Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
48 Яшчэ раз наўмысна кажу гэта адкрытым тэкстам на той выпадак, калі б такі паважаны й аўтарытэтны СМІ, як радыё „Свабода“, надумаў прад’явіць выдаўцу твору абвінавачаньні ў нейкім паклёпніцтве й г. д.
рыстыкаў спадара Калоды, то пасьля „расхадухі" й разьліку за выпіўку я на ўсякі выпадак нагадаў яму, што ён і на гэты раз забыўся схадзіць у прыбіральню, але сам зь ім не пайшоў — пасаромеўся. To бок папросту не хацеў, каб нас зь ім яшчэ недзе бачылі разам, а ня тое, што вы падумалі.
Жнівень 2014
Публікацыі
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
КАЗАЧНАЕ
,,Ach“, sagte die Maus, „die Welt wird enger mitjedem Tag.
Zuerst war sie so breit, daft ich Angst hatte, ich liefweiter und war gliicklich, daft ich endlich rechts und links in der Feme Mauern sah, aber diese langen Mauern eilen so schnell aufeinander zu, daft ich schon im letzten Zimmer bin, und dort im Winkel steht die Faile, in die ich laufe. “ — „Du muftt nur die Laufrichtung andern", sagte die Katze undfraft sie.
Franz Kafka. Kleine Fabel1
За аднаўленьнем праўдзівай, несфалыпаванай гісторыі Беларусі, за напісаньнем уласных непадцэнзурных твораў і публікацыяй забароненых на бацькаўшчыне эмігрантам было не да казак. Ці ўсё-ж было?
Ужо ў паваеннай Нямеччыне ў лягерах DP былі арганізаваныя першыя школкі, і патрабаваліся падручнікі з навучальным матэрыялам. Для вучняў старэйшага веку ўжываліся зборнікі Купалы й Коласа, Багдановіча й Батушэвіча, Смоліча й Ігнатоўскага, што былі вывезеныя ўцекачамі, хоць і не зьяўляліся быццам тымі рэчамі першай неабходнасьці, пра якую мусяць думаць у падобных жыцьцёвых варунках.
3 навучэнцамі малодшага веку, напэўна, мелася быць прасьцей, бо які настаўнік ня ведаў зь дзяцінства, не памятаў казак! Толькі тут перад укладальнікамі чытанак, лемантароў паўстала адна праблема — праблема адбору: якія казкі з багатага айчыннага фальклёру найлепей падыходзяць да ўзгадаваньня ў спэцыфічных выгнаньніцкіх умовах.
1 ,„Ах“, сказала мышанё, „сьвет штодзённа сьціскаецца. Напачатку ён быў настолькі вялізны, што мне было вусьцішна, і я бегла й цешылася, што, нарэшце, бачу муры й зьлева, і справа, і дзесьці наперадзе, але гэтыя муры так хутка імкнуліся адзін да аднаго, што нарэшце я апынулася ў апошнім пакоі, а ў куце пастка, і я туды бягу“. „Дык бяжы ў іншы бок“, сказала котка й зжэрла яе“ (Франц Кафка. Кароткая казка).
Так, у 1946 г. у Рэгенсбургу Аўген Калубовіч выдаў першы сшытак „Выпісаў з крывіцкае літаратуры. Падручнік для сярэдніх школаў", куды ўлучыў песьні, казкі й прыказкі. Адна з казак называлася „Музыка йчэрці“.
„Быў адзінМузыка. 3 маленсгпва ён нічога нерабіў, толькі йграў. Яшчэ будучы хлапчуком, пасе, бывала, валоў або коней, зробіць з лазы дудачку дыйякзайграе, дыквалы пакінуць пасьвіцца, разьвесяць вушы ды й слухаюць. А ў лесе птушкі прыціхнуць, нават жабы нё крумкаюць. А як павядзе коней на начлег — лета, ночы цёплыя, аж парыць — папрыводзяць да дубровы коней хлапцы, дзяўчаты з усяго сяла, сваволяць, сьмяюцца, пяюць песьні — ведама, маладосьць, заўжды весела, — а Музыка як зайграе на сваёй дудачцы, дык адразу ўсе прыціхнуць.
Вось ім здаецца, што якаясь соладзь улілася ў іхнае сэрца, а якаясь сіла ўхапіла іх на плечы й нясе ўсе ўгору і ўгору, да ясных зораў, у чыстае неба — у чыстае, сіняе, шырокае неба.
Сядзяць яны, нічога ня думаюць, забыліся, шторукі й ногімлеюць ад цяжкае працы, што ў жываце бурчыць ад голаду. Сядзяць і ўсё слухаюць. Iхацелася-б ім сядзець гэтак усё жмцьцё і ўсё слухаць, як іграе Музыка.
Вось ён замаўчыць, але ніхто ня сьмее паварухнуцца, каб не спалохаць таго голасу, што пошчакам разсыпаўся па дуброве, па лесе, падымаецца ў самае неба.
Але вось зайграе Музыка жаласьліва — і заплачуць і лес, і дуброва, набяжыць хмарка, і зь неба сьлёзкі так і пальлюцца. Ідуць позна да гасподы мужыкі й бабы, учуюць тую музыку, стануць, слухаюць, плачуць. Вось так усё іх горкае жыцьцё перад вачыма й стаіць, і такі іх апануе жаль, што і мужыкі — старыя, барадатыя мужыкі — плачуць, як бабы над нябожчыкам або як праводзяць сынкоў у маскалі.
Але вось па немалым часе Музыка ад жаласьлівага ды на вясёлае зьверне. Пакідаюць мужыкі й бабы косы, граблі, вілы, гаршчкі й біклагі й давай скакаць. Скачуць малыя дзеці, скачуць коні, скачуць кусты й лес, скачуць зоркі, скачуць хмаркі — усё скача й сьмяецца.
Вось такі-то быў Музыка чараўнік — што захоча, то ён з сэрцам зробіць!
Падрос Музыка, зрабіў сабе скрыпачку і пайшоў у сьвет. Куды прыдзе — паграе, а за тое яго накормяць, напояць, як самага лепшага госьця, і яшчэ дадуць на дарогу. Доўга хадзіў так па сьвеце, весяліў добрых людзей, аліхім без нажарэзаў па сэрцы.
Бачаць чэрці, што куды Музыка ні прыдзе, там менш людзі грашаць, і давай вастрыць на яго зубы.
Ідзе раз Музыка празь лес, а чэрці й наслалі на яго дванаццаць галодных ваўкоў. Заступілі яны Музыцы ў лесе дарогу, стаяць ды зубаміляскаюць, а вочы гараць, як гарачае вугольле. Няма ў Музыкі нічрга ў рукох, толькі пад пазухай у мяшэчку скрыпка.
— Што тут рабіць? — думае Музыка? — Што тут пачаць?
Прыйшоў яму канец!
Дастаў ён зь мяшэчка скрыпку й смык, каб хаця яшчэ раз напасьледак пайграць, прысланіўся да дзерава дый пацягнуў смыкам па струнах. Як жывая, загаварыла скрыпка, раздаўся пошчак па лесе. Прытаіўся лес ілістком не варухне, а ваўкі як стаялі, разявіўшы горла, так і акамянелі: стаяць ды слухаюць, а сьлёзы так і цякуць з воўчых вачэй.
Перастаў Музыка йграць, а ваўкі бы сонныя пасунулі ў лес.
Пайшоў Музыка далей. Ідзе ён ды ідзе, падыходзіць даракі. Сонейка закацілася за лес, толькі яшчэ сьвеціць на самыя вярхі і як-бы аблівае іх пазалотаю. Ціха, як у вусе — ніводзін лісток не варухнецца. Вельмі харошы вечар.
Сеў Музыка на камень на крутым беразе каляракі, дастаў сваю скрыпачку й зайграў, ды так гожа, што яго заслухаліся і неба, і зямля, і вада, і давай усе скакаць. Зоркі мітусяцца, як зімою сьнег, хмаркі плаваюць па небе, якластаўкі перад дажджом, арыба такузгулялася, шторака кіпіць, як вада ў гаршчку.
Але вось падняўся ў рацэ Вадзяны Цар ды як пачаў скакаць, дык вада так заплясала, што заліла берагі, а чэрці спалохаліся й павыскакалі з вады. Бачаць яны, што ім ад Музыкі нідзе супакою няма. Вось яны давай думаць, як-бы яго загубіць. Музыка-ж паглядзеў, што Вадзяны Цар нарабіў людзям бяды, перастаў іграць, палажыў скрыпачку ў мяшок і хацеў ісьці далей.
Але вось падыходзяць два панічы й просяць пайграць на ігрышчы, абяцаюць заплаціць, што захоча. Падумаў Музыка, што яму недзе начаваць дый грошай няма, паслухаў панічоў і пайшоў зь імі йграць вечарынку.
Прывялі панічы Музыку ў палацы. Бачыць ён, аж там паноў і паненак хоць гаць гаці. Покуль ён зьбіраўся йграць, заўважыў, што ўсе панічы падбягуць да стала, памочаць палец у місу й мажаць сабе вочы. Памазаў і ён. Ды як памазаў, дык і бачыць, што гэта не паны, а чэрці і ведзьмы, і што ён не ў палацах, а ў пекле. Вось і зайграў ён ім
ды так, што ўсё пекла разьляцелася ў шчэпкі, а чэрці зь піскам ды візгамразьбегліся па ўсім сьвеце.
Вось з тае пары чэрці й баяцца Музыкі й больш яго не чапаюць".
Казка займела такі посьпех, што ў наступным, 1947 г., была выдрукавана ў Госьляры асобным выданьнем з малюнкамі А. Скарахода, эмігранта з-пад Клецку, а ў 2005, ужо ў Мінэсоце, ЗША, яе „факсімільна“ (з захаваньнем ілюстрацыяў, але павялічанага фармату) перавыдаў Мацьвей Рэпкаў-Смаршчок.
Вобраз (і ідэя) Музыкі для беларусаў была важнай і значнай ад першых зборнікаў паэзіі: Багушэвічавы „Дудка беларуская“ й „Смык беларускі", ад „Скрыпкі беларускай“ Цёткі, ад „Песьняў жальбы" Коласа ды „Жалейкі“ й „Гусьляра“ Янкі Купалы аж да казкі жыцьця „Сымонмузыка“, пра якую Адам Бабарэка напісаў, што гэта „мастацкае выяўленьне вобразу песьняра-героя адраджэнскага кругабегу"2.
Цікава, што сярод накідаў, зацемак Антона Адамовіча ў архіве БІНіМ захоўваецца й такі запіс: „Абрабаванаму „чортам“музыку не заставалася нічога, як толькі з гора прапіваць атрыманае за скрыпку золата (мамэнт, які выразна наводзіў чытачу на думку шмат якіхбеларускіх паэтаў-мастакоў, а найперш і найбольш — таго-ж Янкі Купалы); у арыгінальнай казцы зборніка Сержпутоўскага, ізноў-такі, гэтага мамэнту зусім няма“. Праўда, тымчасам невядома, які менавітатэкст і дзе апублікаваны ён меў на ўвазе; па словах дасьледніка беларускай казкі Льва Барага, казка „Музыка ў пекле й чэрці“ мае да 7 варыянтаў3.
Паказальна таксама, што калі ў газэце „Беларус“ адзначаліся іоо-я ўгодкі Сержпутоўскага, для публікацыі была абрана казка „Цыган Музыка“4.
Бадай адначасна пачалося пісаньне аўтарскіх казак або апрацаваньне народных. Жанр літаратурнай казкі хай моцна саступае ў папулярнасьці на эміграцыі іншым жанрам, але ігнараваць яго, тым ня менш, не выпадае.
Найвялікшым казачнікам быўЯзэп Гладкі. Пад сваім імём, псэўданімам (Адам Варлыга) ці крыптанімам (J. H-ki) ён у 1949 г. у Ватэн-
2 Бабарэка, Адам. Збор твораў у двух тамах. Т. I. Літаратурна-крытычныя працы. Вільня, 2011. С. 367.
3 Бараг, Леў. Беларуская казка. Мінск, 1969. С. 153.
4 У сотыя ўгодкі Сержпутоўскага // Беларус. № 92—93. Лістапад — сьнежань 1964. С. 2-3.
штэце выдрукаваў некалькі сшыткаў пад назовам „Казкі“, якія перавыдаў пазьней: „Народныя казкі: пра ведзьмаўі нячысьцікаў" (Нью-Ёрк, 1967), „Народныя казкі пра краіну Ярылы“ (Нью-Ёрк, 1969), „Народныя казкі пра жыцьцё-быцьцё“ (Нью-Ёрк 1972). У тым самым 1949 г. выдрукаваў і кніжачку „Рыцар Дабравід: казка паводле народнае тэматыкі"5, што сталася, напэўна, адной зь першых літаратурных казак, створаных эмігрантамі.
У літаратурнай казцы як жанры звычайна вылучаюць наяўнасьць аўтара, адметны стыль, псыхалагізм, але пераважна абмінаюць такія ня менш істотныя складнікі, як прысутнасьць адбітку часу, калі стваралася казка, што, у сваю чаріу, уплывае на сацыяльную значнасьць і выхоўваючы падтэкст. I гэта аднолькава ўласьціва для такіх аддаленых у часе твораў, як, напрыклад, „Казка аб праўдзе“ Ніны Змагаркі6 й „Душок. Беларуская нацыяналістычная казка. Апрацаваў і падаў да друку зь некаторымі скарачэньнямі Сяржук Сокалаў-Воюш, апублікаванай ад імя Б. Тапчагі-Вязьніцкага"7.
У часопісе „Сакавік" (№ 1. 1947) пад псэўданімам В. Аганёк была надрукаваная „казка багдановічавым беларускім вершам“ „Васілёк і Незабудка", дзе клясычныя героі й абставіны (дзед і бабуля, што ня маюць дзяцей; ведзьма, выкраданьне дзяўчыны, etc.) падаюцца чытачам у двух вымярэньнях: звыкла-казачным і з алюзіямі на рэальнае: