Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
„Асеньні шторм. Чужы мне лістапад.
Лісьцё мяце паўночны вецер.
Маўкліва я сяджу. Каб глянуў хто — Ахінуты ў анучыны жабрак.
Дзе вы, сябры?
Я Вам, няведамым сябрам, Даўно пішу, складаю гэты верш, Складаю днямі і начамі.
Ніхторукі ня сьцісьне, ня скажа слова пацехі.
Ці згіну дзе ў дарозе — Ці замерзну як сабака, завыўшы ў зорнасьць неба? ...Пуста іхоладна.
Дождж і вецер.
Ці чуеце Вы мой голас?
Ціха. Ноч. Паўночны шторм.
38 Ю. В. [Заўвага] // Шыпшына. № 9.1950. С. 9. [Зьмест „чорнай кніжкі" Хведара Ільляшэвіча быў апублікаваны Лявонам Юрэвічам у „Архіўнай кнізе“ (Нью-Ёрк, 1996. С. 147—163). Арыгінал захоўваецца цяпер у Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва ў Менску. — Заўвага Рэд.)
Але я упарты, але я сьмяюся — усё для лепшай долі нашай Беларусі^9.
У1948 г. быў выдадзены пасьмяротны зборнік эмігранцкіх апавяданьняў Хведара Ільляшэвіча40. Ва ўступе да яго пазначана: „Жыцьцёвы шлях Ільляшэвіча, гэта шлях змагара за незалежнасьць Беларусі. Гэты шлях вёў праз матарыяльныя нястачы і астрог. Ільляшэвіч належаў да тых моцных, каго не палохаюць цяжкасьці. Ён разумеў, што барацьба за незалежнасьць беларускага народу вымагае йшат ахвяраў і быў сьведамай ахвярай для Беларусі. Суровы лёс загартаваў Ільляшэвіча, зрабіў з яго волата, багатыра духа, які сваёй упэўненасьцю, вераю ў справядлівасьць справы за якую змагаўся натхняў іншых, заахвочываў да чыну, падтрымоўваў тых, што зьнясіленыя барацьбою пачыналі паддавацца роспачы. Ільляшэвіч, гэта паэт і палітычны дзеяч. [,..]Жыве ў сваіх творах, як тып беларускага патрыёта-рэвалюцыянера ў эпоху двох усесьветных войнаў. [...]Другая усясьветная вайна ашукала чаканьні шматлікіх. Да іх належаў Ільляшэвіч. Заміж вызваленьня, яна прынясла беларускаму народу гітлероўскую і бальшавіцкую тыраніі, руіну і безьліч магілаў, пад якімі пахаваны найлепшыя жаданьні тых, хто змагаўся за Беларусь. Ільляшэвіч пайшоў у эміграцыю. У кахаючым Беларусь сэрцы ён нёс запаветы I і II УсебеларускіхКангрэсаў. На эмігранцкім шляху гучэў ягоны голас, які клікаў да барацьбы з тыранам народаў. Наўсуперак перашкодам, на злосьць ворагам ён клікаў нясьці імя Беларусі і паказаць яе скрываўленую, змагаючуюся ў лясох, пагвалчаную бальшавіцкім ботам, але ўпэўненую ў перамозе. Гэта быў голас чалавечага сумленьня, ішоўшы ад народных гушчаў. Ён ішоў нязьведанымі эмігранцкімі шляхамі туды, дзе да яго ўсьміхалася васільковая Беларусь, якую ён высьніў у юнацкіх снох, якая сьмяялася сонечным усьмехам ягоных вуснаў, а за імі ішлі
„...з тварамі сур’ёзнымі
Ураспаленую песьняй звонкай даль —
39 Ільляшэвіч, Хведар. Сябром // Шыпшына. № 9.1950. С. 9.
40 Ільяшэвіч, Хведар (Залужны, Сьвятаслаў). Апавяданьні. Пасьмертнае выданьне. Ватэнштэт, 1948. — 41 с.
Ішлі па тое, каб ...разьвесіць сонца над кожнаю бярозаю, раззваніць струны аж да сьнежныхАльп". (,,Цымбалы“)
Энэргічны, заўсёды жыцьцярадасны і поўны веры, зь дзяцьмі дзіця, з старымі стары, юнакз юнакамі нёс цяжар, які несьці можа толькі той, каго натхніла вышэйшая любоў да людзей. Ён быў настаўнікам Беларускай Гімназіі ў Ватэнштэт, узначаліваў Беларускую групу YMCA, выдаваў часапісы„Шляхам жыцьця“і,Апошнія весткі“, дапамагаў у працы беларускім скаўтам, быў сябрам ураду Камітэту ЛягеруАБЦ у Ватэнштэт. Безь ягонага ведама ня прымалася ніводная пастанова тутэйшай грамадзкасьцю. У восеньскія і зімовыя ночы, аж да сьвітаньня, цеплілася лямпа ў ягоным акне, а неразлучная яго сяброўка — пішучая машынка, выбівала манатонны такт у рытм сплываючых з бараковага даху кропляў дажджу. У гэтым манатонным рытме асеньніх ночаў нараджаліся сьветлыя малюнкі Радзімы, далёкае, але блізкае ягонаму вялікаму сэрцу. Спакойна мог спаць беларускіВатэнштэт: на яго варце стаяў чалавек, якімі скупіцца лёс і якіх забірае тагды, калі яны найбольш патрэбны“4'.
Жыцьцё на эміграцыі Хведар Ільляшэвіч прысьвяціў беларускай культурна-асьветніцкай і літаратурнай дзейнасьці. Па-за пэдагагічнай, грамадзкай і выдавецкай працай падрыхтаваў да выданьня зборнік вершаў „Нязжатая радасьць“. Працу над ім перарвала трагічная сьмерць у аўтакастрофе 6 лістапада 1948 г. Пахаваньне Хведара Ільляшэвіча адбылося іо лістапада на могілках у Галендорфе, недалёка ад Браўншвайгу ў Нямеччыне. Зьехалася на яго шмат прадстаўнікаў беларускай эміграцыі зь лягераў DP, сярод іншых з украінскага лягеру імя Лысенкі з Гановэру з украінцамі й беларусамі прыехаўУладзімер Брылеўскі. Ён асабіста пазнаёміўся з Хведарам Ільляшэвічам улетку 1947 г., калі разам з Барысам Кітом і Аляксандрам Калодкам наведалі Ватэнштэт: „Адразу, зь першага пагляду, Хведар Ільляшэвіч паказаўся мне вельмі сымпатычным, шчырым і сяброўскім чалавекам. [...] Вечарам таго-ж дня я быў у лягернай залі на „жывой газэтцы“, якую вёў Хведар Ільляшэвіч з удзелам вучняў мясцовай беларускай гімназіі, у якой
41 Уводнае слова да зборніка Хведара Ільляшэвіча „Апавяданьні“ // Жывіца, Юры. Недапетая песьня... С. 22—23.
быў настаўнікам беларускай мовы й літаратуры. „Газэтка“ была прысьвечаная найвялікшаму беларускаму пясьняру й нацыянальнаму ПрарокуЯнку Купалу, бо якраз тады прыпадалі 5-ыя ўгодкі ад ягонай трагічнай сьмерці й таму мела характар сьвяткаваньня гэтых угодкаў. Хведар Ільляшэвіч быў вельмі актыўным у грамадзкім жыцьці лягеру. Ён быў ня толькі настаўнікам у гімназіі, але й рэдагаваў яшчэ месячны часапіс „Шляхам Жыцьця“ й бюлетэнь „Апошнія Весткі“. Шмат працаваў з моладзяй, якую ўзгадоўваў у беларускім нацыянальна-патрьіятычным духу. Ня толькі моладзь, але й усе жыхары лягеру яго вельмі любілі, бо быў ён чалавекам сьціплым, лагодным, заўсёды зь мілай усьмешкай на твары, добразычлівым, для ўсіх даступным. Жывучы далёка ад беларускіх асяродкаў, я адчуваў голад беларускага друкаванага слова. Дык і папрасіў тады яго, каб даў мне крыху якой-небудзь беларускай літаратуры. Позна вечарам, калі я ўжолёг спаць у прызначанай мне кватэры, ён прынёс мне цэлае бярэмя беларускіхрататарныхчасапісаў, ня толькі ім рэдагаваных, але й з амэрыканскай зоны, назоваў якіхужо сёньня не памятаю“42.
Хведар Ільляшэвіч захаваўся ў памяці знаёмых эмігрантаўяк надзвычай працавіты й адначасова сьціплы, добразычлівы, лагодны, заўсёды з усьмешкай на твары43. Чарговыя гадавіны ягонай сьмерці сталі нагодай для ўспамінаў пра яго ў беларускай эмігранцкай прэсе44. На падставе іх паўстае вобраз выдатнага беларускага дзеяча беларускай эміграцыі. Юрка Віцьбіч, адзін з найбліжэйшых ягоных эмігранцкіх сябраў, з нагоды пятых угодкаў сьмерці паэта, успамінаў: „Пяць гадоў таму сьляпая сьмерць перадчасна абарвала жыцьцё Хведара Ільляшэвіча. Мы дагэтуль балюча вычуваем ягоную страту і нам бракуе слоў, каб выказаць свой жаль. Мы дагэтуль не даем веры, што яго няма паміж намі, і ў гэтай нашай бязьверыцы ёсьць слушнасьць. Калі памірае сейбіт, дык усёроўна з раскіданага ім насеньня закрасуецца рунь. [...] Калі адыходзіць у нябыт паэта, дык усёроўна створаныя ім вершы пануюць у людзкіх душах. Таму, калі ў гадавіну сьмерці Хведара Ільляшэвіча наш розум пераносіць нас на ягоную магілку на адных
42 Брылеўскі, Уладзімер. Мая сустрэча з Хведарам Ільляшэвічам // Беларус. №№ 271—271.1979. С. 3.
43 Брылеўскі, Уладзімер. Мая сустрэча з Хведарам Ільляшэвічам...
44 А. Г. Хведар Ільяшэвіч...; Віцьбіч, Юрка. Памяці паэта і змагара // Беларуская трыбуна. № 3.1953. С. 3; Залескі, А. Дзядзька Хведар...; Жывіца, Юры. Рэха мінулых гадоў...; Брылеўскі, Уладзімер. Мая сустрэча з Хведарам Ільляшэвічам...; Гатковіч, Алесь. Ватэнштат — „беларуская вёска“...
Хведар Ільляшэвіч у беларускім эмігранцкім асяродзьдзі ў Нямеччыне з ійматлікіх могільнікаў Нямеччыны, дык усёроўна сэрцам сваіммы заўсёды вітаем яго, якжывога“47.
Юрка Віцьбіч захаваў спадчыну Хведара Ільляшэвіча, якую характарызаваў наступнымі словамі: „Жменька ўжо крыху пажоўклых ад часу лістоў, вершы, апавяданьні, маленькі сшытак у чорнай вокладцы — гэта ўсёрэчовае, матар’яльнае, што засталося ў мяне ад Хведара Ільляшэвіча. Пяшчотна пераглядаю лісты і не заўважваю ў іх аніякіх скаргаў на асабістае. Але затое кідаецца ў вочы: „Будзьце ласкавы, напішэце аднаму хвораму беларусу. Ён прыслаў мне аповесьць, я яе выпраўляю (грунтоўна) выйдзе, магчыма, нядрэнная рэч“. У іншым лісьце чытаю: ,Д пасылаю Вам ноты беларускага вальсу „Успаміны“, які напісаў адзін малады наш кампазытар. Ягорача прашу Вас перадаць гэтыя ноты (далей ідзе імя слыннага нашага кампазытара. Ю. В.), каб ёнраспрацаваў аранжыроўку“. I гэтакскрозь. Усё аб суродзічах і пасьля гэтага крыху між іншым аб сабе. Але-ж гэта лісты, а ня вершы, дзе бяз сумніву мае адбіцца асабістае. [...] Вось верш — „Жонцы“, — які канчаеццарадком — Дзе ты, сяброўка, мая?“ Можа, ніхто гэтак не сумаваў па сваёй сям’і, але застаючыся толькі сам-на-сам з чорным сшыткам, якХведар Ільляшэвіч. I як спалучыць творчасьць з чорнага сшытку з заўсёды жыцьцярадасным, энэргічным Хведарам Ільляшэвічам“46. Юрка Віцьбіч знаходзіць адказ такой падвойнасьці ў адным з няскончаных вершаў Хведара Ільляшэвіча:
„...Пуста іхоладна, Дождж і вецер. Ці чуеце Вы мой голас? Ціха. Ноч. Паўночны шторм.
Але я ўпарты, Але я сьмяюся — Усё для лепшай долі Нашай Беларусі“47.
Юрка Віцьбіч, успамінаючы пахаваньне, пісаў, што над магілай Хведара Ільляшэвіча было сказана шмат добрых чульлівых словаў ад
45 Віцьбіч, Юрка. Памяці паэта і змагара...
46 Віцьбіч, Юрка. Памяці паэта і змагара...
47 Віцьбіч, Юрка. Памяці паэта і змагара...
шчырага сэрца. Успомніў найбольш кранальную рэакцыю дзяцей: „Аднак, усё-ж ні адзін з прамоўцаў ня ўзрушыў гэтак сэрцы прысутных і ня прысутных, якмаленькія беларусы і беларускі, што бегліза дамавінай з плачам і крыкам: —Дзядзя Хведзя!... Дзядзя Хведзя!.."48 Юрка Віцьбіч напісаў кароткую біяграму Хведара Ільляшэвіча ў выдадзеным У 1955 г. беларускім літаратурным альманаху, у якім знайшліся таксама ягоныя вершы49.
12 лістапада 1948 г. паэт Міхась Кавыль напісаў верш „Вышэй помніка“, прысьвечаны Хведару Ільляшэвічу й апублікаваны ў „Царкоўным сьветачы" з нагоды 30-х угодкаў сьмерці паэта5°. У1951 г. таксама прысьвяціў Ільляшэвічу верш, у якім пісаў:
„Сьпі пад суворым небам, Небам ня родным, чужым. Сьлёзаў няма — ня трэба. Ты сярод нас — жывы“5'.