6 БАВГ. 42(1)—721—2642. #00:28:30-7#. Інтэрвіюер: Вольга Іванова. 7 БАВГ. 24(10)—494—1483. #00:03:14-9#. Інтэрвіюер: Натальля Гардзіенка. Сенька Мікола, 1924—2008, Лёндан, Вялікабрытанія (нар. у в. Новы Сьвержань, Стаўпецкі р-н, Менская вобл.) „Нас тут падчас вайны выехала многа адтуль. Вся інтэлегенцыя...‘^ Важным пытаньнем, якое раскрываецца амаль ва ўсіх успамінах эмігрантаў, ёсьць непасрэдныя прычыны, якія падштурхнулі сем’і ці асобаў да самастойнага выезду. Найбольш вялікім быў страх перад новай уладай і вывазамі падчас „першых" ці „другіх“ Саветаў (Марыя Супрунчык, Ліза Бакуновіч, Галіна Падгайская), перад пагрозай фізычнага зьнішчэньня савецкімі партызанамі (Акуліна Хаванская, Параскева Чарнагалан), польскімі (Армія Краёва) (Хведар Нюнька). У пошуках лепшага жыцьця пераяжджалі таксама да родных, якія засталіся ў Полыпчы; ці, калі тычылася жанчын, — за мужам (Вера Шайпак, Тамара Субач, Вера Калесьніковіч, Вольга Русак). Значная частка выехаўшых рэспандэнтаў адзначае тым ня менш, што прыходу савецкай улады чакалі, віталі, але хутка стаўленьне зьмянілася й яны мусілі выяжджаць. Акуліна Хаванская, 1924 г. н., Сыднэй, Аўстралія (нар. у в. Моталь, Іванаўскі р-н, Берасьцейская вобл.): „А ў 1939 року, як немец ударыў, бо оны подзялілі польскую половіну. Забралі Западную Польшчу немцы забралі, a в всходнюю часць прыйтлі таварышы. Я гэта добра помню: „О свае ідуць, свае ідуць. To будзе то...“ — людзі іх віталі. Iсталы выносілі на уліцу, іхлеб, ісоль, і ўсё. Я тоже помню особісто нарвала кветак у огародзе і на коніку ехаў аддала яму. А потом дойшло да таго, што мы мусілі уцякаць. Ото найбольш докучылі нам партызаньТ9. Міхась Лужынскі (1926—2011), Сыднэй, Аўстралія (нар. у в. Зоранька (былыя Кабылкі), Маладэчанскі р-н, Менская вобл.): „Польская ўлада кончылася іуверасьня 1939 году, нас вызвалілі бальшавікі. Ужо зімой таго ж 1939 году яны пачыналі сабіраць з нас падаткі. Падаткі быліў натуры: трэба было здаваць яйцы, малако, мяса, за гэта выдавалі талоны на цукар, на соль. Калгасаў у Маладэчанскім павеце, здаецца нідзе не паспелі зарганізаваць. Хаця стараліся загнаць людзей у гэту няволю“'°. 8 БАВГ. 24 (ю)—480—1463. #00:00:00-0#. Інтэрвіюер: Натальля Гардзіенка. 9 БАВГ. 25(10)—475—1448. #00:01:00-4#. Інтэрвіюер: Натальля Гардзіенка. 10 БАВГ. 25(10)—478—1455. #00:03:02-8#. Інтэрвіюер: НатальляГардзіенка. Іскрыцкі Міхась, 1923 г. н., Манчэстэр, Вялікабрытанія (нар. у в. Пухічын, сёньня Акцябрскі р-н, Гомельская вобл.): „Пачалася вайна. Немцаў не было. Партызанская зона. [...] Брат паступіў у паліцыю. I наша сям’я аказалася у супрацоўніцтве зь немцамі. Поэтому нам патрэбна было ўцякаць. Нас ждаў расстрэл ад партызанаў “11. Нюнька Хведар, 1928 г. н., Вільнюс, Летува (нар. у в. Алешавічы, Мастоўскі р-н, Гарадзенская вобл.): „У 39-м годзе ў верасьні месяцы савецкія войскі перайшлі мяжу. Ну, і так называлася вызваленьне, ці аб’яднаньне Заходняй і Ўсходняй Беларусі, вот. Мы ўспрынімалі, мая сям’я ўспрымала гэта ну вельмі пазітыўна12. Па вестках ад мясцовых жыхароў мы ведалі, што рыхтуецца забіць бацьку і мяне, і таму пераехалі мы ў Вільню. Бо ў Вільнюс была, лягчэй у Вільню было з’ехаць, чым у Гародню была. Гародня аднасілася ўжо як бы да, да тэрыторыі Рэйху“13. Неаднолькавым і неадназначным быў працэс захаваньня выехалымі беларускай самасьвядомасьці. Той, хто выехаў з бацькамі яшчэ дзіцём і перажыў пэрыяд свайго ўласнага фармаваньня па-за межамі Беларусі, сёньня адчувае сябе жыхаром той краіны, у якую выехаў (Ліза Бакуновіч, Марыя Супрунчык), часам лічыць сваёй Радзімай краіну, дзе выгадаваўся (Марыя Алехна). Гэта ж тычыцца й дзяцей сьвядомых беларусаў, якія звычайна ведаюць ці разумеюць беларускую мову, часам цікавяцца беларускай кулыурай, але ня лічаць сябе ўласна беларусамі. Некаторыя выехалыя ў свой час мусілі прайсьці этап выхаваньня беларускай сьвядомасьці, знаходзячыся па-за межамі Беларусі: гэта адбывалася праз удзел у беларускіх арганізацыях (Эва Парэцкая, Ганна Ролсан, Тамара Грыцук, Вера Шайпак ды інш.) ці іх стварэньне (Хведар Нюнька, Міхась Лужынскі й інш.). Настальгічныя перажываньні выехалых змаглі атрымаць выйсьце дзесьці ад пачатку 1990-х гг., калі зьявілася магчымасьць наведаць Беларусь. Адных Радзіма сустрэла гасьцінна: для Эвы Парэцкай былі добрым знакам беларускамоўныя аб’явы ў транспарце, Яўгенія Юрша заўважыла значныя зьмены ў сацыяльна-эканамічным жыцьці, побыце й у духоўным жыцьці. Але 11 БАВГ. 24(10)—487—1474. #00:01:09-9#. Інтэрвіюер: Натальля Гардзіенка. 12 БАВГ. 27(1)—719—2639. #00:31:03-4#. Інтэрвіюер: Алесь Смалянчук. 13 БАВГ. 27(1)—719—2641. #00:00:00-0#. Інтэрвіюер: Алесь Смалянчук. невыключныя й расчараваньні: напрыклад, Ліза Бакуновіч, паводле яе словаў, „ехала шукаць Беларусі, а знайшла Маскву“. У некаторых рэспандэнтаў у пэўны пэрыяд назіралася адмоўнае стаўленьне да беларусаў і беларускасьці. Так, напрыклад, Яўгенія Юрша ў сваіх успамінах адзначае, што пэўны час пасьля вайны не размаўляла па-беларуску, бо была непрыемна ўражаная паводзінамі беларусаў падчас і пасьля вайны. Значным дасьледніцкім пытаньнем ёсьць параўнаньне поглядаў вывезеных і высланых з поглядамі тых людзей, што засталіся ў Беларусі. Гэтае пытаньне вымушае крыху выйсьці за межы заяўленага прадмету й пашырыць яго за кошт выкарыстаньня ўспамінаў сучасных насельнікаў Беларусі, што захаваліся ў БАВГ. Памяць пра вывезеных і выехалых найбольш захавалася ў Заходняй Беларусі, асабліва калі гэтыя працэсы тычыліся родных, блізкіх ці добрых знаёмых. Іх лёсам цікавіліся, тлумачылі, спачувалі, часам дапамагалі, але ўсё гэта звычайна не пераходзіла мяжы, за якой самі „спачуваючыя" маглі апынуцца ў тым самым становішчы. Талочка Гэлена, 1931 г. н., в. Дубровіца, Наваградзкі р-н, Гарадзенская вобл.: ,Л людзі такія багатэрэ былі ў вёсцы ў нас, багатыя, мелі многа зямлі. Яны хазяева рабочыя, трудзягі былі. Яны зямлімелі, яны скаціны мелі, будынкі харошыя мелі. Ну, работалі. Павывозілі на Сібір. Учыцеля — павывозілі. Учыцельніца за Польшчай была, такая харошая ўчыцельніца“ІА. У некаторых успамінах утрымліваецца спроба апраўданьня, думка аб неабходнасьці „рэабілітаваньня“, ачышчэньня праз служэньне новай уладзе і ўпісаньня іх дзейнасьці ў „правільньГ ідэалягічны кантэкст. Міхаіл К., 1930 г. н., в. Любча, Наваградзкі р-н, Гарадзенская вобл.: „Д.С.: А за што іх арыштоўвалі? М.К.: [...] Вот такіхлюдзей вельмі многа. Каторые вродзе пастрадалі па какім-то прычынам. Аякв трудную мінуту, значыць, вот іх прызвалі. Iмногіх эціх, каторые былі, ані папалі ў польскую армію. Но польская армія тожэ прынімала ўдзел у вызваленні Беларусі^5. 14 БАВГ. 1(1)—31—86. #00-19-00#. Інтэрвіюеры: Юрась Бачышча й Дар’я Сьцяпанчанка. 15 БАБГ. 1(1)—17—48. #01-19-00#. Інтэрвіюеры: Дар’я Сьцяпанчанка й Ягор Сурскі. Выразна праглядаецца й пошук вінаватых ці ў канкрэтных выпадках вывазаў, ці ў сытуацыі агулам. Мягчыла Яўген, 1931 г. н., в. Слуховічы, Наваградзкі р-н, Гарадзенская вобл.: „Коля [стрыечны брат] да, на Сібір выслалі. Яўрэй прадаў яго... Быў начальнікам. [...] I паўгода ніхто не знаў дзе ён дзеўся. Ніхто не знаў. Патом прысылае пісьмо да мамы [...]“Цёця Марыя, прышлі мне хоць што-небудзь. Я балею беркулёзам. Давялі. Галадаў. Стаў беркулёз“. I такмама пасылкі слала ўсё“16. У асобных вёсках Беларусі захаваліся дастаткова багатыя ўспаміны пра выехалых і вывезеных, што тлумачыцца, пэўна, падтрыманьнем ці ўзнаўленьнем кантактаў у сучаснасьці. Чыжова Валянціна, 1928 г. н., в. Цімашэвічы, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.: „Тут выселілі пару семей. Хто былілесьнікамі, то оні. Одна сем’я [...] хорошые людзі былі, то оні ў Польшчы осталісь посьле этого. [...] Там во на хуторы Боровецкі лесьніком быў. Вяліка сем’я была. Оні там жылі. [...] Католікі тут этые поехалі ў Польшчу. Мілевіч тут быў Антось і Броня жонка. To недаўна яго сынаў зяць прыязджаў [...] Ну, і там яшчэ на хуторы Романоўскіе. Это ўсе нашы родственьнікі“‘7. Зь іншага боку, ёсьць значны працэнт рэспандэнтаў з сучаснай тэрыторыі Беларусі, якія ніколі не задумваліся над прычынамі вывазаў ці выездаў, што адбываліся навокал, ці абыякава ставіліся да далейшага лёсу вывезеных. Часам гэта тлумачыцца недастаткова сьвядомым узростам рэспандэнтаў, але таксама зайздрасьцю ці жаданьнем адмежавацца ад гэтых падзеяў, маўляў, „вывезьлі й вывезьлі, выехалі й добра, мяне гэта не закранула“. Пётр П., 1927 г. н., в. Моталь, Іванаўскі р-н, Берасьцейская вобл.: „Ну, в 39~м — 40-м году богатых людей совецкая власть вывозйла в Сібір, в Казахстан. Што богатые, вот, мы вас раскулачваем, в таком духе, вывозім. Несколько семей еврэйскйх тоже попало в этй богатые. Значыць, вывезьлі іх в Казахстан, онй там войну перэжылі, осталісь в жывых. I после войны прыезжалн сюда [...] А больше я не 16 БАВГ. 1(1)— 24—67. #01-13-00#. Інтэрвіюер: Алесь Смалянчук. 17 БАВГ. 20(1)—455—1261. #00-11-00#. Інтэрвіюеры: Сьвятлана Чакушка й Вольга Іванова. помню, я[...] Какой-то ешчо там этой парыкмахер где-то тожэ говорылі спасся, но он вАмерыку уехал, і такмы его і не віделй, і не знаем^. Нюнька Хведар, 1928 г. н., Вільня, Летува (нар. у в. Алешавічы, Мастоўскі р-н, Гарадзенская вобл.): „На жаль, вот наш народ, ён вот так вот глядзіць, ты ўяўляеш, ты можаш цяпер толькі прадставіць сабе, што скажам, вот, калі вывозілі, раскулачвалі людзей. Ты думаеш, суседзі там шкадавалі?А, не, халера зь ім, ён жа ж мне, трэба было пазычыць грошы, ён жа ж мне не пазычыў. Такяму й трэба. Добра, штояго забіраюць, вот“">. Камплектаваньне БАВГ успамінамі беларусаў замежжа знаходзіцца на пачатковай стадыі й мае значныя пэрспэктывы для працягу. Што тычыцца магчымасьцяў аналізу ўжо захаваных успамінаў, то яны пераважна абмяжоўваюцца тэматыкай апытальніка, скіраванага на вырашэньне канкрэтнай дасьледніцкай задачы. Яе пашырэньне адбываецца ў асноўным за кошт уключэньня ў інтэрвію біяграфічнага аповеду. Для далейшых пэрспэктываў працы з сабранымі ўспамінамі самай значнай праблемай зьяўляецца іх рэпрэзэнтацыйнасьць. Прыняты ў БАВГ комплекс інтэрвію беларусаў замежжа носіць дастаткова фрагмэнтарны, тэматычны характар, не дае шырокай магчымасьці комплекснага й глыбокага вуснагістарычнага аналізу. Тым ня менш згаданыя ўспаміны выконваюць мэмарыяльную функцыю, даюць пэўны матэрыял для біяграфічных дасьледаваньняў. А зробленая спроба пастаноўкі новых пытаньняў і іх аналізу з дапамогай інтэрвію, даюць падставы сьцьвярджаць, што яны закранаюць значныя гістарычныя аспэкты лёсаў беларусаў і Беларусі ў найбольш паваротны й трагічны момант яе гісторыі XX ст., грунтоўнае вуснагістарычнае вывучэньне якіх, у сваю чаргу, патрабуе дадатковага мэтанакіраванага збору ўспамінаў паводле агульнай мэтодыкі.