Пры Камітэце існавалі: беларуская школа, хор і балет. Увесну 1943 г. Камітэт перайменаваўся ў Беларускае аб’еднаньне17. Хведар Ільляшэвіч як старшыня часта выяжджаў на правінцыю, сустракаўся зь людзьмі й пераконваў іх далучацца да дзейнасьці на карысьць беларускага адраджэньня. 14 і 15 сьнежня 1943 г. у Беластоку адбыўся зьезд прадстаўнікоў 29 аддзелаў Аб’еднаньня18. 15 На шляху разьвіцьця беларускай літаратуры // Шлях моладзі. № 6. 1937. С. 11-12. 16 Жывіца, Юры. Рэха мінулых гадоў // Беларуская думка. №№ 16—17. СаўтРывэр, 1973—1974. С. 12—13. 17 Новая дарога. № ю. 01.04.1943. С. 3. 18 Новая дарога. № 48.19.12.1943. С. 1. Ад 29 сакавіка 1942 г. Хведар Ільляшэвіч выдаваў ў Беластоку газэту „Новая дарога“19. 27 чэрвеня 1944 г. удзельнічаў разам з дэлегацыяй зь Беласточчыны (17 чалавек) у Другім Усебеларускім кангрэсе ў Менску. У ліпені 1944 г. Хведар Ільляшэвіч падаўся на Захад. Жонка зь дзецьмі засталася на Беласточчыне. Дзеяч затрымаўся ў Бэрліне, дзе працаваў у рэдакцыі беларускай газэты „Раніца". Займаўся таксама выдаваньнем беларускіх кнігаў. Да траўня 1945 г. выдаў 7 кніг з сэрыі „Народная бібліятэчка“: Юркі Віцьбіча „Нацыянальныя сьвятыні і Вяліскія паўстаньні“, „Гендзікаўскія змагары", Уладзімера Глыбіннага „Смаленшчына — адвечная беларуская зямля“, А. Музыкі „Прыгоды Панаса і Тараса“, Л. Радзіміча „Адам і Эва“, „Чабор“, Міколы Шчаглова „Беларуская музычная культура“ ды зборнік апавяданьняў Вацлава Ластоўскага, Максіма Гарэцкага, А. Савіцкай, Ядвігіна Ш., А. Падгорнага й С. Палескага — „Дудар“2°. Паводле Юрыя Туронка, першыя шэсьць былі выдадзеныя як дадатак да газэты „Раніца", апошнюю выдала,, Vineta'^1. У Нямеччыне ў сувязі з эвакуацыяй зь Беларусі й вывазамі на прымусовыя працы апынулася ў той час шмат беларусаў. Пасьля вайны тэрыторыя была падзеленая на акупацыйныя зоны, дзе паўставалі лягеры для перамешчаных асобаў. Адным з такіх лягераў быў Ватэнштэт у брытанскай акупацыйнай зоне. Ён быў заснаваны ўлетку 1945 г., ініцыятарам, арганізатарам і камэндантам быў Сьвятаслаў Коўш. 30 ліпеня 1945 г. у лягер пераехала першая група беларусаў — 48 чалавек22. Хутка лік перасяленцаў пабольшаў, стала разьвівацца грамадзкакультурнае жыцьцё. У Ватэнштэце пасяліўся таксама Хведар Ільляшэвіч і актыўна ўключыўся ў вір лягернага жыцьця. У сярэдзіне сьнежня 1945 г. у Браўншвайгу адбыўся зьезд беларускіх дзеячаў брытанскай зоны. Стварылі яны Беларускі дапамаговы камітэт, заснавальнікамі якога былі Анатоль Шкутка, Аляксей Васіленя, Сьвятаслаў Коўш, Хведар Ільляшэвіч, а. Аўген. Сурвіла й Леанід Галяк. Хведар Ільляшэвіч увайшоў у праўленьне, а старшынём быў абраны Анатоль Шкутка23. 19 Сяднёў, Масей. Беластоцкі сшытак. Артыкул чацьверты. С. 2. Машынапіс, які захоўваецца ў зборах аўтара дакладу. 20 Туронак, Юры. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем. Мінск, 2002. С. 65. 21 Туронак, Юры. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем. Мінск, 2002. С. 65. 22 Коўш, Сьвятаслаў. Беларускі лягер у Ватэнштэт. Альбом-Гістарычная даведка. New Jersey, 1981. С. 5—7. 23 Вініцкі, Алесь. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох, Лёс Анджэлес, 1968 — Менск, 1994. С.ібо. Хведар Ільляшэвіч выкладаў беларускую мову й лаціну ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча24, заангажаваўся ў рух скаўтаў. Як „стары скаўт“ быў духовым бацькам гэтай скаўцкай арганізацыі, ніколі не адмаўляў у дапамозе малодшым, быў іх сябрам. Заўсёды знаходзіў час на заняткі са скаўтамі ў іх гульнях, экскурсіях і міжнародных сустрэчах, ствараў ідэалёгію беларускага скаўтынгу й далучаў да яго моладзь. Хведар Ільляшэвіч заснаваў таксама ў лягеры беларускую арганізацыю YMCA, у якой дзейнічалі сэкцыі фізкультурныя й мастацкія. Дзеяч лічыў, што асаблівай увагі вымагае маральнае, духоўнае й фізычнае выхаваньне моладзі ў нацыянальным напрамку25. Моладзь яго любіла, называла яго „дзядзя Федзя“, „дзядзька Хведар"26. Ільляшэвіч арганізоўваў у лягеры тэатральныя пастаноўкі, даякіх сам пісаўтэксты27. Быў аўтарам п’есаў з жыцьця „Шэрыя дні“, „Навагоднія запросіны"28. У 1946 (?) г. доктар Мікалай Мінкевіч апрацаваў і выдаў вершы для дзяцей Хведара Ільляшэвіча (пад псэўданімам С. Залужны) „Як жыць, каб здаровым быць“: „Урозных ямах, розным брудзе — Дзе сабака той не будзе? Дык сабаку цалаваць — Гэта бруд у рот прыймаць. Трэба-ж ведаць усім людзям, Што заразкі ёсьць у брудзе!“29 Ад 1946 г. Хведар Ільляшэвіч выдаваў лягерныя пэрыёдыкі „Шляхам жыцьця“ (25 нумараў на 745 старонках) і „Апошнія весткі“ (37 нумараў), куды таксама пісаў артыкулы. Рыхтаваў друкарскія матрыцы школьных падручнікаў: чытанак „Родны край“, „Наша краіна“, „Малюнкі мінулага“3°. Шточацьвер у памешканьні YMCA ў Ватэнштэце 24 Максімюк, Ян. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950. Нью-Ёрк—Беласток, 1994. С. 39; Гатковіч, Алесь. Ватэнштат — „беларуская вёска“ // Голас Радзімы. № 46.13.11.1997. С. 7. 25 Гатковіч, Алесь. Ватэнштат — „беларуская вёска“... С. 7. 26 Гатковіч, Алесь. Ватэнштат — „беларуская вёска“... С. 7; Залескі, А. Дзядзька Хведар // Бацькаўшчына. № 43 (429). 09.11.1958. 27 А. Г. Хведар Ільяшэвіч // Да мэты. № 1.1948. С. 9. 28 Коўш, Сьвятаслаў. Беларускі лягер у Ватэнштэт... С. 24,102. 29 Мінкевіч, Мікалай. Якжыць каб здаровым быць. [Ватэнштэт], 1947. — [Б. п.] 30 Вініцкі, Алесь. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыіў Нямеччыне... С. 197—198. чыталіся „Жывыя газэткі“, падрыхтаваныя Хведарам Ільляшэвічам, у якіх прадстаўляліся падзеі ў Беларусі, апавяданьні й вершы. Творца арганізаваў т. зв. „літаратурныя суды“ — дыскусіі над паводзінамі літаратурных герояў31. 9 красавіка 1946 г. у Рэгэнсбургу адбыўся арганізацыйны сход Беларускага літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына“. Заснавальнікамі яго былі: Хведар Ільляшэвіч, Натальля Арсеньнева, Юрка Віцьбіч, Мікола Вярба, Янка Золак, Аўген Кавалеўскі, Уладзімер Клішэвіч, Алесь Салавей, Масей Сяднёў, Уладзімер Сядура, Анатоль Чэслаўскі (Мікола Целеш)32. У дэклярацыі запісалі наступныя мэты дзейнасьці: „1. Згуртаваць беларускіх актыўных і творча дасьпелых пісьменьнікаў-бэлетрыстых, паэтаў драматургаў і крытыкаў, што знаходзяцца на эміграцыі; 2. Працаваць над стварэньнем вялікай літаратуры, годнай нашага вялікага народу. „Шыпшына“ стаіць на варце поўнае свабоды творчых пошукаў, але для ейных сяброў зьяўляецца абавязковым крытэры высокае мастацкасьці літаратурнага твору, імкненьне да насычанасьці і арыгінальнасьці, глыбокая пашана да нашае літаратурнае спадчыны і пачуцьцё спадкаемства да ўсяго лепшага ў ёй, узаемная пашана да творчасьці адзін аднаго, а ў галіне ідэёвай — самаахвярная адданасьць Найвышэйшаму Ідэалу нашага Народу. „Шыпшына“заклікае братоў-пісьменьнікаў далучыцца да яе, каб супольна тварыць на карысьць нашае Маці-Беларусі"33. Выдаваўся часопіс „Шыпшына“, дзе Хведар Ільляшэвіч публікаваў вершы й апавяданьні пад псэўданімам СьвятаслаўЗалужны. Вершы апублікаваныя ў „Шыпшыне“ й „Шляхам Жыцьця“ прасякнутыя тугой па сям’і ды бацькаўшчыне. Дамінуе ў іх сумны, асеньні настрой, як напрыклад, у вершы „Нехта стаў за вакном і маўчыць“: „За вакном дробны дождж шалясьціць. I здаецца, што з клёнаў і ліпаў ападаюць з журбою лісты пад акорды асеньніх іскрыпак. 31 Гатковіч, Алесь. Ватэнштат — „беларуская вёска“... С. 7. 32 Максімюк, Ян. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне... С. 68. 33 Дэклярацыя беларускага літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына" // Шыпшына. № 2.1946. С. 45. Так ня хочацца верыць чамусь, што сярпы ў палёх адзьвінелі, і жніўнёвая ўжо Беларусь адцьвіла ў кустох счырванелых... Мо’ каму абарваўся напеў, і журбою туманяцца вочы... Недакончаны верій аб вясьне — недасьнёныя сны апаўночы..."34 У апавяданьні „Сон“ Хведар Ільляшэвіч прадстаўляе двух герояў — Сьцяпана й Ягора. Першы, пасьля высылкі ў капальні золата, і другі — паляшук, які марыць пра золата на Палесьсі, сустрэліся на прымусовых працах у Нямеччыне. Дасьведчаны жыцьцём Сьцяпан выказвае мудрую думку:Ня золата, братка, — кажа ёнЯгору. — Праца, праца. Працай і Палесьсе зробім залатое. Вось, каб тут працу, штомы кладзём на нямецкіхбауэраў, ды народныя палеткі... Ня трэба ізолата"35. 4 траўня 1947 г. адбыўся зьезд прадстаўнікоў беларускіх лягераў і асяродкаў брытанскай акупацыйнай зоны Нямеччыны. Старшынём зоннага камітэту быў абраны Вітаўт Тумаш, а сябрамі — Хведар Ільляшэвіч, Леанід Галяк і Мікола Панькоў36. іо красавіка 1948 г. быў скліканы надзычайны зьезд у сувязі з падзелам на „беларусаў“ і „крывічоў“. Хведар Ільляшэвіч быў таксама старшынёй кансьпірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі на эміграцыі37. Пасьля сьмерці Хведара Ільляшэвіча засталася „чорная кніга“ з рукапісамі ягоных твораў. Пісаў пра яе Юрка Віцьбіч: „Перад намі маленькая чорная кніжка. Яна складаецца з пачатых, але ня скончаных вершаў. Iяны ніколі ня будуць скончаныя. Ужо два гады, як нечакана адыйшоў у нябыт іхні аўтар — слаўны беларускі паэта. Дагэтуль балюча адчуваецца ягоная страта. Таму асьцярожна бярэш у рукі чорную кніжку, паціху перагортваеш ейныя кволыя старонкі. Іраптам пераконваешся, што магчыма, зусім не выпадкова гэтая кніжка 34 Жывіца, Юры.Недапетая песьня: Жыцьцё і літаратурная спадчына Хведара Ільляшэвіча. Пірмасэнс, 1981. С. 83. 35 Ільляшэвіч, Хведар. Сон // Шыпшына. № 9.1950. С. 8. 36 Вініцкі, Алесь. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне... 37 Ліст А. Гатковіча да аўтара дакладу ад 06.01.1999. С. 4 (захоўваецца ў зборах аўтара); Ёрш, С. Вяртаньне БНП. Мінск, 1998. Хведар Ільляшэвіч у беларускім эмігранцкім асяродзьдзі ў Нямеччыне чорная. У ёй столькі суму, роспачы, яна ўся жалобная, хаўтурная. Як спалучыць гэтую творчасьць з заўсёды жыцьцярадасным, поўным энэргіі, нязломным змагаром Хведарам Ільляшэвічам? Можа ў ёй знайшлі адбітак толькі вузка асабістыя душэўныя перажываньні, на якія не мае права жаўнер, што змагаецца за Волю і Незалежнасьць свае Бацькаўшчыны?А можа часам сваё асабістае гора здаецца маленькім і ня вартым агульнае ўвагі ў параўнаньні з бязмежна вялізарным горам свайго Народу, за шчасьце якога мусіш змагацца? Так! Толькі так — адказвае паэта ў сваім пасьмяротным няскончаным вершы. Ён няскончаны гэты верш, але нечаканая канцоўка надае яму высокамастацкі характар, уласьцівы Хведару Ільляшэвічу, вялікаму паэту і змагару"38. У ёй знайшоўся таксама верш „Сябром":