Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
25 Гэты верш насамрэч не народны, а належыць расейскаму рок-паэту Барысу Грабеншчыкову.
яго было літаральна хлебам не кармі, пакажы толькі цыцачкі й жопку — і ён вам іх адразу намалюе. Наагул, цыцачкі й жопкі былі адзіным, што ратавала яго ад посталькагольных самагубчых фантазій — зрэшты, таму я іх яму й купляў, бо іначай вытрымаць у ягоным таварыстве ня мог. Думаю, сапраўднаю Габрусёваю марай было нават не рэалізавацца як мастак, а стаць заснавальнікам беларускага „Плэйбою".
Па дарозе ў горад маёй звычкай і надалей было інтэрвіюяваць Габруся на прадмет ягонай рознабаковай асобы, што той Чырвоны Каптурок: „Слухай, Габрусь — а што ў цябе за такое прозьвішча, Калода?Я такога ніколі ня чуў“. „Нармальнае прозьвішча“. „Ну а якога хоць паходжаньня?“„Італьянскага“. „Жартуеш!"„Анягож. Гэта быў такі мужык, які Бураціна прыдумаў — ведаеш?“ „Талстой?“ „Сам ты Талстой! Гэты, якяго... Як там былоў клясыка... Сядзіць мядзьведзь на калодзе... Калодзе! Анархіст, між іншым, — а ты зноў ня ведаеш...“ „Ну добра, а адкуль у цябе такое імя — Габрусь?“ „Як адкуль? Бацькі такзапісалі“. „Такога ж імя ў Беларусі няма...“„Шмат ты ведаеш! У нас ураду ўсеГабрусі. Нават бабы, толькіў іх націск іншы“. „ГабрУсі? To можа, гэта ад Габрыэля?“„Можа, і ад Габрыэля“. ,Дле ж Габрыэль — гэта каталіцкае імя“. „Не каталіцкае, а італьянскае“.26 „Ну a я пра што. Маглі ж назваць цябе па-людзку, там, Гаўрылам, або Гаўрошам...“„Слухай, што ты да майго імя даябаўся?Думаеш, ты за маіх бацькоўразумнейшы? Ты спачатку інстытут скончы".
Працы для нас з Габрусём у горадзе было, трэба сказаць, небагата, і ўся яна збольшага была ўжо разабраная. Бальшыня нашых знаёмых і незнаёмых беларусаў працавала на раздачы ўлётак, бо вулічны гандаль усякімі сувэнірамі й іншым гломаздам на той момант ужо забаранілі. Лепшых улётчыкаў за беларусаў знайсьці было цяжка. Рэч у тым, што для шараговага беларускага апазыцыянэра распаўсюд улётак быў дзённым хлебам ужо на Бацькаўшчыне, таму прывыкаць да яго было ня трэба — адзіна што тут, у эміграцыі, зьмест улётак зьмяніўся з палітычнай прапаганды на эканамічную: замест удзелу ў мітынгу на плошчы Бангалор улёткі заклікалі ў якую-небудзь рэстарацыю, музэй камуністычных катаваньняў, публічны дом, на параплаў ці ў касьцёл — натуральна, крый бог, не маліцца, а слухаць арганны музон. Праца ўлётчыка палягала ў тым, каб стаяць цэлы дзень на адным месцы пасярод гораду пад палкім сонцам бабінага лета, часам яшчэ ў якім-не-
26 Вядома ж, імя Габрыэль, ці Гаўрыла, — гэбрайскага паходжаньня (адзін з магчымых яго перакладаў — „мужчына ад бога“).
будзь ідыёцкім і сьпякотным карнавальным касьцюме, і рэзка варочацца ў розныя бакі, бы той настольны хакеіст, прапануючы мінакам друкаваную прадукцыю свайго працадаўцы. Фактычна, паводле стосу нікому не патрэбных улётак у руках, мы з Габрусём беспамылкова пазнавалі сваіх суайчыньнікаў і абыходзілі іх за сто мэтраў. ,Я лепш буду ў бары ананасную ваду разносіць, чым рабіць тое, што ўсе“, казаў Габрусь.
У брыгаду гопнікаў пад кіраўніцтвам нашага знаёмага земляка нас таксама не ўзялі — з той жа прычыны, што й мяне не ўзялі калісьці на вайсковую катэдру, а менавіта праз даўгія валасы, што для такой потнай працы пасуюць толькі ў амэрыканскім кіно: я занадта даражыў імі як анархіст, а Габрусь — перадусім як олдавы мэталіст. Толькі аднойчы Габрусёў хаер, касуха й завушніца дапамаглі яму знайсьці працу ў масоўцы на здымках аднаго рэклямнага кліпу, дзе ў галоўнай ролі выступаў нейкі фіктыўны рок-гурт. Я пайшоў зь ім тады за кампанію й вельмі пра гэта пашкадаваў: тыя капейкі, што нам заплацілі, былі ня вартыя таго, каб цэлы дзень з раніцы да ночы прастаяць і праскакаць на нагах пад адзін і той жа матыў, які доўжыўся ня болей хвіліны, затое прагучаў на працягу дня разоў васямсот, адпаведна колькасьці зьнятых дубляў. Габрусь дык наадварот быў на сёмым небе ад шчасьця: „Ну дзе ты яшчэ й грошай заробіш, і на бясплатным канцэрце па-нармальнаму адарвесься? Эўропа...“У ролі аднаго зь дзьвюх тысяч фанатаў ён быў беспадобны: скакаў, як вар’ят, круціў і трос галавой, размахваў над ёю рукой з двухпальцавым знакам мЕталу (гэтак ён называў свой любімы стыль) і наагул добра бавіў час. „Клясна сыгралі хлапцы! Як, дарэчы, гэты гурт называецца?“, спрабаваў ён удакладніць у мяне пасьля „канцэрту“.„Бо нештаяяго ня ведаю...“„Габрусь, такога гурту няма, таму ён ніяк не называецца. I нічога яны ня йгралі — гэта была фанера“. „Ды якая фанера! Зь іх жа пот цёк!Ясам бачыў!“
Пад Габрусёвым уплывам я й сам (а што, чым я горшы) паспрабаваў зарабляць сваім танцавальным мастацтвам на вуліцы — пасьля таго, як Габрусь невядома адкуль прывалок на сквот беспрытульнага рускага балалайшчыка. „Ты звар’яцеў, рускіх сюды цягаць?“, пратэставаў я спачатку. „Нам жа самім, эўрапейцам, тут месца мала!“ „Затое весялей будзе“, сказаў на гэта балалайшчык, які ўсё гэта чуў, бо стаяў побач. На шчасьце, ён сапраўды быў мужык вясёлы й да таго ж невялікі памерам — з Дыназаўра. Каб аддзячыць нам за нашую гасьціннасьць, ён пагадзіўся быць маім акампаніятарам, а я — ягоным ручным мядзьведзем-танцуном. Зарабілі мы на гэтым дуэце, праўда, няшмат, а ўсё таму, што балалайшчык нечувана фальшывіў, як на балалайцы, так і
голасам (ну гэта ж дадумацца, гарлаць пад мае шляхетныя беларускія танцы прымітыўныя расейскія частушкі), і ўрэшце я быў вымушаны зрабіць усё, каб зжыць яго са сквоту разам з балалайкай. Габрусь, наадварот, яшчэ доўга па балалайшчыку сумаваў, бо не было каму й на чым граць яму перад сном „Дзіпёрпал“.
5-
The working class hero is something to be.
Ленан
Сваё адмоўнае стаўленьне да расейскіх прыхадняў я зьмяніў толькі пасьля таго, як на сквоце зьявілася маё новае захапленьне — сыбірачка й анархістка Даша, у якую я адразу ж закахаўся, бо дагэтуль дзевак, а такіх баявых пагатоў, на сквоце не было. У Дашы было штосьці такое ад маленькай разбойніцы, што мне ў ёй адразу заімпанавала — сама яна сьціпла казала, быццам яна ўсяго толькі фэміністка.
У адрозьненьне ад мяне, Даша прыехала ў Чэхію не прасіць палітычнага прытулку, а з асаблівай місіяй нашмат большага сэнсу: экспрапрыяваць экспрапрыятараў на карысьць рэвалюцыйных масаў. Прасьцей кажучы, Даша навучыла ўсіх жыхароў сквоту, і нас з Габрусём у тым ліку, зарабляць сабе на жыцьцё крадзяжамі. Аказалася, што гэта зусім проста: вы заходзіце ў краму, купляеце за апошнія кроны якую-небудзь жуйку, а на ўсю астатнюю суму, абмежаваную толькі аб’ёмам вашых нутраных кішэняў і вуглом знаходжаньня камэры назіраньня, набіраеце самае дарагое бухалава, закусон, гігіенічныя пракладкі й порначасопісы, каму што бліжэй. Я з замілаваньнем сачыў за грацыёзнымі рухамі Дашынага цела — яна плыла між стэляжамі супэрмаркетаў, як лябёдушка, — і ейных спрактыкаваных рук, якія ў жыцьці яшчэ не пазналі працы. Як у той казцы: махне адным рукавом — сьпізьдзіць бохан хлеба, махне другім — палку каўбасы. Паспрабуйце не закахацца ў такую дзяўчыну! Канец канцоў, мне ўдалося дамагчыся ад яе ўзаемнасьці ў той дзень, калі яна накурылася травы да страты памяці й раўнавагі, і я быў вымушаны несьці яе да матрацу на руках. Там я напоўніцу паказаў ёй, што значыць палымянае сэрца беларускага анархіста — на жаль, раніцай яна пра нашую блізкасьць ужо ня памятала, бо фэміністкі такім дробнабуржуйскім заняткам, як сэкс, не прыдаюць асаблівага значэньня. Тым ня менш, нашае каханьне вызваліла мяне ад неабходнасьці жыць у адным пакоі з Габрусём, бо я тут жа скарыстаў-
ся нагодай, каб пераехаць з-пад зямлі да Дашы, а тая жыла на сквоце ўва ўмовах каралевы, параўнальнымі толькі з прывілеяванымі ўмовамі пчалінай маткі ў вулеі — магчыма, пярэбары й былі сапраўднай прычынай майго бясконцага асабістага шчасьця.
Для Габруся, наадварот, той тыдзень безь мяне быў, паводле ягоных словаў, найчарнейшым ува ўсім папярэднім жыцьці. Застаўшыся адзін, без суайчыньніка й без балалайшчыка, ён зусім ня ведаў, куды сябе дзець. Каб чымсьці заняць свае даўгія, як у арангутанга, рукі, — лішні доказ таго, што ягоныя продкі сталі на ўласныя ногі й людзьмі звацца ня так і даўно, — ён пачаў шукаць на сквоце скарб, бо быў перакананы, што ў такой старой і такой прыгожай панскай хаце, як нашая віла, яго ня можа ня быць. Інтуіцыя падказвала яму, што калі на сквоце закапаны скарб, то лепшага месца за наш падземны пакойчык для яго прыдумаць не маглі. Такім чынам, пакуль мы з Дашаю наверсе сьвяткавалі мядовы месяц і спусташалі вакольныя крамы, волат-Габрусь здолеў падняць столь нашай былой падземнай каморкі на якія паўмэтра і ўпершыню выпрастацца ў ёй у поўны рост. Скарбу, праўда, ён так і не знайшоў, затое знайшоў шкілет — ці то дзіцячы, ці то кацячы — які з належнымі ўрачыстасьцямі перазахаваў з другога боку дзьвярэй. Пасьля пахаваньня мы з Дашаю пагадзіліся пайсьці памянуць беднае невядомае стварэньне ў паблізную піўную, дзе Габрусь пад канец напрасіўся-такі да маёй каханай разбойніцы ў вучні. Зь першай нашай супольнай ходкі ён не прынёс нічога, затое з другой — прыцягнуў на сквот цэлага марожанага індыка. Анархісты ўступіліся за птушку й забаранілі нам гатаваць яе ў блізкасьці сквоту — што ж, тады мы ўтраіх з Дашаю, якая ня мела ўсякіх талстоўска-дастаеўскіх забабонаў, выправіліся на пікнік на нейкую скалу па-над рэчкай, разьвялі там вогнішча, трушчылі як не ў сябе індыка й пазіралі з вышыні на агні вечаровага гораду. Упершыню ад свайго дэзэртырства зь лягеру я не шкадаваў, што трапіў у гэтую краіну.
Назаўтра на сквот прыехала яшчэ адна група прафэсійных экспрапрыятараў, гэтым разам ці то з Данецку, ці то з Днепрапятроўску — тут і пачаліся ўсякія праблемы. У адрозьненьне ад нас, нашыя ўкраінскія браты лічылі, што тыбзьдзіць па супэрмаркетах усяго толькі ежу немэтазгодна, бо гэта не наносіць капіталістычнаму ладу ніякай адчувальнай шкоды — таму самі арыентаваліся перадусім на электратэхніку, фірмовую вопратку й іншыя неядомыя вырабы, якія потым можна будзе добра прадаць на радзіме, дзе ўсё яшчэ, паводле іхных зьвестак, працягваўся галадамор. Я рэзка запратэставаў супраць такога мэркан-
тыльнага падыходу, тым часам як Даша з Габрусём (во дзе ўжо здраднікі) яго падтрымалі. Адным словам, мяне як недальнабачнага аматара з групы захопу непрадуктовых аб’ектаў выключылі — а я й не асабліва ў яе рваўся, бо мая ўцякацкая паперка была мне, шчыра скажу, даражэйшая за змаганьне з капіталізмам. Першы ж рэйд новастворанай інтэрбрыгады прынёс вынікі для мяне неўявенныя: народныя ўмельцы прыцягнулі з сабою музычны цэнтар, турыстычную палатку, некалькі джынсавых касьцюмаў, ня лічачы дробязяў кшталту парфумы „Крыстыян Дыёр“ — пра такое мясцовыя чэскія злодзеі мабільных тэлефонаў у трамваях маглі толькі сьніць. Я з зайдрасьцю назіраў за тым, як мае анархісцкія супляменьнікі багацеюць і як Даша праводзіць усё болей часу не са мною, баязьліўцам і адшчапенцам, а з на ўсё гатовым Габрусём, у якога нешта кшталту інстынкту самазахаваньня цалкам адсутнічала — ён меў толькі інстынкт размножаньня. Сам Габрусь вельмі ганарыўся сваёй новаю роляй шухерніка, зрабіў сабе на грудзях татуіроўку „Не забуду маці родную“ (натуральна, у беларускай лацініцы) і пачаў лічыць, што яму наагул усё можна. „Прыкіньце“, кажа, „вяртаюся я ўначы са сьвяткаваньня Дня беларускай вайсковай славы...“ (Культурныя сувязі з дыяспарай Габрусь і надалей падтрымліваў, ня тое што я.) ,Л это что за день?“, — пытаецца Даша — „Здаецца, аўторак — ды няважна, я не пра тое... Дык вось, стаю я на аўтобусным прыпынку — а мяне ну такая ўжо смага мучае... Бачу, у вітрыне крамы сок — і так мне яго захацелася, не паверыце... А крама ж зачыненая, бо ноч... Ну, я ня вытрымаў — і хуяк па шкле нагою! Тут сыгналізацыя як зараве на ўвесь горад!Я за той сок — ілататы, як вы мяне й навучылі!“ Габрусь замоўк, а я заўважыў, што Даша пазірае на яго зь нейкім ажно некрытычным захапленьнем. „I што далей?“, — пытаюся. —„Усё?“ „Ну так, усё“, — зьдзівіўся Габрусь. — „Я вам проста падзякаваць хацеў, што вы мяне пазбавілі комплексаў — фактычна, жыцьцё ўратавалі. A то бяад смагі, мабыць, памёр“.