Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
6.	Проблема ідэі. Якія асноўныя разуменьні ідэі твору. Як разумее ідэю Пераверзеў. Даць крытыку яго. Ці можна разумець ідэю, як ідэялёгію пэрсонажаў, у сатырычных творах. Ці можна пад ідэяй разумець сьвядомую ацэнку мастаком сваіх пэрсонажаў. Ці заўсёды ідэя твору усьвядомлена мастаком. Як разумее ідэю Шчукін („Под Зн.[аменем] Маркс.[нзма]“, № 1—30). Чаму нельга разумець ідэю, як абстрактную ідэю, выражаную ў паняцьцях. Ці ёсьць тыя нечым, што ўносіць крытык або пісьменьнік, ці яна палягае ў самым творы. Ці даецца ідэя твору ў простым аголеным выглядзе. Ці можа яна так давацца, у якіх творах. Як правільна азначыць ідэю, крытыкуючы і Пераверзева, і Шчукінага. Як праяўляецца ідэя ў сытуацыі, у сюжэце, у разьвязцы яго.
Беспалов — Стнль, как закономерность (р. VIII, V і VI)3.
22/V. Композыцыя і компонэнты. Зьліцьцё проблемы композыцыі з пробл.[емай] рэчай, пэйзажаў (Перав.[ерзеў], Пасп.[елаў]4, Беспал.[аў]). Композ.[ыцыя] — спосаб, якім уводзяцца гэтыя рэчы ў вобраз („Стыль, як композыц. прынцып" — Бесп.[алаў]). Адылі, хоць не патрэбна толькі для разгортаньня пэрсонажу, а зьяўл.[яецца] толькі часткаю рэпродукцыі рэчаіснасьці. Гістарычна ўсё-ж заўважаецца панаваньне пэрсонажаў — стылі, дзе пануюць прырода ці рэчы ўзглядна рэдкія. Композыц.[ыя], як разгортаньне сюжэту, спосаб увядзеньня розных компонэнтаў у сыстэму разгортаньня сюжэту. Аднясеньне композыцыі да сьветаадчуваньня, настраёвасьці дадзенае клясавае групы
3 Іван Бяспалаў (1900—1937), расейскі журналіст, літаратуразнаўца. У другой палове 1920-х намесьнік дырэктара Інстытуту чырвонай прафэсуры, у 1929—1931 гг. — намесьнік рэдактара часопісу „Печать н революцня", рэдактар часопісу „Красная новь“. Выказваў ідэі, сугучныя школе Пераверзева. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Маецца на ўвазе праца: Беспалов, Н. Стнль как закономерность. (Методнческое введенне в лптературный аналнз) // Лнтература н маркснзм. 1929. Кн. III. С. 3—65. Разьдзелы працы: „Стйль как целое. — Стнль как обіцественное отношенйе. — Стйль как обтьектйвйрованное сознанйе. — Стйль. как протйворечйе. — Стйль как стержневой образ. — Стйль каклогйка образов. — Стйль как композйцйонный прйнцйп. — Стйль как сюжет. — Стйль как словесная сйстема".
4 Генадзь Пасьпелаў (1899—1992), расейскі літаратуразнаўца, тэарэтык літаратуры, аднакурсьнік Яўгеніі Гальперынай па факультэце грамадзкіх навук Маскоўскага ўнівэрсытэту й асьпірантуры Інстытуту мовы й літаратуры. Вучань Валяр’яна Пераверзева.
(Пасьпелаў) — пэйзаж, рэч як момант пэрсонажу. Пэйзаж ці рэч — клясавая рэчаіснасьць, некая трэцяя абстаноўка, у якой праходзіць быцьцё свае клясы (Пераверзеў) — тоесамасьць суб[‘екта]-об.[‘екта], уясьненьне магчымасьці сьвядомаснага пераламленьня ці скажэньня; композ[ыцыя], як момант трыманьня кляс.[авай] групы. Зразумець пэрсонаж у сыст.[эме] рэчаісн[асьці].
„Выяўленчы плян“ твору і портрэт, адрываньне портрэту ад пэрсонажу.
Пэйзаж як дэкорацыйнасьць (рыц.[арскі] роман, Уальдавы казкі). Адмоўная рэпродукцыя рэчаіснасьці — у фантаст.[ычным] і дэкорац.[ыйным], Тут сапраўды пэйзаж адл.[юстроўвае] настроі.
Композыцыя ў шырокім сэнсе — пабудова, у вузкім — спосаб разгортаньня сюжэту. Сувязь композыцыі і жанру, і рознасьць іх. Композыц[ыя] і абумоўленасьць яе асноўнай накіраванасьцю, падыходам, дачыненьнем клясы да рэчаіснасьці (бытавы падыход — „Дон Кіхот“). Лірычныя адыходы5. Характэрны для стылю, для якога характэрна наогул лірыка, як жанр — лірычны падыход да рэчаіснасьці
Структура мастацкага твору
I. Вобразы рэчай, прыроды, быту ў сыстэме стылю.
1.	Якое месца ў стылі займаюць гэтыя вобразы з пункту гледжаньня Пераверзевага і ў чым памылка яго (артык. у зб. „Лнтературов[еденне]“б і Бяспалаў — „Стнль, как...“ р. VII).
2.	Чаму нельга разгледаць гэтыя вобразы як момант пэрсонажаў?
3.	Які прынцып зьяўленьня ў стылі гэтых вобразаў? Ці зьяўляюцца яны таму, што наяўны ў быцьці клясы, якая выяўляе?
4.	Ці можа быць скажаным аднаўленьне гэтых вобразаў?
5.	Ці заўсёды зьяўляюцца ў стылі вобразы рэчай, прыроды і г. д., з якімі стыкаецца кляс у сваёй дзейнасьці?
6.	Які прынцып выяўленьня гэтых вобразаў, калі яны бяруцца з атачэньня іншых кляс?
5 У сучаснай тэрміналёгіі распаўсюджана калька з расейскай мовы: лірычныя адступленьні.
6 Маецца на ўвазе калектыўная манаграфія, якой заяўляла пра сябе школа Валяр’яна Пераверзева: Лнтературоведенне. Сборннк статей под ред. В.Ф. Переверзева. (Труды ГАХН. Соцнологнческнй разряд. Вып. 1). Москва, 1928. — 347 с.
7.	Ці могуць быць у вадным творы вобразы рэчай і прыроды, істотна адрозныя адзін ад аднаго? Як іх тады выўчаць?
8.	Да чаго стасаваць гэтыя вобразы ў процэсе выўчэньня маст.[ацкага] твору?
9.	Якія тыпы пэйзажу льга нужчыць? Які асноўны, найбольш часты, тып пэйзажу?
іо.	Якую ролю адыгрывае пэйзаж фантастычны, дэкорацыйны. Ці можа быць пэйзаж не як выяўленьне рэчаіснасьці, а як чыстая об’ектывацыя перажываньняў
11.	У якіх творах вобразы рэчай, прыроды адыгрываюць домінантную ролю ў сыстэме?
12.	Ці льга сказаць, што гэтыя вобразы выступаюць у Сыстэме, характарызуючы людзкую дзейнасьць?
13.	Якую ролю адыгрывае вобраз рэчы ці прыроды, калі ён набывае сымболічнага характару?
II.	Портрэт (урыўкі з арт. Пасьпелава. [,,]Лнтератур.[оведенне“]7)
1.	У чым памылка ўключэньня портрэту ў „выяўленчы плян“?
2.	У чым памылка разуменьня портрэту і псыхолёгіі вобразу, як „формы і зьместу"?
3.	У якой сувязі трэба выўчаць портрэт пэрсонажаў?
4.	Ці магчыма супярэчнасьць портрэту і псыхікі пэрсонажаў, калі гэта бывае і чым тлумачыцца?
III.	Композыцыя
1.	Якую ролю адыгрываюць у сгылі г. зв. „аўтарскія адыходы" — лірычныя, філёзофскія, публіцыстычныя і г. д. Якія тут ёсьць магчымасьці?
2.	Як гэтыя адыходы зьвязаны з пэрсонажамі і якую композыцыйную ролю яны адыгрываюць?
3.	Як вызначаецца композыцыя твору. Стасунак композыцыі і сюжэту?
4.	Чым вызначаецца прынцып композыцыі ў дадзеным стылі?
5.	Прывесьці прыклады дынамічнай і статычнай композыцыі.
6.	Спосабы композыцыі — апісаньне, дыялёг, аўтарская характарыстыка. Чым абумоўлены выбар гэтых сродкаў композыцыі?
7 Маецца на ўвазе праца: Поспелов, Г. К методнке нсторнко-лнтературного нсследовання. 1. Проблема теоретнческой поэтнкп. 2. Теорня статпческого нсследовання поэтпческого стнля // Лнтературоведенне. Сб. ст. / под ред. В.Ф. Переверзева. Москва, ГАХН, 1928. С. 39—104.
7.	Прывесьці прыклады розных тыпаў композыцыі, соцыёлёгічна зразуметых.
Рыбннкова — По вопросу компознцнн.
Цейтлнн8 — Время в романах Достоевского ([„]Родн.[ой] яз.[ык] в шк[оле“], 1927 г., № 5)
Перад гэтым было заданьне
Сыстэма пэрсонажаў
1.	У чым адзінства сыстэмы пэрсонажаў у творы і ў стылі ў цэлым?
2.	У чым асноўнае процістаўленьне пэрсонажаў твору і што адлюстроўваецца ў дыялектыцы пэрсонажаў у сыстэме?
II.	Пэрсонажы свае клясы
1.	Які вобраз назваць асноўным вобразам свае клясы.
2.	Ці заўсёды ён будзе супярэчлівым і ці заўсёды гэтая супярэчнасьць дадзена ўнутры аднаго пэрсонажу.
3.	Якія ёсьць тыпы супярэчлівых вобразаў?
4.	У якіх стылях сустракаюцца вобразы з неразьвязальнымі супярэчнасьцямі?
5.	Што гэта супярэчнасьці росту?
6.	Як зьдзяйсьняецца ў стылі дыялектыка вобразаў свае клясы і што яна адлюстроўвае?
7.	Чаму адбываецца рашчапленьне вобразу на некалькі пэрсонажаў і ці бывае гэта?
8.	Як праяўляюцца ў сыстэме пэрсонажаў розныя этапы разьвіцьця дадзенае клясы?
9.	Як праяўляецца ў сыстэме пэрсонажаў розныя бакі быцьця дадзенае клясы?
10.	Ці можа быць скажанае выяўленьне свае клясы?
11.	Як праяўляецца адзінства суб’екта і об’екта ў асноўным вобразе свае клясы? Ці няма ў ім тоесамасьці суб’екта і об’екта?
12.	У якіх стылях сыстэма вобразаў замыкаецца ў пэрсонажах свае клясы?
13.	Як зьвязваецца дыялектыка вобразаў свае клясы з дыялектыкаю сюжэту?
8 Аляксандар Цэйтлін (1901—1962), расейскі літаратуразнаўца, бібліёграф. Адзін з рэдактараў даваеннай „Літаратурнай энцыкляпэдыі". У дыскусіях 1920-х гг. быў прыхільнікам сацыялягічнай школы.
14.	У чым асноўныя памылкі ў трактаваньні сыстэмы пэрсонажаў у Пераверзевага („Лнт[ература] н марк.[снзм]“ № 2—29 г.9) і ў Пасьпелавага („Лнтературовед[енне]“)?
15.	Якое месца займае ў мэтодыцы дасьледаваньня асноўны пэрсонаж свае клясы?
16.	Ці можна казаць пра большую ісьціннасьць псыхолёгічнага боку пэрсонажу ў параўнаньні да портрэтыкі
III.	Выяўленьне іншых кляс.
1.	Ці можа быць об’ектыўнае выяўленьне чужых кляс і ў якіх стылях?
2.	Ці можна выяўляць псыхіку чужых кляс (у вадрознасьць ад ідэялёгіі). Як выяўляецца псыхічны процэс чужых кляс.
3-	Як адбываецца скажаньне вобразаў чужых кляс — ці ўкладаюцца ў іх свае псыхічныя рысы?
4.	Ці могуць быць выпадкі „пераапранаьня" вобразаў? У якіх стылях гэта здараецца часьцей? У чым супярэчнасьць „пераапраненых“ вобразаў? Ці ёсьць гэта супярэчнасьць псыхічнага і портрэтнага бакоў?
5.	Ці ёсьць адзінства суб’екту і об’екту ў пэрсонажах чужых кляс у „пераапраненых“ вобразах? Якава ў асноўным мэтодыка выўчэньня сыстэмы пэрсонажаў у стылі.
Бяспалаў — адведн.[ы] разьдзел.
„Лнтературоведенне“ — у конкр.[этным] стылі (Пасьпелаў)
Эльсберг10 — О классовой прнроде... ([„]На Лнт.[ературном] посту[“])
I/VI. Моўная структура — стылістыка. Роля пераверзеўскай школы. Спроба зразумець моўную структуру, як адзінае. Адзінства хоць і існуе, але не праяўляецца як аднастайнасьць. Шпіцэр — псыхолёгічны моніста, які адыходзіць ад моністычнага дасьледаваньня асобы пісьменьніка, у ўнутр.[аным] сьвеце якога — моўная домінанта, якая дае моўную аднастайнасьць. Адылі, тут адчуваецца славуты „псыхолёгічны комплекс“. Тут сьціраецца многастайнасьць мовы, якая перадае многастайнасьць рэчаіснасьці, што падаецца ў мове; тут адзінства толькі ў існасьці мэтанакіраванасьці (мова розных пэрсонажаў, мова аўтара ў дачыненьні да розных об’ектаў выяўленьня). — Мова і форма. Выяўленьне
9 Маецца на ўвазе артыкул: Переверзев, В. „Соцнологнческнй метод“ формалнстов // Лнтература н маркснзм. 1929. № 2. С. 3—26.
10 Якаў Эльсбэрг (1901—1976), расейскі літаратуразнаўца, крытык. Прыхільнік „вульгарнага сацыялягізму" пры канцы 1920-х гг.
стылістыкі, як дробнага компонэнту і — як праверка вынікаў дасьледаваньня болыпых компонэнтаў (паколькі ў мове непасярэдня і падаюцца гэтыя компонэнты — яны паўтараюць у драбнейшых праявах галоўнейшыя асаблівасьці).