Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
...Ад моманту, калі прыйшоў Ладыга, лейтэнант радыёсувязі кондывізіі, да капітана друтога рангу Асіповіча, прайшло ўжо некалькі гадзінаў. Ладыга быў вельмі прыстойны з выгляду мужчына гадоў каля 30, із шэрымі, бадзцулятымі, як гэта кажуць, вачыма, з чорнымі, назад прычасанымі ажно гладка валасамі. Але аблічча, неяк у адмену суладнасьці чалавечае прыгажосьці, праціналася зьбялеласьцю. I гэты колер (напэўна, не адна дзяўчына сказала) папсаваў усю ягоную красу. Сам ён па нараджэньню паходзіў із Случчыны, а навет болей таго: із самага гораду Слуцку.
6 Юхнавец, Янка. Летні адпачынак // Запісы БІНіМ. № 26. 2003. С. 169—207; Юхнавец, Янка. Знаёмства. Ідучы да ракі. Спатканьня // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы. Мінск, 2005. С. 141—164.
7 Тэкст перахоўваецца ў прыватным архіве Лявона Юрэвіча.
— Таварыш капітан, але дазвольце называць па-сяброўску, як называлі калісьці дома: Алесям... Усё-такі дармо, што ты перасігнуў празь колькі кубікаў вышэй за мяне, зьяўляесься ва ўсіх ступенях да мяне сябрам.
I быццам не жадаючы гутарыць аб гэтым далей, спытаўся: — Скажы, калі ласка, ці давядзецца ізноў дацеляпацца да радзімых месцаў? Ня ведаеш напэўна? Ня ведаеш? Скуль ведаць аб гэтым?
Ен спыніў свой позірк на абліччы капітана й прагна чакаў ад яго адказу.
— Ветразі чакаюць доўга, доўга на вецер; але, адпраўляючыся да свайго берагу, заўсёды думаюць: даімкнуць да яго ці зьгінуць бязьсьледна ў хвалях акіяну. А наагул, не тапі сябе ў гэткай зьняверцы, бо жонкі ня маеш, дзяцей тым больш, ну, бацькі толькі, дык ім, бедным, заўсёды прыходзіцца на схіле гадоў гэтак. Нічога ня зробіш! Трэба цярпець!
— Яно, бязумоўна, так, Алесь. Але каб яно правалілася скрозь зямлю ўсё! Ты зразумей: я вельмі не паважаю вайну, салдатчыну, што проста, прызнацца табе, пра ўсё разам змагу сказаць самыя паганыя словы... Хоць ты і наўмеран мне адказаць, што барацьба ёсьць жыцьцё, дык напярэймы табе я жадаю па-свойму выкласьці значэньне гэтых двух абгрызкаў, якія сваім розумам нацягваю да аксіёмы двух супроцьлеглых, а менавіта (ты толькі ня сьмейся, бо ў запраўднасьці й знаходзіцца ў падобным выяве): барацьба, братка, гэта падцягваньне да жыцьця, але ня жыцьцё, а сьмерць, нястрымная сьмерць!
Асіповіч амаль усьміхнуўся.
— Ты ўрэшце, Алесь, дарэмна насьміхаесься. Калі застанёмся жывымі, я прыеду ў Капыль, забяру цябе й на свае сродкі абвязу па ўсім сьвеце з намерам паказаць табе, што значыць цяга да новага.
— Ну й што? Я сам загадзя ведаю, што перада мной гурмы развалу, празьмерная колькасьць бязногіх і бязрукіх, просячых ахвяраваньняў у паўзходзячых. Вось і па ўсім гэтым я й прачытаю маю цягу да новага жыцьця. А, па-друтое, ці дазволяць яшчэ нам езьдзіць з табой за мяжу? Такія лятуценьні ты найлепш кінь пад услон ды ідзі спаць.
— 0, я ведаю, што гэткія размовы табе не па сярэдзіне! Але, братка, не сьпяшайся не на сваю ніву! Наадварот, ты яшчэ будзеш пясьціць прыемна, бачыць хоць-бы пень, і будзеш каля яго праходзіць, маўляў, маладуха із сваім каханым каля амвоя, баючыся навет парушыць ягоную цішыню. Бо я ведаю падобных табе блох: адзін рубель дай лішні, усчапіцца адзін трыпутнік болей на каўнер, дык па ўсім тады Эва пад печ, а Адам на печ! Але пачакай, не перашкаджай мне: ты бачыш, я
яшчэ не давёў да канца маю думку. Па ўсіх тваіх развагах я заўважаю ў тваім нутры захопніка, які, як ведама, хоча пакорваць другія народы. Каб зрабіць гэта, ты, бязумоўна, цісьнеш свой народ і трымаеш яго пры дамавіннай пілоўцы. А народ, у такім выпадку, галодны й змучаны, прагне захопу чужога дабра, спадзяючыся паправіць сваё становішча. Аб собскай-жа выгадзе й дабру ён ня будзе думаць, бо гэтага ў яго няма. Ну, няма!
Ладыга ўсхвалявана махнуў рукой у бок Асіповіча, крутнуўся на забруджаным, абтаптаным доўгай дарогай абцасе й падышоў да вакна, за якім было надалей суцішна й па-летняму лагодна.
— Слухай, Сяргею, найпершае, размаўляй троху цішэй, а ў наступным — навошта табе нэрвавацца ад дурнотаў? Пакідай нэрвы дзеля будучыні, бо ведай: іх прыдзецца расходваць дзе-небудзь у іншым месцы, дарэчы кажучы, — на фроньце, а напасьледак запамятай, Сяргею: усялякая на першы нагляд ідэя, прабач мне, я жадаю крыху адрынуць ад папярэдняй гутаркі, адно-ж гэтымі словамі толькі папоўніцца твая развага, а яна вось якая: як я ўжо казаў, усялякая ідэя, ці сацыяльная, ці якая там іншая, ёсьць разбурэньне, і разбурэньне ня толькі ўсяго таго, што перад тым даведзена, а наагул разбурэньне, зьнішчэньне й сьмерць — расада сьмерці! Прыемнасьць чалавека ўразбурэньні, Сяргею. Гэтакая прыемнасьць, як малому дзіцяняці загачваць шпаркі бег ручайка, а потым гатку раскідваць і глядзець на шпаркі плын вады, што вырвала із стрымаў. Але, із свайго боку, прашу мне не перашкодзіць, я мушу сказаць табе й толькі табе... Можа, гэта будзе крыху ў паэтычных выразах, Сяргею... але забываюцца прысады й прапалотыя лехі й навет усё, усё, што было дорага, — ідзеш на новы кліч, які разіутатаў увесь народ, і ў гэты час адчуваеш страх бойкі, аднак ведаеш, што як тэй двароўцы хочацца пагаўкаць з-пад варот, так табе гэнай бойкі! Можа, цябе й дзівіць маё параўнаньне, але ня дзівіся, бо толькі ў змаганьні ажыцьцяўляюцца сьвятыя парывы, якія парасьлі між пакутаў атожылкамі, a атожыльле ў сваю чаргу жадае собскіх карэньняў. Разумееш? Кажучы ў лоб — собскага жыцьця!
— Што за атожыльле? He разумею! Мо ты пра тыя старыя часы ў Менску? Калі толькі гэна, дык ты, братка, памыляесься.
Ладыга паморшчыўся, кароткую часіну падумаў, глянуў у вочы Алесю-капітану другога рангу, і дадаў: — Ня зьбіраюся сябе называць адросткам! Хутчэй хто будзе іншы паходзіць альбо адрос ад маіх каранёў!
Л адыга хацеў гутарыць далей, але раптоўна, у сулад апошняму іуку, зазьвінеў тэлефонны званок і перарваў ягоны гутар. Сьпярша думаў
чакаць, пакуль скончыць капітан тэлефонную размову, але, бачучы па выразу ягонага твару, што яна можа зацягнуцца, бяз слоў махнуў яму рукой і выйшаў да знадворку. Да раньняшняга пад’ёму заставалася каля аднае гадзіны. Сон адляцеў. Ладыга вырашыў прайсьціся ўздоўж вуліцы й паглядзець, як трымаюць варту ягоныя салдаты на радыёстанцыі, а разам з гэтым пераглядзець найнавейшыя тэлеграмы.
He прайшоў яшчэ паўз колькі хат, як насустрач яму із двара напаткаўся салдат з ускіненай стрэльбай. Той, не спадзяючыся сустрэць афіцэра, ад нечаканасьці разгубіўся, але й з аддачай пашаны не пасьпяшыўся. У цьмяным сьвятле падраньня салдат утаропіўся ў яго вачыма й засьмяяўся: — Аааа. вашаму зіхаценьню, таварыш лейтэнант, пашана! Як трымаецеся, Ладыга? Як? Ты толькі, ня дай Бог, не пакарай мяне за неадпаведнасьць перад табой ды, галоўна, перад камандзерам.
Салдат яшчэ болып разьсьмяяўся залівістым сьмехам і падыйшоў спазірнець да Ладыгі: — Сам бачыш, па рэгляману я дык і ня мушу перад табой зьгінацца ў 180 градусаў, бо маю толькі нейкую вашую брудную гімнасьцёрку ды давераную стрэльбу, а ўсё астатняе маё, собскае. А ў барсунях, паведаміць табе, ляпей адчуваецца ў маршы, чымсьці ў растаптаных чаравіках альбо ботах. Выпаўзеш з мярлогі, накруціш анучак, а потым аборкамі абматаеш, і гатова: і мякка, і лёгка.
Ладызе сьпярша жадалася загадаць яму стаць на „сьмірна“, але сьцерпна бачыў і моўкна слухаў свайго земляка.
— Ну, дык што, братка, маўчыш? Апавядай, як паводзіцца. Бо-ж каля якіх год трох ня бачыліся. Ты ўжо крыху патаўсьцеў і асунуўся, ці можа мне тое чубіцца гэтак? Я, праўду кажучы, ніколі цябе й ня думаў сустрэць тут, лічыў, што ты дзесьці ўжо вылупіўся ў наркомы й тлееш за чырвонымі сталамі...
— Ты, Антон, яшчэ, бачу, не забыўся шабуніць.. Але скажы ты мне лепш, дзе блукаўся апошнія гады?
— Гы-ым! Што за пытаньне? Пад сонцам, братка! Даіў авечак і рабіў бзу для вас, вось і ўсё, але сам ня еў яе, хоць быў досыць галаднаваты. Хай праваліцца! А тут, мабыць, давядзецца яе есьці да самае сьмерці.
— Прабач, Антон, мы з табой яшчэ сустрэнемся і пагутарым пра ўсё. Бывай.
Жартаўлівая размова Антона толькі прынесла Ладыгу смутак, і ён пабарзьдзіў разстацца зь ім. I ў раздум’і выйшаў за вёску. Невялікая зарослая хмызьняком абшара, што тут зараз-жа падбягала да апошняй хаты каля выгану, пачынала дыміцца ранішняй куравой. А Боскі дыямэнт — дзяньніца пераліўна й зырка мільгацела на ўсходзе. Ужо гну766
савіў бэкас, і разьдзіраўся на ўсё горла дзяргач, намагаючыся глушыць свайго спадарожніка. А ў бок ад хмызьняку, на ўскрайку маладога сасоньніка, не зварачаючы ўвагі на спрэчку ня вельмі пацешных сьпевакоў, разносілася лагоднае й прываблівае цыўканьне лясных птушак. Ладыга паглядзеў на гадзіньнік, да пад’ёму заставалася каля 30 хвілінаў. Успомніў на нядаўні замер пракантраляваць радыю, але ў наплыўшай лядайкасьці адкінуў яго. Абапёрся нагой на падарожны камень, закурыў і, заміж намеру, яму прыпомніўся Антон, зь якім ён жыў у адным горадзе й на аднэй вуліцы. Будучы шкалярамі, яны сядзелі навет на аднэй парце, а потым разам вучыліся ў настаўніцкім інстытуце ў Менску, дзе ні адзін, ні друті ня скончылі вучобу. Антон вярнуўся дадому, бо ня меў за што вучыцца, а ён пайшоў вучыцца ў вайсковую школу. Ладыгу прыпомніліся самыя наймізэрныя драбкі калішняга дзяцінства. Ен навет разьсьмяяўся, калі прыпомніў прыгоду Антона із сваім айчымам-латышом, якому за тое, што зьдзекваўся над ім па сьмерці мацеры, адпомсьціўся ледзь не сьмяротна. I дагэтуль перад кажным жыхаром іхнай мясцовасьці стаіць таямнічасьць: хто рабіў замах? Можа-б, і Ладыга ня ведаў пра тое, але Антон вельмі сябраваў зь ім і давяраў яму ўсё, што толькі думаў і жадаў зрабіць. Была на гэта й прычына: Антон тады залежаў ад яго поўнасьцю: Ладыга краў цэлымі пірагамі хлеб і кавалкі сала ад мацеры, каб накарміць яго. Антона паважалі ўсе. Яго так і клікалі: „чмут“ або „чума“. Дзяўчаты дык паважалі яшчэ больш, чым гэта можна выказаць словамі, бо за 20 капеек кажнай рашаў задачы й перапісваў лекцыі з граматыкі.
Ва ўяве Ладыгі неадлучна стаяў выгляд нядаўна спатканага Антона ў забруджанай кашулі, з неабголенымі і ўцягнутымі ў аблічча шчокамі, напалову растаптаныя барсуні. А побач у памяці вымаляваўся ягоны выгляд, калі паклікаў паглядзець на прадзелку з айчымам. Той, прыйшоўшы з работы ўлетку, сеў пасядзець каля расчыненага вакна, за якім расла высокая, з густым лісьцем, ліпа. Якраз таго дня бацьку іхняга трэцяга неадлучнага сябры па школе заарыштавалі. I за гэта, і за асабістыя крыўды Антон вырашыў адпомсьціць свайму айчыму, бо той быў кіраўніком аддзелу асокі пры раённай міліцыі. I як толькі сьцямнелася, Антон з двума кускамі цагліны узьлез на ліпу й стуль, амаль у галаву, бацнуў айчыма.