Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
18	БАВГ. 3(з)—106—378. #00-40-00#. Інтэрвіюер: Алесь Смалянчук.
19	БАВГ. 27(1)—719—2639. #01:37:00-4#. Інтэрвіюер: Алесь Смалянчук.
Эміграцыязнаўчая сэкцыя
ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі
Лена Глагоўская
Гданьск
ХВЕДАР ІЛЬЛЯШЭВІЧ У БЕЛАРУСКІМ ЭМІГРАНЦКІМ АСЯРОДЗЬДЗІ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ (1944—1948): ТВОРЧАСЬЦЬ, ДЗЕЙНАСЬЦЬ, ПАМЯЦЬ
Хведар Ільляшэвіч належаў да пакаленьня беларускіх нацыянальных дзеячаў, народжанага перад Першай сусьветнай вайной, якое беларускую нацыянальную актыўнасьць пачынала ў сярэдзіне міжваеннага дваццацігодзьдзя. Вялікі ўплыў на ягоную беларускую сьвядомасьць мела навука ў Віленскай беларускай гімназіі й дзейнасьць беларускіх арганізацыяў у Другой Рэчы Паспалітай. Неажыцьцёўленая беларуская дзяржаўная ідэя знаходзіла сваё адлюстраваньне ў дзейнасьці беларускіх палітычных партыяў і друку. Савецкая прапаганда „адзінага беларускага дому“ў Менску за ўсходняй мяжой радыкалізавала погляды маладых беларусаў, што змагаліся за свае правы на г. зв. Крэсах Усходніх. Адным зь іх быў Хведар Ільляшэвіч1.
1 Glogowska, Н. Teodor Iljaszewicz // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 11. 1999. S. 165—178; Glogowska, H. Dzialalnosc kulturalno-oswiatowa i tworczosc literacka Teodora Iljaszewicza na emigracji w Niemczech (1944—1948) // Беларуская думка. № 63. Саўт-Рывэр, 2010. С. 19—28; Glogowska, Н. Dzialalnosc kulturalno-oswiatowa і tworczosc literacka Teodora Iljaszewicza na emigracji w Niemczech (1944—1948) // Slowianie wschodni na emigracji: literatura — kultura — j^zyk / Pod red. B. Kodzisa i M. Giej. Opole, 2010. S. 151—161; Glogowska, H. Bialostocczyzna w zyciu i tworczosci Teodora Iljaszewicza // Acta Albaruthenica. № 10. Warszawa, 2010. S. 79—112; Glogowska, H. Wilenski okres zycia i tworczosci Teodora Iljaszewicza na tie bialoruskiego ruchu narodowego i zycia literackiego (dziecinstwo i mlodosc) // Studia Bialorutenictyczne. № 6. 2012. S. 27—42.
Нарадзіўся ён 17 лютага 1910 г. у Вільні ў праваслаўнай сям’і Яна й Марыі зь Нічыпаровічаў. Паходзілі яны зь мястэчка Пружаны. Бацька быў паштаром. У Хведара былі старэйшыя брат Мікола (1903—1934) і сястра Ніна (1907—2004)2. Бацькі пасяліліся ў Вільні ў 1903 г. У1914 г. бацьку эвакуявалі ў Маскву, а маці зь дзецьмі трапіла ў бежанства ў Скапін Разанскай губэрні. Там дзеці Ільляшэвічаў пачалі вучыцца ў рускай школе3.
У 1919 г. сям’я Ільляшэвічаў вярнулася зь бежанства ў Вільню — жылі на вуліцы Паплаўскай, 10. Дзеці вучыліся ў Віленскай беларускай гімназіі, што дзейнічала ад 1 лютага 1919 г. Гуртавалася там беларуская інтэлігенцыя, сярод якой былі: Браніслаў Тарашкевіч, Антон НэкандаТрэпка, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Максім Гарэцкі. Настаўнікі, што адначасова былі дзеячамі беларускага нацыянальнага руху, фармавалі ў моладзі беларускую нацыянальную сьвядомасьць. Хведар Ільляшэвіч ужо на эміграцыі ўзгадваў: „Мімаволі тое, чым жылі старэйшыя вучні, пранікала і да нас. На перапынкахмы падслухоўвалі іхныя гутаркі, хоць часта нас адганялі, з зайздрасьцю слухалі іхныя дружныя сьпевы, імы стараліся іх насьледаваць у ва ўсім, як гэта робяць звычайна дзеці. Мы збіраліся ў грамаду асобна і з важнымі мінамі пачыналі сьпяваць. [...]Імы спрабавалі выдаць свой часапіс. Выдаць у друкарні мы не маглі, дык пачалі на сьпірографе. Памятаю, якмы друкавалі яго да позняй ночы. [...]А назаўтра, як пярун з яснога неба, усіх нас аглушыла забарона і канфіската нашага часапісу. Аказалася, што перадавіца ў ім была замоцна напісана, і інспэктар, выклікаўшы ўсіх маладых выдаўцоў прачытаў нам натацыю: Палітыкай пачалі займацца, малакасосы! Мы выйшлі з канцэлярыіяк пабітыя. Мы чуліся пакрыўджаныя. Нашыя спробы не ўдаваліся, нас ніхто, здавалася неразумеў. А мы рваліся па дзіцячаму да працы“4. У гімназіі ў розных гадах моладзь выдавала газеткі „Рэха“, „Пралескі“5.
2 Мікола Ільляшэвіч, брат Хведара, нарадзіўся ў 1903 г. у Пружанах, скончыў беларускую гімназію у Вільні (1923), Праскі ўнівэрсытэт (1928), быў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Памёр у 1934 г.
Ніна Жэра, сястра Хведара, нарадзілася ў 1906 г., скончыла Віленскую беларускую гімназію й школу для мэдсёстраў у Вільні, жыла й працавала ў Бельску Падляскім, дзе й памерла ў 2004 г.
3 Жэра, Н. Успаміны. Рукапіс. Копія захоўваецца ў зборах аўтара дакладу.
4 Стары Скаўт, Успамінаюцца мне дні // Skaut. № 3. 21.04.1946.
5 Бібліятэка Акадэміі навук Летувы. Аддзел рукапісаў. Ф. 21982 (Віленская беларуская гімназія). Арк. 5, 6, 70a, 71, 72.
Узорам для Хведара Ільляшэвіча быў ягоны старэйшы брат Мікола, які скончыў Віленскую беларускую гімназію ў 1923 г. Хведар згадваў: „Вось да майго старэйшага брата часта прыходзілі ягоныя сябры, і яны, зачыніўшыся ў пакоі, доўга аб нечым гутарылі. Я ўкрадкам падслуховаў праз дзірачку ад замка іх гутарку. Шмат я ня мог зразумець, але даведаўшыся, што гутарка важная і гавораць аб нейкіх тайных справах. Часам брат зь сябрамі кудысьці йшоў. Я бег за імі, а мяне гналі йсьці да хаты. Я спачатку ня слухаўся і ўпіраўся, але пасьля з глыбокай крыўдай ў сэрцы, ішоў дамоў з вачамі поўнымі сьлёз. Чаму яны ня хочуць узяць мяне — думаў я з жалем. Яж нікому нічога не сказаў бы, а каб трэба было што зрабіць, я зрабіў бы гэта лепш як дарослы. Iя доўга плакаў, забіўшыся недзе ў куток двара. Але я сам прыдумаў, што зрабіць. Аднойчы за сцэнай у гімназіі я сабраў чалавек пяць сяброў — аднакласьнікаў. Я гаварыў шэптам, азіраючыся, ці хто ня слухае нас, што мы павінны быць сапраўднымі беларусамі, як дарослыя, а ня так сабе. Мы пакляліся да сьмерці быць беларусамі і за Беларусь памерці. Каб клятва была моцнай кожны з нас пракалоў палец іголкай і крывёй паставіў знак на паперы. Аб гэтай клятве нехта з нас вычытаў у нейкай кнізе. Таму імы зрабілі таксама. Паперу перахоўваў я пад страхой складзіка на нашым панадворку^.
Падчас навукі ў гімназіі Хведар Ільляшэвіч дэбютаваў як паэт. Ад сярэдзіны 1920-х гг. публікаваў вершы ў розных беларускіх віленскіх выданьнях. За спробу арганізаваць школьны страйк у 1927/1928 навучальным годзе, яго арыштавалі й пасадзілі ў турму на Лукішках. Пісаў там вершы, падрыхтаваў да друку паэтычны зборнік „Веснапесьні", які быў выдадзены ў 1929 г. 7 кастрычніка 1928 г. Хведар Ільляшэвіч пісаў з Лукішак: „Я думаю вобразамі, дзеля гэтага ў маіх вершах іймат недасказанага. [,..]Яшчэ шукаю пераважна ў галіне формы. Старое не падабаецца. У беларускай поэзіі (зусім зразумела) пераважалі сумныя, нявыразныя матывы і ідэалы. Новае пакаленьне, вырасшае на грунце адраджэнскага ўздыму, нясе з сабой выразнасьць і бадзёрасьць^. Малады творца экстэрнам здаў матуру й распачаў вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце. У 1930—1932 гг. ён быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу, удзельнічаў таксама ў Таварыстве прыяцеляў беларусаведы (у 1930—1935 гг. быўу яго кіраўніцтве)8. Акрамя таго Хведар
6	Стары Скаўт. Успамінаюцца мне дні...
7	Ільляшэвіч, Хведар. Веснапесьні. Вільня, 1929. С. 3.
8	Т-ва Прыяцеляў Беларусаведы пры УСБ // Kalossie. 1935. Кн. 1. C.71; Al. S. Pozyteczna placowka // Przegl^d Wilenski. 1933. № 5. S. 6—7.
Ільляшэвіч быў сябрам Беларускага навуковага таварыства, дасьледаваў жыцьцё й творчасьць Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага)9.
Хведар Ільляшэвіч быў здольным студэнтам гісторыі: „Ягоныя прафэсары прадсказвалі яму навуковую кар’еру — меў выразныя схільнасьці іўсе прыкметы будучага навукоўца"1". Магістэрскую працу пра друкарню Мамонічаў напісаў пад кіраўніцтвам прафэсара Станіслава Касьцялкоўскага. Выйшла яна друкам ў Вільні ў 1938 г. пад назвай„Drukarnia domuMamoniczow w Wilnie (1575—1622)“".
Пасьля сьмерці брата Міколы, настаўніка Віленскай беларускай гімназіі й праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, Хведар Ільляшэвіч стаў выкладаць там беларускую мову. У1935 г. ажаніўся з Надзеяй Алексяюк з Тапалянаў на Беласточчыне. У1936 г. у іх нарадзілася дачка Марыя, а ў 1938 г. — сын Юры.
17 красавіка 1936 г. Хведар Ільляшэвіч атрымаў дыплём магістра філязофіі ў галіне гісторыі, a 5 чэрвеня 1937 г. — дыплём настаўніка сярэдніх школ, на падставе якога мог навучаць гісторыі12.
Гэтага аднак не хапала, каб далей працаваць на пасадзе настаўніка ў беларускай гімназіі. У1937 г. дзеяч быў звольнены з працы й выехаў зь сям’ёй у маёнтак Тапаляны. Там засяродзіліся на зьбіраньні зёлак, якія потым пастаўляліся ў Вільню13.
У1930—1939 гг. Хведар Ільляшэвіч займаўся таксама літаратурнай творчасьцю. Пісаў вершы й апавяданьні, якія публікаваліся ў розных беларускіх выданьнях: „Студэнская думка“, „Беларуская крыніца“, „Родныя гоні“, „Новая варта“, „Калосьсе“, „Шлях моладзі“. Падпісваўся літаратурнымі псэўданімамі: М. Дальны, Л. Іскра, Малады ды крыптанімамі: І-ч, Хв. I., X. У 1930-х гг. выйшлі друкам зборнікі ягоных вершаў: „Зорным шляхам“ (1932) і „Захварбаваныя вершы“ (1936)14. Літаратурная крытыка прыпісвала яго да маладога пакаленьня літаратараў
9 Ільяшэвіч, X. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць. Вільня, 1933.
10 Пецюкевіч, М. У пошуках зачараваных скарбаў, Вільня 1998. С. 57.
11 Глядзі таксама: Ільяшэвіч, X. 3 гісторыі друкарства // Гадавік Беларускага навуковага таварыства. № 1.1933; Ільяшэвіч, X. Канец існаваньня друкарні дому Мамонічаў // Запісы Беларускага навуковага таварыства. № 1. 1938. С. 9—16.
12 Dyplom nauczyciela szkol srednich T. Ujaszewicza Захоўваецца ў зборах М. Марліч.
13 Kozlowska, Н. Za Bialorusiq swiata nie widzial // Czasopis. № 3.1999. S. 19.
14 Ліс, A. Лірыка Хведара Ільляшэвіча // Полымя. № п.1998. С. 241.
Заходняй Беларусі15. У1939 г. Хведар Ільляшэвіч падрыхтаваў працу пра Антона Грушэцкага — мастака й манаха з Супрасьля.
У 1939 г. пасьля далучэньня Беласточчыны да Савецкай Беларусі Хведар Ільляшэвіч зь сям’ёй выехаў у Беласток, дзе стаў працаваць у інспэктараце асьветы й займаўся арганізацыяй беларускіх школаў. У 1941 г. з прыходам немцаў Хведар Ільляшэвіч актыўна ўключыўся ў беларускі рух. Тады ў Беластоку быў заснаваны Беларускі камітэт. Заангажаваньне Ільляшэвіча ў дзейнасьць Камітэту вынікала з патрэбы выкарыстаньня нямецкай акупацыі для разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху на Беласточчыне: „Ен гаварыў, што трэба выкарыстаць абставіны, рабіць усё, што карыснае беларускай справе, не выпускаючы з вока галоўную мэту — вызваленьне Беларусі і адбудову свае нацыянальнае незалежнае дзяржавы ў межах нашых земляў. Мы мусім паказаць усяму сьвету, што мы жывём, маем сілу ды змагаемся за сваю Бацькаўшчыну. Калі мы ня будзем мець сваіх ідэалаў, сваёй мэты жыцьця і змаганьня, дык сільныя раздушаць нас, як таго чарвяка на dapose, раздушыць нас гісторыя сваім колам. Каб гэтага ня сталася, мы мусім даць адпор, паказаць сваю сілу. Тады будзе меней ахвяраў, бо цяпер нас душаць маскалі, немцы і палякі — страляюць па нас з-за вугла. Нам трэба быць арганізаванымі, бо толькі тадымы будзем мець сваю сілу. Немцы глядзяць на нас, як на „унтэрмэншаў“. А калі мы пакажам сваю сілу, свае здольнасьці працаваць і змагацца, тады яны іншым вокам глянуць на нас, папусьцяць нам. Мы апынуліся ў такіх абставінах, йіто змушаны працаваць з немцамі. Прыйшлі-б да нас ангельцы, французы ці амэрыканцы, — мы працавалі-б з імі. Мо’ тады лягчэй было-б працаваць, але заўсёдымы мусім трымацца разам, трымацца галоўнае нашаемэты — вызваленьнеБеларусі і адбудова свае дзяржавы"16.