Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
* * *
Сяргей Ёрш
Менск
Гісторыя паваеннай беларускай палітычнай эміграцыі па-ранейшаму мае нямала „белых плямаў“. Аднак яны паступова зьнікаюць: цаглінка за цаглінкай зьяўляюцца працы беларускіх дасьледнікаў. Прыгожы томік „Рады БНР...“ стаў сапраўдным падарункам для ўсіх, хто цікавіцца ня толькі гісторыяй эміграцыі, але й паваеннага антысавецкага Супраціву. Аўтары-ўкладальнікі здолелі сабраць пад адну вокладку амаль усе даступныя на сёньняшні дзень дакумэнты, у якіх
„Рада БНР (1947-1970): Падзеі. Дакументы. Асобы“: чатырырэцэнзіі" асьвятляецца дзейнасьць Рады і Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ды Прэзыдэнта Міколы Абрамчыка.
Праца зробленая вялікая, грунтоўная, таму ня хочацца зьвяртаць увагу на дробныя хібы. Напэўна, найбольшым „праколам" стала зьмяшчэньне фота нейкага беларускага дзеяча з Аргентыны, якое было памылкова падпісанае „Кастусь Мерляк“...
Перачытваючы пратаколы шматлікіх паседжаньняў эмігрантаў, бачыш, якой кволай была тагачасная арганізаваная дзейнасьць. Некаторыя „міністры" й „міністэрствы“ нічога не рабілі, усё трымалася на асобных людзях, сярод якіх вылучаўся Мікола Абрамчык. Зьмешчаных у „Радзе БНР...“ дакумэнтаў малавата, каб скласьці нейкі цэльны яго партрэт. Аднак відавочна, што ён часам быў і „дыктатарам", і „цынічным палітыкам". У лісьце да Аўтена Каханоўскага піша пра беларускага дзеяча ў Канадзе Сяргея Хмару, як пра „ненармальнага", разважае, калі будзе зручны момант, каб яго звольніць2. Часам за такімі „звальненьнямі" былі спробы пазбавіцца ад палітычных апанэнтаў, людзей актыўных, і гэта не ўзмацняла Раду, а аслабляла яе.
На жаль, Натальля Гардзіенка й Лявон Юрэвіч не змаглі да канца разгадаць таямніцу так званай „нелегальнай дзейнасьці" Ўраду й Рады БНР у 1946—1947 гг. Імі не была выяўленая каштоўная публікацыя Ўладзімера Снапкоўскага, прысьвечаная паваеннай беларускай палітычнай эміграцыі3. Быў праігнараваны й даведнік „Антысавецкія рухі ў Беларусі", адзін з артыкулаў у якім пра Раду БНР часткова грунтаваўся якраз на згаданай публікацыі4.
Спынімся на гэтым болып падрабязна. Н. Гардзіенка і Л. Юрэвіч адзначаюць, што„ў сакавіку 1946 г. адбылося фармаванне пашыранага ўраду БНР на чале з Міколам Абрамчыкам, хоць ніякіх звестак пра яго склад не знойдзена^. Давайце паглядзім, што пісаў яшчэ ў 1997 годзе Ў. Снапкоўскі: „У сакавіку 1946 года М. Абрамчык склікаў у Рэгензбургу сход актывістаў беларускай палітычнай эміграцыі, на якім было прынята да ведама завяшчанне В. Захаркі аб перадачы паўнамоцтваў М. Абрамчыку, папоўнена Рада і выбраны ўрад БНР, стар-
2 Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы... С. 464.
3 Снапкоўскі, Уладзімір. Беларуская палітычная эміграцыя (1945—1990 гг.) // Полымя. №2.1997. С. 201—239.
4 Ёрш, Сяргей. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі // Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956 гг. Даведнік. Менск: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. С. 143—144.
5 Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы... С. 12.
„Рада БНР (1947-1970): Падзеі. Дакументы. Асобы“: чатыры рэцэнзіі шынёй якога таксама стаў М. Абрамчык1*. Згадка важная. Праўда, Снапкоўскі не падае крыніцу інфармацыі.
Н. Гардзіенка й Л. Юрэвіч дзівяцца, чаму сэсія Рады БНР у чэрвені 1948 г. лічылася з-й, бо ведама, што адзіная папярэдняя прайшла ў сьнежні 1947 году7. Аднак Ул. Снапкоўскі піша, што сход сакавіка 1946-га „паклаў пачатак правядзенню сесій Рады БНР“&. Г. зн, што тады і прайшла і-я сэсія. Атрымліваецца, што й назва кнігі не зусім дакладная, бо болып лягічна было б замяніць 1947-ты год 1946-м.
На жаль, праз абмежаванасьць крыніцаў аўтары не змаглі скласьці сьпісы сябраў Рады БНР. 3 пратаколаў мы даведваемся толькі невялікую частку прозьвішчаў, пераважна найбольш ведамых дзеячоў. У той жа час нямала людзей застаецца „ў ценю“.
Дарэчы, сябры Рады БНР былі і за „жалезнай заслонай“. „Паводле некаторых крыніц, трэцяя частка сяброў Рады трымалася ў сакрэце. Гэта былі беларускія дзеячы, якія пражывалі ў БССР. Падчас сесій Рады галасамі гэтай часткіраспараджаўся прэзідэнт“, — пішаЎладзімер Снапкоўскі (і зноў не падае крыніцу інфармацыі)9. Гэты аспэкт аўтарамі-ўкладальнікамі „Рады БНР...“ ня быў вывучаны. Відаць, яны не зьвярнулі належнай увагі й на інтэрвію М. Абрамчыка, якое ён даў у кастрычніку 1949 г. адной з бэльгійскіх газэтаў і якое перадрукавала „Бацькаўшчына"10. Абрамчык заявіў, што „парлямэнт на выгнаньні налічвае цяпер 158 асоб, расьсеяных на ўсім сьвеце... Паміж іх толькі 30 засталіся на Беларусі“п.
Кім маглі быць гэтыя людзі? Безумоўна, Ларыса Геніюш12, некаторыя іншыя беларускія дзеячы, якія прайшлі праз савецкія канцлягеры й турмы. Сябрамі Рады БНР лічыліся й некаторыя камандзіры беларускага антысавецкага партызанскага руху.
6 Снапкоўскі, Уладзімір. Беларуская палітычная эміграцыя (1945—1990 гг.)... С. 203—204.
7 Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы... С. 26.
8 Снапкоўскі, Уладзімір. Беларуская палітычная эміграцыя (1945—1990 гг.)... С. 204.
9 Снапкоўскі, Уладзімір. Беларуская палітычная эміграцыя (1945—1990 гг.)... С. 210.
10 Інтэрв’ю М. Абрамчыка // Бацькаўшчына. № 1 (61). 01.01.1950; у кнізе „Рада БНР...“ гэтая публікацыя згадваецца на с. 613.
11 Інтэрв’ю М. Абрамчыка...
12 „Яна [Ларыса Геніюш] сябе адчувала, na-мойму, хоць яе ніколі і не выбіралі, — прэзідэнткай Беларускай Народнай Рэспублікі", — пісала паэтка Данута Бічэль. Гл.: У яе вершах — ані слова боязі // Пагоня. № 3 (499).
Аўтары-ўкладальнікі адзначаюць, што „адным з напрамкаў дзейнасці Рады БНР, які не асабліва афішаваўся, была падтрымка, а нават і арганізацыя антысавецкага падполля“'3. У пратаколах і ліставаньні згадак пра гэта мала. У кнізе зьмешчаны дэкрэт М. Абрамчыка ад 7 чэрвеня 1950 г. аб узнагароджаньні „маёра „Ноч“ (наданьні яму рангі генэрал-маёра, прызначэньні віцэ-старшынёй Ураду БНР) і іншых камандзіраў беларускага партызанскага руху. Як выглядае, зьвесткі пра кіроўны склад партызанаў Рада БНР атрымала ад свайго пасланца за „жалезную заслону“ Антона Дуды (Моніча, Станіслава Маціеўскага)14. Праўда, існуюць сумневы наконт праўдзівасьці ягонага аповеду, магчыма, ён патрапіў пад савецкі кантроль ды быў уключаны ў апэратыўную камбінацыю спэцслужбаў СССР15.
Н. Гардзіенка й Л. Юрэвіч слушна пішуць, што „гэты напрамак дзейнасці Міколы Абрамчыка патрабуе дадатковага вывучэння“'ь. Дзеля гэтага варта пашукаць разнастайныя дакумэнты, якія складаліся М. Абрамчыкам і ягоным канкурэнтам, Прэзыдэнтам БЦР Р. Астроўскім для розных заходніх установаў. Некаторыя зь іх цалкам былі прысьвечаныя беларускаму антысавецкаму партызанскаму руху й спробам навязаньня зь ім сувязі праз Польшчу.
„БНР, як і БЦР, прэтэндавала на падтрыманне эфектыўных кантактаў з падпольнымі групамі на Беларусі, якія працягвалі супраціўленне савецкай уладзе да сярэдзіны 50-х гадоў“, — пісаў Уладзімер Снапкоўскі17. А Ігар Лялькоў выказаў меркаваньне, што „болыйасьць удзельнікаў антысавецкага беларускага супраціву канца 40-х — пачатку 50-х была прыхільная хутчэй да БЦР, чым da EHP“1S.
=> 18.01.2001. Зянон Пазьняк упершыню сустрэўся з Ларысай Антонаўнай у 1978 г. у Зэльве. Яна яму паказвала „дакуманты Рады БНР“. „Во, ніхто не здагадваецца, што яны ў мяне ёсьць“, — гаварыла Геніюш. Гл.: Пазьняк, Зянон. Там, далёка, дзе спачывае дуіпа // Пагоня. № 3 (499). 18.01.2001.
13	Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы... С. 38.
14	Да гісторыі беларускай нацыянальнай партызанкі // Запісы БІНіМ. № 28. Нью-Ёрк — Менск, 2005, С. 261—272.
15	Крытычны аналіз справаздачы А. Дуды гл. тут: Ёрш, Сяргей; Горбік, Capreft. Беларускі Супраціў. Львоў, 2006. С. 316—338.
16	Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы... С. 38.
17	Снапкоўскі, Уладзімір. Беларуская палітычная эміграцыя (1945 — 1990 гг.)... С. 209.
18	Лялькоў, Ігар. Адвечная песьня. Аб адной няўдалай спробе аб’яднаньня паваеннай беларускай эміграцыі // Наша ніва. № 26. 25.06.2001.
Калі б камусьці ўдалося дакапацца да ісьціны, атрымалася б яшчэ адна цікавая кніга, з захапляльнымі сюжэтамі19, новымі пэрсаналіямі. Пачакаем яе зьяўленьня.
I	* * *
Юры Грыбоўскі20
Варшава
У 2013 г. у выдавецтве „Кнігазбор“ у сэрыі „Бібліятэка Бацькаўшчыны“, якая выдаецца Згуртаваньнем беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ разам зь Беларускім інстытутам навукі й мастацтва ў Нью-Ерку, выйшла манаграфія Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча пад назвай „Рада БНР (1947—1970). Падзеі. Дакументы. АсобьГ. Гэтаўжо дваццаць другое выданьне, якое ўбачыла сьвет у такой аўтарытэтнай у навуковых колах выдавецкай сэрыі.
Аўтарамі манаграфіі зьяўляюцца Натальля Гардзіенка й Лявон Юрэвіч — дасьледнікі, што займаюцца справамі беларускай эміграцыі XX ст. Яны маюць сур’ёзны навуковы даробак у галіне эмігранцкай праблематыкі. Абое добра ведамыя па шматлікіх працах, датычных беларускай эміграцыі ў асобных дзяржавах сьвету. Прыкладам, Н. Гардзіенка мае на сваім рахунку вельмі сур’ёзныя манаграфіі, прысьвечаныя дыяспары ў Аўстраліі й Вялікабрытаніі. У сваіх ранейшых працах аўтары ў значнай ступені акцэнтавалі ўвагу на грамадзкіх, культурнаасьветніцкіх і рэлігійных праблемах. Гэтым разам у цэнтры ўвагі дасьледнікаў — пытаньні палітычнага характару.
Рэцэнзаваная праца прысьвечаная вывучэньню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у выгнаньні ў 1947—1970 гг. I працу гэтую варта прызнаць за наватарскую, бо закранутыя тэмы належаць да найменш дасьледаваных у гістарыяграфіі. Асобныя аспэкты названай праблемы раней былі прадметам зацікаўленьня гісторыкаў. Некаторыя аўтары ў сваіх працах закраналі праблемы паваеннай беларускай палітычнай эміграцыі на Захадзе, але рабілася гэта між іншым, не было галоўнай тэмай. Таму востра не хапала цэласнага і ўсебаковага разгляду дадзенай праблемы.
19 Адзін такі сюжэт ужо быў адшуканы ў архіве СБУ Ўкраіны: Клявец, Раман. Украінскія кур’еры для сувязі зь беларускай кансьпірацыяй у Баранавічах, 1947 год // Беларускі Рэзыстанс. № 2 (7). 2009. С. 117—121.
20 Рэцэнзія была апублікаваная ў: Acta Albaruthenica. Т. 14.2014. С. 364—372....
Рэанімаваная пасьля Другой сусьветнай вайны Рада БНР выконвала ролю ўлады ў выгнаньні, ствараючы аснову беларускага незалежніцкага лягеру ў Вольным сьвеце. Аб’яднаныя вакол гэтай структуры дзеячы ўздымалі на чужыне ідэю беларускага незалежнага дэмакратычнага жыцьця ў той час, як на Радзіме панаваў таталітарны савецкі лад.