Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Канспэкты напісаныя алоўкам у працоўных сшытках, аркушы запаўняліся з абодвух бакоў. Цікавым артэфактам ёсьць нават самыя сшыткі, выдадзеныя ў 1920-х гг. Беларускім дзяржаўным выдавецтвам 560
з арыгінальным афармленьнем, надпісамі на беларускай мове, а таксама дадаткамі-памяткамі зь Лёсікавага правапісу беларускай мовы, табліцай множаньня ды інш. На жаль, стан некаторых сшыткаў блізкі да крытычнага: ад перасушанасьці ці то выгараньня на сонцы аркушы ломкія й крохкія, таму расчытваньне тэксту ня раз ускладнялася, некаторыя старонкі сшыткаў маюць страты. Тым ня менш, тэксты канспэктаў падуладныя вывучэньню й былі цалкам пераведзеныя ў набор.
Найболын каштоўнымі рукапісамі зьяўляюцца канспэкты лекцыяў двух выбітных навукоўцаў-гуманітарыяў міжваеннай БССР Міхайлы Піятуховіча й Яўгена Барычэўскага. Што праўда, лекцыі апошняга захаваліся толькі фрагмэнтарна й разам з урыўкамі ды нататкамі патрабуюць далейшага вывучэньня. Запісы Піятуховічавых лекцыяў дайшлі фактычна ў выглядзе цэласнага курсу.
Асоба Міхайлы Піятуховіча з навуковай літаратуры падаецца пакуль што даволі спрэчнай. У расколатым на дзьве часткі асяродзьдзі гуманітарыяў БДУ (нацыянальна арыентаваных навукоўцаў і былых выкладчыкаў імпэратарскіх школаў, пераважна расейскай арыентацыі) ён займаў пазіцыю цэнтрыста: выкладаючы дысцыпліны беларускага цыклю — фальклёр і гісторыю беларускай літаратуры — ён тым ня менш схіляўся да падтрымкі старой расейскай прафэсуры. Ня маючы такой грунтоўнай акадэмічнай падрыхтоўкі, як у іх1, ён у першыя гады свайго выкладаньня прагна вучыўся ў старэйшага пакаленьня вучоных і працягваў займацца самаадукацыяй. Першыя праграмы Піятуховічавыкладчыка, якія захоўваюцца ў 205 фондзе Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, сьведчаць пра даволі нізкі ўзровень яго як выкладчыка. Даручаны яму курс заходнеэўрапейскай літаратуры быў неўзабаве перададзены Аляксандру Яўлахаву, а пазьней Яўгену Барычэўскаму. Піятуховіч жа сканцэнтраваўся на ўласна беларускім матэрыяле да выкладаньня2, унівэрсытэцкіх гадзінаў на які вылучалася шмат, аднак жа бракавала знаўцаў таго самага матэрыялу. Сьпісы назваў лекцыяў Піятуховіча-выкладчыка беларускага фальклёру й гісторыі беларускай літаратуры таксама даволі бедныя й вельмі тэзісныя. Для ілюстрацыі падамо сьпіс тэмаў дыплёмных працаў па гісторыі беларускай літара-
1 Адвучыўшыся ў Нежынскім гісторыка-філялягічным інстытуце, Піятуховіч у 1917 г. трапіў у Петраград, каб „павысіць кваліфікацыю", аднак рэвалюцыйны год і час грамадзянскай вайны не спрыялі навуковым заняткам, таму ён перабраўся ў Адэсу, а з адкрыцьцём у 1921 г. БДУ — у Менск.
2 Хоць стажыроўку ў Петраградзе ён праходзіў менавіта як спэцыяліст у францускай літаратуры, а менавіта — у творчасьці Альфрэда дэ Віньі.
туры, прапанаваных Міхайлам Піятуховічам у 1924 г. прадметнай камісіі па літаратуры БДУ:
„1	. Гісторыя зьбіраньня беларускіх вусных народных твораў.
2.	Вывучэньне беларускай народнай творчасьці.
3.	Беларускія веснавыя абразы і весьнянкі.
4.	Сацыяльныя матывы ў беларускіх народных песьнях і казках
5.	Беларускія замовы.
6.	Сяляне і вёска ў новай беларускай літэратуры.
7.	Мастацкі фольклёрызм у новай беларускай літэратуры.
8.	Беларуская літэратура эпохі прыгоннай гаспадаркі (ідэалёгія і зьмены напрамкаў).
9.	Романтызм ў беларускай літэратуры.
іо.	Ядвігін Ш. (Жыцьцё ілітэратурная чыннасьць).
11.	Каганец (Жыцьцё ілітэр. чыннасьць).
12.	М. Багдановіч (Жыцьцё і літэр. дзейнасьць)
13.	Праблема мастацкай творчасьці ў паэзііЯнкі Купалы.
14.	Нашаніўская ідэалёгія іЯ. Купала.
15.	Паэтыка сымболізма ў творчасьці Янкі Купалы.
16.	Сяляне і вёска ў творчасьціЯкуба Коласа.
17.	„Сымон Музыка“якромантычная паэма.
18.	Зьмітрок Бядуля (Жыцьцё і літэратурная чыннасьць).
19.	Цішка Гартны (Жыцьцё і літэратурная дзейнасьць).
20.	Найноўшыя шуканьні ў беларускай літэратуры"3.
Як бачым, тэмы далёкія ад навуковай дэталізацыі й спэцыфікацыі, гэтак характэрных для літаратурнай навукі 1920-х гг. зь яе сцыентысцкім патасам. Але гэта не перашкодзіла Піятуховічу зрабіць някепскую кар’еру, падняўшыся на некалькі прыступак у акадэмічнай іерархіі: вясной 1926 г. ён стаў дэканам найбуйнейшага й найпрэстыжнейшага факультэту БДУ — Пэдагагічнага, a 22 кастрычніка 1926 г. Пастановай №11 Народнага Камісарыяту Асьветы быў зацьверджаны прафэсарам па катэдры беларускай літаратуры БДУ4. На гэты ж час прыпадае яго інтэнсіўная літаратурна-крытычная дзейнасьць. Сюды ж прымыкаюць і канспэкты Антона Адамовіча 1928 г., якія паказваюць, наколькі высокі быўузровень ведаў Міхайлы Піятуховіча на той час, як дэталёва вывучыў ён галіновую літаратуру па тэорыі фальклёру, асобных яго праблемах, наколькі добра арыентаваўся ў прадмеце.
3 НАРБ. Ф. 205. Воп. і. Спр. 815. Арк. 16—17.
4 НАРБ. Ф. 205. Воп. 3. Спр. 6323. Арк. 26—28.
Пра Віктара Іванавіча Бухаркіна, які выкладаў у Антона Адамовіча курс мастацтвазнаўства, вядома дасьледнікам зусім няшмат. Імя гэтае ня раз усплывала ў сувязі з пагромам нацыянальнай інтэлігенцыі пераломнага 1930 г., аднак пазначалася, што артыкулы Бухаркіна ў „Маладняку“ папярэднічалі гэтаму пагрому й фактычна рыхтавалі да яго глебу. Асобы, вінаватыя ў гэтым, часта раставалі ў ценю „казла адпушчэньня“ Лукаша Бэндэ, які тым ня менш меў паплечнікаў, аднадумцаў і пасьлядоўнікаў, чые біяграфіі дагэтуль ня вывучаныя. У фондзе БДУ ў НАРБ захавалася анкета Бухаркіна, паводле якой можна ўзнавіць частку жыццяпісу. Нарадзіўся Віктар Бухаркін 24 лістапада 1898 г. у вёсцы Лапухоўка Вольскага павету Саратаўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў народнай школе й сельскагаспадарчай вучэльні, а ў 1917 г. скончыў настаўніцкую сэмінарыю. Дабіраў ведаўу Саратаўскім унівэрсытэце й Псыхалягічным інстытуце (аналягу факультэту псыхалёгіі) у Першым Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце. Абедзьве гэтыя навучальныя ўстановы пазначаны ў анкеце „1921 год“, што, відаць, гаворыць пра няскончаную адукацыю Бухаркіна. 3 замежных моваў Бухаркін, паводле анкеты, валодаў нямецкай і лацінскай, а спэцыялізацыяй сваёй падаў псыхалёгію, лёгіку, філязофію, сацыялёгію, палітычную эканомію, садаводзтва й земляробства. Выкладчыцкую дзейнасьць Бухаркін пачаў у Народным унівэрсытэце Чырвонай арміі, а ўтым жа 1921 г. ужо зьяўляўся старшынём Цэнтральнай мэтадычнай камісіі пры Сьвярдлоўскім унівэрсытэце. У Беларусі, акрамя БДУ, чытаў лекцыі ў Цэнтральнай партшколе. Яшчэ ў анкеце стаіць прочырк насупраць графы „навуковыя працы“, а годам уступленьня ў партыю балыпавікоў пазначаны 19185.
Нельга прамінаць таго факту, што курс мастацтвазнаўства быў распрацаваны для студэнтаў БДУ выдатным вучоным Мікалаем Шчакаціхіным, аднак запісы лекцыяў Антонам Адамовічам у 1930 г. сьведчаць, што Шчакаціхін быў адхілены ад выкладаньня яшчэ да свайго арышту 18 ліпеня 1930 г.
Віктар Бухаркін запомніўся ў 1920-х іт. менскай акадэмічнай грамадзе крытыкай прыхільнікаў фармальнай школы паэтыкі і найперш сваім пагромам кніг прафэсара Яўгена Барычэўскага „Паэтыка літаратурных жанраў" і „Тэорыя санету" (абедзьве —1927). Сваю вялікую, на 28 часопісных старонак, рэцэнзію ён напісаў яшчэ ў 1927 г., але надрукаваць яе ўдалося толькі ў 1929 г. У №5—6 „Маладняка" Бухаркін зьмясьціў разгорнутую й вельмі актуальную ды патрэбную для
5 НАРБ. Ф. 205. Воп. 3. Спр. 1071. Арк. 1.
БелАППаўцаў пісаніну: разгром пазыцыі ўзвышэнца Юрыя Бярозкі (хутчэй за ўсё, артыкул быў наўпрост замоўлены прававернаму марксісту Бухаркіну). Другім артыкулам стаўся заляжалы матэрыял пра Барычэўскага, які, відавочна, у 1927 г. адхілілі ўсе менскія рэдакцыі: гэта ўскосна можна вывесьці з прыпіскі пад публікацыяй: ,Артыкул гэты быў напісаны аўтарам 2 гады таму назад, але не друкаваўся па прычынах зусім незалежных ад аўтара. Артыкул друкуецца бяз усякіх зьмен*. „Навуковая праца“ гэтая складаецца зь пераказу зьместу падручніка Барычэўскага ў вельмі зьдзеклівай і цынічнай інтанацыі, з абавязковымі нападкамі: „Слабасьць аўтара ў тэорыі даводзіцца хоць-бы тым, што, стаўшы на псыхоэстэтычную позыцыю абгрунтаваньня сонэту, ён гэтага абгрунтаваньня зусім ня даў — заблытаўшыся ў масе прыкладаў імізэрных (вылучэньне Бухаркіна — Ц. Ч.) аналізаў композыцыі і стылю^. Папулярная брашура Барычэўскага пра санэт, выдадзеная ў сэрыі „Кніжніца Маладняка“, зразумела й пакліканая была даць агульнае ўяўленьне пра формы санэту й на навуковую манаграфічную працу не прэтэндавала, але ці пра гэта было задумвацца крытыку? Галоўнае, што быў спрыяльны момант, і грэх было ім не скарыстацца: якраз пачала ўзмацняць і павялічваць свае абароты рэпрэсіўная машына, ужо адбыліся „ліст трох“, тэатральная дыскусія й высылка Алеся Дудара. Згортвалася беларусізацыя ды наагул — усялякія вольнасьці, у тым ліку акадэмічныя. Бухаркін яшчэ да публікацыі меў даклад „Літаратуразнаўчыя вопыты праф. Барычэўскага“ ў Беларускім навуковым марксісцкім таварыстве пад патранатам Алеся Сянкевіча, на той час рэктара Камуністычнага ўнівэрсытэту Беларусі імя Леніна й загадчыка аддзелаў друку, культуры й прапаганды ЦК КП(б)Б. Пра гэта захавалася згадка ў друку8. У наступным жа нумары
6 Бухаркін, В. Літаратуразнаўчыя вопыты праф. Барычэўскага // Маладняк. 1929. №10. С. 71.
7 Бухаркін, В. Літаратуразнаўчыя вопыты праф. Барычэўскага... С. 94—95.
8 „ПЛЯН РАБОТЫ ЛІТАРАТУРНАЙ СЭКЦЫІБЕЛАРУСКАГА НАВ. МАРКСЫСЦКАГА Т-ВА
1.31 красавіка даклад: „Літаратурныя досьледы праф. Барычэўскага" — дакладчык т. Бухаркін.
Уваход для членаў т-ва і членаў дому пісьменьнікаў.
2 17 красавіка даклад „Зямля“ К. Чорнага — дакладчык тав. Мурашка. Уваход вольны.
3. 24 красавіка даклад: „Беларуская крытыка" — дакладчык тав. Фохт. Уваход вольны.^
„Маладняка" быў зьмешчаны агляд навучальных праграмаў Пэдагагічнага факультэту БДУ на 1927—1928 год9, дзе амбітнаму выкладчыку партыйнай школы Бухаркіну месца не знайшлося. Тут пад крытыку трапілі іншыя прафэсары БДУ: Іван Замоцін, Аляксандар Вазьнясенскі й Міхайла Піятуховіч10. Кароткі зьмест абвінавачаньняў Бухаркіна ў наступным: прафэсура БДУ, жадаючы схаваць сваю сапраўдную сутнасьць, прыкрываецца марксісцкімі тэрмінамі, але выкарыстоўвае іх як шырму — для таго, каб далей унікаць марксізму ў выкладаньні.