Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
4 Лягер Ватэнштэт паўстаў у ліпені 1945 г. і праіснаваў да лютага 1950 г. Агульным лікам празь яго прайшло каля 1,5 тыс. жыхароў.
5IPMS. Sygn. АліЕ.1110. Bialoruskie uchodzstwo niepodleglosciowe.
6 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Bialoruskie uchodzstwo niepodleglosciowe.
7 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Bialoruskie uchodzstwo niepodleglosciowe. Гаворкаішла пра камунікат ЗБВБ № 10 ад 22 верасьня 1946 г., дзе быў надрукаваны
Агульныя высновы польскага эмісара былі надзвычай прыхільныя да беларускай эміграцыі. У прыватнасьці, палітычныя перакананьні беларускіх выгнанцаў ацэньваліся як высокаідэйныя, адзначалася іх адданасьць справе. Варта зацытаваць урывак з гэтага дакумэнту: „Кіраўніцтва (урад Беларускай народнайрэспублікі на чужыне й зьвязаныя зь ім дзеячы) зьяўляецца групай сур’ёзных і ідэйных людзей, адданых свайму народу. Арганізуемая беларуская эміграцыя можа стацца ў будучыні сур’ёзным чыньнікам у адбудове вольнай Беларусі і ў фармаваньні яе палітычнага аблічча. Беларускі незалежніцкі рух на эміграцыі ў значнай ступені як мага найлепш ставіцца да ідэі хаўрусу з іншымі народамі Міжмор’я. He адносіцца адмоўна да Польшчы. Можна сьцвердзіць, што найбольш выбітныя яго ўдзельнікі хочуць шчыльнага саюзу з польскім народам. He маюць нэгатыўнага стаўленьня да гістарычнай польска-літоўска-рускай уніі. Могуць стаць вельмі істотным чыньнікам, які зробіць магчымым шырэйшае польскалітоўска-беларуска-ўкраінскае паразуменьне й будзелагодзіць украінскі й літоўскі шавінізм. Праз ійчырае й сумленнае супрацоўніцтва зь беларусамі, палякі могуць аказацьрашучы ўплыў на фармаваньне поглядаў беларускіх палітыкаў і ўзрастаючую беларускую нацыянальную сьвядомасьць"8. Вялікі шанец паразуменьня зь беларусамі прывёў аўтараў дакладу да высновы, што неабходна падтрымліваць беларускае жыцьцё, пачынаючы з практычнага супрацоўніцтва з ЗБВБ. Перш за ўсё, прапанавалася наладзіць кантакты паміж Галоўным камандаваньнем Польскіх узброеных сілаў на Захадзе й гэтай беларускай арганізацыяй. За бясспрэчны аўтарытэт пры гэтым лічыўся тагачасны старшыня ЗБВБ ВінцэнтЖукГрышкевіч. На думку польскага эмісара, менавіта яго трэба было прыцягнуць да дзейнасьці клюбу фэдэралістаў у Лёндане9.
У вачах польскіх эмігрантаў узаемаадносіны зь беларусамі выглядалі як значна лягчэйшыя й менш эмацыянальныя чым, напрыклад, з украінцамі альбо летувісамі10.
=> заклік да беларусаў, што служылі ў Польскіх узброеных сілах на Захадзе, каб тыя ўступалі ў Польскі корпус прыстасаваньня й разьмяшчэньня, што быў часткай брытанскіх узброеных сілаў. Гл.: Grzybowski, J. Bialorusini w polskich regularnych formacjach wojskowych w latach 1918—1945. Warszawa, 2007. S. 303.
8 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Bialoruskie uchodzstwo niepodleglosciowe.
9 IPMS. Sygn. A.11E.1110. Bialoruskie uchodzstwo niepodleglosciowe.
10 Старшыня Міжнароднага камітэту палітычных бежанцаў і высяленцаў DP М. Грабскі пісаў наступнае: „Назіраецца вялікая паправа ў адносінах зь
Польская эміграцыя брала чынны ўдзел у фармаваньні й разьвіцьці інтэграцыйных праектаў, шукаючы аднадумцаў і хаўрусьнікаў сярод антыкамуністаў-эмігрантаў з іншых краінаў рэгіёну, у тым ліку й беларусаў. У першыя паваенныя гады значнае распаўсюджаньне сярод польскіх эміграцыйных дзеячаў набыў рух „Міжмор’я“, у якім прадугледжваўся, таксама, удзел беларускіх дзеячоў. У гэтым руху ўвасабляліся ідэі стварэньня ў будучыні фэдэрацыі краінаў разьмешчаных паміж Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным марамі. Заангажаваньне беларусаў у дзейнасьць „Міжмор’я“ адбывался праз запрашэньне паасобных прадстаўнікоў да ўдзелу ў працы міжнародных фэдэра-лістычных клюбаў „Міжмор’я". Клюбы паўставалі ў розных краінах, дзе знаходзіліся эмігранты з Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Так, Станіслаў Станкевіч дзейнічаў у мюнхенскім клюбе, а. Часлаў Сіповіч — у рымскім, Вінцэнт Жук-Грышкевіч — у лёнданскім. У кастрычніку 1946 г. быў створаны клюб у Парыжы, у якім ад беларусаў засядаў Мікола Абрамчык.
Рух „Міжмор’я“ ня быў нічым новым для беларускіх эмігрантаўантыкамуністаў. Беларускія дзеячы ўжо мелі пэўны досьвед працы ў міжнародных арганізацыях, якія ствараліся сярод эмігрантаў на тэрыторыі Заходняй Нямеччыны. Так, 29 сакавіка 1947 г. на тэрыторыі брытанскай зоны акупацыі было заключана пагадненьне польскай, беларускай, югаслаўскай, летувіскай, латыскай і ўкраінскай групаў палітычных бежанцаў і высяленцаў DP. Была створаная Рада, у якую ўвайшлі па адным прадстаўніку ад кожнай нацыянальнай групы. Пагадненьне мела не мэце абарону правоў уцекачоў, супрацоўніцтва ў галіне сацыяльнай і культурніцкай апекі, а таксама абмен інфармацыяй. Пагадненьне мела, аднак, непалітычны характар11. У паседжаньнях згаданай Рады беларускі бок прадстаўлялі Аляксей Калодка, Алесь Вініцкі, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт Тумаш, Мікалай Кунцэвіч. У хуткім часе зьявілася патрэба стварэньня арганізацыі, якая зрабіла б магчымым выпрацаваньне супольнай палітычнай платформы. 27 чэрвеня 1947 г. у Квакенбруку адбыўся першы сход нацыянальных групаў. Беларуская дэлегацыя складалася зь В. Тумаша й Л. Столяра. 8 сьнежня 1947 гУ
беларусамі, якія адыходзяць ад украінцаў у іх барацьбе за прызнаньне этнічнага прынцыпу пры вырашэньні памежных справаў". IPMS. Sygn. А.11.1158. М. Grabski, Udzial grupy polskiej we wspolpracy mi^dzynarodowej DP w Niemczech w 1948 r.
11 IPMS. Sygn. A.11E.1472. Porozumienie grup narodowych (uchodzcow politycznych i wysiedlencow) w strefie brytyjskiej Niemiec.
Мюнхене быў створаны Міжнародны камітэт палітычных уцекачоў DP у Нямеччыне, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі 13 нацыянальных груп. Старшынём быў абраны польскі прадстаўнік М. Грабіньскі. Беларускі бок браў актыўны ўдзел у працы арганізацыі12.
Трэба адцеміць, што сярод беларускіх дзеячаў вышэйзгаданы рух „Міжмор’я" ацэньваўся па-рознаму. Канцэпцыя „Міжмор’я“ была прадметам дыскусіі ў асяродзьдзі беларускай інтэлігенцыі. На старонках газэты „Беларус на чужыне“ выйшаў артыкул „Каму гэта патрэбна?" Аўтар ставіў пытаньне, ці магчымая фэдэрацыя карысная беларусам, ці не? Адказ быў наступны: рашуча — так. Выказвалася меркаваньне, што толькі ў супольным высілку народы Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы здолеюць абараніць свае інтарэсы. Аўтар бачыў у руху фэдэрацыйным магчымасьць вырашэньня лякальных спрэчак і непаразуменьняў13. Часам на старонках эміграцыйнае прэсы выказваўся наступны погляд: адным зь некарысных для беларусаў момантаў новае канцэпцыі ёсьць тое, што асноўнае вастрыё „міжморскай" палітыкі накіравана супраць нямецкай дамінацыі ў рэгіёне. Для Беларусі як дзяржавы, якая ня мае супольнае мяжы зь Нямеччынай, такая сытуацыя не зусім камфортная, бо для яе незалежнага палітычнага існаваньня найвялікшая пагроза зыходзіла зь іншага боку. Зьвярталася ўвага на тое, што неабходна, каб канцэпцыя прадугледжвала ўдзел у новай фэдэрацыі народаў, якія знаходзіліся на ўсход ад Беларусі й Украіны (Каўказ, народы Ўралу)14.
Рух „Міжмор’я" быў толькі адной з платформаў супрацоўніцтва паміж польскімі й беларускімі эміграцыйнымі дзеячамі. Сярод беларусаў да пасьлядоўных прыхільнікаў польска-беларускага зьбліжэньня належыў Мікола Абрамчык. Пра гэта сьведчыць той факт, што Прэзыдэнт БНР няраз у сваіх працах казаў пра важкасьць польска-беларускіх кантактаў, падкрэсьліваючы супольнасьць палітычных і эканамічных мэтаў абодвух народаў. У прыватнасьці, пра гэта ён узгадваў у рэфэраце „Польска-беларускія адносіны ў мінулым і ў цяперашні час“, прысьвечаным паваеннаму польска-беларускаму супрацоўніцтву. Абрамчык
12 17 чэрвеня 1948 г. з ініцыятывы беларускіх дэлегатаў у склад арганізацыі была прынятая як самастойная група харвацкая рэпрэзэнтацыя, якая дагэтуль уваходзіла ў склад югаслаўскай дэлегацыі. Ініцытыва была падтрыманая ўкранцамі, казакамі, славакамі й баўгарамі. IPMS. Sygn. A.11E.1158. Protoko} posiedzenia Mi^dzynarodowego Komitetu Uchodzcow Politycznych i DP w Niemczech, z 17 czerwca 1948 r.
13 Kama heta patrebna // Bielarus na cuzynie. №9.1949. S. 1—3.
14 Бацькаўшчына. з кастрычніка 1948.
Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі лічыў, што цеснае польска-беларускае ўзаемадзеяньне павінна стаць апорай для незалежніцкіх рухаў народаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы й супрацьвагай у адносінах да ўплываў расейскай эміграцыі. Ен быў перакананы, што пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны настаў час пагаджэньня палякаў і беларусаў. Прэзыдэнт БНР плянаваў распачаць польска-беларускія перамовы, якія мусілі стаць зыходным пунктам для новых адносінаў паміж народамі. На думку Абрамчыка, чыньнікі, якія дзейнічалі супраць супрацоўніцтва Беларусі й Польшчы, былі мізэрнымі ў параўнаньні з тым, чаго можна было дасягнуць пры ўзаемадзеяньні абодвух народаў. Прэзыдэнт БНР меркаваў, што беларусы дэкляруюць сваю волю да паразуменьня й зараз рашэньне належыць польскаму боку, які павінен прыняць альбо аспрэчыць беларускія прапановы15. У адным з інтэрвію Мікола Абрамчык, між іншага, казаў: „Сярод польскіх палітычных дзеячаў сустракаецца ўжо нямала асобаў, якія ня толькі не пярэчаць нашаму законнаму праву на дзяржаўную незалежнасьць у нашых этнаграфічных межах, але нават бачаць у гэтым большую гарантыю незалежнасьці й свайго народу. На жаль, людзі гэтыя яшчэ складаюць меншасьць сярод сваіх суграмадзянаў. Беларуская дыпляматыя павінная дапамагчы ім стаць большасьцю“16.
Упершыню да спробаў польска-беларускіх перамоваў дайшло ўжо ў 1946 г. Мікола Абрамчык паспрабаваўдамовіцца пра пачатак перамоваў з эмісарамі польскага эміграцыйнага ўраду ў Францыі. Беларускі дзеяч не хаваў свайго расчараваньня тым, што яму не ўдалося ўсталяваць кантактаў з прадстаўнікамі польскага эміграцыйнага ўраду. У выніку ён вырашыў накіраваць мэмарыял у Лёндан, які не адразу быў заўважаны. У траўні 1947 г. у Парыжы міністр замежных справаў ва ўрадзе РП на эміграцыі Адам Тарноўскі сустрэўся зь Міколам Абрамчыкам. 27 траўня 1947 г. абодва бакі ўзгаднілі праект супольнай польскабеларускай дэклярацыі. Згодна з прапановай польскага боку, у дакумэнце не закраналася тэрытарыяльнае пытаньне. Дэклярацыя ўтрымлівала запіс, што дадзеная справа будзе вырашаная мірнымі сродкамі, калі абедзьве краіны будуць незалежнымі17.