Дасьледніца Лена Глагоўская з Польшчы прадставіла даклад, прысьвечаны дзейнасьці й творчасьці Хведара Ільляшэвіча ў апошні „нямецкі“ пэрыяд ягонага жыцьця. Выступоўца сканцэнтравалася на апісаньні самога працэсу збору матэрыялаў пра гэтага дзеяча. Хочацца спадзявацца, што падрыхтаваная аўтаркай кніга пра Хведара Ільляшэвіча ўсё ж пабачыць сьвет. Пасьля перапынку на абед пачала працу новая панэль „Беларускае замежжа: асэнсаваньне інтэлектуальнай спадчыны". Першым свой даклад агучыў Ціхан Чарнякевіч як прадстаўнік Выдавецкага дому „Зьвязда“. Ён расказаў пра ўспаміны Адама Варлыгі (Язэпа Гладкага) „Чутае. Бачанае. Перажытае“, якія зараз рыхтуюцца да друку й зьяўляюцца важнай крыніцай у беларускай гісторыі міжваеннага, ваеннага й паваеннага часу. Далей ішоў наш даклад пра ўспаміны сям’і Стагановічаў, дзе распавядалася пра ўнікальны выпадак у айчыннай эміграцыйнай мэмуарыстыцы, а мо й ня толькі эміграцыйнай, калі чатыры члены сям’і: бацькі Аляксандар і Марыя Стагановічы, ды дзеці Леў і Тамара напісалі ў розны час кожны свае ўспаміны. Тэксты істотна адрозьніваюцца адзін ад аднаго сваімі акцэнтамі, і разам ствараюць надзвычай цікавую гісторыю аднае сям’і ў XX ст. Пасьля выступала Ганна Кісьліцына з Цэнтру дасьледаваньня праблемаў культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі, якая расказала пра вобраз „Беларускага калябаранта“, створаны на старонках „Запісак эмігранта“ Лявона Савёнка ды „Дзёньніка“ Дзьмітрыя Сямёнава. Аўтар зьвярнула ўвагу на тыповыя рысы калябаранта, якія ў пэўнай меры выглядаюць як рысы нацыянальнага характару беларусаў. Апошні даклад на гэтай панэлі прачытаў Сяргей Шабельцаў зь Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту. Ён распавёў пра друкаваны орган беларусаў у Аргентыне „Новую газету“, што выдавалася ў Буэнас-Айрэсе ў 1936—1941 гг. і мела пракамуністычную скіраванасьць. Аказваецца, і па адным знойдзеным нумары гэтай газэты можна шмат даведацца пра беларускую прысутнасьць у згаданай паўднёваамэрыканскай краіне. Апошнім заплянаваным на панэлі выступоўцам мелася быць Марына Чарнякевіч зь Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка. Аднак па сямейных прычынах яна не змагла пры- Натальля Гардзіенка прэзэнтуе „Запісы БІНіМ“ сутнічаць і тэма асаблівасьцяў рэлігійнай лексікі ў беларускіх замежных пэрыядычных выданьнях так і засталася ў нас нераскрытаю. Пасьля заканчэньня панэлі адбылася яшчэ прэзэнтацыя „Запісаў БІНіМ“ і дыску беларускіх эміграцыйных калекцыяў, а таксама ўручэньне прэміяў Кангрэсу за найлепшыя навуковыя публікацыі году. Апошняя панэль „Беларуска-польскія дачыненьні ў XX ст.“ працавала зранку 5 кастрычніка. Аднак з заяўленых шасьці дакладаў былі агучаныя толькі два: незалежнага дасьледніка зь Беларусі Аляксандра Пагарэлага „Вясковы дыскурс, мова палітыкі і палітычная сацыялізацыя ў Заходняй Беларусі ў міжваенны пэрыяд" ды Ганны Васілевіч з Эўрапейскага цэнтру па пытаньнях меншасьцяў (Фленсбург) „Меншасьці пасьля „халоднай вайны“: беларуска-польскае памежжа“. Апошні даклад прадставіла не сама аўтарка, а дасьледнік Кірыл Касьцян. Заплянаваны на Кангрэс даклад Юрыя Грыбоўскага з Варшаўскага ўнівэрсытэту, прысьвечаны беларуска-польскім перамовам на эміграцыі ў 1945— 1950 гг. таксама зьмешчаны ў сёлетніх „Запісах БІНІМ“. Такім чынам, пераважная большасьць агучаных на сэкцыі дакладаў былі прысьвечаныя праблемам беларускай эміграцыі. Іх аўтары атрымалі прапанову апублікаваць тэксты на старонках сёлетніх „Запісаў БІНіМ“. I хоць далёка ня ўсе скарысталіся прадстаўленай магчымасьцю, тым ня менш, у нумары зьявілася адмысловая рубрыка, якая ў пэўнай ступені адлюстроўвае стан сучасных эміграцыязнаўчых дасьледаваньняў. Эміграцыязнаўчая сэкцыя ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі Вольга Зубко Віньніца ШТОДЗЁННАЕ (ПОБЫТАВАЕ) ЖЫЦЬЦЁ БЕЛАРУСКІХ ПРАЖАНАЎ У 1920-Х—1930-Х ГГ. „Я на жйзнь взйраю йз-под столйка, Век двадцатый — век необычайный: Чем он йнтересней для йсторііка, Тем для современннка печальней“. Ннколай Глазков Як ведама, беларуская дыяспара ў Чэхаславаччыне 1920-х гг. была нешматлікая. Як студэнцка-сялянская па сваёй сацыяльнай сутнасьці яна тым ня менш сканцэнтравала сваю дзейнасьць у фарватэры палітычным, чым і стала своеасаблівай на фоне іншых нацыянальных дыяспараў гэтай краіны. Менавіта тады на палітычным, гістарычным і міжнародным даляглядах сталі ведамыя імёны Вацлава Ластоўскага, Тамаша Грыба, Янкі Станкевіча, Пётры Крэчэўскага ды іншых лідараў беларускіх пражанаў. (Горад Прага быўўсё ж галоўным месцам дысьлякацыі беларусаў, што эмігравалі ў 1920-х гт. з тых або іншых прычынаў). Паводле сьведчаньняў Тамаша Грыба, у агульнай масе студэнтаў з былой Расейскай імпэрыі выхадцы зь Беларусі складалі каля 300 чалавек. Умоўна яны падзяляліся на дзьве катэгорыі: „касмапаліты“ або „асобы рускай нацыянальнасьці“ й „народнікі" — эліта беларускай эміграцыі1. 1 Ляховскнй, В. Обіцественно-культурная деятельность белорусской днаспоры в Чехословакнн в 1921-19381T. // Есть на карте место... Обіцественнокультурная жнзнь белорусской н росснйской эмнграцнн в Чехословакіш. 1921—1938. Каталог. Выставка в Нацнональном музее нсторнн н культуры Беларусн с 27 мая по з нюля 2002 г. Мннск, 2002. „Народнікі" пакінулі значныя інтэлектуальныя й культурна-грамадзкія сьляды ня толькі ў Празе, але і ў Брно, Браціславе ды Пшыбраме, пра што сьведчаць шматлікія архівы й навуковыя дасьледаваньні як беларускіх навукоўцаў (Уладзімера Ляхоўскага, Андрэя Чарнякевіча, Алеся Смаленчука, Валянціны Лебедзевай, Андрэя Бучы, Вольгі Коваль і іншых), так і ўкраінскіх (у прыватнасці, аўтар гэтага дакладу абараніла дысэртацыйнае дасьледаваньне па тэме гісторыі й дзейнасьці Ўкраінскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту імя М. Драгаманава ў Празе ў 1923—1933 гг., на базе якога існавала першая за мяжой катэдра беларусазнаўства пад кіраўніцтвам Янкі Станкевіча). Разам з тым, па-за ўвагай большасьці беларуска-ўкраінскіх дасьледнікаў застаюцца пытаньні штодзённага жыцьця беларускіх пражанаў. Безумоўна, побытавыя патрэбы беларускіх эмігрантаўу Празе былі занадта разнастайныя, таму задача вывучэньня іх ва ўсёй паўнаце выходзіць за рамкі нашага дакладу. На дадзеным этапе мы абмежаваліся толькі разглядам таго, як беларускія пражане рэалізоўвалі свае базавыя біялягічныя й сацыяльныя патрэбы — у харчаваньні, адзежы, жытле й вольным часе. Адзеньне. Уласна, беларускі эмігрант сам „выбіраў“ што й калі яму апрануць з таго, што ён меў. Пры гэтым ён падсьвядома імкнуўся зрабіць больш-менш выразнымі тыя ці іншыя рысы характару, свае псыхалягічныя й сацыяльныя якасьці. Гэтак жа падсьвядома ён дэкараваў вопратку. Элемэнты адзеньня былі перш за ўсё знакамі ягонай групавой прыналежнасьці. Беларускія пражане разумелі й тое, што ацэнка стылю адзеньня несьвядома пераносілася на ацэнку асобы. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра „эфект арэолу“ — пабуджэньне чалавека з дапамогай адзеньня прыпісваць іншаму тыя якасьці, якія адзеньне ня выявіла, але якія асацыююцца з адпаведнай сацыяльнай роляй. Адсюль, напрыклад, наяўнасьць практычна ў кожнага зь беларускіх мужчынаў-эмігрантаў традыцыйнага ў 1920-х гарнітуру-смокініу, а ў жанчынаў — даўгой сукенкі без рукавоў з глыбокім выразам на сьпіне. Іншымі словамі, мовай сучасьнікаў: праскі беларус у тагачасным далёка не зайздросным становішчы быў здольны з дапамогай адзеньня адчайна „пантаваць“. Для таго каб адказаць на пытаньне, што, уласна, з адзеньня насіла беларуская эміграцыя ў Чэхаславаччыне, трэба разгледзець модныя эўрапейскія тэндэнцыі 1920-х гг. Мода, як ведама, фармуецца пад уплывам грамадзтва й падзеяў, якія ў ім адбываюцца. Тамаш Грыб. Прага, 1925 г. Васіль Захарка. Прага, 1921 г. Таму мужчынскі модны эталон 1920-х: цыліндар, кацялок або кепі незвычайнай шырыні; гарнітур-смокінг; кіёк; твідавы пінжак з воўны з абавязковымі накладнымі кішэнямі; нязьменны фасон мужчынскіх кашуляўузору 1910 г. (каўнер-стоечка, запанкі); гальштукі, як на дзіва, брыджы, падвернутыя ўнутр ніжэй за калені. А з актыўным укараненьнем у жыцьцё чалавека аўтамабіляў і самалётаў у мужчынскую моду ўвайшлі скураныя курткі. У клясыку беларускага эмігранцкага мужчынскага эталёну ў Чэхаславаччыне 1920-х выдатна „ўпісаліся“ Васіль Захарка й Тамаш Грыб, пра што сьведчаць архіўныя фатаздымкі2. Васіль Захарка (1877—1943), „пражанін“ ад 1923 г., кіраўнік Беларускай Рады ад 1925 г. і Прэзыдэнт Рады БНР ад 1928 г., на фатаздымку — у „закрытай паставе“ (са скрыжаванымі рукамі), якая, відавочна, гаворыць пра тое, што ўсё „сказанае“ яму варта перагледзець, значна даўжэй абдумаць. Псыхолягі сьцьвярджаюць, што „закрытая пастава“ — гэта падсьвядомы адказ ча- 2 Васіль Захарка. Прага, 1921. Фатаграфія. Арыгінал захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь; Тамаш Грыб. Прага, 1925. Фатаграфія. Арыгінал захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва (БДАМЛМ). Беларускія студэнты ў Чехаславаччыне. 1921—1929 гг. лавека на магчымыя пагрозы й канфліктныя сытуацыі. Гарнітурсмокінг ды кашуля з каўняром-стоечкой, шырокімі манжэтамі яе (кашулі) рукавоў, запанкамі, акуратна завязаны галыптук, нахіленая ўбок галава й дапытлівы уважлівы погляд толькі падкрэсьліваюць недавер былога міністра фінансаў БНР. „Паўтарае“ Васіля Захарку й лідар, галоўны ідэоляг партыі беларускіх эсэраў Тамаш Грыб (1895—1938) — тая ж „закрытая пастава" (са скрыжаванымі рукамі), тыя ж атрыбуты адзеньня й тойсамы насьцярожаны ўважлівы погляд. Адрозьненьні паміж фатаздымкамі ўсяго толькі ў дробных дэталях: у датах і ў відах здымкаў (Захарка здымаўся стоячы, а Грыб — седзячы). Зрэшты, варта дадаць, што гарнітуры-смокінгі, кашулі з каўнярамістоечкамі й запанкамі на манжэтах ды гальштукі мелі гэтак жа практычна ўсе студэнты з Падэбрадзкай Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі й Украінскага вышэйшага пэдагагічнага інстьпуту імя М. Дра- гаманава ў Празе, у чым ужо пераконваюць выпускныя фатаздымкі на віньетках3. He чужыя беларускім студэнтам былі й скуранкі. У1925—1927 гг. на базе Ўкраінскага вышэйшага пэдагагічнага інстытугу актыўна функцыянавалі аўтатрактарныя курсы, сучасным аналягам якіх ёсьць курсы падрыхтоўкі кіроўцаў розных катэгорыяў. Наяўнасьць у 1920-х скураной курткі й пасьведчаньня кіроўцы ў прамысловай Чэхіі й аграрнай Славаччыне гарантавалі працу, а значыць — выжываньне.