He сакрэт, у СССР да ўсіх, хто ў той ці іншай ступені супрацоўнічаў з нацысцкай Нямеччынай, ставіліся вельмі негатыўна, як на ўзроўні навукова-гістарычнай думкі, так і на ўзроўні масавай сьвядомасьці. Інэрцыя такога мысьленьня моцная й цяпер, хіба з той папраўкай, што сёньня яе часткова ўраўнаважвае супрацьлеглая апінія, пра існаваньне якой беларусы змаглі даведацца галоўным чынам у выніку вяртаньня на Беларусь творчасьці пісьменьнікаў-эмігрантаў. Аднак, ведаючы асаблівасьці працяканьня сёньняшняга літаратурнага працэсу, было б вялікай ілюзіяй спадзявацца, што гэтыя цікавыя, хоць і нешматлікія сьведчаньні, змаглі істотна паўплываць на чытацкую аўдыторыю, не гаворачы ўжо пра ўсё насельніцтва Беларусі. Як і большасьць жыхароў постсавецкай прасторы, беларусы, асабліва старэйшага веку, па-ранейшаму ўспрымаюць праблему калябарацыі надта эмацыйна, асабліва цяпер, калі ўкраінскія падзеі ўзрушылі, здавалася б, рудымэнтарныя ўяўленьні савецкай пары. Дастаткова нагадаць, як імкліва пашыраецца ў Беларусі зьмест паняцьця „бандэравец“, набываючы адценьні, да якіх нават савецкая прапаганда не магла дадумацца. Аднак, нягледзячы на відавочную рызыкоўнасьць тэмы, у апошні час можна адзначыць усплёск цікавасьці да праблемы, што выяўляецца ў выданьні шматлікіх гістарычных дасьледаваньняў рознай ступені навуковасьці. Як заўважыў аднойчы адзін з самых вядомых на сёньня дасьледнікаў беларускага калябарацыяналізму Алег Раманько, у такіх працах галоўнае — не паддацца эмоцыям, не ператварыцца ў судзьдзю ці адваката, а застацца на баку гістарычнай аб’ектыўнасьці. Аднак парадокс у тым, што ўсьведамленьне праблемы ня ёсьць гарантам пазбаўленьня ад яе... I ў гэтым пляне кніга самога Алега Раманько„Белорусскне коллаборацйонйсты. Сотруднйчество с оккупантамй на meppumopuu Белоруссйй, 1941—1945“' — клясычны ўзор тэндэнцыйнага дасьледаваньня, што выяўляецца ўжо зь першых раздзелаў кнігі, дзе сьцьвярджаецца, што ў Беларусі ніколі не было нацыяналізму, Кастусь Каліноўскі выўляецца фацэтам, а пра існаваньне „Нашай Нівы“ нібыта ніхто ня ведаў. Пасьля такой інтэрпрэтацыі нацыянальнага жыцьця Беларусі страчваецца жаданьне знаёміцца непасрэдна з дасьледаваньнем падзеяў, зьвязаных са стварэньнем і выкарыстаньнем ўзброеных фармаваньняў зь ліку савецкіх грамадзянаў. Можна назваць і іншыя цікавыя кнігі па гэтай праблеме. Напрыклад, „Нацыянальна-кулыурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941— 1944 гг.)“ Леаніда Лыча2, дзе згадваюцца, перш за ўсё падзеі й асобы культурнага жыцьця пад акупацыяй. 1 Романько, Олег. Белорусскне коллаборацноннсты. Сотрудннчество с оккупантамн на террпторнн Белорусснн, 1941—1945. М.: Центрполнграф, 2013. 479 с. 2 Лыч, Леанід. Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с. — (Нензвестная нсторня). 3 ранейшых працаў варта назваць „Акупацыю Беларусі (1941— 1944): Пытанні супраціву і калабарацыі11 Аляксея Літвіна3, які апісвае галоўным чынам ваенныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Цяжка прамінуць „Беларусь пад нямецкай акупацыяй" Юрыя Туронка4, якая мела шырокі розгалас. У меншай ступені ведамыя „Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі" Лявона Юрэвіча5 й праца Бэрнгарда К’яры „Штодзённасьць за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941—1944 гг.)“6. Што звяртае на сябе ўвагу пры чытаньні навукова-гістарычнай літаратуры па праблеме калябарацыянізму, акрамя ўжо адзначанай ацэначнасьці? Па-першае, той факт, што ўсплёск цікавасьці да праблемы супаў з наступнымі ваеннымі дзеяньнямі ваЎкраіне. Гэтая сувязь можа й не была б заўважаная, каб ня той факт, што згаданы вышэй Алег Раманько — ня толькі ведамы спэцыяліст у тэме калябарацыі, але й адмыслоўца ў крымалёгіі. Па-другое, на вытлумачэньне фактаў відавочна ўплывае геаграфія — дасьледнікі з постсавецкіх краінаў маюць ня толькі горшы доступ да дакумэнтаў, але й горшыя ўмовы для камунікацыі з калегамі. Гэта відавочна адбіваецца на іх меркаваньнях, дакладней, на іх тэндэнцыйнасьці. Але найбольш цікавую асаблівасьць заўважыў Аўген Міровіч у сваёй рэцэнзіі на кнігу Аляксея Літвіна ,Акупацыя Беларусі“, калі напісаў, што цытаты з дакумэнтаў у некаторых фрагмэнтах пераважаюць над інтэрпрэтацыяй падзеяў, а вобраз акупаванай краіны стварае не аўтар, а той страх за жыцьцё, які адчуваецца ў крыніцах7. Гэтая заўвага наводзіць на думку — калі ўжо ўсё роўна няма мажлівасьці атрымаць хоць бы больш-менш аб’ектыўную карціну мінулага (бо на практыцы ўсё што мы маем — гэта вобраз, сатканы са страхаў і прыватных адчуваньняў, скандэнсаваных у дакумэнтах), то было б лягічна адразу зьвяртацца менавіта да мастацкіх вобразаў, то бок да 3 Літвін, Аляксей. Акупацыя Беларусі (1941—1944): Пытанні супраціву і калабарацыі. Мінск, 2000. — 288 с. 4 Туронак, Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993. — 236 с. 5 Юрэвіч, Лявон. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі. Мінск, 2001. — 214 с. 6 К’яры, Бернгард. Штодзённасьць за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941—1944 гг.). Мінск: БГА, 2005. — 390 с. 7 Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 15. Bialystok, 2001. S. 241. літаратуры non-fiction, створанай альбо непасрэдна падчас акупацыі, альбо ў недалёкай часавай адлегласьці. Ад пачатку перабудовы беларускі чытач ужо неаднойчы атрымоўваў магчымасьць стварыць для сябе болып-менш ясны вобраз такіх зьяваў як калябарацыя й калябаранты. Прычым, трэба ўдакладніць, што для беларусаў пад калябарацыяй трэба разумець ня толькі супрацоўніцтва з акупацыйнай уладай Нямеччыны, але й з савецкай уладай. Таму, называючы творы, якія б раскрывалі гэтую тэму, відавочна варта пачынаць з „Тутэйшых“ Янкі Купалы й „Запісак Самсона Самасуя“ Андрэя Мрыя, дзе калябарант паўстае прыстасавальнікам і камфармістам. Аднак прыкладна ў той жа час адкрываюцца для чытача і ўспаміны дзеячаў эміграцыі Яўхіма Кіпеля, Натальлі Арсеньневай, Леаніда Галяка, дзе існуе дыямэтральна супрацьлеглы вобраз калябаранта — нацыянальна-сьведамага змагара, ідэаліста й, перадусім, чалавека эўрапейскай культуры. Паўстае пытаньне — ці можа ў такім выпадку наагул існаваць нейкі аб’яднаны вобраз беларускага калябаранта? Адказ быў бы адмоўным, калі б ня рэдкая літаратуразнаўчая ўдача: у 2013 г. пабачылі сьвет два выданьні, якія ня проста зьяўляюцца дакумэнтамі часу й літаратурнымі помнікамі, а ў пэўным сэньсе генэруюць гэты самы вобраз на перакрыжаваньні дакумэнтальнага й мастацкага, нутранога й староньняга погляду. Гаворка ідзе пра „Дзёньнік 1943— 1947“ Дзьмітрыя Сямёнава8 й „Запіскі эмігранта“ („Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава") Лявона Савёнка9. У чым асаблівасьць поглядаў аўтараў на падзеі Другой сусьветнай вайны, сьведкамі якіх ім давялося быць? Перш за ўсё ў тым, што, пішучы пра вайну, яны ня ставілі перад сабой задачу абяліць сябе ці сваіх паплечнікаў у вачах былых суайчыньнікаў. Дзьмітрый Сямёнаўу прынцыпе ствараў не мастацкую рэч, а пісаў дзёньнік у рэальным ваенным часе (адчуйце розьніцу з успамінамі, якія пісаліся празь некалькі дзесяцігодзьдзяў пасьля Другой сусьветнай). Яго складана вызначыць як калябаранта. Вучоба ў фэльчарскай школе й падпрацоўка ў Краязнаўчым (гістрычным) музэі хоць і зьяўляюцца de facto супрацай зь нямецкім акупацыйным рэжымам, але, відавочна, на справе з рэальнымі немцамі ён нават не камунікаваў. Гэтая „су- 8 Сямёнаў, Дзмітры. Дзённік. 1943—1947. Мінск: Медысонт, 2012. — 334 с. (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“, 23). 9 Савёнак, Лявон. Творы / уклад. Ц. Чарнякевіча і Л. Юрэвіча. Мінск: Лімарыус, 2012. — 352 с. — (Галасы Айчыны). праца“ не была вынікам сьвядомага выбару, хаця б з прычыны ягонага ўзросту. Дарэчы, такім жа акупацыйным рэжымам для Сямёнава выглядаюць і „балыпавікі“, пра што ён сам згадвае. У Лявона Савёнка ўсё было больш складана. Супраца ў акупацыйнай „Беларускай газэце“ была вынікам многіх абставінаў, але, безумоўна, у першую чаргу сьледзтвам пяцігадовай высылкі ў савецкія канцлягеры спачатку ў Паўднёвай Сібіры, а пазьней у Алтайскім краі. Разам з тым менавіта чалавек, несправядліва пакрыўджаны Саветамі, Савёнак піша „Дзёньнік Ів.Ів. Чужанінава“, дзе стварае бліскучы аб’ёмны вобраз „шкурніка“. Як быццам бы спэцыяльна на замову савецкіх гістарыёграфаў, якія, так выглядае, старанна зьбіралі ўсе віды прыстасаванцаў і кар’ерыстаў, абмінаючы ўвагай рамантыкаў і нацыяналістаў. Аднак парадокс у тым, што сам аўтар-калябарант відавочна грэбуе ўчынкамі сваіх „герояў“ — практычна ўсе вобразы „Дзёньніка“ пададзеныя ў сатырычным ключы, і пра гэта ня варта забываць, як і пра той факт, што дзёньнік друкаваўся падчас вайны ў падвалах усё той жа „Беларускай газэты“. To бок уражаньні аўтара, як і ўражаньні Сямёнава, былі найсьвяжайшымі! Як і Сямёнаў, Савёнак ня меў сэнтымэнту — ні да савецкай улады, ні да акупацыйнай, бо, як ведама, улетку 1941 г., адразу пасьля акупацыі, ён быў інтэрнаваны й некалькі тыдняў прасядзеў на Камароўскіх балотах пад Менскам, што, відавочна, не дадало яму любові да немцаў. Лявон Юрэвіч, які рыхтаваў гэтыя выданьні да публікацыі, слушна адзначае дзіўныя супадзеньні — нават на стылёвым узроўні „Дзёньнік 1943—1947“ Дзьмітрыя Сямёнава й „Запіскі эмігранта" („Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава“) Лявона Савёнка вельмі падобныя. Сам дасьледнік часткова вытлумачвае гэта тым, што падзённае запісваньне падзеяў было характэрна для культуры таго часу. Але гэтае кідкае вонкавае падабенства выклікае пастаяннае жаданьне параўноўваць постаці аўтараў (Гэта выглядала б дзіўным, каб ня той факт, што асабістыя дзёньнікі тады стваралі ў тым ліку й для чужых вачэй. Іх давалі пачытаць, іх абмяркоўвалі, у іх нават зьвярталіся да патэнцыйнага чытача). Дык вось адмыслова „прыхарошаны" аўтапартрэт Сямёнава значна саступае па сваіх маральна-этычных якасьцях вобразу аўтара ў творы Савёнка — зьедлівага крытыкана, які асуджае ўсё і ўсіх. Калі першы пры ўсёй сваёй „залакіраванасьці“ выглядае нарцысам, цынікам, чалавекам з халодным сэрцам, які зь лёгкасьцю кідае бацькоў і нядаўніх сяброў, то другі гіранічна, але пасьлядоўна адстойвае чалавечыя каш672 тоўнасьці. Пры гэтым карыстаецца прыёмам сьцьвярджэньня ад супрацьлеглага, па-сьвіфтаўску даводзячы нейкія моманты да абсурду. Напрыклад, тады, калі пачынае ўдаваць чалавечыя хібы за норму, a нешматлікіх праведнікаў — за вар’ятаў.