Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Праект „Беларускі архіў вуснай гісторыі“ (БАВГ) спэцыялізуецца ў асноўным на зьбіраньні й захоўваньні ўспамінаў жыхароў Беларусі, шэраговых сьведкаў падзеяў XX ст. Большасьць успамінаў запісвалася й запісваецца на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Тым ня менш тэрмін „беларускі" у назове праекту вымагае прысутнасьці тут голасу сьведкаў, якія ў той ці іншы час, з тых ці іншых прычынаў апынуліся за межамі сучаснай Беларусі. Трэба адзначыць, што гэта ня толькі й ня столькі
1 Паняцьці „беларускае замежжа", „дыяспара", „эміграцыя" выкарыстоўваюцца тут у значэньні, прапанаваным у выданьні: Гардзіенка, Н. БеларусыўАўстраліі. Мінск: Згуртаванне беларусаў свеіу „Бацькаўшчына", 2004. С. 7—8.
шараговыя сьведкі падзеяў, але й асобы, якія згулялі значную ролю ў грамадзка-палітычным і культурным жыцьці Беларусі. У БАВГ прадстаўленыя ўспаміны асобаў, якія ў пасьляваенны час выехалі ў Аўстралію, Вялікабрытанію, Канаду, ЗША, Нямеччыну, Расею ці апынуліся за межамі Беларусі ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных зьменаў (успаміны віленскіх беларусаў).
Першай у БАВГ у 2012 г. паступіла калекцыя запісаў на аўдыёкасэтах, зробленых беларускім архівістам з ЗША Лявонам Юрэвічам і перададзеная гісторыкам Натальляй Гардзіенкай. Калекцыя невялікая, складаецца з 6 інтэрвію, агульнай працягласьцю каля 9 гадзінаў. Успаміны зьбіраліся Лявонам Юрэвічам у Канадзе (Таронта, Лёндане), ЗША (Дэтройце) у 1998 г., з мэтай дасьледаваньня пытаньняў арганізацыі й дзейнасьці Саюзу беларускай моладзі, створанага ў Менску ў 1943 г. Рэспандэнтамі зьяўляліся асобы, зьвязаныя з арганізацыяй дзейнасьці СБМ, у тым ліку Мікола Ганько, Валер Навіцкі. Успаміны часткова надрукаваныя ў працы „Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі“ (Менск, 2001). Таксама ў калекцыі прадстаўленыя ўспаміны Арона Купэрштока, выкарыстаныя пры публікацыі працы „Літаратурны рух на эміграцыі“ (2002), Васіля Плескача й Барыса Рагулі, запісаныя для працы „Жыцьцё пад агнём. (Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі)“ (Менск, 1999). Запісы ўспамінаў носяць, такім чынам, у першую чаргу мэмарыяльны характар, бо дадзеныя асобы зьяўляюцца выбітнымі дзеячамі Беларусі і ўжо пайшлі з жыцьцяУспаміны хаця й запісваліся пераважна для вырашэньня канкрэтнай дасьледніцкай задачы, тым ня менш могуць выкарыстоўвацца для асьвятленьня грамадзкага й культурнага руху ў Беларусі ў міжваенны й ваенны пэрыяд, а таксама лёсаў беларускай эміграцыі пасьля вайны.
У гэты ж час у БАВГ на мінікасэтах былі перададзеныя калекцыі ўспамінаў беларускіх эмігрантаў Аўстраліі й Вялікабрытаніі, сабраныя самой Натальляй Гардзіенкай для напісаньня працаў „Беларусы ў Аўстраліі“ (Менск, 2004) і „Беларусы ў Вялікабрытаніі“ (Менск, 2010). Першая калекцыя складаецца з 20 успамінаў, агульнай працягласьцю 16 гадзінаў, другая — з 18 успамінаў, агульнай працягласьцю болып за 17 гадзінаў. У вышэйзгаданых кнігах у літаратурнай апрацоўцы былі апублікаваныя ўспаміны беларусаў Аўстраліі: Вольгі Бурнос, Акуліны Хаванскай, Галіны Падгайскай, Марыі Супрунчык, Лізы Бакуновіч, Ганны Ролсан, Яўгеніі Юршы, Тамары Грыцук, Тамары Субач, Марыі Алехна, Веры Шайпак, Яўгеніі Сідлярэвіч, Веры Калесьніковіч, Валян-
ціны Антух, сястры Ядзвігі, Вольгі Русак, Аўгена Грыцука, Міхася Лужынскага. Успаміны Эвы Парэцкай, Тэафіліі Гуз, Варвары Грыцук, Алега Шнэка былі занатаваны толькі ў пісьмовым выглядзе.
Успаміны з калекцыі беларускіх эмігрантаў Вялікабрытаніі не былі апублікаваныя. Самае працяглае інтэрвію з гэтай калекцыі запісана з а. Аляксандрам Надсанам. Пераважна пытаньні, на якія адказваюць рэспандэнты, тычацца шляхоў трапляньня ў эміграцыю, жыцьця ў эміграцыі, гісторыі беларускіх эмігранцкіх арганізацыяў, якія раскрываюцца ў кантэксьце біяграфіі асобы, закранаючы ў болыпай ці меншай ступені даваеннае жыцьцё й асабліва Другую сусьветную вайну. У „аўстралійскай“ калекцыі ў адказах на пытаньні значнымі ёсьць і аспэкты гендэрнай (жаночай) гісторыі: замужжа, выхаваньне дзяцей, побыт, гатаваньне страваў, разьмеркаваньне абавязкаў у сям’і, удзел жанчын у беларускіх арганізацыях.
Некалькі ўспамінаў віленскіх беларусаў, што захоўваюцца ў БАВГ, запісаныя Алесем Смаленчуком. Першы ўспамін — у пачатку 2007 г. з дачкой Зоські Верас і жонкай Лявона Луцкевіча Галінай Сівіцкай. Інтэрв’ю запісвалася працягам двух дзён з мэтай дасьледаваньня біяграфіі братоў Луцкевічаў. Агульная пацягласьць інтэрвію болып за тры гадзіны. Аповед утрымлівае шмат інфармацыі пра жыцьцё міжваеннай Вільні, функцыянаваньне Беларускага музэю імя I. Луцкевіча, беларускіх дзеячаў Вільні, у тым ліку братоў Луцкевічаў. Цікавыя развагі пра беларускую сьвядомасьць і беларускую мову. Друтое інтэрвію зь Сяржуком Вітушкам запісвалася ў ліпені 2008 г. для дасьледаваньня вытокаў беларускай сьвядомасьці. Інтэрвію працягласьцю болып за тры гадзіны, утрымлівае аповед пра вытокі беларускага адраджэньня 1990-х гг., грамадзкае аб’яднаньне „Талака“, грэка-каталіцкую царкву ды інш. Біяграфічнае інтэрвію з Хведарам Нюнькам запісвалася ў верасьні 2013 г. у межах збору калекцыі БАВГ па гісторыі беларускага замежжа. У інтэрвію грунтоўна прадстаўленыя пытаньні пра жыцьцё Заходняй Беларусі, 1939 год і ваенны час, а таксама беларускую грамадзкую дзейнасьць у Вільні ў 1980—1990-х гг., даюцца разгорнутыя ацэнкі гістарычнай і сучаснай сыіуацыі праз прызму канкрэтнага лёсу.
Яшчэ адно асобнае інтэрвію было запісана Ірынай Кашталян у 2011 г. у Бэрліне з народжанай у Вільні дачкой Антона Антановіча Ганнай Канэ. Аповед уключае сюжэты з жыцьця міжваеннай і ваеннай Вільні, штодзённасьці, лёсу беларускіх дзеячаў, гісторыі беларускага школьніцтва, а таксама эміграцыю й жыцьцё ў Нямеччыне. Агульная працягласьць інтэрвію — 6,5 гадзіны.
Калекцыя БАВГ „Беларускае замежжа“ пачала стварацца падчас VI Зьезду беларусаў ствету ў 2013 г. у Менску. Успаміны запісваліся паводле біяграфічнага апытальніка, з удакладненьнем пэўных тэматычных аспэктаў. Адным з крытэраў выбару рэспандэнтаў ёсьць іх актыўная грамадзкая пазыцыя й удзел у дзейнасьці беларускіх арганізацыяў за мяжой. Калекцыя адкрытая да папаўненьня. Падчас Кангрэсу запісаныя ўспаміны з Эвай Парэцкай з Канбэры, Валерыем Барташам зь Севастопалю. Пытаньні тычыліся жыцьця Беларусі ў міжваенны перыяд, захаваньня й фармаваньня беларускай самасьвядомасьці, дзейнасьці беларускіх арганізацыяў за мяжой.
У калекцыю таксама ўключаюцца іншыя паадзінкавыя ўспаміны, што былі запісаныя ў розныя часы, але не складаюць асобных калекцыяў. На сёньняшні дзень гэта ўспаміны Антона Шукелойця, запісаныя Валянцінай Трыгубовіч ў 1994 г. і перагнаныя з аналягавых носьбітаў. Гаворка тут пераважна ішла пра беларускія грамадзкія арганізацыі падчас Другой сусьветнай вайны.
У якасьці прыкладу магчымасьцяў вуснагістарычнага аналізу захаваных у БАВГ успамінаў была абраная праблематыка зьменаў, якія адбыліся ў жыцьці тых беларусаў, што апынуліся за межамі Беларусі2 з пачаткам Друтой сусьветнай вайны. Першае пытаньне тычыцца тлумачэньня прычынаў вывазаў, як з прыходам г. зв. „першых Саветаў" ці „другіх Саветаў", гэтак і немцаў, з боку саміх выехалых і вывезеных. На пытаньні „каго высылалі“ найболып распаўсюджаныя адказы — гэта: „асаднікаў", „паноў“, „лесьнікоў" — тых, хто быў зьвязаны з польскай уладай. Ацэнка гэтых падзеяў, як правіла, нэгатыўная.
Яўгенія Юрша, 1926 г. н., Адэляйда, Аўстралія (нар. у в. Трыбушкі (Мірная), Слонімскі р-н, Гарадзенская вобл.):
„Тыя успаміны калі вывозілі сем’і ужо арыйітаваных бацькоў, асаднікаў, которые з Полыйчы пасяліліся ў Заходняй Беларусі, калі гэтых нявінных людзей, жанчын і дзяцей вывозілі ў Сыбір^.
Бакуновіч Ліза, 1936 г. н., Сыднэй, Аўстралія (нар. у в. М. Сьцяблевічы, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.):
„Як прыйшлі да насрускія, яго [бацьку] забралі у турму [...] Таму што mama зямлі замнога меў. Кулак. Яго хацеліраскулачыць, але не маглі, бо прычын не было. Але потым, яго ўзялі, таму што ён быў
2 Маецца на ўвазе сучасная тэрыторыя Беларусі.
3 БАВГ. 25(10)— 468—1441. #00:00:00-0#. Інтэрвіюер: Натальля Гардзіенка.
солтысам у вёсцы. Яго забралі ў Брэст, каб прызнаўся нібыта шпіён. Польскі. Мы ж праваслаўныя! I куды!? Нам было тое самае, ці маскаль, ці паляк^.
Міхась Лужынскі (1926—2011), Сыднэй, Аўстралія (нар. у в. Зоранька (былыя Кабылкі), Маладэчанскі р-н, Менская вобл.).:
„Адразу пасьля прыходу савецкай улады пачалі арыштоўваць, папершае, усіх паліцыянтаў, людзей, якія працавалі ў самаўрадзе, і старшынёў раёнаў, і старшынёў валасьцей арыштоўвалі, арыштоўвалі ўсіх лесьнікоў. Пасьля, пад канец саракавога году, на пачатку сорак першага пачалі вывозіць сем’і тых арыштаваных. Іх вывозілі ў Казахстан пераважна, у Сібір. [...] становішча было няпэўнае: людзі баяліся ўсякага мёііцыянта, усякага чалавека ў вайсковай форме, бо арыштоўвалі без прычыны й безь ніякіх доказаў праступства"5.
Паводле наяўных сьведчаньняў, вывозілі ня толькі „палякаў“, але й беларусаў, якія мелі пэўны дастатак, але не былі заможнымі, а таксама беларускую інтэлігенцыю.
Эва Парэцкая, 1933 г. н., Канбэра Аўстралія (нар. у в. Даўгінава, Вялейскі р-н, Менская вобл.).:
„Э. П.:І это вельмі скоро, а пасьля ў гэтым часе я не помню, не магу сказаць калі, пачалі вывозіць: вот этых асадніков напачатку вывозілі. [...] Імного нашых із нашых беларусоў вывозілі
В.І: А беларусаў чаму вывозілі?
Э.П.: Ну можа асьвета лепшая, багацейшыя...
В.І: Шмат вывезьлі?
Е.П.: Ну думаю, што шмат вывезьлі. Яны нават адну вёску за тое..., але я была малая, я только помню, што дома былорабілі сухары. I стаялі у мяшках сухары прыгатоўленыя, што будуць вывозіць на Сібір, каб было што есьці. Таму што забіралі ноччу^.
Буткевіч Сільвэстар, 1924 г.н., Ковэнтры, Вялікабрытанія:
„У саракавым годзе кожны баяўся. Кожны быў пад страхам. I вось каб немцы не прыйшлі ў сорак першым годзе, то імы... Бацька потым знайшоў у сельсавеце ліст, дзе наша прозьвішча. [...]Палітыка Саветаў была зьнішчыць сьведамую інтэлегенцыю, беларускаю і замяніць яе^.
4	БАВГ. 25(10)—472—1445. #00:08:54-8#. Інтэрвіюер: Натальля Гардзіенка.
5	БАВГ 25(10)—478—1455. #00:05:39-8#. Інтэрвіюер: Натальля Гардзіенка.