37 Браты Карлё (сьпявак-кастрат, вядомы пад мянушкаю „Фарынэлі”) і Рыкардо (кампазытар) Броскі — італьянскія музыкі XVIII ст. Пад кіно маецца на ўвазе фільм Жэрара Карб’ё „Farinelli, Il Castrate" (1994 г.) мною, а цяпер закінуты ім (ня мне, а наагул) адкідны блок, дзе Габрусь раней у вольныя часы рабіў замалёўкі й вёў, як кожны творца, шыфраваны дзёньнік, я рушыў да мастакоў. Няўрымсны хлапец з Харкава, які ведаў у Празе ўсіх і кожнага, на маю просьбу пазнаёміў мяне з тутэйшымі сюррэалістамі — пераважна старымі дзядамі, якія ў думках жылі яшчэ даваеннымі часамі сваёй маладосьці. Спрактыкаваным вокам сюррэалісты імгненна распазналі ў Габрусёвых краявідах, актах і нацюрмортах высокаклясны арт-брут38 і тут жа прапанавалі мне зладзіць выставу ягоных (натуральна, я сказаў, што нібыта маіх) малюнкаў. Я пагадзіўся ўмомант. Выстава з назвай „АРТаграфія БРУТальнасьці" адкрылася на наступны ж тыдзень, але ня ў Цэнтры па правах чалавека, як хацеўя, а ў Цэнтры рэабілітацыі людзей з псыхічнымі цяжкасьцямі, і мела, трэба сказаць, шалёны посьпех: за адзін толькі вэрнісаж прадалася палова карцінаў і добрая траціна старонак зь дзёньніка, а з выручаных за гэта грошай я жыў яшчэ месяцы два. Гэтак я апроч сутэнэра міжволі стаўяшчэ й Габрусёвым антрэпрэнэрам, то бок тым самым агентам. Аднак, каб зрабіць Габрусю падлянку, я не падзяліўся зь ім ня толькі грашыма, але й нават навіной пра ягоную абсалютна нечаканую, хоць і кароткачасовую мастацкую славу — чаго да сёньня, прызнаюся, не магу сабе дараваць. 9- Інтэлігенцыя звыклая лічыць сябе мозгам нацыі. Ленін У той незабыўны сакавіцкі дзень Габрусь уварваўся ў наш пакой, ледзь ня ўдырыўшыся галавой аб супрацьлеглую сьценку: „Усё! Болый за грошы ня трахаюся!“ (А ён безь мяне й так, скажу не бяз гонару, ня моцна за іх трахаўся). Я ўжо падумаў, што ён стаў імпатэнтам (а гэта было малаверагодна) ці падхапіў ад якой-небудзь немкі СНІД (хаця што такім асілкам духу, як ён, якісьці там СНІД), ды толькі цымус быў зусім у іншым: „Мне далі працу! Якмастаку!“ Нягледзячы на посьпех 38 Art brut (фр. „сырое, грубае мастацтва") — кшталт мастацтва, якое ствараецца пераважна аматарамі, шаленцамі й маргіналамі. На жаль, у праскай сюррэалістычнай суполцы, зь якою я сам падтрымліваю сяброўскія стасункі, ніхто, нават старажылы, ані Андруся Макатоўшы, ані „ягоных“ твораў прыгадаць ня здолеў. нашай зь ім выставы, я палічыў, што ён ад такой колькасьці сэксу ўжо зусім зьехаў з глузду, у найгоршым выпадку — таксама пазнаёміўся зь сюррэалістамі. Адылі не: ён выпадкова сустрэў у горадзе аднаго вядомага беларускага песьняра з радыё „Свабода"39, які з нагоды чарговых угодкаў БНР запрасіў яго на могілкі40. „Разумееш, там нашыя прэзыдэнты пахаваныя („От каб сапраўды так было“, падумаў я), а дваццаць пятага ўсе туды прыйдуць кветкі класьці!“ „Ну і?“„Ну й магілы трэба прыбраць ды надпісы падмаляваць! A то яны ўжо з гадамі пабляклі. Вось мне гэта й даручылі, асабіста. Нават аванс упершыню ў жыцьці атрымаў! Хадзем, дапаможаш магілы знайсьці, a то з маёй арыентацыяй, ведаеш...“ Мы затарыліся чырвоным віном у пакетах, набылі за „аванс" фарбы (залатую, белую, чырвоную), узялі калісьці купленыя (зноў-такі, за мае грошы) пэндзлі й паехалі на могілкі. Як я й прадчуваў, прыборку прэлага лісьця й птушынага лайна Габрусь даручыў мне, а сам, як прафэсіянал, заняўся падмалёўваньнем надпісаў і сьцяжкоў на помніках. „Заўжды марыў папрацаваць на карысьць Бацькаўшчыны", прызнаўся ён мне ў перапынку між дзьвюма першымі літарамі, выціраючы пот (гэта ён, відаць, меў на ўвазе сваю мару пра беларускі ,,Плэйбой“). „Нездармажя на філфаку вучыўся“. „Што? Ты скончыў філфак?“ „А што я — не чалавек?“, абурыўся Габрусь. „Ну не, ты проста нічога не казаў... Я думаў, ты чыста з мастацкай вучэльні...",Ды не, якмастак я самавучка“. Нельга сказаць, каб я пра гэта не здагадваўся, але тут мяне ўзяло за жывое: „Раз самавучка, дыкякім правам ты тады надпісы падмалёўваеш? Ану пайшоў сьмецьце прыбіраць!“„Ну што ты так раскрычаўся? Я цябе хіба нечым пакрыўдзіў?“ „Не, не пакрыўдзіў“. „Ну, тады выбачай...“Урэшре, менавіта тады на могілках, дзякуючы дыпляматычнаму пасярэдніцтву абодвух прэзыдэнтаў БНР, мы з Габрусём канчаткова памірыліся. На наступны дзень было дваццаць пятага, да якога мы традыцыйна рыхтаваліся, як да сьвята: яшчэ за тыдзень да яго памыліся, пагаліліся й прычасаліся ў суседнім са сквотам студэнцкім інтэрнаце. Натуральна, прыйшлі мы й на могілкі, зірнуць, якое ўражаньне зробіць на суайчыньнікаў нашая праца (пасьля нашча выпітага пакету віна Габрусь ня здолеў утрымацца й прыпісаў ззаду на кожным з помнікаў „Ка- 39 Гаворка можа ісьці або пра Сяржука Сокалава-Воюша, або пра Багдана Андрусішына-Данчыка. 40 Маюцца на ўвазе Альшанскія могілкі ў Празе. ханьне ёсьць! Жыве Беларусь!“ — балазе, зірнуць на іх заднюю частку ніхто не даўмеўся). Суайчыньнікаў ля магілаў сабралося нешта падазрона шмат (мы ўжо баяліся, што зьбіраюцца ці кагосьці хаваць, ці наадварот, эксгумаваць нашых дарагіх прэзыдэнтаў), прычым праскіх была сярод іх толькі пара чалавек „макдональдцаў“, а ў астатнім — усе тыя, каго мы з Габрусём ведалі чыста завочна з радыё й газэтаў, а таму даўно марылі пабачыць увачавідкі. Габрусь ажно пашкадаваў, што ня можа намаляваць іхнага калектыўнага партрэту: атрымаўся б поўны Гойя. Тут табе й дзейны старшыня нядзейнага парлямэнту, і былы міністар памежных спраў, і выканаўца абавязкаў Зянона Пазьняка, і выканаўца перадапошняй волі Зянона Пазьняка, і галоўны па краіне лінгвіст, і галоўны паліткір Першай Газэты з рысункамі (насамрэч у яго ў руках былі не рысункі, а мапа могілак), і галоўны нампаліткіра, і першы намесьнік галоўнага палітвязьня... Карацей, калі б на могілкаху той момант выбухнула граната ці Габрусь даўмеўся зьняць боты, наш беларускі рух застаўся б калі не без галавы, то дакладна бязь яйцаў. „Яны што — усе прытулак прасіць прыехалі?“, шэптам пацікавіўся Габрусь у таго, хто стаяў побач. „Выглядае, бяда: зусім апазыцыю прыціснулі... Калі так, магу ўсім патлумачыць, дзе знаходзіцца лягер — я там нядаўна быў. А пажыць калі штоможна іў нас на сквоце...“„Яны прыехалі на зьезд“, адрэзаў той, хто стаяў побач, бо ня чуў праз Габруся словаў сьвятара. „Што за зьезд? Беларусаў сьвету? Дык і я ж беларус...“„Мовазнаўцаў!“„Ну дык і я ж мову знаю...“ Пасьля цырымоніі, што завяршылася абавязковым для ўсіх кілішкам на расхадуху (Габрусь дык патрабаваў наліць нам яшчэ й па штрафным, бо мы, як заўжды, спазьніліся) ды групавым сьпевам, учорашні афарміцель магілаў падруліў да свайго знаёмага песьняра з Радыё, што замаўляў у яго прэзыдэнтаў, і замест выплаты рэшты ўзнагароды папрасіў яго запісаць нас ува ўдзельнікі зьезду: як прадчуваў, што там будуць бясплатна частаваць кавай з буцікамі. Пясьняр крыху памяўся, але канец канцоў ня здолеў адмовіць Габрусю як філфакаўцу, і ў выніку мы ўпершыню трапілі ў асяродзьдзе сапраўдных беларускіх інтэлектуалаў. Нам нават павесілі на шыі адпаведныя пасьведчаньні (сваё я захоўваю да сёньняшняга дня разам з трапяткімі ўспамінамі), калі б наконт нашага інтэлекту ў кагосьці раптам узьніклі пытаньні. Дзякуючы гэтым пасьведчаньням ахоўнікі прапусьцілі нас не абыкуды, а на тое самае Радыё, у якім адбываўся зьезд. Выгляд з радыйнага вакна на Прагу, мушу сказаць, быў афігенны. У працы зьезду, аднак, мы ўдзелу амаль ня бралі, бо за буцікамі й кавай нам было не да ўдзелу, дый працы як такой з нашага гледзішча амаль не было — паседжаньне нагадвала хутчэй сустрэчу выпускнікоў праз дваццаць гадоў пасьля выпускнога. Адны мы з Габрусём выбіваліся сваім анархічным выглядам, поглядамі й паводзінамі з агульнай масы дэлегатаў (тых было чалавек трыццаць), праз што яны пазіралі на нас зь недаверам: не маглі прыпомніць, ці насамрэч мы хадзілі зь імі ў адну школу. Як было напісана ў праграмцы, зьезд меўся вырашаць пытаньне жыцьця й сьмерці нумар адзін: у чарговы раз ці то рэфармаваць норму, ці то ўнармоўваць рэформу беларускага правапісу. Сумленна пад’еўшы й падпіўшы (у радыйным бух-вэце), мы з Габрусём заваліліся ў канфэрэнц-залю й акурат трапілі на адзін зь нешматлікіх спрэчных момантаў паседжаньня: абмяркоўвалася пытаньне, як пісаць такое слова як „Shakespeare". Прапаноўваліся наступныя варыянты: Шэкспір, Шэксьпір, Шакспір, Шаксьпір, Шэйкспір, Шэйксьпір, Шайкспір, Шайксьпір; Шэкспіа, Шэксьпіа, Шакспіа, Шаксьпіа, Шэйкспіа, Шэйксьпіа, Шайкспіа, Шайксьпіа; Шэкспія, Шэксьпія, Шакспія, Шаксьпія, Шэйкспія, Шэйксьпія, Шайкспія, Шайксьпія — усяго дваццаць чатыры, фактычна па варыянце на дэлегата, кожны зь якіх імкнуўся бараніць менавіта сваю вэрсію, перакрыкваючы астатніх (да пытаньня, на каторы склад трэба рабіць у „Shakespeare’bi" націск, пакуль было далёка). Ад такога багацьця беларускай мовы, пра якое Габрусь і не падазраваў, у яго ажно разбалелася галава, і ён, ня вытрымаўшы, папрасіў слова. У залі тут жа запанавала цішыня, і ўсе вочы вылупіліся на Габруся, а я ад нечаканасьці нават рот разявіў: па шчырасьці, я баяўся, што калі Габрусь зараз устане, то ўжо ня сядзе, а калі й потым сядзе, то больш ня ўстане. Габрусь, аднак, калі не лічыць ікаўкі, трымаўся малайцом, і пры ўставаньні перакуліў толькі адну шклянку з вадою. „Дзецюкі“, упэўнена пачаў ён, „я ня ведаю, дзе й чаму вас вучылі... Я сам дык вучыўся на філфаку... Пасьля паехаў у Швэцыю... Але што галоўнае: помню, на філфаку казалі, што ў беларускай мове... Матчынай, між іншым... A ў мяне дык і татчынай... Як чуецца, так і пішацца... А як пішацца, так і чытаецца, і наадварот... Дык вось, можа я дурны... А можа вы дурныя... Бо ў нас на вёсцы такімі словамі ня кажуць... Але я гляджу, тут у мяне напісана: Сга-ке-спэ-а-рэ... Чорным па беламу... Хоць і лацінкай... А я ёю карыстаюся, між іншым... Зь дзяцінства... Дзёньнік шыфрую... I татуіроўку магу паказаць... Ну дык скажэце, людцы дарагія... Калілацінкай напісана Сга-ке-спэ-а-рэ... Дык чаму й тарашкевіцай не пісаць Сга-ке-спэ-а-рэ?.. Гэта ж так npocma... Iясна... Усяго дзесяць... He, трынаццацьлітар...Дыйнаагул... Ня трэбаз-заўся- кай ярунды сварыцца... Хадземце лепш па Празе пагуляем... Зь дзяўчатамі вас пазнаёмлю... Каб вы ведалі, якія ў іх тут цыцачкі, якія... Жопкі...“