Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Сукамэрнік па духу (пасьляслоўе)
3 Андрусём Макатоўшам (чыё імя аўтар гэтых радкоў без дазволу самога носьбіта даў аднаму з герояў свайго апавяданьня „17 імгненьняў музы“) я пазнаёміўся ў сярэдзіне бурлівых 90-х гадоў у менскіх анархісцкіх колах. Мы не былі надта блізкія, пра што цяпер можна толькі шкадаваць — аднак мне назаўжды запомніліся ягоныя ўдумлівыя мэлянхалічныя вочы, што выдавалі такі натуральны ў яго недавер да іншых і няўмольнае прадчуваньне ўласнага выгнаньніцкага лёсу. Цягам адной зь дзьвюх ягоных пяцідзённых акрэсьцінскіх адсідак я меў гонар быць ягоным суседам па камэры. Ужо тады Андрусь з раніцы да вечара разважаў уголас пра тое, якім шляхам будзе найлепей пакінуць турму, пад якой ён меў на ўвазе нават не Акрэсьціна, а ўсю краіну. Менавіта гэты намер і стаў галоўнай прычынай, зь якой ён зацікавіўся ня толькі анархізмам, але й беларускімі народнымі танцамі. Неўзабаве пасьля вяртаньня ягонага ансамблю з замежных гастроляўу Менск мы
даведаліся, што Андрусь зьнік — верагодна, застаўся ў Чэхіі. 3 таго часу нашая анархісцкая групоўка „Чырвоны Жонд“, у тым ліку й на просьбу Андрусёвых сваякоў, некалькі разоў спрабавала выйсьці зь ім на сувязь праз чэскіх таварышаў — безвынікова. Урэшце, было пастаноўлена адправіць на пошукі Андруся мяне. Тыя з самага пачатку былі блытанымі й няпростымі: амаль ніхто зь ягоных тутэйшых знаёмых, перадусім зь беларускага асяродзьдзя, нічога ня ведаў пра сучаснае месца знаходжаньня Андруся. Толькі адзін з супрацоўнікаў радыё „Свабода“, які прасіў не называць ягонага імя, здолеў прыгадаць, што недзе перад самым Андрусёвым зьнікненьнем атрымаў ад яго зь цяпер ужо ня існага адрасу электроннай пошты файл з малазразумелай назвай „Упырхлікі“, якога з таго часу так і не адкрыў, прыняўшы за спам...
Гэтак я ўпершыню пазнаёміўся з творам, які вы акурат дачыталі. Тэкст з самага пачатку мяне агаломшыў: такі ж адкрыты, як сам Андрусь, шчыры й чысты, як сьляза, ён цалкам адпавядаў ці ня ўсім патрабаваньням майго ўласнага іусту. Прызнаюся, у нашай сучаснай літаратуры мне даўно бракавала такога твору, урэшце пазбаўленага ўсякіх модных постмадэрновых наваротаў, хай сабе й напісанага крыху несучаснай і нелітаратурнай мовай. А мы ў Менску й не здагадваліся, што ў Андрусю драмаў такі талент! Прычым ня толькі й ня столькі пісьменьніцкі, колькі, так бы мовіць, жыцьцёвы: талент трапляць ува ўсякія мітрэнгі й шторазу выходзіць зь іх зь незаплямленым тварам ды высока ўзьнятым — не, ня носам, як іранічна напісаў бы сам Андрусь, а чорным анархісцкім сьцягам веры ў сябе й чалавецтва. 3 другога боку, няма сумневу, што каб не Андрусёва эміграцыя, то гэты талент, хутчэй за ўсё, ня выявіўся б, як не зьявілася б і самога твору. Ня толькі таму, што ўсе апісаныя падзеі трэба было яшчэ перажыць, але й праз тое, што як пісьменьнік Андрусь здолеў сфармавацца толькі за мяжой, дзе займеў на гэта дастаткова вольнага часу. Відавочна, што ў бібліятэцы ягонага лягеру ўцекачоў была добрая падборка ўсясьветнай клясыкі: Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, МойхерСфорым, Пруст, ня кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісьвецкі) раман — усё гэта не магло не паўплываць на ягоную аповесьць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя й Лявона Савёнка ў спалучэньні з спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш.
Нягледзячы на асобныя хібы й недагляды (перадусім прагрэшкі супраць паліткарэктнасьці, такія як расізм, мізантропія, мізагінія й інш.), твор адразу падаўся мне адназначна вартым публікацыі. Але ж,
як часта бывае, між задумай і яе рэалізацыяй незаўважна мінаюць гады. На працягу ўсяго гэтага часу я шмат займаўся ўласнымі творчымі праектамі, і да канчатковай рэдактуры „Упырхлікаў" рукі ў мяне, як кажуць, ніяк не даходзілі. Больш таго: я да апошняга моманту спадзяваўся, што сам аўтар усё-ткі рана ці позна недзе аб’явіцца — ці то ў lipa­se, ці то ў інтэрнэце — каб аўтарызаваць мае дробныя праўкі (у гэтым я не асабліва шчыраваў, каб захаваць непаўторны стыль арыгіналу) або самому ўнесьці ў тэкст пэўныя раз’ясьненьні й карэктывы. На жаль, мая надзея ня спраўдзілася. 3 другога боку, наўрад ці мне ўдалося б пераканаць яго пагадзіцца на зьмены ў тэксьце (скажам, адмовіцца ад прымітыўна-празрыстых эпіграфаў да разьдзелаў і г. д.)Андрусю папросту ня свома адмяняць аднойчы прынятыя рашэньні: абраўшы пэўны шлях, ён цьвёрда стаіць на ім да канца. 3 той жа прычыны, пастанавіўшы раз і назаўжды зьнікнуць з публічнага жыцьця, ён у яго ўжо не вярнуўся.
Гэта я ўсё да таго, што аўтар гэтага твору, як я яго памятаю, — рэальны, жывы (спадзяваймася, і да сёньня) чалавек, з усімі ягонымі заганамі й вартасьцямі. А вось існаваньне другога героя твору й меркаванага аўтара прадмовы, Габруся Калоды, выклікае ў мяне нашмат большыя сумневы. Перадусім, чалавека з такім імем ніхто ў чэскай беларускай дыяспары ня ведаў, а на пададзеным Андрусём месцы пахаваньня Г. Калоды няма ні адпаведнай магілы, ні эпітафіі. Я не кажу ўжо пра тое, што на гістарычных Альшанскіх могілках даўным-даўно нікога не хаваюць. Зрэшты, навошта далёка хадзіць: усе слухачы таго ж радыё „Свабода“ (а яно цяпер месьціцца зусім не далёка ад згаданых могілак) і чытачы радыйнага сайту ня горш за яго апытаных мною супрацоўнікаў ведаюць, што ніякага блогера Габруся Калоды там ніколі не працавала, прынамсі ў эфіры ніхто ягонага імя, пагатоў голасу, дакладна ня чуў. Ані „Малой кулінарнай энцыкляпэдыі“ ў сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ дасюль таксама ня выйшла, выйшла толькі „Малая мэдычная" й „Альбом сямейньГ. Да ўсяго гэтага ахова Радыё, між іншым, катэгарычна абвяргае, што калі-небудзь у яе гісторыі была выкарыстаная агнястрэльная зброя, ды яшчэ й з такім летальным вынікам...
На жаль, ані сам вобраз Габруся Калоды ў аповесьці не пераконвае мяне ў ягонай сапраўднасьці: надта ж фантастычнымі характарыстыкамі надзяліў яго аўтар, прычым нават ня столькі цялеснымі, колькі перадусім душэўнымі. Сумняюся, што такія, мякка кажучы, някемлівыя людзі існуюць ня толькі сярод беларусаў, але й наагул у сьвеце. Таму, ведаючы Андруся, я дапускаю, што зьяўленьне ў аповесьці ягона-
га альтэр-эго (зьвярнеце ўвагу на падабенства імёнаў Андрусь і Габрусь) магло быць вынікам гэткага раздваеньня асобы, што само па сабе ў творчых людзей бывае нярэдка; у крайнім выпадку — праявай самай звычайнай патрэбы аўтара мець у чымсьці блізкага й падобнага да сябе суразмоўцу, што зразумела: калі такіх людзей, як Андрусь, наагул мала, то ў эміграцыі іх яшчэ меней. Урэшце, нездарма ж сам аўтар згадвае ў сувязі з Габрусём пра Швэйка, быццам хочучы падкрэсьліць цалкам штучны характар свайго пэрсанажа.
Аднак ані гэтае, ані іншыя адступленьні ў бок чыстай прыдумкі, імхо, ніяк не зьніжаюць дакумэнтальнай вартасьці Андрусёвай кнігі. Неўзабаве пасьля прачытаньня „Ўпырхлікаў" я сам займеў шанец пераканацца, што бальшыня з напісанага Андрусём — чыстая праўда. Але няма сэнсу ўдавацца тут у падрабязнасьці: апавядаць пра свой уцякацкі досьвед пасьля манумэнтальнай Андрусёвай працы азначала б толькі дарэмна паўтарацца й марна імкнуцца нападобіць ненападабняльнае. Мне застаецца толькі выказаць надзею, што пасьля выданьня кнігі сам аўтар урэшце выйдзе з падпольля, у якім бы кутку сьвету яно ні знаходзілася (ужо дзеля таго, каб заявіць пра свае правы на ганарар), а заадно й парадуе нас сваімі новымі, больш сталымі й ня менш арыгінальнымі творамі.
Макс Шчур
Р. S. Вось жа й сапраўды, як напісаў Андрусь, іранічная ўсё-ткі штука лёс! Неўзабаве па давяршэньні гэтага пасьляслоўя я сустрэўся — з кім бы вы думалі? He, не з чароўным трусікам, а з самім... Габрусём Калодам! Ён цалкам жывы-здаровы й перадае беларускім чытачам (а ў першую чаргу чытачкам) празь мяне прывітаньне, у тым ліку самому Андрусю. Той, паводле зьвестак спадара Калоды, некалькі гадоў таму, акурат перад маім прыездам, нікуды ня зьнік, а пасьля бязмэтных бадзяньняў па Празе проста пастанавіў вярнуцца на радзіму, у родную вёску. Што ж, гэтая вэрсія іучыць праўдападобна: сярод іншага, тлумачыць, чаму апавядальнік на пачатку „Ўпырхлікаў" ня хоча згадваць назвы сваёй роднай вёскі, бо акурат там, а ня ў праскай радыйнай кватэры, працуе над сваім творам — навошта, каб яму лішні раз заміналі? Дый што, апроч адсутнасьці інтэрнэту, магло перашкодзіць яму адаслаць у Прагу сваю аповесьць ужо зь Беларусі? Калі той жа Віктар Вальтар, адзін з найбольш выбітных папярэднікаў Андруся, пісаў свой праскі раман ужо на радзіме — то й для Макатоўшы гэта не магло быць
такім ужо немагчымым. Шкада толькі, што я на момант свайго ад’езду пра гэта ня ведаў — a то ні ў якую б Чэхію не пацягнуўся.
Пры знаёмстве мы са спадаром Калодам абмяняліся кніжкамі: я падараваў яму свайго па-чэску напісанага „Культуртрэгера" — ужо сама задоўгая назва спадару Калоду не спадабалася, пра мову ня кажучы; ён мне ў сваю чаргу — „Малую кулінарную энцыкляпэдыю“, толькі, вядома ж, не надрукаваную ў „Бібліятэцы Свабоды", а перапісаную ім ад рукі з Андрусёвага арыгіналу. Наагул, усякае дачыненьне да радыё „Свабода“ спадар Калода адмаўляе гэтак жа, як і само радыё (а таксама інтэрнэт, мабільныя тэлефоны й тэлебачаньне). У сваім рэальным жыцьці ён надалей займаецца толькі мастацтвам і дасягнуў у ім, паводле ягоных словаў, нечуваных вышыняў. Якое гэта мастацтва, спадар Калода мне не паведаміў. Такім чынам, канстатую, што тры апошнія разьдзелы аповесьці ёсьць цалкам выссанымі аўтарам з пальца48. На жаль, іхнае выдаленьне з тэксту цалкам парушыла б канцэпцыю кнігі, таму я іх там быў вымушаны пакінуць.
Наконт сваёй фіктыўнай сьмерці спадар Калода выказаў меркаваньне, што Андрусь забіўяго ня зь нейкіх там камэрцыйных матываў, каб пасьля „ўваскрасіць“, як Конан-Дойл свайго Шэрлака Голмса (мой суразмоўца трываў на тым, каб я напісаў, што пра гэтае забойства яму нічога ня ведама), а праз тое, што перад самым Андрусёвым ад’ездам яны зноў пасварыліся. Прычыну сваркі наш Голмс пажадаў сьціпла пакінуць пры сабе, таму мы можам пра яе толькі здагадвацца. Думаю, гэтай прычынай магло паслужыць і тое, што Андрусь, нягледзячы ні на сяброўства, ні на бліскучую прадмову (аўтарства якой Г. К. з гонарам пацьвердзіў) вывеў спадара Калоду ў аповесьці „поўным ідыётам" (выраз, ужыты самім Г. К.), паленаваўшыся нават зьмяніць ягонае імя. Што ж, вымушаны ўзяць свае словы назад і пацьвердзіць, што вобраз спадара Калоды ў аповесьці цалкам адпавядае рэчаіснасьці: да знаёмства зь ім я ніколі ў жыцьці не сустракаў чалавека, настолькі арганічна няздольнага да абстрактнага мысьленьня. Бадай, з усіх праскіх беларусаў адзін Андрусь валодаў уменьнем сяк-так зь ім паразумецца, астатнія ж апытаныя мною людзі спадара Калоду, што называецца, нават ведаць не хацелі — таму й сьцьвярджалі, быццам ня ведаюць і ня ведалі (вось такі зь мяне, як бачыце, гора-крытык). Што да астатніх характа-