Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
іо/ХІ. Раней зварачалася ўвага на традыцыйны элемэнт, цяпер — на індывідуальны. Найбольш індывідуальнасьць выяўляецца ў казках, найменш — у замовах. Характарыстыка казальніка ў пляне біографічным і псыхолёгічным. Нататкі генэтычнага характару — паходжаньне. Запіс у сямейнай ці грамадзкай абстаноўцы. У вапошнім выпадку патрэбна вывучэньне аўдыторыі. Пры запісваньні трэба ўнікаць як протэктарскага, гэтак і фальшыва-народніцкага тону. Выкарыстоўваньне мясцовых культурных дзеячоў. Вядзеньне дзёньніка. Сыстэматызацыя — 1) тэматычны 2) асабовы: (паводле сьпевакоў ці апавядальнікаў).
Разьвіцьцё фольклёрыстыкі. — Ішло на грунце гэроічнага эпосу. Тэорыя мітолёгічная, перайманьняў, гісторычная, антрополёгічная. 1) Баба-Юга — цемра, Іван-царэвіч — сонца. Тэорыі паходжаньня мітатворчасьці: а) сымболічная (Крэйцэра102) — скрытыкаваў Грым103 > б) лінгвістычная (параўн.[альная]) г) мэтэоролёгічная — Кун104 і Шварц105 д) солярная (сонечная) тэорыя Макса Мюлера106. Міты — хвароба мовы. У расійцаў прадстаўнікі гэтае тэорыі: Афанасьеў, — Орэст
101 Максім Гарэцкі (1893—1938), пісьменьнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэньня, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярысты.
102 Георг Крэйцэр (1771—1858), нямецкі філёляг і архэоляг.
103 Маецца наўвеце адзін з братоўГрымаў, нямецкіх лінгвістаў і дасьледнікаў нямецкай народнай культуры, Якаб Грым (1785—1863).
104 Адальберт Кун (1812—1899), нямецкі лінгвіст, гісторык, адзін з пачынальнікаў параўнальнага літаратуразнаўства.
105 Вільгельм Шварц (1821 — ?), нямецкі гісторык культуры, фальклярыст, паплечнік Адальберта Куна.
106 Макс Мюлер (1823—1900), нямецкі й ангельскі філёляг.
107 Арэст Мілер (1833—1889), фальклярыст, гісторык літаратуры.
Мільлер107 — 1) моралісты 2) славянафіл, Н. Катлярэўскі108 (у палякаў — Фішэр109; пахвальныя абрады; незалежнасьць мітолёгіі ад рэлігіі; этапы разьвіцьця народнае сьвядомасьці). Буслаеў110 — пласты ў фольклёры: 1) мітолёгічны 2) бытавы; параўнаньне, сувязь з аг.[ульным] фольклёрам і нар.[одным] мастацтвам — узаемадзеяньне маст.[ацтва].
15/ХІ. Крытыка мітолёгічнае школы: 1) а-ргіог’насьць (— рэлігійнасьць у васнове) > тэорыя міт.[олёгічнага] сказу — дзейнік — гэрой, выказьнік пра змаг.[аньне], об’ект змаг.[аньня]. Адылі, як заўважыў яшчэ Буслаеў, пад гэтую схему можна падвесьці кожную гіст.[арычную] зьяву (фр[анцуска]-пр.[уская] вайна) 2) нібы-лёгічнасьць і нібы-філёзофічнасьць першаб.[ытнага] чалавека, тымчасам, як міт — продукт далёгічнага думаньня (Леві-Брюй111) — з прынцыпу суўдзелу ў ім 3) няправільны погляд на сваяцтва народаў — індо-эўропэйская тэорыя.
Тэорыя перайманьняў — Бэнфэн11г (немец) — пачынальнік — усход (ас.[абліва] Індыя), як нявычарпальная крыніца сюжэтаў, якая дала спажыву ўсім народам. Несамаіснасьць расійскага эпосу паводле некаторых дасьледчыкаў (Баталін113, Стасаў114). Цяпер гэта дужа распаўсюджаная тэорыя, хоць і ў пашыраным выглядзе фольклёр — складанае месца вандроўных мотываў.
Тэорыя гістарычная — мясцовыя напластаваньні пад уплывам быту, гіст.[арычных] абставін. Упяршыню дастасована да былявога эпосу (Майкаў115, Ждан.[аў]116, Холанскі117). Адбітак непасярэдных гіст.[арычных] фактаў. Ал. М. Весялоўскі — комбінаваў параўнальны мэтод з гістарычным — абрастаньне інтэрнацыянальных, вандроўных мотываў у вабстаноўцы бытаваньня іх у пэўным асяродзьдзі.
108 Нестар Катлярэўскі (1863—1925), гісторык літаратуры, літаратурны крытык, публіцыст.
109 Адам Фішар (1889—1943), польскі этноляг, этнограф і фальклярыст.
110 Фёдар Буслаеў (1818—1897), расейскі філёляг і мастацтвазнаўца.
111 Гл. зноску 73.
112 Так у рукапісе. Маецца на ўвазе Тэадор Бэнфэй (1809—1881), нямецкі філёляг, заснавальнік параўнальнага літаратуразнаўства.
113 Асоба ня высьветленая.
114 Уладзімер Стасаў (1824—1906), расейскі музычны й мастацкі крытык, архэоляг, фальклярыст.
115 Леанід Майкаў (1839—1900), гісторык расейскай літаратуры.
116 Іван Жданаў (1846—1901), расейскі літаратуразнаўца й фальклярыст.
117 Міхал Халанскі (1857—1910), расейскі гісторык літаратуры й фальклярыст.
Тэорыя антрополёгічная — рэакцыя на пераймальніцкую тэорыю. Факт адвечнай ізоляванасьці некаторых народаў (афрыканцы, амэрыканцы) пры падобнасьці фольклёру. Легенда пра месяц, які ўкінуў у рэчку сваё дзіця (адлюстровак месяцу ў рэчцы). Аснова — самазараджэньне на грунце падобнасьці першабытнай псыхолёгіі. Прыстасоўваецца, г.[эткім] ч.[ынам] да вывучэньня верваньняў і абраднасьці. Гэта ўжо тэорыя матарыялістычнага характару. Пачалі антрополёгі з вывучэньня фактаў культурных перажываньняў — анімістычная тэорыя. У славянскай фольклёрыстыцы антр.[ополёгічная] т.[эорыя] мала прышчапілася, больш за ўсё — у ангельскай і амэрыканскай, што дасьледуюць прымітыўныя народы.
Ува ўсіх тэорыях адпраўным зьяўляўся факт падобнасьці, і дасьледваньне ішло пры дапамозе концэнтрычных кругоў. Сынтэтычная тэорыя — Труніцын118, ак.[адэмік] Лабада*19.
Цяпер існуе згуртаваньне фольклёрыстых у Гельсынфорсе. Выданьне краязнаўчых органаў, музэі. Асноўны кірунак — псыхолёгічны, друті — параўн.[альны], прадметны.
16/ХІ. Тэорыя проф.[эсара] Наўмана — „Der primitiwe germanischen Kult.[ur]“12°. Два напластаваньні — народны і спушчаная ў ніз культура вышэйшых станаў. Празьмерныя дасьледваньні і сумарныя агляды. Мэйер — „Deutsche Folkskunde“121. Наўман — ,,Ням.[ецкае] народазн.[аўства] у васноўных рысах“122.
Быстрань — „Wst^p do ludoznawstwa polskiego“123 — сумарная характарыстыка фольклёру. Фольклёрнае таварыства ў Ангельшчыне, у Амэрыцы. Францыя — Сабільлё124 1) вусная літаратура 2) традыцыйная
1x8 Так у рукапісе. Магчыма Мікалай Трубіцын (1867—1957), пісьменьнік, фальклярыст.
119 Андрэй Лабада (1871—1931), украінскі фальклярыст, літаратуразнаўца, этнограф, пэдагог, гісторык тэатру.
120 Поўнае дакладнае бібліяграфічнае апісаньне: Naumann, Н. Primitive Gemeinschaftskultur. Beitrage zur Volkskunde und Mythologie. Jena, 1921. — 195 s.
121 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне: Meyer, E. Deutsche Volkskunde. StraBburg, 1898. — 362 s.
122 Маецца наўвеце праца: Naumann, H. Grundzuge der deutschen Volkskunde. Leipzig, 1922. — 158 s.
123 Гл. зноску 25.
124 Поль Сэбіё (1846—1918), францускі фальклярыст, этнограф, архэоляг.
этнографія. Мэтод — прадметны, тэматычны. Польшча — Быстрань125, Голомбэк126. Украіна — „Этнографнчннй Вістннк“. У расійскай фольклёрыстыцы мала сынтэтычных прац (некаторае выключэньне — гэроічны эпос).
Мэтодолёгія фольклёру. — Гістарычна-географічны мэтод фінскае школы — Антыпод. Гэта мэтод параўнальны. Першы момант — зьбіраньне варыянтаўу міжнародным маштабе — географічны. Другі — устанаўленьне рэдакцыі. Трэйці — устанаўленьне першапчатковае рэдакцыі. Чацьверты — гістарычны — распаўсюджаньне і разьвіцьцё, эволюцыя яе.
<Сшытак II >
22/ХІ. Гістарычна-псыхолёгічны мэтод — высьвятленьне зьяў фольклёру на грунце прымітыўнае псыхолёгіі. У межах СССР найбольш прышчапляецца ў УССР („Первісне громадянство та його пережнткн"127).
Біялёгічны мэтод (Ван-Гэннэб128). Абурэньне супроць гістарызму — за сучасны стан, сувязь з пэўнымі знадворнымі, біялёгічнымі ўмовамі.
Працы расійскіх вучоных над беларускім фольклёры (Весялоўскі, Анічкаў і г. д). Гаспадарны мэтод тут — гіст.[арычна]-культ.[урны], прычым ф.[ольклёрысты]я ішлі лініяю найменшага супраціву — дасьледваньне героічнага эпосу. Адылі і туг — недагаворнасьць, прыкл.[адам] — хронолёгія паўстаньня быліц. Гэроічны эпос лягчэй было дасьл.[едваць] гэткім спосабам, бо быў належны грунт у выглядзе распрацованае гісторыі культуры, чаго нельга сказаць пра іншыя жанры, дзе гэтага няма (прыклфадам], распрацованае гісторыі быту). Шырокаўжываецца тут і параўнальны мэтод. Адылі, ён вымагае паглыбленьня — параўн.[аньне] з болып блізкімі народамі. Цяпер параўнальны мэтод набывае характар сынтэтычнасьці ў дачыненьні да вывучэньня і іншых мастацтваў (іконографія [іконотэхніка] — музыка). Задача разгляду фольклёру ў сувязі з літаратураю. Сакулін129 высунуў думку пра вывучэньне
125 Ян Быстрань (1892—1964), польскі этнограф і сацыёляг.
126 Юзаф Галомбак (1889—1939), польскі славіст.
127 „Первісне громадянство та його пережйткй на Украіні“ — навуковы гадавік Культурна-гістарычнай камісіі пры Навукова-дасьледчай катэдры гісторыі Украіны УУАН. Выдаваўся ў 1926—1930 г. Агулам выйшла 8 нумароў.
128 Так у рукапісе. Арнольд ван Генэп (1873—1957), францускі фальклярыст, этнограф.
129 Павел Сакулін (1868—1930), расейскі й савецкі літаратуразнаўца.
нар.[однае] тв.[орчасьці], як літаратуры ніжэйшыхсоц.[ыяльных] пластоў (прыстасав.[аньне] соцыялёг.[ічнага] мэтоду). Адылі, аг.[ульныя] мэтоды літаратуразнаўства, як, прыкл.[адам], соцыял.[ёгічны], менш распрацованы, чымся паас.[обныя] прыватныя мэтоды фольклёрыстыкі. Піянэрам соц.[ыялёгічнага] мэтоду ў дапасаваньні да фольклёрыстыкі зьяўляецца Келтуяла. Некаторы набытакудадзенай галіне прадстаўляюць нарысы Ўсевалода Мілера130 пра эволюцыю вобразу Ільлі Мурамца, паас.[обныя] досьледы пра казку і інш. Дал.[ейшае] разьвіцьцё соц.[ыялёгічнага] мэтоду пач.[ынаецца] Прыстасав. [аньне] соц.[ыялёгічнага] мэт.[оду] у фольклёры: а) соц.[ыяльнае] асяродзьдзе, у якім цяпер бытуець фольк.[лёр] б) адборны соц.[ыяльны] кляс мінуўшчыны. Досьлед ак.[адэміка] Ператца131 пра ,,Сл.[ова] аб п.[аходзе] І.[гаравым]“. Форм.[альна]-маст.[ацкі] мэтод у фольклёрыстыцы пачаў быў ужываць яшчэ Потэбня. I тут найбольш ручыла казцы. Мэтод — пункт гледжаньня ці мэтод — сума прыёмаў?
24/ХІ. Жанры фольклёру. Разгляд у хронолёгічнай паступовасьці: 1) замовы, 2) абрадавая поэзія, 3) бытавая лірыка > [абрадава-бытавая поэзія] 4) прыказкі, пагаворкі, загадкі; 5) казкі, легенды. (6) Духоўныя вершы 7) Нар.[одная] драма).
Замовы: Паводле Пазнанскаіга1—^ят[еўная] формула, якая мае выстарч.[алвнага] і нсадбіўн.[ага] дае апісаньне замовы, а не азначэньне яе“. Замова — сл.[оўная] формула, што мае мэтай або выклікаць, або ‘дхіліць тую ці іншую зьяву прыроды, чалавечага жыцьця. У замове 2 бакі: 1) мастацкі 2) утылітарная мэтаімкнёнасьць (галоўны бок). Апошні бок зьвязвае зам.[ову] з абрадамі, пэўнымі дзеямі. Пашырэньне замоў абмяжована, выходзячы з самых уласьцівасьцяй жанру (адмысловасьць). Адсюль — цяжкасьці зьбіраньня. Раманаў — V в. (824 зам.[овы])133, Шэйн — т. ІГ34. Укр.[аінскія] замовы — Ефнменко — Ук-