Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
„У Саветах — поўна воля, А ў калгасах — сьвішча поля. Мужык — пан! Ён толькі знае, Што машыну падганяе. А машына, хай Бог крые, Аж пацее — зямлю рые!
Растуць дыні, як падушкі; На вярбе — чырвоны грушкі... Адным словам, ўсё як трэба: Heхапае толькі... хлеба“12.
Байкапісная творчасьць Вінцука Адважнага надзвычай абсяжная. Яго сатырычны й гумарыстычны талент працягваў квітнець у эміграцыйны пэрыяд. Ён амаль штонумар друкаваў свае байкі ў лёнданскім часопісе „Божым шляхам“, рэдактарам якога зьяўляўся ў i960—1970-х гт. Асобнымі выданьнямі выйшлі „Байкі і іншыя вершы“ (Лёндан, 1973), а таксама сатырычная „сучасная казка“ў вершах „Князь і Лапаць“ (1964), дзе аўтар крытыкаваў савецкую рэчаіснасьць зь яе несвабодаю думкі й дыктатам над чалавекам. Як рэдактар часопіса „Божым шляхам“ Вінцук Адважны часта ў гумарыстычнай форме пісаў вершаваныя рэклямныя звароты „Да паважаных чытачоў“, заклікаючы іх да падпіскі. Сам рэдактар пры гэтым выглядаў часам як трагікамічны пэрсанаж. Адзін з такіх вершаў-зваротаў „Наш часапіс“ (1965) быў напісаны ў жанры байкі й заканчваўся наступным чынам:
„Рэдактар еў з парожняй міскі — Чакаем ВАШАЕ падпіскі"13.
У жанры байкі працягваюць гучаць і тэмы, якія хвалявалі Вінцука Адважнага ў міжваеным часе: чалавек у адносінах да Бацькаўшчыны й роднай мовы, чалавеак як ахвяра несвабоды і ўціску, матэрыялістычная прапаганда й духоўныя хрысьціянскія каштоўнасьці. Байкі, як і належыць жанру, маюць алегарычны сэнс, пад вобразамі жывёлаў маюцца на ўвазе людзкія праблемы й стасункі, высьмейваюцца заганы, узьнімаюцца маральна-выхаваўчыя праблемы. Высьмейваюцца такса-
12 Chryscijanskaja Dumka. №19.1937. S. 7.
13 Божым шляхам. №1.1965. С. 21.
Беларуская культурная парадыгма паэтычнай спадчыны... ма маральныя заганы ў прыродзе самога чалавека (гультайства, пахвальба ды інш.), залішняе пеставаньне дзяцей і як вынік іх далейшая непрыстасаванасьць да жыцьця. Байкі Вінцука Адважнага часта будуюцца на прыёмах кантрасту, антыномій, супрацьпастаўленьняў. Напрыклад, матэрыяліст са сваімі прыземленымі спажывецкімі „ідэаламі“ супрацьпастаўляецца творцу — „артысту"; бязбожнік — хрысьціяніну; чыстата — сьвінству. Так, у байцы „Дзяцел і крот“ (1962) дзяцел зьяўляецца прадстаўніком неба, высокай красы. Інтарэсы крата зусім іншыя: „Быдг б чэрві, што там неба?!/Больш нічога нам ня трэба!“ Як дзяцел ні хваліў „неба“ (нават панёс у дзюбе туды крата, каб паказаць яму ўсё хараство далягляду), крот усё адно застаўся пры сваім прынцыпе й поглядзе на шчасьце:
„Бо мы толькі ў зямлі Рай чарвіны свой знайшлі, I ў нас шчасьце, як на дзіва, Скрозь рэальнае-праўдзіва“14.
Зразумела, што мараль байкі скіраваная супраць такога спажывецкага практыцызму, за якім не відаць духоўныя каштоўнасьці: „Ці вы ўсе, матэр’ялісты, / Толькі есьці-піць артысты?“
У байцы „Жучок за граніцай" (1964) крытыка спажывецтва як ідэалу жыцьця спалучаецца з праблемай адносінаў да Бацькаўшчыны. Жучок абвяшчае свой погляд на гэтыя рэчы:
„Мая ўся радасьць — піць ды есьці. — Бо для мяне — Радзіма сьвежа, Дзе вольна піць, дзе смачна ежа!“15
Так бадзяючыся ў пошуку „смачнай ежы“ па „чужым месьце“, жучок заблукаў у музэй. Але там не было нічога спажыўнага, адно кошык з аб’едкамі ў сенях, дзе ён і наеўся, а пасьля паўдня праспаў у старой газэце. Нечаканая прыгода напаткалаяго далей: вылезшы, ён„трапіў на іголку“. У якасьці музэйнага экспаната яго, даўшы панюхаць газу, прышпілілі ў вітрыне пад шклом „...з запіскай па лаціне: / Жучок палескі цёмна-сіні“. Мараль гэтай байкі, як бачна, скіраваная ў нацыянальную сфэру, кранае пытаньне выжываньня беларусаў у сьвеце, іх выбару паміж бяздумным жывёльным спажывецтвам і сьвядомай нацыянальнай арыентацыяй:
14 Адважны, Вінцук. Байкі і іншыя вершы. Лёндан, 1973. С. 58—59.
15 Адважны, Вінцук. Байкі і іншыя вершы... С. 65.
„Так гістарычныя падзеі
Сапхнуць нас хочуць у музэі: Сьмяцьцё чужое, ах, спакуса Для самадура-беларуса“'6.
He абмінае ў байках Вінцук Адважны й праблему роднай мовы як прыкметы самастойнасьці й годнасьці чалавека й народу, іх свабоднага разьвіцьця. Так, у байцы „Сабачая мова“ (1968) ён выступае ня проста супраць іншай мовы, але супраць гвалту, прымусу, калі іншая мова, як і чужыя парадкі, навязваецца гвалтам. У байцы распавядаецца пра тое, як„Запанавалі цюцькі ў лесе...“іўсім загадалі„...брахаць сабачаймовай — / Культурнай, ганаровай...", атых, „Хто не брахаў, сабакі-камандзеры /Лупілі па каўнеры: Закон сабачай тройкі/Рашучы быў і бойкі“. Так замест лясной рознагалосай гармоніі, піша паэт, утварылася какафонія, аж пакуль сабак саміх не прагналі. Мараль байкі алегарычна была скіравана на тагачасную савецкую рэчаіснасьць зь яе палітыкай дыктату, афіцыйным курсам да зьліцьця нацыяў і народнасьцяў (у тым ліку да паступовага выштурхоўваньня з ужытку нацыянальных моваў) у адзіны безаблічны савецкі народ, нівеляваньнем нацыянальных адметнасьцяў, разбурэньнем векавых традыцыяў:
„ Чужая мова, ня іначай, Нам — злосны брэх сабачы, Калі нахабная апека Муштруе чалавека!"17
Трэба з жалем зазначыць, што для Беларусі мараль гэтай байкі актуальна гучыць і сёньня.
Моўную праблему закранаў паэт і ў байцы „Індык і куры“ (i960), але тут яна раскрываецца як тэма нацыянальнага рэнегацтва. Індык зьявіўся з самой Індыі (ня дзіва, што й назваўяго адпаведная), балбатаў па-індыйску ў куратніку й куры пачалі хваліць тую мову — замежную, панскую, а ня простую, свойскую. Такімі паводзінамі абурыўся самавіты мясцовы „певень-беларус“, сказаўшы легкадумным курам:
„Індык хай будзе вашым мужам; A з намі скончаны хаўрус, Бо сам я — певень беларус!“'я
16 Адважны, Вінцук. Байкі і іншыя вершы... С. 66.
17 Адважны, Вінцук. Байкі і іншыя вершы... С. 28.
18 Адважны, Вінцук. Байкі і іншыя вершы... С. 51.
На заканчэньні байкі гучыць хутчэй не маральная выснова, а гімн роднай мове ў духу заключнай часткі верша „Спрэчка пад касьцёлам“:
„О,роднамова — дарагая — Свая, народная, сьвятая!“19
Яшчэ варта згадаць адну адметную байку „Салавей, варона і певень“, якая закранае праблему свабоды творчасьці й ідэалягічнага кантролю над ёй. Тэма раскрываецца праз вобразы творцы (салавей) і яго вульгарна-сацыялягізатарскіх крытыкаў (варона, певень), якія жадаюць унесьці свае карэктывы ў сьпеў салаўя:
Кабяшчэ больш было прыгожа, Сам певень салаўю паможа. Каб песьня больш была натхнёна, Падмазаць салаўя ў чырвона!"20
Мараль байкі, напісанай у крывавым 1937 г., гучала як водгук на рэпрэсіі ў тагачаснай Савецкай Беларусі й апэлявала да канкрэтнай падзеі — спробы самагубства Янкі Купалы ў лістападзе 1930 г.: „Такія крытыкі, як выжлы, / Купалу аж да смерці згрызлі".
У эміграцыйны пэрыяд шырока прысутнічае ў паэтычнай творчасьці Вінцука Адважнага біблійная тэматыка, вершы на рэлігійныя сюжэты й вобразы. Ён фактычна пераказвае Біблію вершамі, папулярызуючы яе й адаптуючы для ўспрыняцьця самымі рознымі людзьмі, многім зь якіх не заўсёды бывала зразумелай зашыфраваная біблейская сымболіка, сэнс эвангельскіх прыпавесьцяў. Тут прыдаўся, бясспрэчна, вопыт сьвятара й глыбокае веданьне кніг Сьвятога Пісаньня, якія ён пераказваў блізкім да народнага сьветаразуменьня гутарковым стылем, насьледуючы ў пэўнай меры даўнюю традыцыю духоўных народных вершаў. Вылучаюцца два асноўныя біблійныя цыклі вершаў. Першы — гэта вершы на важныя, калі не сказаць галоўныя, падзеі Кнігі Быцьця, зь якой пачынаецца Стары Запавет. Сюды ўваходзяць такія вершы, як „Рай — першыя людзі“ ў дзьвюх частках („Ева і Люцыпар" і „Далоў з Раю“), „Каін і Абэль“, „Сім, Хам і Яфет“, „Вавілонская вежа“, „Садома і Гамора“. Другі цыкль складаюць „Прыповесьці паводле Эвангельля Матэя — Марка — Лукі — Яна“, якія былі надрукаваныя ў асобным нумары часопісу „Божым шляхам“ (1970. №4).
Сапраўдным шэдэўрам стаў цыкль вершаваных перакладаў малітваў Кірылы Тураўскага „Малітва да Божае Маці“, „Малебны канон у 9-
19 Адважны, Вінцук. Байкі і іншыя вершы... С.52.
20 Адважны, Вінцук. Байкі і іншыя вершы... С.50.
ці песьнях“, „Малітва да сьв. Тройцы“. Апошні верш стаў шырокавядомай рэлігійнай песьняй „Дай, добры Божа“, музыку да якой напісаў Гай Пікарда й якая паўсюдна выконваецца ў сучасных беларускіх касьцёлах.
Таксама адгукаўся а. Язэп Германовіч вершамі на найважнейшыя эвангельскія падзеі й сьвяты: Божае Нараджэньне (Каляды), Вялікдзень, Дабравешчаньне. Нярэдка гаворка на рэлігійную тэматыку спалучалася ў яго з патрыятычным роздумам над лёсам Бацькаўшчыны. Напрыклад, у вершы „Вялікдзень“ (1971) гісторыя ўваскрасеньня Езуса Хрыста зьвязваецца з надзеяй на гістарычнае ўваскрашэньне Беларусі:
„IБЕЛАРУСЬ з магілы ўстане:
Нам сонца яснае прагляне
На тым чырвоным, грозным Ўсходзе, —
Мы засьпяваем у свабодзе:
„Хрыстос наш Родны Край мілуе —
АЛЛЕЛЮЯ!““21
На жаль, у такім невялікім аглядзе немагчыма было даць болып падрабязнай характарыстыкі вельмі багатай літаратурнай спадчыны ведамага сьвятара й пісьменьніка Вінцука Адважнага. Аднак тое, што ўдалося прадставіць, на нашую думку, адлюстроўвае ключавыя ідэйнатэматычны кірункі й жанрава-стылёвыя асаблівасьці ягонай паэзіі, a таксама красамоўна характарызуе ягоную грамадзянскую пазыцыю, служэньне высокім хрысьціянскім ідэалам Праўды, Любові, Хараства дзеля дабра й адраджэньня Айчыны-Беларусі, а таксама ўзаемапаразуменьня людзей усяго сьвету.
21 Божым шляхам. № 2 (125). 1971. С. 2.
Эміграцыязнаўчая сэкцыя
ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі
Сяргей Шабельцау
Менск
„НОВАЯ ГАЗЕТА“ ЯК ДРУКАВАНЫ ВОРГАН БЕЛАРУСКІХ ЭМІГРАНТАЎ У АРГЕНТЫНЕ
Беларускія эмігранты з Другой Рэчы Паспалітай ў другой палове 1930-х гг. стварылі ў Аргентыне свае нацыянальныя таварыствы ды такія друкаваныя ворганы, як „Белорусскнй нллюстрнрованный календарь“ (,,БНК“) і „Новая газета". Апошняя выходзіла ў Буэнас-Айрэсе ад лета 1936 г. да пачатку 1941 г. двойчы на месяц. Пра яе ідэалягічную арыентацыю можна меркаваць паводле ўспамінаў беларусаў, што рээмігравалі ў СССР, зацемак у „БЙК“, а таксама паводле адзінага нумару (ад 29 кастрычніка 1939 г.), які захаваўся ў Цэнтральным дзяржаўным архіве найвышэйшых ворганаўулады й кіраваньня Ўкраіны (Кіеў).
Рэдактарам і адміністатарам „Новой газеты" ў 1939 г. (згодна з захаваным нумарам) быў Л. Гузіч. Рээмігрант П. Казіол таксама называе Гузіча побач з П. Ільляшэвічам як кіраўніком „Новой газеты“, і дадае, што яны абодва былі сябрамі Кампартыі Аргентыны (КПА). Пры гэтым Ільляшэвіч на радзіме быў сябрам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі1.3 увагі на сяброўства ў КПА кіраўніцтва „Новой газеты“ ня дзіўны й прасавецкі ды пракамуністычны характар яе публікацыяў. Гэткую заангажаванасьць беларускага выданьня падкрэсьліваў і расейскі белаэмігранцкі друк: у зьедлівым артыкуле „Русского в Аргентане“, прысьвечаным „Новой газете“, сьцьвярджаецца, што„вся демократйчность полупочтенного лйстка cocmoum в том, что он подсовывает свойм немногочйсленным чйтателям отжйвшйе йдей коммуннзма, времен Троцкого"2.