мэтро я падзякаваў ім за падвоз і выскачыў з машыны. Упэўнены, што кіроўца ў той дзень даў сабе зарок ніколі больш ня браць стопэраў, чым уратаваў мноства іхных маладых жыцьцяў. Апынуўшыся ў цэнтры Прагі, я адразу ж зразумеў, што мая дзіцячая мара спраўдзілася: я трапіў у той самы цацачны замак з тэлевізара, калісьці падораны мне дзядзькам Базылём, толькі ў натуральную велічыню ды з каменю, а не з плястмасы. Дагэтуль я ніколі не здагадваўся, што нешта падобнае можа існаваць насамрэч. Мо, калі б я не паехаў быў паступаць у Менск і меў дастаткова часу з тым замкам нагуляцца, то паставіўся б да Прагі крыху больш спакойна. Але ў той момант мне назаўжды перакарцела працягваць свае распачатыя зь ,Дзедкандансам“ вандроўкі па сьвеце й куды-небудзь адсюль зьяжджаць, перадусім у лягер: калі ўсе мы родам зь дзяцінства, то маё дзяцінства асацыявалася ў мяне зь сярэднявеччам — вось я й лучыў у самыя што ні ёсьць родныя мясьціны. Тая папутная машына аказалася для мяне машынай часу. 11. Дзе двое ці трое сабраныя ў імя Маё, там і Я зь імі. Пазьняк Калі ў лягеры я збольшага тусаваўся з прадстаўнікамі трэцяга сьвету, то канфэрэнцыя па пытаньнях меншасьцяў адразу акунула мяне з галавою ў вяршкі сьвету першага — другі сьвет я па-вундэркіндзку пераскочыў, як калісьці ў школе другую клясу, калі не лічыць кароткачасовага флірту зь дзьвюма стрыечнымі сёстрамі з Азэрбайджану, што былі ня супраць выйсьці за мяне абедзьве, бо я ім збрахаў, нібы ўжо маю чэскі пашпарт, які (вось гэтага, бадай, ня варта было дадаваць) забыў дома ў сваёй віле з басэйнам. Шкада, што яны мне не паверылі, a то фліртам бы справа ня скончылася. Тады як сёстры й іншыя постсавецкія студэнты прыехалі ў Прагу збольшага па першы эратычны досьвед, то залатая першасьвецкая моладзь — брытанцы, бэльгійцы, 17 Усімі гэтымі прадуктамі славутыя Карлавы Вары. швэды й астатнія — сабралася на канфэрэнцыю акурат дзеля таго, каб абмеркаваць складанае становішча моладзі трэцясьвецкай. На ёй расказвалі пра існаваньне меншасьцяў ня толькі нацыянальных, такіх як я ці дзядзька Базыль, але й сэксуальных ды іншых, такіхяк Дыназаўр. To бок у прынцыпе ў першы дзень канфэрэнцыі я не даведаўся нічога новага, чаго б ня ведаў зь лягеру, таму другі дзень, пасьля атрыманьня ганарару за ўдзел, пастанавіў прысьвяціць турызму. Праводзіць мяне па Празе ўзяліся двое прыстойнага выгляду бамжоў, што пачуваліся на яе вуліцах як дома.18 Напэўна, ужо паводле маёй хады можна было пазнаць, што я маю грошы. Я прапанаваў бамжам піва, а яны мне — ахову ад сваіх шматлікіх калег-жабракоў, што стаялі ўдоўж гістарычнага каралеўскага шляху ў якасьці ганаровай варты, быццам гэтым каралём быў ня хто іншы, як я (у пэўным сэнсе я сябе ім і адчуваў, хоць і нядоўга). Аднак на мае новаздабытыя грошы ў Залатым горадзе квапіліся ня толькі жабракі. У гэтым я пераканаўся пасьля таго, як, заглядзеўшыся на вежы нейкага храму, уступіў у гурбу конскага лайна, пасьлізнуўся, устаў і пачаў мацюкацца. Тут жа да мяне падруліла трое хлапцоў спартовага целаскладу (мае бамжы адразу ж узялі лахі пад пахі) — яны перакрылі вузкую вулічку, нібы створаную для гопстопу, і самы плюгавы зь іх, не вітаючыся, сунуў мне пад нос запальніцу й задаў правакацыйнае пытаньне: „Рускі?“ Пытаньне паставіла мяне ў яшчэ большы тупік, чым вулічка: калі я скажу, што я рускі, то ў іх, магчыма, зьявіцца літасьць да суайчыньніка, маўляў, сваіх ня б’юць; a калі сказаць, што я ня рускі, тады яны могуць палічыць, што рабаваньне такіх як я не належыць да іхнае кампэтэнцыі й перададуць мяне якой-небудзь іншай злачыннай групоўцы — альбанскай, чачэнскай, югаслаўскай ці баўгарскай, зь якімі я быў у добрых стасунках яшчэ зь лягеру. Таму я абраў другі варыянт і нерашуча адказаў: „Не, беларус... “ „Зямеля!“, узрадаваўся іхны правадыр. „Ня сцы, мы толькі рускіх шчымім, сваіхнечапаем...“Вояк: гопнікі аказаліся нятолькісуайчыньнікамі, ал е яшчэ й патрыётамі — у Менску я з такімі не сустракаўся (што робіць зь людзямі Эўропа).„Iшмат у горадзе землякоў?“, пацікавіўся я, ня надта каб шчыра. „А то!“, запэўніў мяне хлапец. „Прыходзь увечары на сходку суполкі, туды й туды — сам пабачыш...“