Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Хаўтуры. Пры агоніі — сьвечкі, адчыняньне адтулін, шклянка з вадой. Дамавіна — майстраваньне, падушка, рэчы, націсканьне павек грашмі, грошы ў магілу. Дачыненьне да каня, кіданьне зямлі, рукі да печы пры прыходзе назад, вячэра172. Агонія на саломе ці кажусе, нельга з пер’я, калі агонія доўга — чалавек злы, нядо[б]рае жыцьцё; ламаньне вільчака, дзірка ў сьцяне. Труна, цьвікі. Ачышчаньне хаты. Адылі — усё гэта варыяцыі. Пласты — маг.Гічныя] дзеяньні — паліваньне вадою, звычай разьвітаньня з жывёлай, круг, біялёгічныя — страх смерці — вынас дамавіны, выхад цяжарных, культ продкаў — сьвечкі [хрысьціянскія] — трупаспаленьне — прадстаўленьне аб душы, як агнёвай стыхіі, шклянка вады, рушнік, адчыненьне адтулін — матар’ял.[льнае] уяўленьне душы, уяўленьне пра той сьвет — рэчы [і грошы] ў дамавіну, — выкуп, вопратка, кіппі. Прычытаньні — заплачкі. Старадаўнасьць. Профэсыяналізм. Цяжкасьць запісу — Шэйн, Раманаў — рас.[ійцы] — Барсаў — „Прнчнтання северного края“173. Мотывы — 1) бытавыя, 2) соцыяльныя, з) псыхолёгічныя — а) ідэёвыя і б) эмоцыянальныя, 4) мо-
171 Уладзімер Валькенштэйн (1893—1974), расейскі паэт, драматург, тэатральны крытык і сцэнарыст.
172 Над радком — маргіналія, якая ня мае беспасярэдняга дачыненьня да тэксту лекцый: з 28-га.
173 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне: [Барсов, Е.] Прнчнтання Северного края, собранные Е. В. Барсовым. Ч. 1—2. Москва, 1872—1882; Ч. 3, ЧОНДР, 1885. Кн. 3. Отд. II. С. 1—ібо; Кн. 4. Отд. II. С. 161—256.
тывы рэальнага жыцьця — ратайская праца, нявестка па сьвякрусе — адмоўныя мотывы, 2) норавы прыгоннай працы за) — погляды на душу, замагільнае існаваньне, народная мітолёгія, ашчуповыя ўяўленьні пра душу, — вырай, дамавіна, б) — адценьні смутку. Тоны прычытаньня — самы эмоцыянальны жанр. Форма — багацьце эпітэталёгіі — перавага памяншальных і пяшчотных, багатая сымболіка — сьмерць — вясельле — жніво; удава — зязюля. [Э]моцыянальная насычанасьць. АбрГадавая] поэзія. Цэнтральнасьць яе ў фольклёры (як у расійцаў былявы эпос). Соцыялёгічнае знач.[аньне] (праца Нідэрле174). Лавецтва, жывёлагадоўля і ратайства. У магіі ўсё гэта — жывёлагадоўля больш за ратайства.
Бытавая лірыка. Цэнтр.[альная] тэма — доля жанкі. Каханьне — цэнтральная псыхолёгічная тэма.
Weisrussische Folkskunde.
Беларускі фольклёр.
рэзіньяйыя175.
25/ХІІ. Дзявочае жыцьцё ў сьветлых танох. У цэнтры — каханьне. Тон — аж да трагічнага патосу. Доля замужкі — прычыны — заўчасны шлюб, няроўнасьць, узросту, тэма адюльтэру — жаноцкай зрады, мужыкова п’янства, мотыў чужбіны, кртіны, суб’ект.[ыўныя] прычыны — п’янства, кокецтва. Рады з бацькамі. Рэкруцкія песьні — несправядлівасьць, праводзіны. Задушэўнасьць. Мужчына, як муж — сем’янін — об’ектывізм. Песьні з соц.[ыяльным] зьместам — аканом, эмоц.[ыянальная] ахварбоўка. Адчайныя настроі — калыханкі, некат.[орыя] — наяўнфасьць] рэвол.[юцыйных] эмоцый.
Жанравыя зарысоўкі (ас.[абліва] сямейнага бьпу) — быт. Соц.[ыяльныя] мотывы. Псыхолёгічныя — навакол эмоцыі каханьня, эмоцыі суму (салд.[ацкія] песьні — перажыв.[аньні] жанчыны), бадзёрасьць.
Гумарыстычныя песьні. Бэрсон176 — проблема сьмеху, як рэакцыі жыцьця на ўсё інэртнае. Жыцьцё — быт — дзейныя асобы — птушкі.
Гіст.[арычны] эпос — расклад. Прыпеўкі — продукт раскладаньня лір.[ычнае] песьні, надзённасьць. Тэматыка — сувязь з старымі песьнямі — тэма каханьня, прыгону (аканом). Поэтыка — сувязь з музыкаю (гармонік).
174 Любар Нідэрле (1865—1944), чэскі архэоляг, этнограф і гісторык-славіст.
175 Ад лац. resignatio ‘знішчэньне’. Замірэньне з лёсам, пакора, нечыненьне.
176 Таку рукапісе. Анры Бэргсан (1859—1941), францускі філёзаф, псыхоляг, пісьменьнік.
Народная баляда. Тэма — злая сьвякруха. „Сын Даніла“, атручаньне нявесткі і сына, разбойнік — муж, брат і сястра — быліна пра Алёшу Паповіча. Генэтыка баляды — вандроўныя мотывы найболып. Поэтыка — сьцісласьць зьместу, лірызм — перапынкі і прорвы ў разьвіцьці сюжэту [лірычны беспарадак], дыялёг часам.
27/ХІІ. Казка. Тэрмінолёгія — байка, басьня — навейшы тэрмін — казка: О.[рэст] Мілер — лірычныя, жывёльныя, былінныя, сатырычныя і г. д. Марозаў177 — наяўн.[асьць] чудоўнага элем.[энту] — міт.[олёгічныя], бытав.[ыя], пра нябожчыкаў і жывёльныя. Тое-ж і Порфір’еў178. У пар.[аўнаньні] да быліны казка розьніцца формальна, у пар.[аўнаньні] далегенды (lego — чытаю) — царк.[оўна]-рэліг.[ійны] характар, у пар.[аўнаньні] да сагі (ад ,,sagen“) — дапасаваньне да месца, народу і асобы — гіст.[арычная] і геогр.[афічная] акрэсьленасьць, да анэкдоту (ауёкботоу — ня выданае) — эл.[емэнт] комічнага, гумару і аморальносьць, кароткасьць.
Казка — азн.[ачэньне] Сумцовага — слоўныя творы апав.[вядальнага] характ[ару], створаныя ў мэтах дыд.[актычных], забавы, або бяз мэт, як выраз нарфоднае] патрэбы літ.[аратурнае], Галаваскага179 — уплываньне на фантазыю [мэта], выдуманасьць падзей, абе якая дзівіць непраўдападобнасьцю ці комізмам. Багацьце зьместам. Зьбіраньне казкі — Баршчэўскі, Глінскі180, Шпілеўскі181, экспэдыцыя Чубінскага і Максімовіча182 (Украіна і Беларусь), Раманаў — III в. (151 к.[азка]), IV в., VI в. (57)183, Дабравольскі, Шэйн — II т., Нікіфароўскі — Jan Karlowicz
177 Мікалай Марозаў (1854—1946), расейскі рэвалюцыянэр-народнік, вучоны-энцыякляпэдыст.
178 Іван Парфір’еў (1823—1890), расейскі гісторык літаратуры.
179 Такурукапісе.ЯкаўГалавацкі (1814—1888),украінскілінгвіст, этнограф, фальклярыст, гісторык, паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч.
180 Антоні Глінскі (1817—1866) — польскі байкапісца.
181 Павал Шпілеўскі (1823—1861), этнограф, фальклярыст, празаік, драматург, публіцыст, тэатральны крытык.
182 Павал Чубінскі (1839—1884), украінскі этноляг, фальклярыст, паэт, грамадзкі дзеяч; Сяргей Максімаў (1831—1901), расейскі пісьменьнік, этнограф.
183 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне: Романов, Е. Белорусскнй сборннк. Вып. 3: Сказкн. Внтебск, 1887. — 443 с.; Вып. 4: Сказкн космогоннческне н культурные. Внтебск, 1891. — 220 с.; Вып. 6: Сказкн. Могнлев, 1901. — 527 с.
(84)— Zbior Wiadomosci, t. XI—XII184., Wl.[adyslaw] Weryha185 (33 к.[азкі]) — фолькл.[ёрныя] паралелі, Klich186 (60) — Federowski — Сержпутоўскі. Крыніцы казкі — мітолёгі — разгарненьне міту, запазычнікі — невядомае паходжаньне, антрополёгі. Адмыслова — казачныя тэорыі — гіст.[арычна]-геагр.[афічная] фінская школа. Вундт187 — спроба першаб.[ытнага] чалавека адказаць на філёз.[офскія] пыт.[аньні], Лейен188 — гіпнотычная тэорыя, Фройд189 — сэксуальная тэорыя — эрот[ычная] фантазыя, форм.[альна]-мастацкі кірунак. Казачная комісыя ў Ленінградзе — спосаб Антыарнэ190, працы Волкавага і Проппа191.
Асоба казачніка — Дынько192, Сакалоў Ю. М.
Клясыфікацыя — мітолёгі — лірычныя, бытавыя, жывёльныя і легенды. Вундт — мітолёгічныя, казкі-байкі, жывёльныя, біялёгічныя, жартаўлівыя. Найб.[олын] папулярная сыстэма Антааарнэ: жывёльныя, уласна-казкі (фантаст.[ычныя]), казкі-анэкдоты, пра дурнога чорта, разгалінаваныя да падгруп і прадметаў, якія занумэрованы. — Фант.[астычныя] казкі (чароўныя, як рознавід — жывёльныя), бытавыя (новэлі) і легенды.
Поэтыка — традыцыя і індывідуальнасьць. Асн.[оўныя] мэтоды — сьмешнасьць — дынаміка.
Фантастычныя — фант.[астычныя] пэрсонажы — (+ жывёліны і неаж.[ыўленыя] прадметы) і дзеяньні (перакідніцтва). Крыніцы — соц.[ыяльна]-быт.[авая], асоцыяцыя паводле процілежнасьці (адхі-
184 Поўнае бібліяграфічнае апісаньне: Karlowicz, J. Podania і bajki, zebrane na Litwie // Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. Wydawany staraniem Komisyi antropologicznoj Akademii Umiejetnosci w Krakowie, 1887—1888. T. XI-XII.
185 Уладыслаў Вярыга (1868—1916), філёзаф, этнограф, зьбіральнік беларускага фальклёру.
186 Эдвард Кліх (1878—1939), польскі славіст.
187 Вільгэльм Вунт (1832—1920), нямецкі мэдык, фізыёляг і псыхоляг.
188 Фрыдрых фон дэр Леен (1873—1966), нямецкі філёляг, фальклярыст.
189 Зыгмунд Фройд (1856—1939), аўстрыйскі псыхоляг, псыхіятар і нэўроляг, заснавальнік псыхааналізу.
190 Так у рукапісе. Анці Аматус Аарнэ (1867—1925), фінскі дасьледнік фальклёру, сыстэматызатар сюжэтаў.
191 Раман Волкаў (1885—1959), расейскі савецкі літаратуразнаўца; Уладзімер Проп (1895—1970), расейскі й савецкі вучоны, філёляг-фальклярыст.
192 Асоба ня высьветлена.
леньне ад будзённасьці). Лейен — казкі пра зданьні. Літ.[аратурныя] крыніцы — Б[аршчэўскі].
Жывёльныя — хітры ліс, мядзьведзь, воўк — непасярэднасьць (як людзі), адсутн.[асьць] дыдактызму.
Соц. Г ыяльнаі-быт. Г авыяі — прыгон, — духоўнікі.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары
Вячаслава Мартысюка й Ціхана Чарнякевіча
3 гісторыі філялёгіі 1920-х гадоў
Яўгенія Гальперына
МЭТОДАЛЁГІЯ1
(канспэкт лекцыяў, зроблены Антонам Адамовічам)
Структура мастацкага твору
1.	Як праяўляюцца розныя разуменьні суб’екту і об’екту ў разуменьні структуры мастацкага твору?
2.	Паняцьце сытуацыі. Сытуацыя, як стасунак клясавых сіл; Сытуацыя, як растаноўка пэрсонажаў. Гістарычныя зьмены сытуацыі ў розных стылях. Як праяўляецца сытуацыя ў заняпадных стылях. Як клясавы конфлікт праяўляецца ў лірыцы, у фантастычных творах. Ці могуць жыць пазагістарычныя законы пабудовы мастацкіх твораў.
3.	Паняцьце сюжэту. Сюжэт, як сытуацыя ў дынаміцы. Тры моманты сюжэту, як выражэньне клясавага конфлікту. Ці заўсёды сюжэт дае клясавы конфлікт у аголеным выглядзе, і ў якіх іншых формах. У якіх стылях сюжэт, як конфлікт, пераносіцца ў псыхолёгічны плян. Ці супадае разьвіцьцё сюжэту з разьвіцьцём асноўнага пэрсонажу заўсёды, ці ў некаторых стылях, і ў якіх.
4.	Паняцьце фабулі. Як сюжэт праяўляецца ў фабуле. Фабуля і выпадковае ў творы. Ці можна казаць у дачыненьні да цэлага клясавага стылю пра ягоную сюжэтыку — і пра ягоную фабулю. Якое месца займае сюжэт у сыстэме Пераверзевага2 і нашай. Якое месца займае фабуля.
5.	Які стасунак паміж сыстэмай пэрсонажаў, сытуацыяй і сюжэтам. Што з іх вызначальнае?
1 Дапісана збоку „дамскага шчасьця". Відавочна, тут адсылка да апошніх запісаў у канспэкце, дзе Яўгенія Гальперына надыктоўвала назвы раманаў Эміля Заля, сярод якіх — „Дамскае шчасьце".
2 Валяр’ян Пераверзеў (1882—1968), рускі філёляг, адзін з заснавальнікаў сацыялягічнай плыні ў расейскай тэорыі літаратуры.