Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
„Плывуць сьнягі, і лес, лугі, ірэчкі аджываюць.
I Сакавік
Край ажывіў, сьмяюцца ўсе, сьпяваюць. Вясна, вясна!
Ідзець яна
Ўбялюсенькай кашулі, дзе ні зірне, дзе ні кіўне — каханьне, песьні, гулі.
5 Н-і, J. Rycar Dabravid: Kazka pavodle narodnaj tematyki. Watenstedt, 1949. — 25 s.
6 Бацькаўшчына. № 45—46 (124—125). 16 лістапада 1952. C. 3.
7 Беларус. № 398. Люты 1993. C. 7—8.
Ведзьма Васільку пасылала будзіць травіцу, каб ня спала, будзіць красачкі-пралескі, каб паглядзелі ў сонца блескі. А Сакавік ішоў, сьмяяўся ды з Васільком спаткаўся, павеяў ціха — і як спалі, так красачкі ўсе ўсталі. „Ой, вы, кветкі, вы, кветкі, шчасьлівыя вясны дзеткі! Дзе ні зірну, дзе ні гляну — цьвіціцё вы, а я вяну.
Каб я мог ружай красавацца пры маёй роднай хатцы, пад беларускім цьвісьці небам, — нічога-б больш ня трэбаГ*.
I гэтая казка, як і „Музыка і чэрці“, была таксама перавыдадзеная — праз чатыры гады ў газэце „Бацькаўшчына"9. Напэўна, усё-ж патрабавала душа.
Затое сучасная казка — так пазначыў на тытульнай старонцы аўтар — „Князь і Лапаць“ Вінцука Адважнага (а. Я. Германовіча)10 — гэта хутчэй у разуменьні Франца Кафкі: казка-жудасьцік для дарослых.
Пачаткам твор Германовіча — бы працяг Коласавага „Сымона-музыкі“. Так, у казцы жыцьця:
„О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у сьвеце божым Гэтых сьветлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі Дзе бары-лясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
8 Сакавік. Літаратурна-грамадзкі часапіс. № 1.1947. С. 8—9.
9 Бацькаўшчына. № 78—79. 25 сьнежня 1951. С. 6.
‘° Адважны, Вінцук. Князь і лапаць. Сучасная казка. Лёндан, 1964. — 25 с.
Балатоў тваіх, азёр, Дзе пад гоман хваль крынічных Думкі думае прастор;
Дзе ўвосень плачуць лозы, Дзе вясной лугі цвітуць, Дзе шляхом старым бярозы Адзначаюць гожа пуць?“
У сучаснай казцы:
„А бывае сын выродны, Што забудзе матку: Край чужы яму дагодны, Жыць абы ў дастатку. He ў спадобу родна мова, Хоць чужой ня знае, Хоць калечыць іхны словы, А сваю кідае!
Даў Бог голас ўсім народам, Даў і птушаняці: Мы чаму стаім пад сподам? Шчасьце не ў багацьці.
Між суседзяў, шыта-крыта, Ты быць іхным хочаш: Пад чужое ўлез карыта I адтуль сакочаш.
Як саромна! Чырванеем За тых адшчапенцаў: Іх вітаць ужо ня сьмеем — Нашых чужаземцаў..."11.
На вокладцы адзінага, лёнданскага выданьня намаляваныя сапраўды князь і лапаць. Можа, так невядомы мастак алегарычна падаў вобразы галоўных герояў, а мо прачытаў толькі назоў, хто цяпер скажа. Толькі казка апавядае пра жыцьцёвыя нягоды Сымона Дука („Мы, Дукі — старога роду, /Мы — князёўскага заводу, /Умянеу скрыні ў хаце / Ёсьць паперы і пячаці“)12 і Анюты Лапаць.
11 Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 4.
12 Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 12.
Сем’і ледзь не на гвалт выпіхваюць іх у Амэрыку. Сымонаў
„Бацька вельмі быў круты, Кажа: — Сынку, дурань ты! Свой крывавы грош дастаў ІўАмэрыку пагнаў^3.
Ну, а Янка Лапаць, хоць „гаспадар з усіх тутэйшых — працавіты, наймацнейшы“14, але ж — дзевяць дачок!
„Прадаў бацька сёе-тое: Для сьвятога супакою Ен, каб збыць такое гора, Аньцю выкінуў за мора. Кажа: — Едзь, няхай ты ськісні! Каб усе вы з хаты выйшлі, Меў бы радасьць я такую, Што пяяў бы „Альлелюя!““'5.
Так што незнаёмыя адзін аднаму маладыя беларусы сталіся часткаю даваеннай эканамічнай эміграцыі.
Аўтару мо й прасьцей было скіраваць іх у знаёмы яму Лёндан, толькі караблі тады з працоўнаю сілаю плылі менавіта ў Амэрыку; хоць і казка, але межы трэба ведаць:
„Дук здаўна быў эмігрантам: Маладым калісьці франтам — Беларускі гладкі блін — Укаціўся у Бруклін.
АБруклін — такая вёска: Ад Нью Ёрку толькі трошка Адхіліўся за вадою.
Толькі-ж вяжуцца з сабою I тунэлямі, мастамі, I сталёвымі дратамі,
13 Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 11.
14 Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 21.
15 Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 22.
Каб у мора не адплысьці — Ня згубіць усей карысьці, Што плыве да іх са сьвету У Бруклін дый у Мангэтан. Якмарскія браты два — Нью Ёрк толькі — галава“1в.
Верагодна, у гэтай казцы — адныя з самых цікавых апісаньняў Амэрыкі ў беларускай эміграцыйнай літаратуры, бачаньня й разуменьня яе, хай і зробленыя ня ў жанры псыхалягічнай прозы: аўтар быў чалавекам ня толькі з гумарам, але й назіральным. Як жыхар Брукліну, магу сьцьвердзіць: шмат што па-сёньня застаецца праўдаю:
„УАмэрыцы, у тлуме Чалавек загіне ў глуме. А ў Брукліне, ўправа-лева, Кажна дзеўка — каралева. Непатрэбны навет сват: Тут „краянкі“ — нарасхват!“17
Сымон і Анюта сустрэліся, пабраліся шлюбам. Жыцьцё ня было лёгкім: ня проста з працаю, а чалавек яшчэ любіў выпіць. Дый часы ў Амэрыцы надышлі складаныя эканамічна. I на ўсё гэта звальваецца на галаву сямейцы агітатар Капшук — з сваёю казкаю: „Цёмны Захад, ясны Ўсход — малады у нас народ“'&. Даўшы веры, яны вырашаюць рэіміграваць. Пачынаецца кафкіянскі працэс вяртаньня.
254 старонкі — забагата нават для выбарнага цытаваньня. Знаёмства герояў з самай сучаснай казкаю, зрэшты, лёгка ўявіць па назовах разьдзелаў: „Сьледзтва", „На Усходзе“, „Чырвоная Камісія і Народны Суд“, „Стукач“, „Першае сьледзтва“ „Чырвоны Рай“, „Калгас", „Сібір“.
Зламаныя чалавечыя лёсы, зламаная сям’я. Гісторыя, якую расказвае выпушчанаму з-за кратаў Сымону Анюта — толькі ня Дучыха, a Шаціха — пра тое, як ад яе патрабавалі падпісаць паперку ў прызнаньні яго шпіёнам, пра новага мужа, пра іхных дзетак — сышло быццам з старонак успамінаў самога Германовіча „Кітай — Сібір — Масква“ ці
16 Ддважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 13.
17 Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 23.
18 Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 63.
„Споведзі“ Ларысы Геніюш. Ці мо гэта адна з тых гісторый, што расказвалі сукамернікі, і ў якой варыянтаў непараўнальна болей, як у „Музыку й чэрцях"?
Але ж аўтар — сьветлы чалавек, і казку сваю, хай і сучасную, пражытую ім самім, заканчвае сьветла:
„Сонца яснае нам гляне —
Беларусь, дасьць Бог, паўстане: Будзе вольная, багата — Божа, дай такое сьвята!
Ажыве народ, устане, Ясна сонейка прагляне: Хай заьсвеціць, хай прыгрэе, Хай душа павесялее!
Вострабрамская, прыгожа, Заступіся, Маці Божа!
Ногімлеюць, духляціць — Наш СымонДукхоча жыць^4.
Лепей пра сэнс літаратурнай казкі на эміграцыі й ня скажаш.
19	Адважны, Вінцук. Князь і лапаць... С. 254.
3 гісторыі філялёгіі 1920-х гадоў
Ціхан Чарнякевіч
Менск
3 ДАВАЕННАГА АРХІВУ АНТОНА АДАМОВІЧА
Хто знаёмы зь беларускімі архівамі, дзе знаходзяцца рукапісы літаратараў, дзеячаў культуры й навукі міжваеннай Беларусі, добра ведае надзвычайную іх беднасьць. За рэдкімі выняткамі, у выніку дзесяцігодзьдзяў рэпрэсіяў, Другой сусьветнай вайны большая частка асабістых дакумэнтаў, арыгінальных твораў і іх чарнавых рэдакцыяў, фотаздымкаў даваеннага часу гублялася, а то й зьнішчалася органамі НКУС. Праз гэта вывучэньне літаратурнага побыту, высьвятленьне гісторычна-літаратурных загадак, расшыфроўка псэўданімаў вядзецца амаль цалкам на аснове апублікаваных матэрыялаў. Яшчэ горшая сытуацыя складаецца з вывучэньнем біяграфіяў пэўных дзеячаў культуры й мастацтва: як правіла, мэмуараў яны не пакідалі, а рэдкія, пераважна да круглай юбілейнай даты пісаныя аўтарскія тэксты паваеннага часу, прысьвечаныя тым ці іншым пісьменьнікам, месьцяць у сабе больш маўчаньня, чым уласна маўленьня: праз самацэнзуру ў тэксты часта не траплялі многія імёны, выпадкі, не адлюстроўвалася рэальнае становішча саміх пісьменьнікаў 1920-х — 1930-х гг., не ўзнаўляліся іх думкі наконт той сітуацыі, у якой ім давялося працаваць.
У той жа час рэдкія мэмуарысты стварылі некалькі трывалых мітаў, якія цяпер рэтрансьлююцца ў тэматычных публікацыях. Скажам, існуе распаўсюджанае меркаваньне пра Беларускі пэдтэхнікум імя Ус. Ігнатоўскага, які стаўся нібы беларускім аналягам Царскасельскага ліцэю часоў Аляксандра Пушкіна. Ведаючы частку імёнаў выкладчыкаў БПТ, якія паўтараюцца ў кожнага, хто закране гэтую тэму, дасьледнік зьліесту адукацыі Белпэдтэхнікуму сутыкнецца зь вялікімі цяжкасьцямі, бо не захавалася друкаваных праграмаў, не былі выкладчыкамі БПТ выпушчаны й курсы лекцыяў, праз што мы можам толькі здагадвацца, чаму насамрэч вучылі тэхнікумаўцаў.
Тое самае, хіба зь невялікімі агаворкамі, можна сказаць і пра адукацыю, даваную ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, да якой не-
каторыя мэмуарысты (Яўхім Кіпель, Мікола Ўлашчык) ставіліся досыць скептычна.
Разьвязаць некаторыя з гэтых пытаньняў дапамагаюць даваенныя матэрыялы з архіву Антона Адамовіча, якія захаваліся ў Беларускім інстытуце навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку. Магчыма, гэтыя рукапісы заставаліся ў бацькоў Антона Адамовіча ў часе высылкі таго па справе Саюзу вызваленьня Беларусі ў 1931 г. Пазьней паперы трапілі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Характар і структура рукапісаў даволі размаітыя, іх можна падзяліць на некалькі частак:
а)	сшыткі з канспэктамі лекцыяў пэрыяду вучобы БДУ (1930); лекцыі датаваліся самым Адамовічам;
б)	службовыя матэрыялы Адамовіча як старасты групы: сьпісы прысутных / адсутных на лекцыях, сьпісы разьмеркаваных заданьняў на практычныя заняткі з пазнакай прозьвішча выканаўцы кожнага пэўнага заданьня;
в)	разасобленыя запіскі, выкананыя заданьні й матэрыялы да лекцый па паэтыцы (выкладчык Яўген Барычэўскі);
г)	беларускамоўныя выпіскі-пераклады з тэарэтыкаў марксізму (Маркс, Пляханаў, Мартаў).
Некаторыя матэрыялы ўяўляюць цікавасьць і для дасьледнікаў узвышэнства, бо для падрыхтоўкі да практычных заняткаў у БДУ Антон Адамовіч часам выкарыстоўваў карэктурныя адбіткі сьвежых нумароў часопісу „Узвышша“, у якім на той час (1929—1930 іт.) актыўна супрацоўнічаў.
Спэцыфічнасьць матэрыялаў не дазваляе ажыцьцяўляць іх поўную публікацыю, аднак выбарачная яна неабходная. Гаворка перш за ўсё пра канспэкты лекцыяў выкладчыкаў БДУ, якія зьяўляюцца ўнікальнымі дакумэнтамі — люстэркам гуманітарнай навукі Беларусі другой паловы 1920-х гг. На сёньняшні дзень гэта адзіныя захаваныя канспэкты таго часу. Зь іх можна даведацца пра зьмест пэўных прадметаў, a менавіта: „Фальклёр" (2 сшыткі, 1928, выкладчык Міхайла Піятуховіч, БДУ), „Метадалогія [літаратуразнаўства]“ (1 сшытак, 1930, выкладчык Яўгенія Гальперына, БДУ), „Мастацтвазнаўства“ (2 сшыткі, 1930, выкладчык Віктар Бухаркін, БДУ), „Паэтыка“ й „Семінарый па Пушкіну“ (і сшытак і разасобленыя аркушы з нататкамі, 1930, выкладчык Яўген Барычэўскі, БДУ).