У шэрагу фондаў дзеячаў беларускай эміграцыі вельмі цікавую гісторыю камплектаваньня мае фонд Антона Адамовіча. Ён складаецца з двух паступленняў: з дакумэнтаў, якія ніколі не пакідалі Менск, і з дакумэнтаў, што паступілі са зборамі БІНіМу. Менавіта на гісторыі першага, які й запачаткаваў асабісты фонд Антона Адамовіча ў БДАМЛМ, варта спыніцца асобна. У1951 г. у час апрацоўкі архіўнага фонду Генэральнага камісарыяту Беларусі8 ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі й сацыялістычнага будаўніцтва БССР9 былі выяўленыя дакумэнты„беларускага буржуазнага нацыяналіста“ Антона Адамовіча. Акт аб абнаружэньні ад 20 ліпеня 1951 г. зафіксаваў, што яны складаюць два кіляграмы россыпу, а таксама распараджэньне начальніка архіву: „Выдзеліць і ўлічыць як самастойны фонд“. 27 жніўня 1951 г. дакумэнты Антона Адамовіча былі ўлічаны як новы самастойны фонд № 118 с/р. 569. У хуткім часе з двух кіляграмаў россыпу было сфармавана шэсьць адзінак захоўваньня, куды ўвайшлі асабістыя лісты жонкі Антона Адамовіча Натальлі Шыляевай, лісты Язэпа Найдзюка, Янкі Станкевіча, Францішка Аляхновіча, Вітаўта Тумаша, Анатоля Шкуткі, а таксама паштоўкі, білеты БНС, запрашэньні, пропускі, некалькі здымкаў Н. і А. Шыляевых, Кастуся Езавітава з дароўным надпісам ды інш. 2 сьнежня 1963 г. у фонд Антона Адамовіча паступіла яшчэ адна адзінка пад назвай „Аўтабіяграфія А.Е. Адамовіча (жыццё і дзейнасьць, апісаная самім Адамовічам)" — 1935 г. на 96 старонках. Уліковыя дакумэнты „справы фонда“ не зафіксавалі, адкуль паступіла „аўтабіяграфія“ й хто перадаў яе ў асабісты фонд Антона Адамовіча. У канцы вопісу гэтая адзінка прыпісана чарнілам блакітнага колеру й гэтым жа зьменены выніковы запіс. Фонд Антона Адамовіча, як і многіх з падобным лёсам асобаў, быў далучаны да сакрэтных і выкарыстаньне яго было моцна абмежаванае. Толькі адзіны раз, у ліпені 1955 г., справы № 4, 5 і 6 былі выдадзеныя ў часовае карыстаньне „прадстаўніку КДБ т. Іванову“на адзін месяц. Паводле адзінак, узятых у часовае карыстаньне, можна здагадвацца й пра „практычныя мэты“ гэтае замовы. У1995 гфонд Антона Адамовіча быў уключаны ў сьпіс фондаў для разгляду камісіі Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь „Аб рассакрэчванні дакументаў і аднясенні іх да катэгорыі абмежаванага допуску“. 18 студзеня 1996 г. камісія пастанавіла: „Прагледзеўшы 7 спраў па вопісу № 1 фонда № 569 „Асабісты архіў беларускага буржуазнага нацыяналістаАдамовічаАЛі“адабрала для рассакрэчвання наступныя матэрыялы: аўтабіяграфія Адамовіча А.Е.; лісты А.Е. Адамовічу ад нацыяналістаў з г. Берліна іг. Вільні; лісты жонкіА.Е. Адамовіча; пропускі, пасведчанні і даведкіА.Е. Адамовіча, фатаграфіі свая- 8 Фонд № 370 у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. 9 Сучасны Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. коў і знаёмых. Усяго рассакрэчана і пераведзена на агульны рэжым захоўвання сем спраў“"‘. Праз пэўны час БДАМЛМ пачаў рабіць захады перад НАРБ на перадачу яму гэтага фонду як профільнага. 23 лютага 2005 г. пытаньне перадачы было разгледжана на паседжаньні Экспэртна-мэтадычнай камісіі НАРБ. Усе экспэрты падтрымалі просьбу перадаць фонд Антона Адамовіча ў архіў-музэй. 11 кастрычніка 2005 г. рашэньне ЭМК НАРБ было замацаванае дазволам Белкамархіву, a 12 кастрычніка дакумэнты паступілі ў БДАМЛМ, дзе маюць № 459 і назву „Асабісты фонд А.Е. Адамовіча, літаратуразнаўца, крытыка, празаіка". Далейшае папаўненьне названага фонду стала магчымым дзякуючы зборам БІНіМу. У 2000 г. стараньнямі прафэсара Адама Мальдзіса БДАМЛМ атрымаўунікальны дар з далёкай Аўстраліі — прыватны архіў грамадзка-палітычнага й культурнага дзеяча беларускай эміграцыі Алеся Алехніка. Пра абставіны нялёгкіх шляхоў вяртаньня гэтага архіву на Бацькаўшчыну вядома толькі Адаму Мальдзісу й толькі яму належыць права пра тое распавесьці. Навукова-тэхнічная апрацоўка дакумэнтаў фонду Алеся Алехніка была завершаная ў 2006 г. Ягоны вопіс налічвае чатырыста пяцьдзясят тры адзінкі захоўваньня, якія ўключаюць амаль сем тысяч дакумэнтаў: рукапісы, лісты дзеяча ў Сусьветную антыкамуністычную лігу (WACL) і яе рэгіянальныя аддзяленьні, у Антыкамуністычную лігу народаў Азіі (APACL) і яе рэгіянальныя аддзяленьні, у арганізацыі Антыкамуністычнага блёку народаў (АБН), у міжнародныя грамадзкія арганізацыі, прэзідэнтам краінаў сьвету, дзеячам міжнароднага руху, дзеячам беларускай эміграцыі, у рэдакцыі беларускіх газэтаў, часопісаў ды інш., лісты Алесю Алехніку ад родных, дзеячаў беларускай эміграцыі, дзеячаў міжнароднага руху, грамадзкіх устаноў Рэспублікі Беларусь, беларускіх дзеячаў Летувы, Польшчы, Расеі, Эстоніі, дакумэнты грамадзкай і культурніцкай дзейнасьці, а таксама дакумэнты пра жыцьцё беларускай эміграцыі, пра Беларусь ды інш., сабраныя Алехнікам, фатаграфіі, біяграфічныя ды іншыя матэрыялы. Нельга абысьці ўвагай і архіўны збор Міхася Швэдзюка, які паступіў у архіў-музэй зь Вялікабрытаніі. Гэта рукапісы дзеяча, у тым ліку й ягоныя ўспаміны, ксэракопіі артыкулаў з замежнай пэрыёдыкі, фатаграфіі й інш. Некалькі паступленьняў для гэтага фонду адбылося праз спрыяньне гуманітарных арганізацыяў, зь якімі падтрымліваў 10 БДАМЛМ. Справа фонду Антона Адамовіча. Арк. 9. сувязь Міхась Швэдзюк, значную частку дакумэнтаў перадаў Алег Трусаў, які атрымаў іх ад самога ўладальніка. Сёньня БДАМЛМ адкрыты для камплектаваньня фондаў асабістага паходжаньня дзеячаў беларускай эміграцыі й фондаў беларускіх арганізацый за мяжой. У траўні 2014 г. пры архіве-музэі створаная і ўжо распачала працу навукова-творчая ініцыятыва „Цэнтар камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа“. Асноўныя задачы Цэнтру: выяўленьне беларускіх дакумэнтаў у замежных архівах, музэях і бібліятэках, а таксама прыватных асобаў, арганізацыя камплектаваньня й стварэньне архіўных фондаў, навуковае апісаньне дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа, садзейнічаньне яе захаваньню й вывучэньню, а таксама папулярызацыя ведаў пра дзейнасьць беларускіх арганізацый за мяжой і выдатных асобаў беларускага паходжаньня ў беларускім грамадзтве. Пададзеныя ў гэтым артыкуле станоўчыя прыклады фармаваньня архіўных фондаў ведамых дзеячаў беларускага замежжа й факт стварэньня згаданага Цэнтру даюць падставы спадзявацца на актывізацыю супрацы як зь беларускімі арганізацыямі, так і з уладальнікамі асабістых архіўных збораў беларускага замежжа. Угодкі Натальля Гардзіенка Менск Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк ЗГАДВАЮЧЫ ЯЗЭПА ПУШЧУ Хацелі народмой чужынцы зьняславіць I сэрца скрывавіць нараны. Бэнгаліі гордасьць, Бэнгаліі слава! О, гэні народаў забраных! „Рабіндранату Тагору“ У1964 г., пяцьдзясят гадоў таму, памёр Язэп Пушча, першы з тых пісьменьнікаў, што былі рэпрэсаваныя, але выжылі й вярнуліся. Якім згадвалі яго, пра што пісалі на эміграцыі? Зрэшты, пісаць пра яго пачалі на дваццаць гадоў раней: у 1944 г. у Беластоку выйшла кніжачка Масея Сяднёва „Ахвяры бальшавізму“, у якой расказвалася пра забітых, рэпрэсаваных пісьменьнікаў: Міхася Зарэцкага, Тодара Кляшторнага, Алеся Дудара, Аляксандра Цьвікевіча, Сымона Баранавых. Асобны нарыс прысьвячаўся й Язэпу Пушчу: як і ў выпадку з Ларысай Геніюш, яго памылкова лічылі загінулым. Праўда, гэта ня быў успамін — аўтар прызнаваўся, што ня ведаў асабіста паэту: „УМенску, куды я прыехаў зь вялікімі надзеямі на будучае і агнём у сэрцы, Пушчы ўжо ня было — ён быў высланы ў Сібір. Мне не прыйшлося бачыць гэтага чалавека. Ён назаўсёды застаўся для мяне нейкай загадкаю“'. Тэкст — гэта хутчэй эсэ пра любоў да паэзіі Пушчы, пра ейную ролю ў жыцьці Сяднёва. Блізкі да Сяднёўскага „ўспамін" Рыгора Крушыны, напісаны ў 1964 г. як водгук на паведамленьне пра сьмерць паэты: тут таксама 1 Сяднёў, Масей. Масеева кніга. Мінск, 1994. С. 248. ідзецца пра ролю вершаў Язэпа Пушчы ў жыцьці маладога хлапца, але й робіцца спроба прэтэнзіі на асабістае знаёмства. Спроба, трэба сказаць, ня надта пераканаўчая: „Памятаю, на вуліцах цьвілі каштаны. Урэдакцыі слуцкай газэты сабраліся паэты-маладнякоўцы Паўлюк Шукайла, Янка Пірат і эксцэнтрычная Ida Чырвань. Сярод іх быў і я, іхны прыяцель, у той час аматар паэзіі. Мы сустракалі гасьцей. Прыехалі два пісьменьнікі зь Менску — Кузьма Чорны і Язэп Пушча. Абодва яны былі маладыя хлопцы. Але нам, тагачасным правінцыялам, ды яшчэ ў зялёным веку, менскія госьці здаваліся паважнымі старымі дзецюкамі. Найбольшую ўвагу мы сканцэнтравалі на Язэпа Пушчу. Ягоны ад- нагадовы літаратурны стаж і ягонае ўжо ведамае на Беларусі імя выклікалі ў слуцкіх песьняроў пашану й спадзяваньні. I як-жа не спадзявацца, калі сам рэдактар Шукайла верыў і запэўніваў: „У нас на Случчыне паэты растуць, як грыбы. Хутка альманах выдадзім“. Язэп Пушча — Ну, а якты, Язэп? — зьвярнуўся ён да Пушчы. — Можа, зборнік рыхтуеш? Мы пачалі пытацца пра навіны ў Менску. Завязалася гутарка аб паэзіі. Язэп Пушча выказаў думкі аб імажынізьме, аб сістэме вобразаў, эмацыянальнасьці верша. Голас у яго быў спакойны, мэлядычны, з выразнымі інтанацыямі. Словы „паэт“ і„паэзія“ён вымаўляў неяк натхнёна, імпульсыўна, з падвойным націскам, захоўваючы ў першьш складзе гук„о“. Гэтую асаблівасьць я пасьля заўважыў на літаратурным вечары, калі ён выступаў з дакладам аб творчай працы „Маладняка“. Сустрэча слуцкай моладзі зь менскімі пісьменьнікамі адбылася ў будынку школы. Паўнюткая заля хвалявалася і цярпліва чакала, каб пачуць беларускае мастацкае слова. Ida Чырвань прыйшла з сваёй прыяцелькай СтасяіР*. He дазваляе да канца паверыць аўтару ў асабістае знаёмства з Пушчам адсутнасьць хоць якіх дробных дэталяў у аповедзе, ёсьць толькі адно Шукайлава пытаньне (якое мусіць стварыць эфэкт прысутнасьці Крушыны пры гаворцы) пра зборнік — як можна зразумець з кантэксту, першы паэтавы зборнік. Але сустрэча адбылася ў верасьні 1925 г., калі кніга „Раніца рыкае“ (1925) ужо прыйшла да чытача. Хутчэй за ўсё Рыгор Крушына проста быў у залі слуцкага Дому культуры, на згаданым ім самім творчым вечары, дзе сапраўды выступалі Паўлюк Шукайла, Кузьма Чорны, Язэп Пушча й пра які пазьней напісала Станіслава Плашчынская, паэтава жонка3. На самую сьмерць паэта ў газэце „Беларус“ быў зьмешчаны нэкралёг „Памёр Язэп Пушча“: