Вынікам працы місіі ў пэрыяд ад 1928 да 1949 гг. было стварэньне наступных структураў: Царкоўнае ўпраўленьне (курыя), храм сьв. Уладзімера, дамовы храм у гонар Уваскрасеньня Хрыстовага пры Ліцэі сьв. Мікалая, навіцыят і кляштар марыянаў у Харбіне. Па стане на 1935 г. кліры складаўся з: 5ярэяўі ераманахаў, 1 ерадыякана, 4 манахаў, 4 паслушнікаў, 12 манашак ордэну урсулінак, 14 манашак ордэну францысканак. Сёстры-манашкі апекаваліся дзяўчынкамі ў інтэрнаце й выкладалі ў школе сьв. Уршулі. У1932 г. у часе японскай акупацыі юрысдыкцыя ардынарыта была абмежаваная тэрыторыяй Манчжурыі. У1939 г. адбылася рэструкіуры- 3 Annuario Pontificio. Cittadel Vaticano. 1933. P. 523. зацыя й перайменаваньне ў Экзархат (Esarcato Apostolico') для расейцаў візантыйска-славянскага абраду й усіх вернікаў усходняга абраду ў Кітаі. Як не замкнёныя ў этнічных межах асобы сьвятары бачылі магчымасьць місіі сярод мясцовага насельніцтва: „Кйтайская душа с ее богатой подоплекой весьма блйзка кхрйстйанству... М обряды, й церемонйй весьма хорошо подходят к кйтайскому укладу жйзнй, ее стйлю — только бы не ймелй места нй малейшее неуваженне й ненужная тороплйвость. Думаю, что наш восточный обряд мог бы йметь в Кйтае большой ycnex, прй условйй, что он согласовался бы только с кйтайскймй мелодйкой й стйлем“4, — пісаўЯзэп Германовіч. Сярод унікальных помнікаў гісторыі кніжнай культуры ў эміграцыі, зьвязаных зь Місіяй, можна адзначыць творы ведамага езуіта графа Станіслава Тышкевіча (1887—1962), нашчадка магнацкага роду. Ягоныя кнігі, надрукаваныя ў Харбіне: „Католйческйй катехйзйс" (1935); „Краткйй католйческйй катехйзйс“(ідзб) і„Что в православіш прнемлемо для католнков“ (1937). Яму ж належыць шэраг твораў, апублікаваных пад псэўданімам „Спектатор“: „Католйчество, православйе, коммунйзм“ (1930—1931), „Коммунйзм о Ватйкане" (1930), „Ватйкан й СССР“ (1931), „Велйкіш князь Владймнр Святой й креіценйе Русй“ (1931), „Католйчество й революцня“ (1931), „Масонство, всемйрная революцйя н католйчество“ (1931), „Непогрешймость Папы й его первосвяіценство“ ДСрйстйанскйй брак й нерастор- жймость его“(і932). Па-за Харбінам юрысдыкцыя экзархату распаўсюджвалася й на Шанхай, дзе для дзяўчынак быў адчынены прытулак сьв. Сафіі, а хлопчыкі навучаліся ў школе сьв. архістратыга Міхаіла. Пасьля прыходу да ўлады Мао Цзэдуна й стварэньня ў 1949 г. Кітайскай Народнай Рэспублікі, жыцьцё грамады стала заціхаць, пачаліся рэпрэсіі. Але і ў гэтых умовах беларускія марыяне працягвалі сваё ахвярнае служэньне, праводзілі заняткі, знаходзілі сродкі для ўтрыманьня дзяцей, дапамагалі сіратам, кармілі галодных. 3 пачаткам дэпартацыі ў СССР і масавай эвакуацыі, частка эмігрантаў перабралася ў іншыя краіны. Так узьніклі абшчыны каталікоў расейскай традыцыі ў Сан-Францыска, Буэнас-Айрэсе, Сан-Паўлё й Мэльбурне. Падсумоўваючы працу беларускіх марыянаў, дазволім сабе адзначыць іх харытатыўную дзейнасьць па дапамозе дзецям эмігрантаў і 4 Цыт. паводле: Германовнч, Н. Кнтай, Снбнрь, Москва. Мельбурн, 1997. С. 3—4- Беларускія місіянэры ў Кітаі сіротам, вырашэньне праблемаў выхаваньня й адукацыі, сацыяльную працу й дабрачыннасьць, душпастырства, катэхізацыю, літургіку й асьветніцтва, ахвярны подзьвіг у імя веры й дапамогі бліжняму, а таксама інтэлектуальную працу, уключна з уласнымі выдавецкімі праектамі. Згаданы досьвед міжцаркоўнага, міжэтнічнага й шматкультурнага дыялёіу важны як з пункту гледжаньня лякальнай гісторыі хрысьціянства ў Паўднёва-Усходняй Азіі, гэтак і ў якасьці прыкладу спалучэньня каталіцкага ўнівэрсалізму з багатай спадчынай беларускай традыцыі й культуры на фоне падзеяў сусьветнай гісторыі. Пераклад з расейскай Натальлі Гардзіенкі Эміграцыязнаўчая сэкцыя IVКангрэсу дасьледнікаў Беларусі Ірына Багдановіч Менск БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРНАЯ ПАРАДЫГМА ПАЭТЫЧНАЙ СПАДЧЫНЫ ВІНЦУКА АДВАЖНАГА Вінцук Адважны — літаратурны псэўданім беларускага сьвятара, манаха-марыяніна Язэпа Германовіча (1890—1978). Ён нарадзіўся ў Гальшанах Ашмянскага павету, скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, у 1913 г. быў пасьвечаны ў сьвятары, ў 1924 г. уступіў у ордэн айцоў-марыянаў у Друі. Ён актыўна спрычыніўся да беларускага духоўнага й нацыянальнага адраджэньня. У 1930-х гг. яго адарвалі ад чыннай працы на Бацькаўшчыне й як місіянэра скіравалі на Далёкі Ўсход — у Харбін. Там а. Язэп Германовіч у 1948 г. быў арыштаваны кітайскімі камуністамі, выдадзены савецкім органам бясьпекі й асуджаны на 25 гадоў лягераў. Пасьля вызваленьня ў 1955 г. дэпартаваны ў Польшчу, затым выехаў у Рым, а адтуль у Лёндан, дзе працягваў плённа займацца сьвятарскай і літаратурнай дзейнасьцю, рэдагаваў часопіс „Божым шляхам“, напісаў і апублікаваў успаміны зь лягернага жыцьця „Кітай — Сібір — Масква“ (Мюнхен, 1962), што былі перакладзеныя на розныя мовы й сталіся вядомымі ў сьвеце. Паэзія складае значную й па-мастацку адметную частку творчай спадчыны Вінцука Адважнага, аднак зусім мала дасьледаваную. Найвыразьней у ёй прысутнічаюць тры ідэйна-тэматычныя складнікі, якія дапамагаюць убачыць жыцьцё чалавека й беларускага народу на фоне эпохі: патрыятычна-адраджэнскі, сатырычна-гумарыстычны й рэлігійна-біблійны. Першы найболып ярка ўвасобіўся ў зборніку паэзіі „Беларускія цымбалы“ (Вільня, 1933), вершы якога пазначаныя выразным уплывам Францішка Багушэвіча й адраджэнскімі настроямі. У жанры байкі вельмі яскрава раскрыўся талент Адважнага як гумарыста й са- тырыка. У жартоўнай, а часам зьедліва-выкрывальнай форме паэт зьвяртаў увагу на заганы й недасканаласьць чалавечай натуры й грамадзтва, а таксама выказаў адкрытую крытыку савецкай сыстэмы. Прасякнутасьць хрысьціянскім духам была ўласьцівая ўсёй творчасьці Вінцука Адважнага ад пачатку. Аднак рэлігійна-біблійная плынь сама па сабе складваецца менавіта ў эмігранцкі пэрыяд, калі на старонках часопісу „Божым шляхам“ у 1970-х гг. былі зьмешчаны цыклі вершаў, прысьвечаныя беспасярэдне старазапаветнай і новазапаветнай тэматыцы. Можна сказаць, што сьвятар-паэт стварыў такім чынам своеасаблівую Біблію ў вершах. Жыцьцёвая й творчая біяграфія а. Язэпа Германовіча выразна падзяляецца на тры пэрыяды. Першы — заходнебеларускі, калі ягоная дзейнасьць, сьвятарская й літаратурная, была скіраваная на справу нацыянальнага адраджэньня. Ён служыў сьвятаром у вёсках Лапеніца, Луконіца, дзе актыўна спрычыніўся да справы беларусізацыі касьцёлу; затым як айцец-марыянін шчыра аддаўся сьвятарскаму служэньню ў Друйскім кляштары, а таксама ў Вільні. Другі пэрыяд зьвязаны з прымусовым ад’ездам а. Язэпа Германовіча ў 1932 г. на місію ў далёкі Харбін, дзе ён мусіў працаваць сярод рускага насельніцтва. Місія ўспрымалася хутчэй як высылка з радзімы — падалей ад нацыянальнаадраджэнскай працы на рэлігійнай ніве, супраць якой былі варожа настроеныя афіцыйныя каталіцкія ўлады ў тагачаснай Заходняй Беларусі. 3 Харбіну, як вядома, у канцы 1948 г. сьвятар трапіў у сталінскі лягер, адкуль вызваліўся ў 1955 г. Гэта быў цяжкі пэрыяд выпрабаваньняў і цярпеньняў, час адарванасьці ад радзімы й выжываньня ў нялюдзкіх умовах лягернага жыцьця. Духоўная моц і глыбокая вера айца Язэпа дазволілі яму выжыць і не зламацца ў той рэчаіснасьці. Трэці пэрыяд — эміграцыйны, які доўжыўся ад 1955 г. да канца ягонага жыцьця. Пабыўшы непрацяглы час у Польшчы, куды быў дэпартаваны пасьля лягеру, ён знайшоў магчымасьць выехаць у Рым, а затым стала пасяліўся у Вялікабрытаніі, у лёнданскім беларускім доме айцоў-марыянаў. Гэта быў ізноў надзвычай плённы пэрыяд як у сьвятарскай (малітоўнай і выхаваўчай) працы, гэтак і ў літаратурна-творчай дзейнасьці. Беларуская культурная парадыгма творчасьці Вінцука Адважнага заснаваная прынамсі на чатырох найгалоўнейшых чыньніках: 1) Айчына, найменьне якой Беларусь; 2) ідэнтычнасьць (чалавек), што вызначаецца сьвядомаснаяк „я — беларус", „мы — беларусы11 (не літвіны, не рускія, не палякі); 3) мова — беларуская; 4) рэлігійнае жыцьцё — беларускае. Замацаваньне гэтых духоўных і нацыянальных прыярытэтаў фармуе асобу чалавека на фоне эпохі ў творчасьці Адважнага, асобу, якая можа ўспрымацца як народны нацыянальны тып. Гэты чалавек, па-першае, носьбіт нацыянальнай беларускай сьвядомасьці, які імкнецца пашыраць яе ў сваім асяродзьдзі, і, па-другое, носьбіт хрысьціянскай духоўнасьці, практыкуючы вернік, для якога сьвятымі ёсьць Божыя запаведзі й які таксама пашырае вакол сябе сьвятло Божай любові й веры. У вобразе такога чалавека актуалізуюцца лепшыя рысы беларускага народу, а сам гэты народ паўстае ў каардынатах гісторыі, часта супярэчлівых і варожых для ягонага існаваньня й разьвіцьця. Уся творчасьць Вінцука Адважнага зьвязаная зь лёсам і гістарычнымі шляхамі беларускага народу. Пачынаючы ад раньняй палымянай публіцыстыкі 1919—1920 гг., дзе ён у духу й стылі „Мужыцкай праўды“ Кастуся Каліноўскага тлумачыў суайчыньнікам, што яны — беларусы, асобны народ са сваёй гісторыяй, мовай, традыцыямі („Мы беларусы“, „Наша імя — беларусы“, „Зямля наша — беларуская", „Дарагія браты беларусы“ ды інш.), ён і надалей, у паэзіі й прозе заходнебеларускага пэрыяду, рабіў акцэнт на праблеме нацыянальнага самаўсьведамленьня беларускага народу як галоўным чыньніку ягонага адраджэньня (аповесьць „Хлапец“ ды інш.). Апрача публіцыстыкі Кастуся Каліноўскага традыцыяй, на якую ён абапіраўся, была творчасьць Францішка Багушэвіча, а асабліва ягоная прадмова да паэтычнага зборніка „Дудка беларуская“ (1891). Уплыў гэты адчувальны ў вершах зборніка Вінцука Адважнага „Беларускія цымбалы“ (Вільня, 1933), сама назва якога насьледуе „музычную“ традыцыю „Дудкі...“. Да таго ж аўтар неаднойчы ў сваіх творах (напрыклад, у аўтабіяграфічнай аповесьці „Хлапец") падкрэсьліваў, што на станаўленьне ягонай нацыянальнай сьвядомасьці паўплывала менавіта „Дудка беларуская“, якую распаўсюджваў мясцовы каталіцкі сьвятар падчас навучаньня будучага пісьменьніка ў гарадзкой школе ў Ашмянах. Г эты факт згадвае ва ўспамінах пра Вінцука Адважнага й ягоны вучань біскуп Часлаў Сіповіч1. Уплыў Францішка Багушэвіча на паэтычную творчасьць Адважнага адчувальны найперш у выяўленьні патрыятычна-адраджэнскага патасу й адпаведных матываў. Паэт і край, мова, народ становяцца прычынай паэтычнага роздуму. Верш „Беларускія цымбальГ, якім адкрываецца зборнік, можна лічыць праграмным у гэтым дачыненьні. У ім адчуваецца ня толькі ўплыў верша Францішка Багушэвіча „Мая дудка“, але таксама ўплыў яшчэ аднаго славутага папярэдніка — Уладзіслава