„Ён быў адным з першых, які ледзь прыладзіўшся ў лягерным бараку, распачаў беларускую пэрыядычную й іншую выдавецкую працу. Ён ня ўмеў сядзець. I заўсёды з тэй-жа жывой размашыстай паходкаіі ён увіхаўся на лягерным двары, у канцылярыях, у клюбе, у гімназіі як выкладчык беларускае мовы і літаратуры. А калі Ільляшэвіч сядзеў — дык толькі пры пішучай машынцы, пры якой ён праседжваў часамі цэлыя ночы. He закідаў ён і свае літаратурнае дзейнасьці. У лягерных выданьнях, якія пераважна ён самрэдагаваў, зьмяшчаліся ягоныя вершы і апавяданьні. Апрача таго, Хведара Ільяшэвіча можна было сустрэць на розных беларускіх грамадзка-арганізацыйных зьездах і нарадах, дзе ён вызначаўся тактам і ўраўнаважанасьцяй"52. Хведара Ільляшэвіча любілі ўсе пакаленьні перасяленцаў: „Яго любілі дзеці й старыя. 3 кожным ён умеў знайсьці супольную мову, парадзіць, паспачуваць. Сваю ўласную трагедыю — растаньне зь сям’ёю — ён глыбоко перажываў сваім чулым паэтычным сэрцам, імагчыма таму ў яго знаходзілася столькі зразуменьня і спачуцьця да чужога няшчасьця"53. 48 Віцьбіч, Юрка. Памяці паэта і змагара. 49 Ля чужых берагоў. Мюнхэн, 1955. С. 163—165. 50 Царкоўны сьветач. 1978. С. 14. 51 Кавыль, Міхась. Хведару Ільляшэвічу / / Беларуская трыбуна. № 3.1953. С. 3. 52 Залескі, А. Дзядзька Хведар... 53 Залескі, А. Дзядзька Хведар... Сьвятаслаў Коўш, аўтар успамінаў пра лягер Ватэнштэт, пісаў пра літаратара й дзеяча: „Духовым бацькам скаўтаў зьяўляўся Хведар Ільяшэвіч — Стары Скаўт. Гэта ён фармуляваў ідэалёгію беларускага скаўцкагаруху, ён умеў пагадзіць тэорыю скаўтынгу з лягернай практыкай, ён не дазваляў адхіляцца ад мэты — Бог і Бацькаўшчына і яму запаветна верыла моладзь. Ягоны ўплыў на скаўтаў і наагул на моладзь перажыў ягонае фізычнае жыцьцё без пары і трагічна абарваўшаеся. Гэты чалавек зь бязьмежнай самааданасьцю служыў справе як пісьменьнік, палітык, настаўнік, дарадчык, кіраўнік і пацяшыцель. Зь ягонай думкай лічыліся ды. ягоныя рады пыталіся тыя, каму было дадзена займаць адказныя становішчы ў лягеры, і ён быў зьвяном, якое спалучала беларусаў у ангельскае зоне акупацыі Нямеччыны (Ватэнштэт, Госьляр, Гановэр, Білефэльд) зь беларусамі амэрыканскае і францускае зонаў. Гэты чалавек мог-бы паўтарыць словы песьняра старажытнасьці — я стварыў помнік трывалейшы ад часу. Хведар Ільяшэвіч быў душою і рэдактарам часапісу „Шляхам жыцьця“, а пазьней „Апошніх вестак“54. Аляксандр Гатковіч, які ў лагеры жыў з Хведарам Ільяшэвічам у адным пакоі, нагледзячы на вялікую розьніцу гадоў, лічыў яго вялікім сваім сябрам: „Мне тады было 20 гадоў, а Хведару Ільяшэвічу 35, але мы падружылі з першага дня і дзяліліся, чым маглі. [...] Са мной ён быў як сябра, брат, а няраз — бацька. Бывала, зьбіраўся на танцы ці ў кіно, дык ён вымаў з сваёй шафы новую кашулю ці сьвітэр і гаварыў: „Адзявай гэта“. I дадаваў паўжартам: „Мо лепш спадабаешся дзяўчатам^5. У 1991 г. беларускі эмігрант, супрацоўнік Хведара Ільяшэвіча зь Беластоку падчас вайны, Юры Попка (Юры Жывіца) выдаў прысьвечаную яму кнігу „Недапетая песьня“ — пра жыцьцё й літаратурную спадчыну паэта. У1979 г. лёсам бацькі пацікавілася Мар’я Марліч, якая пражывае ў Шчэціне. Праз парыскае выданьне Ежы Гедройца ,,Kultura“ яна навязала сувязь з Уладзімерам Брылеўскім у ЗША. Ад яго даведалася пра акалічнасьці сьмерці бацькі. Мар’я Марліч дзякуючы Ўладзімеру Брылеўскаму пісала: „Хвалюючая й рэваляцыйная вестка кладзе канец шматгадоваму губляньню ў дагадках што да ягонае долі і зьдзівіць сям’ю, што не на ўсходзе, а ў Нямеччыне спаткала яго сьмерць"56. 54 Коўш, Сьвятаслаў. Беларускі лягер у Ватэнштэт... С. 16. 55 Гатковіч, Алесь. Ватэнштат — „беларуская вёска“... 56 Брылеўскі, Уладзімер. Мая сустрэча з Хведарам Ільляшэвічам... У 1990-х гг. памяць пра Хведара Ільяшэвіча пачала вяртацца ў Беларусь. Пачалі друкавацца прысьвечаныя яму артыкулы57, а ягоныя вершы зьявіліся ў зборніках беларускай эміграцыйнай паэзіі58. 57 Ліс, Арсень. Паэзія Хведара Ільляшэвіча // Культура беларускага замежжа. Т. 2. Мінск, 1993. С. 27—52; Ліс, А. Лірыка Хведара Ільляшэвіча...; Савік, Лідзія. „Дык здабудзем кветку шчасьця" // Голас Радзімы. № 50.15.12.1994. С. 1, 6; № 51. 22.12.1994. С. 6. 58 Туга па радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі / пад рэд. Б. Сачанкі. Мінск, 1992. С. 209—220. Эміграцыязнаўчая сэкцыя ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі Юры Грыбоўскі Мажэна Грыбоўская Варшава УЗАЕМАДАЧЫНЕНЬНІ ПАМІЖ ПОЛЬСКАЙ I БЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЧНЫМІ ЭМІГРАЦЫЯМІ (1945—1956) Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны на Захадзе апынулася значная колькасьць як польскіх, так і беларускіх антыкамуністаў. Паваенная польская палітычная эміграцыя складалася з прадстаўнікоў ураду РП на эміграцыі, членаў вайсковых рэгулярных (Польскія ўзброеныя сілы на Захадзе — ПУЗС) і нерэіулярных (Армія Краёва ды інш.) фармаваньняў. Тым часам, беларускі палітычны лягер на эміграцыі быў пераважна прадстаўлены былымі жаўнерамі ПУЗС, а таксама ваеннымі ўцекачамі. Ад самага пачатку паміж польскай і беларускай эміграцыямі на Захадзе існавала вялікая розьніца. Да лета 1945 г. урад РП на эміграцыі быў прызнаваны на міжнароднай арэне. Адрозьнівалася таксама колькасная вага эмігрантаў. Польская эміграцыя налічвала некалькі сот тысячаў чалавек. У тойсамы час, лічба беларусаў, якія бралі ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці на чужыне, складала ня больш за некалькі тысячаў асобаў. Нягледзячы на значную розьніцу й дыспрапорцыі паміж польскай і беларускай дыяспарамі, кантакты паміж прадстаўнікамі палітычных элітаў абодвух эміграцыйных лягераў былі непазьбежныя. Як адны, гэтак і другія апынуліся ў аналягічным становішчы, якое абумоўлівалася паваеннымі палітычнымі рэаліямі ялцінскага ладу. У абліччы новай міжнароднай сытуацыі актуальнасьць набыла справа супрацоўніцтва паміж палітычнымі рэпрэзэнтацыямі народаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. У залежнасьці ад інтэнсіўнасьці, палітычныя ўзаемадачыненьні польскага эміграцыйнага ўраду з краінамі рэгіёну падзяляліся на дзьве групы. Да першае належылі адносіны з краінамі, якія пасьля вайны апынуліся ў г. зв. сацыялістычным лягеры, але фармальна захавалі свой сувэрэнітэт. Да другой групы залічаліся народы, якія былі пазбаўленыя ўласнай дзяржаўнасьці й функцыянавалі як частка СССР. У новай рэчаіснасьці адбываўся перагляд ранейшай нацыянальнай палітыкі. Пра зьмены на карысьць адыходу ад даваеннага погляду на нацыянальныя справы сьведчыць, між іншага, нататка кіраўніка Аддзелу нацыянальнасьцяў Міністэрства нацыянальнай абароны ўраду РП на эміграцыі, у якой чытаем: „Мы выразна ўсьведамляем, што няма вяртаньня да нацыянальнай палітыкі з пэрыяду незалежнасьці й што мы мусім імкнуцца да пошуку новых формаў супольнага жыцьця з украінцамі, беларусамі й літоўцамі. Якія гэта будуць формы сужыцьця — складана цяпер прадбачыць. Вырашыцца гэта ў будучыні. Мы на эміграцыі мусім зрабіць усё, што ў нашай моцы. Належыць лічыцца з тым, што будзейшат неспадзяванак"1. Грамадзка-палітычная дзейнасьць беларускіх эмігрантаў ад самага пачатку выклікала цікавасьць польскай палітычнай эміграцыі. I хоць некаторыя польскія назіральнікі лічылі, што беларускі незалежніцкі лягер на Захадзе не пазбаўлены „маладога нацыяналізу й экстрэмізму“, агульныя ацэнкі для беларускага незалежніцкага лягеру былі станоўчыя. Лічылася, што ўсе „адмоўныя“ рысы беларускіх дзеячоў кампэнсоўваліся іх выразным антысавецкім і антыкамуністычным настроем2. У пачатку 1947 г. эмісары польскага эміграцыйнага ўраду ў Заходняй Нямеччыне падрыхтавалі грунтоўны рапарт „Беларуская незалежніцкая эміграцыя“, дзе прыводзіліся досыць падрабязныя зьвесткі пра колькасны й арганізацыйны стан беларускай эміграцыі. Колькасьць беларусаў у лягерах DP, паводле гэтага дакладу, складала 30 тыс. чалавек, зь якіх каля 20 тыс. мелі пачуцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці й бралі ўдзел у беларускім арганізацыйным жыцьці3. 1 Instytut Polski і Muzeum im. gen. Sikorskiego (IPMS). Sygn.: KOL. 465/35. Notatka pt. „Kosciol prawosiawny w Polsce oraz Koscioly ukrainskie: autonomiczny i autokefaliczny oraz stosunki wewn^trzne w Kosciele prawostawnym na emigracji w W. Brytanii". IX1947 r. 2 IPMS. Sygn. A.11E.873. Ref. „Naczelne organizacje polityczne wsrod emigracji z krajow SrodkowoWschodniej Europy". 3 He зусім зразумела, на падставе якіх крыніцаў польскі аглядальнік рабіў высновы пра колькасны склад беларускіх уцекачоў. Таму гэтыя звесткі належыць разглядаць як вельмі ўмоўныя. IPMS. Sygn.: A.11E.1110. Bialoruskie uchodzstwo niepodlegiosciowe. Асаблівая ўвага зьвярталася на польска-беларускія адносіны. Падкрэсьлівалася, што шмат беларусаў месьцілася ў польскіх лягерах DP, аднак ў пэўны момант пачалося масавае перасяленьне іх ва ўласныя лягеры. У прыватнасьці, у разгляданым дакладзе адзначаецца беларускі лягер у Ватэнштэце4. У згаданым вышэй дакумэнце знаходзім інфармацыю пра дзейнасьць савецкіх агентаў, якія схілялі беларускіх выгнанцаў выехаць у СССР. Апроч таго, адзначалася, што ва ўмовах паступовай ліквідацыі лягераўВР многія беларусы намагаліся трапіць „за акіян“, тым часам як эміграцыйныя лідары жадалі, каб як мага большая колькасьць суродзічаў засталася ў Эўропе. Для прыкладу прыводзіўся ўрывак з газэты „Беларускія навіньГ за студзень 1947 г. з заклікам да суайчыньнікаў не шукаць шчасьця за акіянам, а застацца жыць у Францыі. Аўтар дакладу адзначаў, што многія польскія грамадзяне беларускай нацыянальнасьці ўжо знайшлі сабе працу ў сельскай гаспадарцы на поўначы Францыі. Асаблівая ўвага зьвярталася на настроі, якія панавалі сярод беларускіх эмігрантаў. Аўтар пісаў, што, нягледзячы на складаную матэрыяльную сытуацыю, беларусы годна змагаюцца за сваё існаваньне: „Моц беларускай эміграцыі ў Нямеччыне й Францыі ў тым, што яна гатовая да любой працы й бярэцца за любую працу"5. Разам з тым, далей адзначалася, што яе„слабасьць [...] — у кепскім веданьні замежных моваў"6. Аналізаваны даклад адсочваў падзеі, што адбываліся ў арганізацыях беларускіх эмігрантаў у Францыі, Нямеччыне й Вялікабрытаніі. Так, гаворачы пра беларусаў у Францыі, аўтар згадвае дзейнасьць рэдакцыі газэты „Беларускія навіны“, якая выдавалася ў Парыжы. Многа ўвагі надавалася асьвятленьню дзейнасьці Аб’еднаньню беларускай рабочай эміграцыі ў Францыі й яе студэнцкай сэкцыі, што налічвала 17 студэнтаў. Апроч таго, аналізавалася становішча Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі (ЗБВБ), якое выдавала часопіс „На шляху“. Аўтар вялікую ўвагу надаваў пастанове кіраўніцтва ЗБВБ адносна запісу польскіх жаўнераў беларускага паходжаньня ў Польскі корпус прыстасаваньня й размяшчэньня7.