Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Цяпер я буду прасіць выслаць на мой адрыс у Латвію вось такія газэты: ,,Бел[аруская] Крыніца"11, „Хрысьціянская Думка"12, „Калосьсе"13,
5 Есьць зьвесткі пра 40 тысяч беларусаў, якія штогод выяжджалі на сэзонныя працы ў Латвію. I некаторыя там заставаліся на 5—6 гадоў, альбо й назаўсёды. Гл.: Kor-t. Bielaruskija sezonnyja rabotniki viartajucca u Zachodniuju Bialarus // Krynica. № 12 (708). 29.12.1939. S. 2.
6 Паштовая скрынка // Шлях моладзі. № 3. Травень 1929. С. 4 (вокладкі).
7 Паштовая скрынка // Шлях моладзі. № 4. Красавік 1935. С. 4 (вокладкі).
8 Магчыма, вёска ў тагачаснай Латвіі. Ідэнтыфікаваць не ўдалося.
9 Дзевянішская воласьць мела цалкам летувіскія вёскі. У 1940 г. савецкія ўлады перадалі яе Летувіскай ССР.
10 Млаўскі павет знаходзіцца ў Мазавецкім ваяводзтве Полыпчы.
11 „Беларуская крыніца" (да 1925 г. — „Крыніца") — газэта Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выдавалася ў Вільні.
12 „Хрысьціянская думка“ — часопіс беларусаў-каталікоў, які выходзіў у Вільні ў 1928—1939 гг.
13 „Калосьсе“ — літаратурна-навуковы часопіс, што выдаваўся ў Вільні ў 1935-1939 гг.
„Шлях Моладзі", а я як зараблю, то прышлю на „Белпрэс“ некулькі латаў. Бо бяз газэты у чужой старане ня можна абыйсьціся, ня чуючы сваей роднай мовы, а толькі ламанаю расейшчыну і латыскаю. Яшчэ прасіў бы, калі вам ня будзя вялікага клопату, перадаць мой адрас у рэд[акцыю] „Беларускі Летапіс1*14 і „Беларускі Фронт“15. Газэты прашу выслаць ад пачатку мая. Думаю, што маю просьбу споўніця. Бо тут ёсьць нашых больш работнікаў і між іх трэба пашыраць сьведамасьць.
3 павагай Браніслаў Даніловіч
Прадмова й падрыхтоўка да друку СяргеяЯрша
14 „Беларускі летапіс“ (да сьнежня 1936 г. — „Летапіс Таварыства беларускай школы“) — культурна-грамадзкі й літаратурны часопіс, які выходзіў у Вільні ў 1933—1939 гг.
15 „Беларускі фронт“ — газэта, што выдавалася ў Вільні ў 1936—1939 гг. пад рэдакцыяй В. Гадлеўскага. Назва выданьняўлісьце Даніловіча была перакрэсьленая алоўкам, магчыма, кімсьці з рэдакцыі, бо з выданьнем ксяндза В. Гадлеўскага ў „Шляху моладзі“ ішла вельмі гарачая палеміка.
Натальля Гардзіенка
Менск
ЭМІГРАЦЫЯЗНАЎЧАЯ СЭКЦЫЯ IV КАНГРЭСУ ДАСЬЛЕДНІКАЎ БЕЛАРУСІ
3—5 кастрычніка 2014 г. у Коўна праходзіў Чацьверты Кангрэс дасьледнікаў Беларусі. Паводле афіцыйных зьвестак, у Кангрэсе ўдзельнічала каля 450 чалавек, працавалі пятнаццаць сэкцыяў. Даволі значнай паводле колькасьці ўдзельнікаў была сэкцыя „Беларускае замежжа й памежжа ў гісторыі й сучаснасьці“. Яна стала вынікам злучэньня трох тэматычных напрамкаў: „Беларускае памежжа“, „Беларускае замежжа“ й „Беларусы ў Полынчы“. Усяго на сэкцыі былі заплянаваныя выступы 31 навукоўца з 8 краінаў (Беларусь, Польшча, Летува, Украіна, Вялікабрытанія, Расія, Італія й Нямеччына). Што праўда, ня ўсе прыехалі на Кангрэс, але пераважная большасьць заяўленых дакладаў прагучала й праца атрымалася вельмі цікавай.
Перш, чым перайсьці ўласна да сэкцыі, варта згадаць адкрыцьцё на Кангрэсе цікавай выставы, прысьвечанай Віленскай беларускай гімназіі. Арганізавалі яе Томаш Блашчак і Людвіка Кардзіс. Цікавыя фатаздымкі, дакумэнты, сшыткі, падручнікі, вышыванкі ды іншае, зьвязанае з гэтай навучальнай установай і яе вучнямі, маглі ўбачыць удзельнікі форуму.
Першая панэль сэкцыі, якая пачала працу ў пятніцу, 3 кастрычніка, была прысьвечаная пытаньням межаў і памежжа. На пачатку беларускі навуковец зь Беластоку Алег Латышонак распавёў пра розныя бачаньні цывілізацыйнай прыналежнасьці Беларусі й прыйшоў да высновы, што найбольш ягонаму ўяўленьню адпавядае канцэпцыя Фэлікса Канечнага й аднясеньне беларусаў да прадстаўнікоў туранскай цывілізацыі.
Сьледам Дарота Міхалюк з Унівэрсытэту М. Каперніка разгледзела больш вузкае пытаньне, зьвязанае з мапай БНР 1918 г., яе паходжаньнем і аўтарствам. Паводле яе, адным з найбольш верагодных аў-
Частка ўдзельнікаў сэкцыі. У першым шэрагу зьлева направа: Андрэй Буча, Вольга Зубко, Ганна Запартыка; у другім шэрагу зьлева направа: МіколаТрус, Натальля Гардзіенка, Лена Глагоўская, Ірына Багдановіч; стаіць Вольга Ямкова. Коўна, 2014 г.
тараў можа быць немец Вальтэр Егер, хоць гэта яшчэ, хутчэй, гіпотэза, якая патрабуе пацьверджаньня.
У працяг тэмы Вольга Масьцяніца з Інстытуту гісторыі Летувы прадставіла варыянты разуменьня Беларусі, беларускай тэрыторыі на пачатку XX ст. у розных беларускіх выданьнях.
Надзвычай цікавы даклад прадставіла Вольга Ляўчук з Варшаўскага ўнівэрсытэту. За інтрыгуючай назвай „Непаўторны сьвет чалавека памежжа" хаваліся вынікі палявых досьледаў, зробленых на Пастаўшчыне. Тут закраналіся пытаньні нацыянальнай і рэлігійнай ідэнтыфікацыі насельніцтва, падмацаваныя зьвесткамі, атрыманымі ў ходзе запісу інтэрвію зь мясцовымі жыхарамі.
Апошні выступ на тэму межаў і памежжа зрабіў адзін з арганізатараў сэкцыі й Кангрэсу Томаш Блашчак з Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага ў Коўна. Ён распавёў пра абставіны й асаблівасьці вызначэньня беларуска-летувіскай мяжы ў 1939 г.
Пасьля перапынку на каву пачала працу панэль „Беларускае замежжа: крыніцы й інтэрпрэтацыі. Тут дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва Ганна Запартыка расказала пра гісторыю зьяўленьня фондаў беларускай эміграцыі ў згаданым архіве, іх асаблівасьці й сучасны стан апрацоўкі. Былі згаданыя цікавыя акалічнасьці перадачы ў архіў дакумэнтаў Міхася Забэйды-Суміцкага, Масея Сяднёва, Антона Адамовіча, Алеся Алехніка, Вітаўта Кіпеля, Янкі Запрудніка.
Далей Зьміцер Матвейчык з Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі распавёў пра Міхала Валовіча й ягонае эсэ, прысьвечанае партызанскай барацьбе, знойдзенае ў зборах Польскага інстытуту ў Парыжы. На жаль, Зьміцер быў адзіным спэцыялістам па эміграцыі XIX ст., які змог прыехаць на Кангрэс. Аднак ягоны даклад выклікаў ва ўсіх прысутных на паседжаньні вялікую цікавасьць.
Мікола Пачкаеў, старшыня Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, прадставіў даклад на тэму „Падыходы да традыцыі беларускай дзяржаўнасьці ў эміграцыі: статус Рады БНР як палітычнай інстытуцыі й як суб’екта гісторыі з гледзішча сучасных дасьледнікаў“. Ён зьвярнуў увагу на тое, што Раду БНР нельга прадстаўляць як проста адну з эміграцыйных арганізацый, яна мае спэцыфічны статус дзяржаўнага прадстаўніцтва.
Ільля Дзяменцьеў з Балтыйскага фэдэральнага ўнівэрсытэту імя I. Канта ў Калінінградзе распавёў пра беларускую прысутнасьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі ды магчымыя спосабы яе камэмарацыі. Калінінградзкая вобласьць зьяўляецца самым беларускім рэгіёнам Расеі, адзіным, дзе беларусы складаюць другую паводле колькасьці (пасьля расейцаў) нацыянальную групу (каля іо%). Думаецца, што вывучэньне іх вопыту й актыўнасьці можа быць пэрспэктыўнай тэмай.
На жаль, не прыехала на Кангрэс Вольга Іванова зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту й прысутныя не змаглі паслухаць даклад, прысьвечаны вусным успамінам прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Аднак тэкст гэтага дакладу прапануецца чытачам у гэтым выпуску „Запісаў БІНіМ“, і ўсе зацікаўленыя могуць зь ім пазнаёміцца.
Другі дзень Кангрэсу пачаўся з працы панэлі, прысьвечанай праблемам беларускага замежжа ў міжваенны пэрыяд. Першай слова мела Вольга Ямкова з Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Т. Шаўчэнкі, якая расказала пра беларускае студэнцтва ў чэскіх навучальных установаху 1920-х — 1930-х іт. Яна, сярод іншага, ггрывяла цікавыя статыстычныя зьвесткі й архіўныя матэрыялы пра беларускіх студэнтаўу Брно.
Зьмяніў заяўленую ад пачатку тэму Андрэй Буча зь Менску, які расказаў пра Беларускі кабінэт ва Ўкраінскім інстытуце грамадазнаўства ў Празе, што дзейнічаўу 1920-х іт. на чале з Тамашам Грыбам. У якасьці супрацоўнікаў кабінэту выступалі таксама Сяргей Бусел, Мікола Ільляшэвіч, Мікола Чарнецкі, Ігнат Сланеўскі. Беларускі кабінэт зьбіраў бібліятэку, архіў, займаўся беларусазнаўчымі дасьледаваньнямі. Фактычна, гэта была першая беларуская дасьледная ўстанова на эміграцыі.
У працэсе дыскусіі высьветлілася, што ў Вольгі Ямковай і Андрэя Бучы супольныя інтарэсы ў агучанай тэме, і яны дамовіліся зрабіць агульную публікацыю, параўнаўшы тыя дакумэнты, на якія кожны зь іх абапіраецца ў сваіх дасьледаваньнях.
На жаль, з прычыны страты голасу, не змагла прадставіць свой даклад на Кангрэсе прысутная Вольга Зубко зь Віньніцкага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту. Аднак і яе тэкст, прысьвечаны беларускім пражанам, таксама публікуецца ў „Запісах БІНіМ“.
Суіскальніца зь Міжнароднай акадэміі кіраваньня пэрсаналам у горадзе Хмельніцкім Алена Барабаш прадставіла даклад на тэму „Беларусы ў эміграцыі як фактар нацыянальнай ідэнтыфікацыі, Прага 1920-я гг.“ паспрабавала ацаніць наяўнасьць пашпартоў БНР у беларускіх студэнтаў у Чэхаславачыне як фактар нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Гэтая тэза выклікала ажыўленую дыскусію ў прысутных.
На жаль, не дабралася да Кангрэсу Вольга Коваль зь Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Прысутныя зь цікавасьцю чакалі дакладу пра беларуска-украінскія ўзаемасувязі ў міжваенны час.
Своеасаблівую чэхаславацкую тэму працягнуў Мікола Трус зь Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, які расказаў пра Браціслаўскі архіў Людмілы Краскоўскай, ягоныя ўкраінскія й беларускія зборы. Ведамы славацкі археоляг, дачка беларускага дзеяча Івана Краскоўскага Людміла зьберагла для нашчадкаў надзвычай цікавыя дакумэнты зь міжваеннага й паваеннага часу. Частку ліставаньня з гэтага архіву (лісты Міхася Каберца, Уладзімера Жылкі, Антона Луцкевіча й некаторых іншых) мы публікавалі ў мінулых „Запісах БІНІМ“.
Уладзімер Калупаеў з дасьледнага цэнтру „Russia Cristiana“ з італьянскага мястэчка Сэрыята займаецца вывучэньнем расейскай эміграцыі. Аднак на Кангрэсе ён прадставіў даклад на тэму „Беларускія місіянэры ў Харбіне (1928—1949)“, у якім распавёў пра дзейнасьць беларускіх айцоў-марыянаў і найболып а. Язэпа Германовіча, а таксама пра тое, дзе ў якіх архівах можна шукаць матэрыялы ў гэтай тэме.
У працяг тэмы Ірына Багдановіч зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту зьвярнулася ў сваім выступе да творчасьці таго самага
Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага), найперш ягонай паэзіі. У дакладзе прагучалі ўрыўкі з твораў, прысьвечаных праблемам беларусізацыі касьцёлу.