1 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор, 2011. С. 567. Сыракомлі й ягонага верша „Лірнік вясковы". Па сутнасьці ўсе тры вершы ёсьць роздумам на тэму пра ролю паэта й паэзіі ў жыцьці грамадзтва, у гістарычным лёсе народу. У вершы „Беларускія цымбалы“ Вінцук Адважны стварае вобраз паэта, які на жывых струнах агучвае „ноты жыццём напісаны". Ён добра ведае жыцьцё народа, бо злучаны зь ім сваім лёсам, хоча дайсьці да сэрца кожнага, але ня ўсе радыя песьняру, ня ўсе адгукаюцца сэрцам на ягоныя струны. Яго вітае грамада сялянаў („сярмяжна-працоўны люд“), „мілыя вёскі“, але не прымае мястэчка зь велізарным кірмашом, дзе яго „Дражнілі і чуць не пабілі — / за песню, за родну, за нашу... “ Як бачна, прычынаю непрыняцьця ёсьць родная беларуская мова, захаваная пераважна на вёсках, ад якой адмаўляліся гарадзкія жыхары. Цымбалы ж хочуць гучаць толькі роднай мэлёдыяй, чужая — ім варожая. Пясьняр ізноў вяртаецца на вёску, дзе знаходзіць паразуменьне: „Цяпер не баюся нікога: Братоў сваіх родненькіх знаю, Ім праўды зярно адкрываю, Вяду да любові, да Бога"2. Верш „На 25 Сакавіка“ прысьвечаны сьвяту абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1918 г. У яго строфіцы адчувальныя рытмы купалаўскага гімну „А хто там ідзе?“. Цэнтральны ў вершы вобраз „сходу“, на які сьпяшаецца народ, што „ўстаў“ і ідзе будаваць сваю Айчыну: „Заселі ўсе. Тут кожнырад — Адзін народ, друг другу брат; Усе свае, Свая тут браць: Прыйшлі Айчыну будаваць^. Аднак вораг-сусед жадае адабраць волю, „замуціў ваду“ і ў ёй „расставіў сетачкі свае“, праз што „Народ зблудзіў, / Аслеп, змадзеў, / Сябе забыў іабгалеў...“У апошняй страфе верша гучаць заклікі да волі, асаблівая экспрэсіўнасьць радкоў дасягаецца пры дапамозе энэргічных ямбаў з ужываньнем дзеясловаў загаднага ладу й клічнікаў: 2 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 20. 3 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 21. „Устань, устань! Скарэй, скарэй!! Раўнуйся на другіхлюдзей. На сонца глянь, Крылом удар — Пазнай свабоды, волі чар!“4 Верш „Прарок“ працягвае тэму служэньня паэта й паэзіі народу. Гэта асаблівае пакліканьне й на гэтую справу кліча сам Бог. Ён жа ўмацоўвае духоўна песьняра, калі той адчувае сябе слабым для такога пакліканьня, адчувае сорам за сваю штодзённую засьлепленасьць: „...я быў немы, неразумны,//Якмой народ — тупы, задумны...“, — прамаўляе ён, стоячы перад Богам, „узнесены на вышыні“. Менавіта тут Вінцук Адважны акцэнтуе ідэю богапасланьніцтва паэта, які мусіць быць вешчуном, правадыром для народу, выконваючы такі чынам Божую волю й становячыся выразьнікам Божай праўды: „„Ідзі! — мне кажа. — Пасылаю; Я тваю слабасць добра знаю: Ты маёй сілай будзеш сільны, Тымаёй праўдай — непамыльны..." — Сказаў мне Бог — святы навекі!^ Паэт выконвае Божы загад і ідзе зьдзяйсьняць сваю місію: „Іду. [...]//... казаць я праўду буду //Да цвёрдых сэрцаў свайго люду“. Як можна заўважыць, раскрываючы тэму служэньня паэта свайму народу, Вінцук Адважны застаецца ў межах рамантычнай эстэтыкі, для якой быў менавіта характэрны вобраз паэта-прарока, успрыняты як актуальны й для беларускай рэчаіснасьці 1930-х гг. У вершы „Народ беларускі“, зьмешчаным у віленскім „Беларускім календары“ на 1933 г. гучыць патрыятычная роспач з прычыны глыбокай народнай летаргіі й спадзяваньне на Божы провід у справе адраджэньня Беларусі. Верш пачынаецца й заканчваецца радкамі: „Народ беларускіўсё чэзне, гібее... Прыйдзі, Хрысце Божа, Ты наша надзеяГ* Актуальнай у тагачаснай рэчаіснасьці была драматызаваная сцэнка ў вершах „Спрэчка пад касьцёлам“, надрукаваная ў зборніку „Беларус- 4 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 22. 5 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 23. 6 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 42—43. кія цымбалы“. Праблема, вакол якой вядзецца палеміка, — пытаньне мовы ў касьцёле, стварэньне й адраджэньне нацыянальнай царквы. Твор складаецца з чатырох частак. Першая й трэцяя — дыялёгі беларускага сьвядомага селяніна Сымона з панамі Яцэнтым і Валентым. Паны пагарджаюць беларускай мовай і настроены супраць мясцовага ксяндза, які мае беларускую нацыянальную сьвядомасьць і праводзіць адпаведную працу ў касьцёле. Бясспрэчна, чуецца тут водгук асабістай сьвятарскай дзейнасьці аўтара й ягоных сяброў беларускіх ксяндзоў-адраджэнцаў. Сам Вінцук Адважны згадваў, як, будучы пробашчам у Ваўкавыскім павеце ў в. Вялікая Лапеніца, запрасіў да сябе на вакацыю сябра й паэта Казіміра Сваяка (кс. Канстанціна Стэповіча) і папрасіўяго прамовіць падчас набажэнства казаньне у беларускай мове. На той час гэта быў „крымінал“, і ваўкавыскі ксёнз-дэкан забараніў гаварыць у касьцёле па-беларуску7. Нягледзячы на перашкоды, якія чынілі гэтай справе мясцовыя апалячаныя падпанкі, пішучы розныя скаргі, і вышэйшае духавенства, якое забараняла беларускую дзейнасьць у касьцёлах, усё ж энтузіязмам многіх сьвятароў справа беларусізацыі шырылася й знаходзіла водгук у сэрцах парафіянаў. У востра палемічным вершы Вінцука Адважнага менавіта просты парафіянін Сымон становіцца выразьнікам аўтарскай патрыятычнай пазыцыі. Ён хваліць ксяндза, падкрэсьліваючы, што той „даступны і вясёлы“, шмат робіць для людзей, вучыць дзяцей у нядзельнай школцы, любіць Бога й родную мову. Пан Яцэнты пярэчыць: „Хоць вы хлопы, ды палякі, А тэн ксёндз тут ... нейкі, такі, Цо он гэта ... проста мова, Навет хамске у ёй слова, Зочол мувіць на амбоні...^. Паны пішуць данос на ксяндза дэкану, каб таго забралі ад іх. Гэтуто паперу нясе пан Валенты, якога таксама сустракае Сымон. Яму ўдаецца вырваць паперыну з рук суразмоўцы й парваць яе. Такі ягоны пратэст. Сымон — чалавек глыбокай веры й сьвядомы патрыёт, які адстойвае сваё права размаўляць на роднай мове ўсюды, у тым ліку ў касьцёле, выслаўляць на ёй Бога, шанаваць родную мову як дадзеную Богам „апратку душы“. Гэты сьвядомы „просты беларус“ ведае таксама й 7 Германовіч, Язэп. Mae прыяцелі // Сваяк, Казімір. Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор, 2010. С. 409. 8 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 28. айчынную гісторыю, нагадваючы яе хворым на гістарычную амнэзію „панам“. У сваім дыялёгу з панам Яцэнтым, які пагарджаў беларушчынай, ён даводзіць, што ў даўнія часы беларуская мова была „шляхоцка і князёва“ ды што на ёй размаўляла ўся арыстакратыя краю: „Ў ёй гаварылі Радзівілы, /I князь Сапега, і вяльможы, /I шляхта ўся, і народ Божы“. Другая й чацьвертая часткі твора — маналягічныя, гучаць як патрыятычныя гімны, прызнаньні ў любові да Бацькаўшчыны вуснамі галоўнага героя Сымона. Сымону ўласьцівая й гіранічнасьць. Так, пасьля першай размовы з панам Яцэнтым ён падсумоўвае вынікі яе прымаўкай і высновай у духу колішніх народных інтэрмэдыяў: „Гавары з кабылай пацеры!.. /Што тут памогуць аргументы, /Калі дурны сам панЯцэнты!“. Ад інтэрмэдыйнага мужыка аднак Сымон адрозьніваецца сваёй сьвядомасьцю й роздумам пра лёс Айчыны. Ён задумваецца над пытаньнем, у чым прычына непарадку й нядолі, чаму мы, беларусы, „Як тыя скваркі — з’ееці з кашай / Даёмся, навет і не спорым“, чаму нас „...б’юць па носе, колькіўлезе...“? Пошукі адказу прыводзяць яго да балючага ўсьведамленьня: „Ўсё проціў нас... а дзе прычына?.. / Ты, Беларусь — мая Айчына!“. А потым зь ягоных вуснаў гучаць словы гарачай сыноўскай прысягі: „Цябе, цябе у сэрцы маю, Табе я вернасць прысягаю! He марны толькі дам я словы, Але жыццё аддаць гатовы! Ты — Беларусь,Айчына, Маці, Прымі прысягу ад дзіцяці!"9 Заключная, чацьвертая, частка — ідэйнае рэзюмэ ўсяго твору — таксама гучыць паэтычным прызнаньнем, формулай патрыятызму: „Айчына, дарагая! Ты для нас святая: I наша мова родна, Iсправа тож народна"10. Зьвяртае на сябе ўвагу багацьце мастацкай мовы й інтанацыяў у гэтым творы, стылізацыя мовы ў духу народнай гутаркі, ужываньне беларуска-польскай трасянкі ў мове паноў, а таксама патрыятычны 9 Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 36. ‘° Адважны, Вінцук. Выбраныя творы... С. 42. патас, які выводзіць твор з вонкавай інтэрмэдыйнай формы й далучае да высокіх узораў рамантызму. Праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі закранутая таксама ў вершы „Перапіс у в. Луконіцы 1921 г.“, які тэматычна перагукаецца зь вершам „Хрэсьбіны Мацюка“ Францішка Багушэвіча: „Раньняю вясною, Вольнаюпарою, Зноў сьпісокрабілі, Ў палякі хрысьцілі"11. Вынік атрымаўся сумнавядомы: „Луконіца — вёска / Праз ноч стала polska“. У аснову верша пакладзена рэальнае здарэньне, што адбылося падчас сьвятарскай працы кс. Язэпа Г ермановіча ў гэтай вёсцы ў Слонімскім павеце. Адметную частку паэтычнай спадчыны Вінцука Адважнага складаюць сатырычна-гумарыстычныя творы, прадстаўленыя пераважна жанрамі байкі й вершаванага рэпартажу. Любоў да жанру байкі й гумарыстычны кірунак таленту вызначыліся яшчэ ў зборніку „Беларускія цымбалы“. Напрыклад, там быў зьмешчаны гіранічны верш „Вучань Ікс ігрыкавіч", у якім высьмейваўся нядбайны вучань, які мае мінус па ўсіх прадметах, а ў касьцёл на імшу прыходзіць, калі ўжо сьпяваецца „Agnus Dez...“(„Баранку Божы...“), — гэта значыць пад самы канец набажэнства. Была там зьмешчаная й арыгінальная байка „Пястун" пра запешчанае птушанё, якое ленавалася вучыцца лётаць, самому лавіць спажыўных мушак. У выніку яно вывалілася з гнязда проста„кату ў зубы“. Вярнуўшыся пасьля першай высылкі ў Харбін, а. Язэп Германовіч непрацяглы час (1936—1938) жыў на радзіме, як сьвятар працаваў у Вільні кіраўніком беларускага марыянскага Дому студэнтаў, як літаратар супрацоўнічаў з часопісамі „Шлях моладзі“, „Калосьсе", „Хрысьціянская думка“, друкаваў там вершы й байкі, а таксама вершаваныя сатырычныя памфлеты й рэпартажы. Цяпер апрача свайго сталага псэўданіму ён падпісваўся таксама прозьвішчам Лявон Ветрагон. Менавіта пад такім прозьвішчам у часопісе „Хрысьціянская думка" зьявілася рубрыка „I дзіўна, і страшна", дзе зьмяшчаліся вершаваныя сатырычныя „агляды“ сусьветных палітычных падзеяў, газэтнай палемікі, дзейнасьці ведамых асобаў. Гэта была актуальная вершаваная крытыка 11 W.A. Bielaruskija Cymbaly. Wilnia: Wyd. Biel Instytutu Haspadarki i Kultury, 1933S. 55. шматлікіх бакоў тагачаснага грамадзка-палітычнага жыцьця ня толькі ў Беларусі, але й ва ўсім сьвеце. У якасьці ілюстрацыі пакажам, як у 1937 г. Лявон Ветрагон ставіўся да „волі“ й „калгасаў“ у „Саветах“: