15 Машынапіс артыкула Міколы Абрамчыка пад назвай „Польска-беларускія адносіны ў мінулым і ў цяперашні час“ (арыгінал па-расейску) знаходзіцца ў зборах Беларускага інстытуіу навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку (БІНіМ); копія — у зборах аўтара. 16 Інтэрв’ю М. Абрамчыка // Бацькаўшчына. 1950. № 1 (61). С. 3. 17IPMS. Sygn. A.11E.1110. Deklaracjapolsko-bialoruska z 27 maja 1947r. (projekt). Перамовы мелі свой працяг у чэрвені 1947 г. у Парыжы. Зь Міколам Абрамчыкам сустрэўся прадстаўнік ураду Ф. Крулікоўскі. Як потым узгадвалі самі ўдзельнікі, размовы адбываліся ў атмасферы сяброўства й даверу. Беларускі палітык растлумачыў свайму польскаму калегу, што ён намагаецца ўсімі сродкамі ня браць удзелу ў акцыях, якія могуць неяк зашкодзіць польскаму боку, альбо ў акцыях, якія не скардынаваныя з палякамі. Адначасна Мікола Абрамчык зазначыў, што з польскага боку адсутнічаюць канкрэтныя прапановы адносна супольнай польска-беларускай палітычнай акцыі. Беларускі дзеяч таксама зьвярнуў увагу на аслабленьне супрацоўніцтва празь лякальныя спрэчкі паміж польскімі й беларускімі дзеячамі. Паводле словаў Прэзыдэнта БНР, нішто гэтак не раздражняе ягоных паплечнікаў, як маўчаньне й поўнае ігнараваньне беларускага пытаньня з боку польскай эміграцыйнай прэсы18. Падчас парыскіх перамоваў Адама Тарноўскага й Ф. Крулікоўскага зь Міколам Абрамчыкам вымаляваўся шэраг супольных праблемаў, якія можна было абмяркоўваць, а менавіта: 1) справа прэсавага паразуменьня; 2) справа беларускай выдавецкай дзейнасьці; 3) справа амэрыканцаў беларускага паходжаньня. Абрамчык і Крулікоўскі зрабілі выснову, што трэба імкнуцца да польска-беларускага паразуменьня, выкарыстоўвачы польскі й беларускі друк на эміграцыі. Патрэбныя былі ўзаемнае інфармаваньне пра ўсе зьмены й рухі нутранога жыцьця эмігрантаў, запабяганьне магчымым спробам пасварыць бакі, а таксама прапаганда на старонках газэтаў патрэбы як мага больш шчыльнага супрацоўніцтва. Прэзыдэнт БНР прапанаваў, каб польская прэса дасылала сваім беларускім калегам зьвесткі пра польскае жыцьцё на эміграцыі, бо беларускі бок ня мае магчымасьці падпіскі на ўсе польскія выданьні. Узамен Мікола Абрамчык абяцаўдаслаць Крулікоўскаму два артыкулы для польскай прэсы, якія тычыліся стану беларускага незалежніцкага лягеру на эміграцыі. Ф. Крулікоўскі ў прысутнасьці Прэзыдэнта БНР меў таксама размову з рэдактарам газэты „Беларускія навіны“ Лявонам Рыдлеўскім. Нагодаю да гэтай сустрэчы быў пэўны артыкул, аўтар якога займаў досыць непрыхільнае стаўленьне да палякаў. Крулікоўскі жадаў тлумачэньня на гэты конт, падкрэсьліваючы, што публікацыя выйшла ў той час, калі польска-беларускія адносіны пачалі наладжвацца. У сваю чаргу Лявон Рыдлеўскі патлумачыў, што згада- 18 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Notatka F. Krolikowskiego o rozmowach z M. Abramczykiem, z 19 czerwca 1947 r. Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі ную публікацыю належыць разглядаць як рэакцыю на ігнараваньне польскай прэсай беларускай справы. Адначасова рэдактар запэўніў польскага калегу, што ў далейшым будзе намагацца друкаваць матэрыялы, якія адпавядалі б духу польска-беларускага супрацоўніцтва. Падчас чарговай размовы паміж Крулікоўскім і Абрамчыкам, беларускі лідар заявіў, што ён адчувае сур’ёзную патрэбу выданьня пяці кніжак па беларускай гісторыі, літаратуры й мовазнаўстве, у тым ліку, граматыкі й чытанкі. У сувязі з гэтым ён зьвярнуўся з просьбай да Крулікоўскага, каб той паспрыяў атрыманьню адпаведнай пазыкі ад польскага боку. Пры гэтым Абрамчык выказаў меркаваньне, што продаж гэтай літаратуры цалкам рэкампэнсуе выдавецкія выдаткі. Пасьля шэрагу сустрэчаўз Прэзыдэнтам БНР, Крулікоўскі зрабіў спробу ўсталяваць сувязь зь беларускімі эмігрантамі ў ЗША. Мэтай гэтай акцыі было недапушчэньне савецкіх уплываў на беларускае эміграцыйнае асяродзьдзе19. Польска-беларускія перамовы мелі свой працяг улетку 1947 г. у Лёндане. Пасьля ўступных размоваў з прадстаўнікамі польскага ўраду ў Парыжы, Прэзыдэнт БНР вырашыў наведаць Брытанскія выспы, каб асабіста сустрэцца з польскімі палітыкамі. Мікола Абрамчык разьлічваў на тое, што перамовы спрычыняцца да пачатку шчыльнага супрацоўніцтва паміж польскім і беларускім незалежніцкімі лягерамі. Візыт у Лёндан праходзіў у пэрыяд з 10 ліпеня да 6 жніўня 1947 г. У гэтым часе адбыўся шэраг афіцыйных і неафіцыйных сустрэчаў з польскімі эміграцыйнымі палітыкамі, у тым ліку зь міністрам Адамам Тарноўскім, генэральным сакратаром МЗС Тадэвушам Гвяздоўскім, міністрам веравызнаньняў і народнай асьветы Ўладыславам Фалькерскім, міністрам унутраных справаў Сігізмундам Беразоўскім, а таксама іншымі дзеячамі (Станіславам Строньскім і Станіславам Папроцкім). Асабліва важнай была размова са старшынём Рады міністраў ген. Тадэвушам Бур-Камароўскім, ген. Станіславам Капаньскім, ген. Уладыславам Андэрсам і ген. Казімежам Вісьнёўскім20. Падчас некаторых сустрэчаў з польскімі дзеячамі Міколу Абрамчыка суправаджалі таксама Вінцэнт Жук-Грышкевіч і а. Часлаў Сіповіч. Беларускі бок прасіў аказаць матэрыяльную дапамогу беларускім уцекачам у Нямеччыне. У выніку міністар Сігізмунд Беразоўскі згадзіўся прызнаць беларусам 19 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Notatka F. Krylikowskiego o rozmowach z M. Abramczykiem, z 19 czerwca 1947 r. 20 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Notatka z pobytu Prezydenta BRL Mikoiaja Abramczyka w Londynie od 10 lipca 1947 do 6 sierpnia 1947 r. крэдыт у памеры 350—400 брытанскіх фунтаў, які павінен быць выплачаны ў Лёндане ці Парыжы. Апрача таго, польскі бок абавязаўся перадаць беларускім камітэтам у Нямеччыне 30 тыс. папяросаў. Складана меркаваць, ці гэтыя дамоўленасьці былі выкананыя ў поўнай меры. Ведама, што ў лістападзе 1947 г. Мікола Абрамчык сапраўды атрымаў 350 фунтаў. Тым часам, пытаньне перадачы беларускім DP 30 тыс. папяросаў была прадметам дыскусіі на паседжаньні Камітэту па нямецкіх справах пры Радзе міністраў, якое адбылося 20 красавіка 1948 г. Акрамя таго, пытаньне разглядалася падчас паседжаньня Рады міністраў 23 ліпеня 1948 г., але канктрэтнае рашэньне не было тады прынятае. Ёсьць зьвесткі, што польскі эміграцыйны ўрад перадаў 10 тыс. папяросаў генэральнаму консулу ў Мюнхене, але зь нявысьветленых прычынаў яны не былі выкарыстаныя згодна з прызначэньнем21. Вяртаючыся да вышэйзгаданага візыту Міколы Абрамчыка ў Лёндан, неабходна адзначыць, што падчас разьвітальнай сустрэчы 8 жніўня міністар Адам Тарноўскі ўручыў яму ліст, дзе выказваў надзею на ўдалы працяг супрацоўніцтва22. У сваю чаргу, Прэзыдэнт БНР таксама перадаў 21 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Notatka w sprawie 30000 papierosyw dla organizacji bialoruskich w Niemczech, z 29 wrzesnia 1948 r. 22 У гэтым лісьце чытаем: „Ваша знаходжаньне тут зрабіла магчымым працяг перамоваў, якія былі намі распачатыя ў траўні мінулага году ў Парыжы. Мне здаецца, што яны могуць мець значэньне дзеля паспяховасьці разьвіцьця будучых адносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю. Падчас гэтых перамоваў мы зрабілі выснову, што лёсы абодвух нашых народаў вельмі шчыльна зьвязаныя паміж сабою, а таксама нямецкі й маскоўскі імпэрыялізмы ствараюць пастаянную пагрозу для іх незалежнасьці. Мы верым, што без вольнай Польшча немагчыма існаваньне незалежнай беларускай дзяржавы, а без вольнай Беларусі — бясьпека Полыйчы заўсёды будзе знаходзіцца пад пагрозай. Нашыя перамовы ўмацавалі нас у перакананьні, што ў імкненьні да волі і ў нашым змаганні за незалежнасьць мы павінны па-братэрску падтрымоўваць адзін аднаго і ў адносінах да іншых народаў сьвету, мы павінны пастаянна выступаць разам і салідарна. Мы згаджаемся таксама ў тым, што будзем з усіх сілаў намагацца, каб стварыць шчыльны палітычны, гаспадарчы й культурны саюз паміж краінамі Цэнтральна-Усходняй Эўропы. Я магу запэўніць вас, што ўрад Польшчы, кіруючыся сфармаванымі вышэй меркаваньнямі, будзе па меры сваіх магчымасьцяў падтрымоўваць беларускую незалежніцкую акцыю, кіраваную спадаром Прэзыдэнтам, і супрацоўнічаць з адпаведнымі беларускімі арганізацыямі ў справе абароны матэрыяльных умоваў жыцьця, а таксама палітычных і культурніцкіх => Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі польскаму калеіу ліст, у якім было спадзяваньне, што гэтае супрацоўніцтва прынясе свае карысныя вынікі для абодвух бакоў і распачатыя перамовы стануць у будучыні гарантыяй добрасуседзкіх адносінаў ды дапамогуць выпрацаваць супольную пазыцыю на міжнароднай арэне23. Трэба, аднак, сказаць, што пагадненьне не было вельмі выніковым. Нягледзячы на тое, што адыбыўся абмен лістамі, гэтыя дзеяньні мелі пераважна сымбалічны характар. Міністар Адам Тарноўскі, які лічыў неабходным падтрымоўваць шчыльныя кантакты зь беларускімі незалежнікамі, ня меў шырокай падтрымкі сярод польскіх эміграцыйных палітыкаў. Частка міністраў вельмі адмоўна паставілася да зьместу ліста Тарноўскага й адкрыта выказвалася супраць таго, што ён уручыў яго ад імя ўраду, хоць, на іх думку, гэты дакумэнт адлюстроўваў толькі ўласныя погляды міністра. Перамовы зь Міколам Абрамчыкам зрабілі рознае ўражаньне на асобных членаў ураду. Далёка ня ўсе падзялялі пункт гледжаньня Адама Тарноўскага, уважаючы яго занадта аптымістычным. Так, напрыклад, міністар грамадзкай адміністрацыі Станіслаў Сапоцкі сьцьвярджаў пра неабходнасьць зазначаць у такога кшталту дакумэнтах, што польскі ўрад не прызнае ніякіх зьменаў, у першую чаргу тэрытарыяльных, якія адбыліся ў выніку вайны. Таксама міністар веравызнаньняў і асьветы Уладыслаў Фалькерскі разглядаў беларускае пытаньне выключна як нутраную справу Полыпчы й таму скептычна => інтарэсаў беларускай эміграцыі, асабліва на тэрыторыі міжнародных дапамогавых установаў" (IPMS. Sygn. A.11E.111O. List ministra A. Tarnowskiego do prezydenta BRL M. Abramcyzka, z 6 sierpnia 1947 r.). 23 У лісьце Мікола Абрамчык пісаў: „Я перакананы, што шчыльны саюз вольнай і моцнай Беларусі з вольнай і моцнай Польшчай будзе стрыжнем іх самастойнага быту й змусіць суседзяў да шанаваньня іх правоў. Гісторыя сьведчыць, што нямецкі й расійскі імпэрыялізм у адносінах да нашых суседзяў старанна выкарыстоўваў усялякія непаразуменьні паміж намі. Явельмірады, што ўрад Польшчы гатовы аказаць дапамогу беларускай незалежніцкай акцыі й супрацоўнічаць зь беларускімі арганізацыямі на чужыне. Несумненна, што гэта спрычышцца да большага ўзаемнага зразуменьня й сяброўства. Я перакананы, што вынікі, якіх нам удалося дасягнуць падчас перамоваў і якія тычацца канкрэтнага супрацоўніцтва будуць прынятыя з задавальненьнем Урадам і Радай Беларускай Народнай Рэспублікі й будуць разгледжаныя як першы этап беларускапольскага зьбліжэньня. Са свайго боку зраблю ўсё, што будзе ў маёй моцы, каб гэтае супрацоўніцтва пашыралася й паглыблялася" (IPMS. Sygn. A.11E.1110. List prezydenta BRL M. Abramczyka do ministra A. Tarnowskiego, z 6 sierpnia 1947 r.).