Некаторыя дасьледнікі лічаць прычынай таго, што польскі эміграцыйны ўрад не выказваў вялікага зацікаўленьня актыўнымі кантактамі зь беларускай палітычнай рэпрэзэнтацыяй на чале зь Міколам Абрамчыкам, ціск з боку эміграцыйных грамадзка-палітычных цэнтраў, у першую чаргу прадстаўнікоў інтэлігенцыі, што былі аб’яднаныя ў Саюзе ўсходніх земляў50. Характэрнай рысай гэтай групы дзеячаў была бескампрамісовасьць у пытаньнях непарушальнасьці Рыскай мяжы. Дзеячы Саюзу зь вялікай увагай сачылі за ходам перамоваў урадавых колаў зь беларускімі прадстаўнікамі, якія адкрыта альбо ўскосна выказвалі свае прэтэнзіі да гэтых абшараў. Сярод сябраў Саюзу існаваў непакой, што ў імкненьні ўраду да пошуку кампрамісу зь беларускімі дзеячамі можа быць пастаўленая пад удар тэрытарыяльная цэласнасьць краіны. У 1948 г. дзеячы Саюзу выступілі з прапановай стварэньня Фонду абароны ўсходніх земляў, а год раней была зробленая спроба дамагчыся ад ураду стварэньня Міністэрства адарваных земляў. Са згаданых вышэй прычынаў гэта выклікала адмоўную рэакцыю беларускага лягеру51. Дзеячы Саюзу добра разумелі: нават калі беларускі бок 48 IPMS. Sygn. A.11E.874. Zasi^g wspolpracy polityki polskiej z narodami Europy Srodkowo-Wschodniej, brak daty. 49 IPMS. Sygn. A11.E.1110. Artykul St. Dygata „Czyja granica“ z dn. 27 marca 1954 r. 50 Gotowiecki, P. Polskie emigracyjne srodowiska kresowe wobec Bialorusinow i problemu bialoruskiego (1941—1954) // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №39. 2013. S. 227. 51 Gotowicki, P. O PolskQ z Wilnem i Lwowem. Zwiazek Ziem Polnocno-Wschodnich RP (1942—1955). Warszawa, 2012. S. 145,167. Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі намагаецца падчас размоваў з палякамі далікатна абмінуць тэрытарыяльныя справы, гэта зусім не азначае, што дзячы Рады БНР пагодзяцца на саступкі ў гэтым пытаньні. Саюз усходніх земляў пасьлядоўна трымаў сваю лінію, не азіраючыся на магчымыя наступствы52. Дзеячы Саюзу лічылі канцэпцыю „Міжмор’я“ палітычным міражом перадусім з прычыны невырашэньня тэрытарыяльнага пытаньня. Яны выступалі супраць наданьня беларускай справе міжнароднага характару. Таму ўсялякія супольныя зь беларускімі дзеячамі захады на міжнароднай арэне разглядаліся як шкодныя й неабгрунтаваныя. Сьведчыць пра гэта дэклярацыя, выдадзеная Саюзам 24 лютага 1950 г. у Лёндане. У гэтым дакумэнце рэзка крытыкавалася падпісаньне міністрам замежных справаў Мечыславам Сакалоўскім, намесьнікам старшыні Нацыянальнай рады Юліушам Лукасевічам і прадстаўнікамі ўкраінскай і беларускай эміграцыі (Мікола Абрамчык, Лявон Рыдлеўскі) супольнай дэклярацыі. Сябры Саюза разглядалі гэты крок як здраду дзяржаўным інтарэсам і пагрозу для тэрытарыяльнай цэласнасьці Польшчы53. 28 сакавіка 1953 г. падчас паседжаньня Нацыянальнай рады Станіслаў Цат-Мацкевіч скрытыкаваў перамовы ўраду з рэпрэзэнтацыяй Рады БНР і дамагаўся, каб яму растлумачылі, на якой падставе ўрадавыя чыньнікі лічаць Міколу Абрамчыка легальным прадстаўніком беларускага народу, у той час, калі з гэтым чалавекам большасьць беларусаў ня лічыцца. Скептыцызм даваеннага рэдактара віленскага кансэрватыўнага „Слова“ падзяляў таксама граф Стэфан Тышкевіч. Апошні выказаў меркаваньне, што незалежная беларуская дзяржава можа ня быць зацікаўленая саюзам з Полыпчай, a толькі далучэньнем да сябе ўсходніх земляў Другой Рэчы Паспалітай54. Нягледзячы на вышэйзгаданыя разыходжаньні й непаразуменьні, нам здаецца, што падкрэсьліваньне польскім бокам неаспрэчнасьці Рыскай мяжы, а беларускімі дзеячамі этнічнага прынцыпу падчас вызначэньня дзяржаўнай мяжы мела характар больш сымбалічны й прэстыжовы, чым рэальны. Абодва бакі не маглі афіцыйна адмовіцца ад пастулатаў, якія вырасьлі да рангуўсталяваных канонаў. Насамрэч, як польскія, гэтак і беларускія эміграцыйныя дзеячы цудоўна разумелі 52 Gotowiecki, Р. Polskie emigracyjne srodowiska kresowe wobec Bialorusinow i problemu bialoruskiego (1941—1954)... S. 227. 53 IPMS. Sygn. A. 11E.1174. Deklaracja Zwiqzku Ziem Poludniowo-Wschodnich z dn. 24 lutego 1950 r. 54 Gotowiecki, P. Polskie emigracyjne srodowiska kresowe wobec Bialorusinow i problemu bialoruskiego (1941—1954)... S. 228. невыканальнасьць тых пастулятаў. 3 пэўных прычынаў яны, аднак, не жадалі гэтага агучваць. Бачна гэта на прыкладзе Міколы Абрамчыка, які займаў вельмі памяркоўную палітыку ў згаданым пытаньні. Можна з упэўненасьцю сказаць, што пасьпяховасьць польска-беларускага супрацоўніцтва для яго была справай значна важнейшай, чым імглістыя й нерэальныя пастуляты наконт этнічных межаў. У жніўні 1950 г. ён даў інтэрвію газэце „Беларускі эмігрант“, дзе падкрэсьліў, што справу мяжы лічыць цяпер неактуальнаю, бо яна будзе вызначаная толькі пасьля стварэньня беларускай незалежнай дзяржавы55. Палітыкі, што падзялялі погляды Прэзыдэнта БНР, здолелі пераадолець у сабе гістарычныя й палітычныя стэрэатыпы й бачылі істотную карысьць польска-беларускага супрацоўніцтва ў будучыні. Неабходна таксама заўважыць, што для беларускага эміграцыйнага лягеру адносіны з палякамі не былі надзвычай складанымі й цяжкімі, калі параўнаць іх з узаемадачыненьнямі з прадстаўнікамі эміграцыйных палітычных цэнтраў іншых народаў рэгіёну. Так, напрыклад, вельмі цяжка адбываліся перамовы зь летувісамі (праблема Вільні й Віленшчыны) і расейцамі. Вельмі часта неадназначны й супярэчлівы характар насілі таксама стасункі з украінскімі эмігрантамі56. Разыходжаньні ў тэрытарыяльных пытаньнях не выключалі пэўнага супрацоўніцтва. I хоць польска-беларускія перамовы пасьля 1950 г. ня мелі працягу, у наступныя гады даходзіла да афіцыйных кантактаў паміж урадам БНР і польскім эміграцыйным урадам. Так, напрыклад, у 1954 г. Мікола Абрамчык згадзіўся падтрымаць адну з ініцыятываў ураду РП на эміграцыі, а менавіта — падпісаў дэклярацыю паняволеных народаў Цэнтральна-Усходняй Эўропы, скіраваную да міністраў замежных справаў ЗША, Вялікабрытаніі й Францыі — удзельнікаў міжнароднай канфэрэнцыі ў Жэневе57. Кіраўнік МЗС Аляксадар Завіша на паседжаньні Нацыянальнай рады 28 студзеня 1956 г. 55 IPMS. Sygn. A.11E.1110. List S. Poprockiego do MSZ, z 29 wrzesnia 1950 r. 56 Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1947 —1970)... С. 465,468, 476,485. 57 Акрамя Міколы Абрамчыка й польскага міністра замежных справаў Станіслава Янікоўскага, дакумэнт падпісалі таксама прадстаўнікі балгарскай, чэхаславацкай, вугорскай, украінскай і югаслаўскай палітычных рэпрэзэнтацыяў на эміграцыі. IPMS. Sygn. A.11.E.1147. Telegram sent on 30th April, 1954, to the Secretaries of State of Great Britain and the United States and to the Minister for Foreign Affairs of France, at Geneva, by the Representatives in Europe of Eastern and Central European countries. Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі сьцьвердзіў: „Што тычыцца ўсіх тых краінаў, якія знаходзяцца на ўсход ад Польшчы йякія разам зь ёй зносяць расейскае ярмо, дык хачу з гэтага месца падкрэсьліць, што польскі народ заўсёды ставіўся й ставіцца з поўным зразуменьнем і сымпатыяй да народаў, якія жадаюць вяртаньня сваіх слушных правоў і якія змагаюцца за сваю волю й незалежнасьць. Польскі народ заўсёды па меры сваіхрэальных магчымасцяў гатовы дапамагчы ў іх высілках^. Падобныя перакананьні былі ўласьцівыя ня толькі палітыкам, засяроджаным вакол эміграцыйнага ўраду. У1954 г. у Лёндане была створаная Часовая рада нацыянальнага адзінства. Новую арганізацыю ўтварылі палітычныя партыі й сілы, якія апынуліся ў апазыцыі да тагачаснага Прэзыдэнта Аўгуста Залескага. У1956 г. выканаўчы орган Рады ўхваліў канцэпцыю аднаго зь лідараў гэтага лягеру Адама Цёлкоша, што прадугледжвала стварэнне наўсход ад Польшчы нэўтральнай паласы, якая б уключала й Беларусь59. Ад сярэдзіны 1950-х г. паміж польскімі й беларускімі палітыкамі паступова зьнікала ўзаемнае зацікаўленьне. Гэты працэс быў выкліканы агульнай міжнароднай сытуацыяй: надзея на хуткае вяртаньне на радзіму стала прывіднай. У роспачы многія эмігранты адыходзілі ад актыўнай палітычнай дзейнасьці, а пляны пра будучыню пасьля вызваленьня Цэнтральна-Усходняй Эўропы ад камунізму рабіліся неактуальнымі. Адпаведна, паступова гублялася цікавасьць да таго, што адбывалася ў лягеры суседзяў. Беларуская праблематыка па сутнасьці зьнікла з поля зроку польскай эміграцыйнай прэсы. Пра адсутнасьць актыўных польска-беларускіх кантактаў на чужыне сьведчыць факт, што ў 1960-х гг. у Лёндане былі запачаткаваныя Таварыства польска-ўкраінскага сяброўства й Польска-літоўскае таварыства, у той час як польска-беларускі адпаведнік ніколі ня быў створаны. Разам з тым не перапыніліся кантакты, што мелі апалітычны й прыватны характар. Сярод прадстаўнікоў польскай эміграцыі да ліку пасьлядоўных прыхільнікаў шчыльнейшых адносінаў зь беларусамі трэба залічыць праф. Станіслава Сьвяневіча. Шматразова на бачынах эміграцыйнай прэсы гэты дзеяч выказваўся наконт будучага супрацоўніцтва зь беларускім бокам. Неаднойчы таксама зьвяртаў увагу на па- 58 IPMS. Sygn. А.5.102. Przemowa A. Zawiszy, wygloszona w Radzie Narodowej 28 stycznia 1956 r. 59 Glogowska, H. Stosunki polsko-bialoruskie w XX wieku. Od Imperium Rosyjskiego do Unii Europejskiej. Bialystok, 2012. S. 333. мылкі й пралікі даваеннай палітыкі ў дачыненьні да беларусаў. Сьвяневіч лічыўся адным з найбуйнейшых аўтарытэтных спэцыялістаў у беларускіх справах. Значную цікавасьць да беларускіх справаў, у тым ліку стану дыяспары, выяўляла парыская „Культура“, якую выдаваў Ежы Гедройц. Гэты дзеяч намагаўся выпрацаваць якасна новую мадэль узаемаадносінаў зь іншымі народамі былой Рэчы Паспалітай. Ягоны падыход характарызаваўся моцным жаданьнем да пераасэнсаваньня спрэчных момантаў ва ўзаемадачыненьнях. Беларускія справы на бачынах „Культуры“ асьвятлялі такія дзеячы, як Юзаф Лабадоўскі, Юзаф Маеўскі й Віктар Сукеньніцкі. Абмяркоўваліся справы гістарычныя й культурніцкія, палітычныя й зьвязаныя з пытаньнем нацыянальнай сьвядомасьці. Скіраваны да беларускіх эмігрантаў заклік Гедройца да пошуку канструктыўнага дыялёгу шляхам абмену думкамі трапіў на добры грунт. У выніку некаторыя эмігранты-беларусы супрацоўнічалі з „Кулыурай". На старонках выданьня прысутнічала рубрыка „Беларуская хроніка“, якую ў 1973—1986 гг. вёў амэрыканскі беларус Уладзімер Брылеўскі60. Праблематыка польска-беларускіх кантактаў на чужыне ў згаданы пэрыяд заслугоўвае, аднак, асобнага дасьледаваньня.