Аўтары абодвух твораў, так выглядае, у жыцьці былі далёка ня блізкімі паводле памкненьняў. Аднак аб’ядноўвае іх тэксты ня толькі той факт, што яны раскрываюць акалічнасьці жыцьця аднаго гораду ў прыкладна адзін і той жа адрэзак часу. Аб’ядноўвае іх агульны тып калябаранта, які, што важна, не супадае з рэальнымі асобамі, якія яго стварылі. Кідаецца ў вочы, што вобраз калябаранта (а гэта ня толькі тыя, хто супрацоўнічаў зь нямецкімі акупантамі, але й з савецкімі, „партыйнымі“, як яны называюцца ў творах) неяк міжвольна атаясамляецца з вобразам беларуса, адлюстроўваючы тыя рысы характару, якія беларусы ў сабе ня надта любяць падкрэсьліваць. Асабліва яскрава вымалёўваецца гэты вобраз са старонак „Запісак эмігранта“ Лявона Савёнка, дзе створаная, не пабаімся сказаць, энцыкляпэдыя калябаранцкага жыцьця. Падкрэсьлім, не акупацыйнага, а менавіта жыцьця тых, хто ўхітраўся ў гэты час дастаткова спакойна есьці, спаць, хадзіць на працу, рабіць бізнэс, наведваць тэатры й паэтычныя вечарыны і нават купляць цацкі на навагоднюю ялінку! Сам пералік гэтых магчымасьцяў выглядае неверагодным як для тых, хто ведае вайну па падручніках, гэтак і для большасьці тых, хто ведае яе па партызанскіх зямлянках ці яўрэйскім гета. У Лявона Савёнка выдатна раскрываюцца тэмы, якія проста немагчыма адшукаць дзе-небудзь яшчэ. Hi адна лічба статыстыкі пра гэта ня скажа. Напрыклад, калябаранты й кулыура, калябаранты й погляды на вайну, калябаранты й рэлігія, калябаранты й навука, калябаранты й шлюб, калябаранты й пачуцьцё гумару, калябаранты й злачынства, калябаранты й варажбіткі. Апошняя тэма некалькі разоў, што цікава, падымаецца і ў дзёньніку Дзьмітрыя Сямёнава, што толькі пацьвярджае важнасьць гэтай прафэсіі — варажбіткі — ва ўмовах акупаванай краіны! Тэмы гэтыя апісаныя ў Лявона Савёнка з розных бакоў, але заўсёды бліскуча, гратэскна. Карыкатуры на паўсядзённае жыцьцё акупаванага Менску й на самых прыстасаваных яго жыхароў вылучаюць у іх самыя яркія, самыя характэрныя рысы. Пры гэтым мова аўтара-фэльетаніста трапная, ляканічная, у многім нават афарыстычная. Напрыклад, тэма калябарантаў і культуры добра раскрываецца праз афарыстычную заўвагу такога пэрсанажа, як Фэцкі: „Гандаль — асноўнае, што цяпер трэба чалавеку, бо гандаль —рухавікусяе культуры“ш. Тэма каханьня пад акупацыяй раскрываецца праз уздых-заўвагу жанчынаў: „Ах, якое ж каханне ў іх было, любачкі, проста даваеннай якасці каханне!“". У іншым месцы — у запісе ад 1 верасьня — можам даведацца, што было „ня так“ з акупацыйным каханьнем, калі чытаем гісторыю пра мужчыну, які пайшоў узяць свае ўласныя рэчы да былой жонкі, а яму нічога не аддалі. Без маёмасьці яго й новая жонка не прыняла. Таму даводзіцца яму хадзіць і скардзіцца па суседзях на жаночы мэркантылізм, бо мала таго, што жанчына напрамкі зьвязвае каханьне з маёмасьцю, дык яшчэ й „цвыркае“. Тэма палітычных перакананьняў відавочна перагукаецца з тым, як яна раскрывалася ў п’есе Янкі Купалы „Тутэйшыя“. Здаецца, каб зразумець, пра што ідзе гаворка, хопіць адно заўвагі: „Калі падумаць, колькі людзей пакалечыла сябе за так званыя палітычныя пераконанні, дык ажно страх бярэ. Іншы мяняў іх за гэтыя дваццаць пяць гадоў па дзесяць разоў і не заўсёды без аварыі"12. Цікава, што ў „Запісках эмігранта“ неаднойчы згадваецца добра знаёмая сучасьнікам ідэалягема „чаркі і скваркі“. Можа падацца дзіўным, але „чарка і скварка“ — адзін з тых фразеалягізмаў, якія былі папулярным вытлумачэньнем мэнтальнага складу тутэйшых жыхароў у 1940-х гг. Да прыкладу, адзін з герояў „Запісак11 Лявона Савёнка, Сымон, які нагадвае гашэкаўскага Швэйка бясконцымі „апавяданьнямі да выпадку“, успамінае: „Парцейныя, ну, гэта ўсе такія, ён хоць штодня пераапранацца будзе, абы яму скварку даваў. Быў у нас такі пры Акадэміі якійсьці Мікалаеў. Дык вось, заклікалі яго неяк у галаву ды і кажуць: „Выдавай, — кажуць, — усю сваю кантору, хто супроць...“ Ну, ён і нагаварыў: пяцёх сваіх найлепшых таварышаў пасадзіў. A сам у іх чарку піў і часцяком іх баб гладзіў"13. Але й людзі, якія быццам павінны прытрымлівацца поглядаў, супрацьлеглых поглядам „паруейных“, не нашмат ад апошніх адрозьніваюцца. Так, дабрабыт другога „зачэпістага“ пэрсанажу, які, наадварот, нешта не пагадзіў з бальшавікамі й уцёк на Захад, а ў вайну вярнуўся, каб мець прыбытак, адпаведны сваёй натуры, таксама характарызуецца 10 Савёнак, Лявон. Творы... С. 271. 11 Савёнак, Лявон. Творы... С. 274. 12 Савёнак, Лявон. Творы... С. 267. 13 Савёнак, Лявон. Творы... С. 214. праз „чарку і скварку“:„Сёння меў неспадзяваную сустрэчу. Бачыў свайго старога знаёмага — Выпівоніч-Ецкага. Ведаў яго шчэ за царом. Быў ён тады абшарнікам, меў маёнтак, ну і жыў нядрэнна: скварку і чарку меў штодня"14. Зьяўленьне гэтага пэрсанажа дало героям „Запісак“ штуршок пагаварыць пра ролю галавы й жывата ў жыцьці чалавека. I тут погляд калябаранта зноў выказваецца вуснамі схільнага да філязофстваваньня Сымона, якога аўтар відавочна надзяліў тыповымі меркаваньнямі тутэйшага люду, падкрэсьліваючы адначасова самастойнасьць і адносную трываласьць ягоных поглядаў. Сымон згадвае свайго знаёмага доктара, які „рэзаў выключна жываты“, і тлумачыў гэта наступным чынам: што ў галаве калупаць? Мазгі — гэта дрэнь, густы кісель і больш нічога. I галава патрэбна чалавеку хіба як покрыўка для тулава, каб у жывот лішняя вада не зацякала, бо сам бачыш, што кажны чалавек жыватом наперад ходзе, а не наадварот, а значыцца, і ўсё чалавецтва жыватом наперад рушыць...“к Кансэрватар Сымон, ці ня цалкам пазбаўлены рамантызму, нават за навагоднім сталом чуць ня хоча пра шчасьце, пра лепшую будучыню, пра спадзяваньні й мроі. За сталом — у акупаваным горадзе, калі вы не забылі! — ён абураецца: „Вось тут я чуў, што гаварылі пра новае шчасце. А на які мне хрэн гэтае вашае шчасце? Мне што трэба на гэты год? Марцыпаны? Мне патрэбная спакойная праца, а ў выніку яе — скварка і чарка. I каб ніякі чорт не мяшаўся ў маё жыццё. Вось і ўся мая палітычная крэйда^. Аднак малапрывабнымі выглядаюць і „сьведамыя беларусы“, якія, як высьвятляецца, ужо семдзесят гадоў таму любілі паразважаць пра тое, што вакол іх бязьдзейснае балота, але пры гэтым, паводле назіраньня Лявона Савёнка, „больш гаваруны, чымсьці дзейнікі". Іх размовы зводзяцца да таго, што самі ж яны й вінаватыя ў сваіх праблемах: „Мы стаімо на месцы! Мы спімо! Там, дзе трэба дзеяць дружна, мы гуляем у выперадкі.. Л7. Цікавай здаецца заўвага аўтара — зробленая яшчэ калі! — пра тое, што ў сьведамых беларусаў гэтак жа й „надалей будзе: як кажуць, што шапка, то ірозум“'а. 14 Савёнак, Лявон. Творы... С. 230. 15 Савёнак, Лявон. Творы... С. 231. 16 Савёнак, Лявон. Творы... С. 257—258. 17 Савёнак, Лявон. Творы... С. 237. 18 Савёнак, Лявон. Творы... С. 237. Тэма сьведамых беларусаў — а менавіта да такіх адносіў, заўважым, сябе й сам аўтар — гучыць ў творы Лявона Савёнка ўвесь час, неістотна зьмяняючыся ў ацэнцы. Іншым разам яна набывае болып камэдыйнае адценьне. Напрыклад, у запісе ад 2б сакавіка (удакладненьне істотнае) чытаем: „Учора ў беларусаў было свята. Спраўлялі гадавіну сваёй колішняй незалежнасці. 3 гэтай прычыны наладзілі ў тэатры вялікі сход і пачалі гаварыць. Гаварылі йшат пра тое, як колісь змагаліся, як былі незалежныя, як усёў іх было, і што цяпер таксама... Увечары пасля сходу ладзілі„гарбатку“, куды я, на жаль, не трапіў. Напачатку ўсе адзін аднаго хвалілі, а пасля, калі выпілі па трэцяй чарцы, пачалі сварыцца: і таго не зрабілі, і гэтага не дарабілі, і той вінаваты, і гэты не дагледзеў, і наагул ніхто нічога неробіць. А як падлілі яшчэ, стала зусім весела, бо загаманілі ўсе разам“19. А іншым разам згаданая тэма гучыць больш глыбока й трагічна, як у запісе ад 30 кастрычніка. „Хто я такі? Дзіўна. Такога пытання я сабе яшчэ ніколі не ставіў. А сяння ў Арыентацкага адзін нейкі тып (клічуць яго Юрэц Бладук) прычапіўся да мяне: — Хто вы такі? — пытаецца. — Якхтпо? Чалавек. — Чалавек? Гэта на сяння ніяк не гучыць. Мы ўсе людзі. I чалавек на сяння — дрэнь, пустое месца, словам — міф і больш нічога. — Але ж выбачайце... — Нічога не выбачу. Я ў вас пытаюся — хто вы паводле нацыі? —Дзівак. А што мне да нацыі? — Ну, сяння я, скажам, беларус. — Азаўтра? — Скуль жа я ведаю, што заўтра будзе?Я не прарок, я — дыялектык. —Ах, так? To вы, крычыць, балота, вы гніллё, вы не патрэбны для нас тып! Вы... I панёс. Я ўжо ўзяўся быў за шапку, каб уцякаць, але Арыентацкі заспакоіў: — Плюй, — кажа, — ён толькі гаворыць, а зрабіць нічога не можа. У іхняй хеўры ўсе такія, але народ спакойны"20. Гіранічна ставіцца Лявон Савёнак і да беларусізацыі пад акупацыяй, калі вуснамі свайго героя-прыстасаванца разважае: „Пачынаю бе- 19 Савёнак, Лявон. Творы... С. 280. 20 Савёнак, Лявон. Творы... С. 245. ларусізацыю. Купіў беларускі правапіс нейкага Тарашкевіча. Два рублі не грошы, а ў спрытныхруках ды з галавою яго можна абярнуць у капітал"21. Няма сумневу, што Лявон Савёнак, ствараючы тыпажы калябарантаў, моцна ўтрыраваў вобразы сваіх сучасьнікаў. Чаго вартыя адно прозьвішчы, якія даў аўтар сваім героям — Мімікрыйскі, Арыентацкі, Выпівонец-Ецкі, Юрэц Бладук, Хамовіч... Аднак, дастаткова ўзяць у рукі цалкам дакумэнтальны ,Дзёньнік“ Дзьмітрыя Сямёнава, каб пабачыць, што рэальныя людзі няшмат адышлі ад сатырычных пэрсанажаў — на паўразбураных вуліцах Менску яны дбалі ня толькі пра жывот, але й пра тое, дзе раздабыць кружэлкі й патэфон для танцаў. Аднак праблема ня ў тым, як беларусы выглядалі ў вайну. Праблема ў тым, што калябарацыянізм як самаразбуральная схільнасьць да супрацы з ворагам дастаўся ў спадчыну й сучасьнікам. Надзённая актуальнасьць „Дзёньніка 1943—1947“ Дзьмітрыя Сямёнава й „Запісак эмігранта" Лявона Савёнка ня можа не бянтэжыць, асабліва ў трывожных умовах сёньняшніх ваенных канфліктаў між былымі краінамі-суседкамі. Эміграцыязнаўчая сэкцыя IVКангрэсу дасьледнікаў Беларусі ВольгаІванова Менск ВУСНЫЯ ЎСПАМІНЫ БЕЛАРУСАЎ ЗАМЕЖЖА Ў БЕЛАРУСКІМ АРХІВЕ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ ЯК КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ1 Інтэрнэт-сховішча „Беларускі архіў вуснай гісторыі" (БАВГ), што пачало збор вусных успамінаўу 2011 г., на сёньняшні дзень налічвае пэўную колькасьць успамінаў беларусаў замежжа. Іх колькасная й якасная ацэнка, а таксама аналіз і фармулёўка пэўных дасьледніцкіх пытаньняў могуць стварыць магчымасьць для пошуку шляхоў далейшага папаўненьня калекцыяў БАВГ і пашырэньня вуснагістарычнай дасьледніцкай праблематыкі. Для аналізу былі выбраныя некалькі пытаньняў, зьвязаных з Другой сусьветнай вайной — зваротнай кропкай у лёсе значнай часткі жыхароў Беларусі. Сёньня мы маем шэраг пунктаў гледжаньня на гэтыя падзеі, дзе, на жаль, амаль адсутнічае голас тых, хто ўжо не жыве ў Беларусі, тых, каго гэтыя падзеі пакінулі па-за межамі радзімы.