„Загад № 221 Народнага Камісарыяту Асьветы БССР Менск 19 кастрычніка 1930 г. Загад Рэктара Белдзяржунівэрсытэту ад 16/10-30 г. за № 76 аб зьняцьці з працы прафэсара па катэдры літаратурыА.Н. ВАЗЬНЯСЕНСКАГА за удзел у бела-эмігранцкім часопісу „Славонік Рэвью“, a таксама і за правядзеньне на працягу сваей пэдагагічнай і навуковай працы ідэялістычных поглядаў — зацьвердзіць. Народны Камісар Асьветы /Бялуга/ Сэкратар НКА /Сініцкі/"16 Але, мяркуючы па канспэктах Адамовіча, ад асноўнага курсу мэтадалёгіі літаратуразнаўства Вазьнясенскага адхілілі яшчэ раней. Цікава, што асноўным абвінавачаньнем у загадзе народнага камісара асьветы гучыць тое, што ў 1927 г. працу Вазьнясенскага зь лейпцыгскага часопіса Макса Фасмэра Zeitschriftfiir slavische Philologie перадрукаваў лёнданскі Slavonic Review, дзе актыўна публікаваліся людзі накшталт Аляксандра Фёдаравіча Керанскага ды інш. 15 Панкевіч, П. Філёзофія добрастаннасьці ці нядобрастаннасьць філёзофіі // Полымя. № 4.1931. С. 145. 16 НАРБ. Ф. 205. Bon. 1. Спр. 410. Арк. 278. Такім чынам, і Віктар Бухаркін, і Яўгенія Гальперына сталі выкладаць у Адамовіча выключна дзякуючы сваёй „клясавай пільнасьці". Тым ня менш той жа Гальперынай разьняволіцца пасьля „падседжваньня“ Вазьнясенскага не атрымалася: ужо ў 1930 г. ейных маскоўскіх настаўнікаў — Валяр’яна Пераверзева і Ўладзімера Фрычэ — пачалі актыўна зьніштажаць „у дыскусійным парадку“. Яны для дзейнай улады сталі занадта левымі. Калі ў пачатку 1920-х і Пераверзева, і Фрычэ ганаравалі як заснавальнікаў сацыялягічнага падыходу да літаратуры (кнігі іх выйшлі яшчэ да Першай сусьветнай вайны), то напрыканцы 1920-х іх пазыцыі апынуліся непажаданымі — з прычыны прывязанасьці таго ж Пераверзева (і яго школы, куды ўваходзіла й Гальперына) да мэтадалягічнага дэтэрмінізму, пры якім мастацкі твор наўпрост абумоўліваўся клясавым асяродзьдзем аўтара, і тое ж асяродзьдзе дэтэрмінавала й сістэму пэрсанажаў, і вобразнасьць, і нават лексіка-стылістычны пласт17. Каб пазьбегнуць абвінавачаньняўу „пераверзеўшчыне“, Гальперына вымушаная была ў сваіх лекцыях удакладняць і выкрываць памылкі сваіх настаўнікаў — па сутнасьці, хаваючы ў сафістыцы натуральную прыхільнасьць да іх канцэпцыяў. У той жа час яна выступала й супраць нацыянальнага (у фондзе Пятра Глебкі ў ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца яе лісты да фондаўтваральніка, дзе яна прысьпешвае яго з высылкай артыкула „Нацдэмаўшчына, замаскаваная фразай“ пра Адама Бабарэку, а таксама зьвяртае ўвагу на неабходнасьць выкрываць Міхайлу Піятуховіча). Антон Адамовіч пазьней апісаў гэты пераходны працэс у БДУ ў сваім артыкуле „Да пабудовы навуковае гісторыі беларускае літаратуры“, гаворачы пра 1929—1930 гг.: „Якраз у часе гэтае пагромнае кампаніі (супраць нацдэмаў — Ц. Ч.), у сувязі з кароткатрывалым, але буйным росьцьвітам у савецкай літаратураведзе ведамае школы праф. В. Перэверзева, што з часоваю ўдачаю прэтэндавала на годнасьць адзінае артадаксальна-марксыстаўскае, БеларускіДзяржаўны Унівэрсытэт запаланілі былі ў якасьцілектароў маладыя адэпты гэтае школы (У. Фохт, В. Саўсун, Е. Гальперына,Я. Бранштэйн), якія на некаторы, хоць і вельмі кароткі час, бадай манапалізавалі ў сваіх рукахлітаратураведу ў гэтым унівэрсытэце, падобна якраней зрабіла гэта школа праф. Еўлахава сваім часам. Некаторыя зь іхузялі 17 Гл.: Поляков, М. В.Ф. Переверзев н проблемы поэтнкн // Перверзев, В.Ф. Гоголь. Достоевскнй. Нсследовання / сост. В.В. Переверзев. Москва: Советскнй пнсатель, 1982. С. 18—24. ўдзел і ў атаках на мясцовых літаратураведаў, асабліва на праф. Вазьнясенскага. [...] наагул бадай адначасна зразгромам„беларускіх нацдэмаў,, у Менску пачаў шпарка разгортацца й разгром „перэверзіянцаў,, у Маскве; некаторыя зь іх (Фохт, Саўсун) зусім зьніклі, і ня толькі зь менскага кругагляду, іншыя пасьпешна й дасьпешна „перабудоўваліся“ (Гальперына, Бранштэйн)“18. Пазьней Гальперына працягвала друкавацца, была сябрам рэдкалегіі часопісу „Полымя Рэвалюцыі“, а ў другой палове 1930-х (хутчэй за ўсё, у 1935 г.) вярнулася ў Маскву, дзе выкладала ў Маскоўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце. Выходзілі й ейныя „артыкульГ па заходнеэўрапейскай літаратуры19, а таксама кнігі20. Пасьля вайны Гальперына сканцэнтравалася выключна на літаратуры Цэнтральнай Афрыкі, займалася й перакладала паэтаў Нігерыі, складала анталёгіі афрыканскай літаратуры ды пісала ўступныя артыкулы для іх. Яе асьпіранткай была яшчэ адна вядомая Гальперына — перакладчыца Нора Галь. 18 Адамовіч, А. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск: Выдавец ІП Зьміцер Колас, 2005. С. 1137. 19 Вось, напрылад, урывак артыкулу зь „Літаратурнай энцыкляпэдыі", прысьвечанага творчасьці Марсэля Пруста: „Выросшйй творческй е начале века, продолжйвшйй цррацйоналйстскйе традйцйй французскйх сймволйстов, П. был поднят на іцйт в качестве„новатора"в послевоенные годы, когда послеверсальская французская буржуазйя особенно цйнйчно смаковала йзоіцренное йскусство. В дальнейшем та заіцйта капйталйзма, которую проводйл П., показалась недостаточной фашйзйруюіцймся буржуазным публйцйстам Францйй, прйзываюіцйм „преодолеть“ это „йскусстворазложенйя"радй более агрессйвного й войнственного. В советской лйтературе делалйсь явно порочные попыткй культйвйровать прустовское „преодоленйе автоматйзма воспрйятйя“. Воронскйй пытался делатьэто, йсходя йз своей йнтуйтйвйстской теорйй „непосредственного впечатленйя“. Аналогйчные попыткй последнйх лет связаны с пережйткамй формалйзма u лйтературіцйны, хотя сам Пруст конечно не формалйстйчен. Насквозь субьектйвйстская йзоіцренность оіцуіценйя у Пруста, как й его субьектйвйстская „правдйвость", в корне протйвоположнареалйзму соцйалйстйческой лйт-ры“. (Гл.: Гальпернна, Е. Пруст // Лнтературная энцнклопедня: В11 т. Т. 9. М.: ОГНЗ РСФСР, Гос. нн-т. „Сов. Энцнкл.“, 1935. Стб. 344—350. 20 Курс западной лнтературы XX века: Для высш. педагог. учеб. заведеннй...: Утв. Наркомпросом РСФСР / Е. Гальпернна, А. Запровская, Н. Эйшнскнна. Москва: Гос. учеб.-педагог. нзд-во, 1935 (Л.: тнп. нм. Евг. Соколовой). Як бачым, выкладчыкамі ў Антона Адамовіча былі самыя розныя людзі. Пэрыяд росквіту гуманітарыстыкі ён засьпеўу Белпэдтэхнікуме імя У. Ігнатоўскага — тады яшчэ можна было, з пэўнымі азіраньнямі на сацыялягічны мэтад, выкладаць дысцыпліны больш-менш свабодна. Калі ж Адамовіч прыходзіць ва ўнівэрсытэт, ён бачыць зломы й зрухі ва ўсёй сістэме адукацыі Беларусі, ён спазнае іх на сабе — запісваючы лекцыі, слухаючы выкладчыкаў, пра якіх ведае шмат больш, чым звычайна студэнт ведае пра пэдагога. Вусьцішна чытаць заданьне, дадзенае Яўгеніяй Гальперынай на лета, — пра далейшае вывучэньне марксісцкай мэтадалёгіі літаратуразнаўства. Летам 1930 г. Адамовіча чакала зусім іншае выпрабаваньне, якое цалкам зьмяніла ягонае жыцьцё. 3 гісторыі філялёгіі 1920-х гадоў Міхайла Піятуховіч БЕЛАРУСКІ ФОЛЬКЛЁР (канспэкт лекцыяў, зроблены Антонам Адамовічам) <Сшытак І> 1/X.28.1. Тэмы аг.[ульна]-тэорэт.[ычнага] характару. 1. Паходжаньне поэзіі. УЛаз.[урскйй]' 2. Зьбіраньне беларускага фольклёру. V 3. Навуковае дасьледваньне фольклёру. 4. Асноўныя рысы тэорыі фольклёру. V 5. Рэлігія старадаўных славян. V 6. Першабытны анімізм і ягоныя поэтычныя формы. 7. Замовы (паходжаньне і зьмест). Серада2 V 8. Поэтыка замоў (композыцыя і стыль). 9. Калядныя абрады. V іо. Калядкі. V 11. Вялікадне і валачобныя песьні. V 12. Русальны тыдзень. V 13. Купальскія абрады і песьні. V 14. Жніўныя абрады і песьні. V 15. Абрадавая поэзія ў яе аграрнай аснове. V 16. Элемэнты заклінаньняў у абрадавай поэзіі. V 1 Аляксандар Лазурскі (1874—1917), расейскі мэдык, псыхоляг, заснавальнік характаралёгіі. 2 Сяргей Серада (Сяргей Дарожны, 1909—1943). паэт, перакладнік, грамадзкі й культурны дзеяч, аднагрупнік Антона Адамовіча. Тут і далей Адамовіч як стараста групы пазначае, каму з аднагрупнікаў даручаны выступ на практычных занятках. 17. Беларускія вясельныя абрады параўнальна з вялікарускімі і ўкраінскімі. V 18. Поэтыка вясельных песень. VБаркоўскі3 19. Хаўтурныя абрады. VСілкоў* 20. Соцыяльна-бытавыя і псыхолёгічныя мотывы галашэньня. V 21. Поэтыка галашэньня. 22. Тэматыка бытавое лірыкі. Эзоп5 V 23. Поэтыка бытавое лірыкі. V(Віцька)6 24. Песьні пра прыгон. 25. Гумарыстычныя песьні. V 26. Сьляды былявога і гістарычнага эпосу ў беларускім фольклёры. V 27. Беларускія прыпеўкі. 28. Калыекавыя пееьні. Калыханкі. V Плаў.ўнік]7 29. Хар[актар]ыстыка песеннага рэпэртуару пэўнай мясцовасьці. V 30. Навуковае дасьледваньне казак. V 31. Гістарычна-географічны мэтод фінскай школы. 32. Проблемы вывучэньня асобы казачніка. V 33. Фантастычныя элемэнты казачнага эпосу. V 34. Соцыяльна-бытавыя мотывы казак. V 35. Казкі паляшукоў. V 36. Легенды. V 37. Багацьце і беднасьць у вабмалёўцы легенд. V Міхалковіч* 38. Прыказкі і пагаворкі. — УІсакаў9 39. Духоўныя вершы (тэматыка і поэтыка). 40. Народныя драмы. VКатановіч10 1. Лазурскнй. Россе — Пронсхожденне нскусства11. Шурц — Нсто- 3 Сьцяпан Баркоўскі (1905—1966), крытык, літаратуразнаўца, этнограф, аднагрупнік Антона Адамовіча. 4 Сілкоў — аднагрупнік Антона Адамовіча. Асоба ня высьветленая. 5 Магчыма, мянушка Язэпа Падабеда (1905—?), паэта, публіцыста, аднагрупніка Антона Адамовіча. 6 Магчыма, Віктар Казлоўскі (1905—1975), паэт, перакладнік, аднагрупнік Антона Адамовіча. 7 Ізраіль Плаўнік (1905—1941), паэт, перакладнік, малодшы брат Самуіла Плаўніка (Зьм. Бядулі), аднагрупнік Антона Адамовіча. 8 Міхалковіч — аднагрупнік Антона Адамовіча. 9 Ісакаў — аднагрупнік Антона Адамовіча. 10 Катановіч — аднагрупнік Антона Адамовіча. 11 Поўнае дакладнае бібліяграфічнае апісаньне: Гроссе, Э. Пронсхожденне нскусства. Москва, 1899. — 307 с. рня первобытной культуры (549—616)12. Бюхер — Работа н рнтм13. Веселовскнй — Трн главы нз Нстфорнческой] поэтнкн (Собрфанне] соч.[нненнй], т. I)14. Потебня — Нз загшсок по теорнн словесностн15. Мысль н язык16. Бібл.[іографічны] паказ.[альнік] — „Русская устная словесность“ — Бродскнй, Гусев н Мендельсон17. 2. Карскнй, т. I18. Савченко — Русская народная сказка19. Ігнатоўскі — Культурна-нац.[ыянальнае] адр.[аджэньне] Беларусі20.