Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Ня дзіва, што неўзабаве пасьля гэтага Аляксандар Вазьнясенскі быў звольнены з БДУ, а Міхайла Піятуховіч страціў свае пазыцыі ў акадэмічнай іерархіі і добрую рэпутацыю ў партыйнага кіраўніцтва. Віктар Бухаркін жа атрымаў курс мастацтвазнаўства. Вось невялікая цытата зь лекцыяў, канспэктаваных Антонам Адамовічам:
„24/IV. Літфаратурная] форма — найбольш удалая для перамогі мяшч.[анскай] затхласьці капіталізму, своеасабл.[івая] сублімацыя. — Значаньне катэгорыі часу і колькасьці ў романе. У Маркса ёсьць некаторыя зазначэньні наконт роману у лістох. „Пляменьнік Рамбо“ Дыдро — характ.[арыстыка] Гегеля — раздвоенасьц[ь] Роман — слоўнае — ідэялёг.[ічнае] асяродзьдзе, у якім бытуюць тыпы. „Самае галоўнае ўром.[ане], каб вы і я існавалі на сьвеце, і каб вы былі вы,аябыўя, усёіншаеможа ісьціяк-хоця“. ТолькіДон-Кіхотамможна датаваць зьяўленьне буржуазнага тыпу — далей — Робінзон Крузо, Малады Вэртэр, Плям.[еньнік] Рамо. Роман робіцца таварам — у гэтым ягоная таямніца і пачатак ягонага разьвітку. Спажыўцы тут — буржуазыя і інтэлігенцыя (Ленін адзначаў, шторабочыя ня могуць пакуль быць ягонымі спажыўцамі). Роман, як тавар, належыць да вытворчасьцірэчай раскошы (з-я катэгорыя паводле Mapкса). Мастак, як тварэц, мае як-бы найменшае дачыненьне да свайго тавару. Роман — такі тавар. які. наўсупройь усім іншым таварам укладЗна]да грошай, сваёй спажывецкай вартасыію зусім прыгнятае менавую вартасыіь (або цэны) Суб’ектыўнае сузіраньне тых
Ф Пачатак a 8 з пал. гадз. увечары ў памяшканьні дому пісьменьнікаў. Старшыня праўленьня т-ва СЯНЬКЕВІЧ“ (Савецкая Беларусь. 1929. №79)
9 Маецца наўвазе кніга: Програмы выкладаньня на 1927—1928 год. Пэдагогічны факультэт. I. Літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне. Менск: БДУ, 1928. — 144 с.
10 Бухаркін, В. Літаратуразнаўцы з Б.Дз.У. // Маладняк. 1929. № 11—12. С. 196—206.
магчымасьцяй, якія зьмяшчае ў сабе роман, вартней за ягоную номінальную цану. Тут роман выключны; уімня мае значаньня ні спэцыфічны спосаб выкананьня, ні орыгінал (музыка, паштоўкі).
Роман — капіталістычнае люстра; ён дае магчымасьць перажыць як вышэйшыя адчуваньні, гэтак і навытарыць іншых фізыялёгічна індывідуумаў (жанка) Ён, як нішто іншае, дазваляе стварыць сьцягі тыповых вобразаў. У болыйасьці романаў няма рэальнага гаспфадарчага] жыцьця, экономікі, а баржджэй — політыкі, і ас.[абліва] ідэялёгіі. Роман, як зьмест — тэматфычнае] йэлае складаецца з сьвету ідэялёгічных перажываньняў буржуазіі, перажываньні пачуцыіёва-эстэтычнага адненьня (сама эстэтыка, рэл.Гятыўны] эл.ГемэнтІ — да пэўнай ступені пабудова як факт). Таму клясыфікацыі на авантфурныя], псыхолфёгічныя], бытавыя і г. д. уносяць толькі блытаніну (бытфавыя] ці псыхфолёгічныя]у Дастаеўскага?) Клясыфік[ацыю] можна пабудаваць адно на гісторыі клясавага змаганьня. Формароману толькі — замкнёнае літаратурнае асяродзьдзе (прастора), заселенае літфаратурныміі тэмамі, якія зжываюнь сябе болый йі менш сыстэматычна і закончана. Зжываньне ня ў колькасным сэнсе, а ў якасным — рэльефным паказе зжываньня, хай і моманту [яго], але як цэлага (уражаньне).
Архітэктоніка роману — ўсяго мэтода, прыём сыстфэмныі і законч.Ганы 1 зжываньня літ.Гаратурнага 1 тыпу. Яна можа быць устаноўлена адно на паняцьці жыцьця літфаратурнага] тыпа (у Феерфбаха] — псыхолёгічная)“.
Як бачым, замест эстэтыкі выкладаецца нешта хаатычнае, але ў той жа час ляяльнае й сугучнае запатрабаваньням. Зрэшты, сама будова курсу мастацтвазнаўства Бухаркіным не пазбаўленая пэўнай унутранай лёгікі, хоць, канечне, хварэе на эклектызм (загану, якую бязьлітасна выкрываў у сваіх пагромніцкіх артыкулах пра літаратуразнаўцаў БДУ сам аўтар курсу мастацтвазнаўства 1930 г.).
Далейшы лёс Віктара Бухаркіна прасочваецца вельмі цьмяна. Сьціслыя зьвесткі падае пра яго сусьветнае павуціньне. Так, сайт СанктПецярбурскага аддзяленьня архіву Расейскай акадэміі навук сьведчыць, што ў дадзеным сховішчы захоўваецца асабовая справа „вучонага захавальніка АН Віктара Іванавіча Бухаркіна“ (ф. 4 „Камітэт праўленьня АН; Праўленьне АН; Кіраўніцтва справамі AH СССР; Адміністратыўна-гаспадарчае ўпраўленьне ленінградзкіх устаноў AH СССР 1804—1997“. Воп. 004. Спр. 1322). Зьмястоўная, хоць кароткая згадка знайшлася і на сайце Цэнтру генэалягічных дасьледаваньняў: „Бухар566
кйн Вйктор Мвановйч (1898, Саратовская — 1938.08.06) русскйй, жшпель: Ленйнград Арест: 1935 Осужд. 1938.08.06 тройка прй УНКВД поДС. Обв. контрреволюцйонная деятельность Расстр. 1938.08.06 Реаб. октябрЫ9бі [Кнйга памятй Магаданской обл.]“".
Яшчэ адным цікавым выкладчыкам у Антона Адамовіча была Яўгенія Львоўна Гальперына (1905—1982), чые лекцыі па мэтадалёгіі літаратуразнаўства захаваліся ў выглядзе канспэкту. Цікавым перадусім таму, што адлюстроўвае новы этап у жыцьці гуманітарыяў БДУ і наагул ва ўсёй усходнелавянскай тэорыі літаратуры. Пакуль ламаліся дзіды ў тэарэтычных дыскусіях „фармалістаў" і „сацыялягістаў“ 1920-х іт., пакрысе высьпявала новае пакаленьне навукоўцаў, якое злучыла ў сабе адносна нядрэнную вывучку ў старой прафэсуры й ваяўнічае спрашчэнства дырэктыў ЦК партыі. У выніку нарадзіўся вульгарны сацыялягізм, які напачатку быў ня раз зьбіты на горкі яблык мастадонтамі гуманітарнай навукі, а пазьней, калі атрымаў прыхільнасьць уладных колаў, стаўся моцнай зброяй разбурэньня ўсёй даваеннай гуманітарыстыкі. Пазьней, перад вайной, прадсгаўнікі вульгарнай сацыялёгіі, выканаўшы сваю сацыяльную замову, адышлі ў цень — камусьці гэта ўдалося, хтосьці загінуў у лягерах ці быў расстраляны, хтосьці змог адседзецца й далей бавіў час на невысокіх пасадах у акадэмічнай іерархіі.
Яўгенія Гальперына нарадзілася 9 сакавіка 1905 г. у Маскве, у сям’і „журналіста, былога сацыял-дэмакрата“Льва Гальперына12. У1913 г. паступіла ў швайцарскую зьмяшаную гімназію, якую скончыла ў 1922 г. (ужо як працоўную школу). У тым жа годзе паступіла на літаратурнамастацкае аддзяленьне Факультэту грамадзкіх навук Першага Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, але скончыла Заходнюю сэкцыю факультэту датэрмінова, у 1925 г. Тады ж была накіраваная адборачнай камісіяй МДУ ў Інстытут мовы й літаратуры Расейскай асацыяцыі навукова-дасьледных інстытутаў грамадзкіх навук (РАНДІГН), там як
11 http://rosgenea.ru/?alf=2&serchcatal=%Ci%F3%F5%Eo%Fo%EA%E8%ED&r=4.
12 Так атэстуе свайго бацьку сама Гальперына. Ня выключана, што бацька быў народжаны ў Віцебску. Леў Яфімавіч Гальперын (1872—1951), арганізатар Кіеўскага ўнівэрсытэцкага „Беларускага зямляцтва" (1890-я гг.), актыўны дзеяч РСДРП, палітвязень і агент газэты „Іскра“, уключаны ў 1903 г. Леніным у склад ЦК РСДРП. Пазьней Гальперын шырокаўдзельнічаўу рэвалюцыі 1905 г., у 1918 г. быўнамесьнікам старшыні Маскоўскага савету рабочых дэпутатаў і членам яго выканкама. Пасьля аб’яднаўчых зьездаў і дыскусій у партыі, адышоў ад актыўнай дзейнасьці. У 1920-х — 1930-х гг. працаваў у апараце прамысловасьці й гандлю. Расстраляны ў 1951 г.
асьпірантка займалася пераважна нямецкай і францускай літаратурай, пісала дысэртацыю па тэме „Літаратурны канструктывізм на Захадзе“13. Часта ў тыя гады працавала для энцыкляпэдыяў: Літаратурнай і Малой Савецкай.
Для свайго ўзросту Гальперына зрабіла выдатную навуковую кар’еру: скончыла ўнівэрсытэт, асьпірантуру, працавала для энцыкляпэдыяў — і ўсё гэта ў 24 гады. Дасылаючы ліст наконт працы ў БДУ, яна, абсалютна не саромеючыся, патрабуе для сябе пэўных умоў для працы й жыцьця:
„В Правленпе Белорусского Гос. Унйверсйтета
Постановленйем Наркомпроса я назначена в Ваш Унйверснтет для преподаванйя западной лйтературы.
Ввйду болезнй й необходймостй операцші я смогу прйступнть к работе только с 2 полугодйя.
В текуіцем акад. году я могла бы вестй 1 курс йлй семйнар no новейшей западной лйтературе й 2 семйнара no методологші лйтературоведенйя, с тем чтобы с будуіцего года добавйть еіце курс йлн семйнар no западной лйтературе 19 в.
Ввйду того, что яработаю спецйально над западной лйтературой XX в. необходймым условйем для меня является гарантйя командйровок: внутреннйх (Москва—Ленйнград), не менее 2 месяцев ежегодно й загранйчной (Берлйн—Парйж), не позже, чем через 2 года й не менее, чем на 1/2 года — 9 мес., за счет Унйверсйтета.
Кроме того, я просйла бы Вас сообіцйть мне, какую должность Вы предполагаете мне предоставйть, точное колйчество часов й на какнх курсах, размер оплаты, размер подьемных й жйлшцные условйя.
Я очень желала бы получйть от Вас omeem в блйжайшее время, т. к. в связй с предложенйем работы в Москве мне прйходнтся решать этот вопрос весьма срочно.
14/91929 Е. Гальперйна
Москва, Центр, Фуркаловскйй пер. 3-40^.
У БДУ яе чакаюць з асаблівым трымценьнем: яна паступае на катэдру да прафэсара Аляксандра Вазьнясенскага, якога адразу залічвае ў рэтраграды й зь якім пачынае змагацца. Пэўныя праблемы былі ў Вазнясенскага й раней, ад Віктара Бухаркіна, падтрымліваў ён і апальнага Восіпа Воўк-Левановіча, што таксама не дадавала яму пэўнасьці ва ўнівэрсытэцкай будучыні. Аднак да пары да часу ўсё ішло гладка, і яго-
13 Паводле аўтабіяграфіі Гальперынай: НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 411. Арк. 51.
14 НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 411. Арк. 3.
ная рыкертыянская, сугучная з працамі Аляксандра Яўлахава, клясыфікацыя гісторыка-літаратурных мэтадаў уводзілася ў пэдагагічную практыку, крыху зашыфроўваючыся, каб адпавядаць патрабаваньням часу. Падтрымліваў яго таксама прафэсар Пераверзеў, адзін з афіцыйнаўшанаваныхтэарэтыкаўлітаратуры другой паловы 1920-хгг. Павел Панкевіч пасьля напіша: „...факты прымірэнчых адносін некаторых марксыстаў да ідэолёгіі Вазьнясенскага давалі яму повад рэклямаваць публічна свой „марксызм“.
Нашы філёзофы павінны былі сваячасова раскрытыкаваць погляды Вазьнясенскага, каб ня даць магчымасці буржуазнаму профэсару ні на адну мінуту скарыстоўваць катэдру унівэрсытэта ў мэтах пропаганды сваіхрэакцыйных тэорый. Толькі новыя таварышы, прыехаўшыя з Масквы, дапамаглі выкрыць Вазьнясенскага“'Г'.
Няцяжка здагадацца, хто быў гэтымі новымі таварышамі з Масквы. У архіве БДУ бачыў я ліст рэктара Язэпа Каранеўскага да Яўгеніі Гальперынай з патрабаваньнем неадкладна перадаць яму „усе паперы на Вазьнясенскага“. Была свтораная цэлая камісія для расьследаваньня справы прафэсара, у выніку дзейнасьці якой ён быў зьняты з працы. Афіцыйна гэта адбылося, праўда, пазнавата, 19 кастрычніка 1930 г: