У нас аж да гэтага часу захавалася памятнае ялцінскае фота Вашых бацькоў. Мы добра іх ведалі. 3 намі ў 1930 годзе здарылася тое ж, што і з імі. Пісаць пра гэта не будзем, няхай раскажа Вам мама. Вярнуліся мы ў Мінск у 1958 годзе, праз паўгода атрымалі невялічкую кватэру, у якой жывем і зараз. У i960 годзе ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве выйшлі дзве кніжкіЯзэпа. Але пра сябе пісаць годзе. Пару слоў пра Вашага папу. Перш за ўсё, ці рэабілітаваны ён? Пра гэта ў Саюзе пісьменнікаў дакладна не ведаюць. Калірэабілітаваны, то Вы маеце права атрымаць за бацьку двухмесячную кампенсацыю, прапісацца ў Мінску і атрымаць кватэру. Заразрыхтуецца да выдання анталогія беларускай літаратуры, і мне сказалі ўкладальнікі анталогіі, што ў плане ёсць імя і Вашага бацькі, і калі ён рэабілітаваны, то яго творы будуць змешчаны. Нам вельмі цікава ведаць, дзе жыве Ваша мама, як яе здароўе? Калі давядзецца Вам пабываць у Мінску, дык просім наведаць нас. Будзем рады Вас сустрэць. 18 Натальля Ўладзімераўна Лазарава — дачка Ўладзімера Жылкі. 3 сардэчным прывітаннем да Вас і Вашай мамы ПушчыЯзэп і Стася. Наш адрас: Мінск, Новавіленскі завулак, д. ю, кв. 23. Дарагая Ната Ўладзіміраўна! Прабачце мне, што я трохі затрымаўся з адказам на Ваш ліст, які мяне глыбока ўзрушыў. Справа ў тым, што мне крыху не павязло: захварэў і дзесяць дзён праляжаў у пасцелі. Але зараз акрыяў і пішу Вам ліст. He чакаў я, што Рыма гэтак непачалавечаму, здзекліва аднясецца да свайго мужа, а Вашага папы"’. Заслужыла яна пагарду, калі не больш. Проста цяжка паверыць, як яна магла так хутка страціць пачуццё і жонкі, і маці, сумленне і чалавечую годнасць сваю. Жахліва! Я ўспамінаю, з якім замілаваннем Ваш папа адносіўся да мамы. Ды ён як чалавек надзвычай гуманны і інтэлігентны і не мог па іншаму адносіцца. I за ўсё гэта якая „ўзнагарода“?Як шкада, што папа Ваш гэтак памыліўся ў сваёй „сяброўцы“. Але пра гэта годзе. He буду болей варушыць балючых Вашых ран. Даруйце мне, калі дазволіў я сабе што-небудзь лішняе. Паведамляю Вам, што газета ДІітаратура і Мастацтва“ збіралася надрукаваць некалькі вершаў Вашага папы, але, на вялікі жаль, як сказаў мне адзін з супрацоўнікаў газеты, нават у Ленінскай бібліятэцы нічога не захавалася з яго твораў. Такім чынам, калі Вы маеце тэксты папіных твораў, дыклепшыя з іх перапішыце, нічога не змяняючы ў іх, і пашліце ў газету, магчыма, надрукуюць. Яpad за Вас, што Вы знайшлі ў жыцці свой светлы шлях, сталі патрэбным і карысным чалавекам для нашага грамадства. Мне вельмі блізка настаўніцкая праца, аддаў ёй я трыццаць гадоў свайго жыцця, з якіх апошніх дваццаць гадоў быў дырэктарам сярэдняй школы. Шчыра дзякуем за Ваша запрашэнне наведаць Вас. Пакуль што абяцаць не абяцаю, а калі давядзецца пабываць у Вашых краях, дык не абміну і Вашае хаты, абавязкова зайду. Пасылаю Вам на памяць сваю кніжку „Вершы і паэмы“, а для Вашых дачушак казку „На Бабрыцы“. 19 Жонка Рыма кінула хворага Ўладзімера Жылку ў высылцы, а дачку аддала на выхаваньне маці паэта. Вось, бадай, і ўсё, пра што хацелася напісаць Вам у лісце. 3 сардэчным прывітаннем да ВасЯзэп Пушча. Зсакавіка 1961 года Мінск Добры дзень, дарагая Наташа Ўладзіміраўна! Ваш сардэчны ліст атрымаў, за якімая Вам шчырая падзяка. Як шкада, што Вы да гэтага часу не ведаеце, ці рэабілітаваны Ваш папа. Вы пытаецеся, куды Вам напісаць, каб даведацца... Я чалавек у гэтым мала спрактыкаваны, бо сам пра сябе нікуды і нічога не пісаў, і толькі вясной 1958 г., па настаянню сяброў, зайшоў у канцылярыю пракурора рэспублікі, дзе мне і сказалі, што я рэабілітаваны яшчэ ў студзені 1956 года. Ну, а што ж параіць Вам?Мне здаецца, пішыце заяву на імя пракурора рэспублікі. У заяве напішыце, штоВы дачка і просіце, каб Вам паведамілі, ці рэабілітаваны Ваш бацька Ўладзімір Жылка, які быў арыштаваны ў 1930 годзе па так званай справе беларускіх нацыяналдэмакратаў і быў высланы ў Уржум, дзе ў 1932 годзе і памёр ад сухот. Калі ж яшчэ да гэтага часу не рэабілітаваны, то прасіце, каб разгледзелі яго справу і аб выніках паведамілі Вас. А можа ці не лепш было б, каб Вы асабіста самі наведалі пракурора рэспублікі і пагутарылізім?Ці так, цігэтак, алехутчэйрабіце захады, бо адрэабілітацыі залежыць і ўсё іншае... Таксама шкада, што не маеце Вы амаль нічога з літаратурнай спадчыны свайго папы. Пішыце, можа што-небудзь захавалася ў Дубоўкі ці ў Александровіча20. Дубоўкі я не бачыў, бо ён жыве ў Маскве, а ў Александровіча нічога няма. Затое гэтымі днямі з Ленінграда ў Мінск прыязджаў нехта Banda21 . Можа і чулі калі-небудзь пра яго? Хоць гэты чалавек у дваццатыя-трыццатыя гады адыграў і ганебную ролю ў лёсе многіх беларускіх пісьменнікаў, але ён захаваў у сябе багаты архіўны літаратурны матар’ял нашых пісьменнікаў. Ён мне сказаў, што ў яго захаваліся творы і Вашага папы. Я папрасіў, каб ён зрабіў такую ласку і прыслаў іх у Мінск, калі не назусім, дыкхоць на некаторы час, каб можна было выкарыстаць у друку як 20 Маецца на ўвазе Андрэй Александровіч (1906—1963), паэт, дзіцячы пісьменьнік, крытык. 21 Маецца на ўвазе Лукаш Бэндэ (1903—1961), літаратуразнаўца й крытык. Ад 1934 г. жыўу Ленінградзе. літаратурную спадчыну. Паабяцаўся выслаць, а ці зробіць, хто яго ведае. Калі доўгі час не будзе высылаць, дык я даведаюся яго ленінградскі адрас, прышлю Вам і Вы ўжо самі напішыце яму адпаведны ліст. Сардэчна вітаю Вас і Вашу сям’ю. Язэп Пушча. 7 красавіка 1961 г. Мінск Дзень добры, дарагая Наталля Ўладзіміраўна! Толькі што атрымаў ад Васліст і адразу пішу адказ. Можа Вас крыху здзівіла тое, што даўгі час я не пісаў Вам? Справа ў тым, што я меў надзею сустрэцца з Вамі ў Полацку, але не адбылася гэта сустрэча. ю—11 мая я разам з другімі пісьменнікамі быў у Полацку на ўшанаванні ЯнкіЖурбы ў сувязі з яго васьмідзесяцігоддзем з дня нараджэння. Хацеў даехаць да Вас, алемне сказалі, што далёка: сорак кіламетраў. He ўдалось, не пабачыўся і вельмі шкадую. 11 мая на самалёце вярнуўся ў Мінск, і вірусны грып зваліў мяне ў пасцель. Усё яшчэ не ачуняў як мае быць, але ліст Вам пішу. Мы ўсёй сваёй сям’ёй разам з Вамі, дарагая Наташа, падзяляем Вашу вялікую радасць. Ваш папа рэабілітаваны — такяно і павінна быць, бо ня меў жа ён ніякай віны перад народам сваім і радзімай. У сувязі з рэабілітацыяй Вашага папы я хачу зрабіць Вам некаторыя парады: 1. Зніміце копій шэсць — дзесяць з дакумэнта абрэабілітацыі, які Вам прыслаў Вярхоўны суд БССР. Натарыяльная кантора гэтыя копіі завярае без грошай. КопііВам спатрэбяцца, а аўтэнтык беражыце, бо другіраз ён не выдаецца. 2. Калі не маеце дакумэнта аб смерці папы, то запрасіце яго з Уржумскага загса, ён Вам патрэбны. 3. Таксама Вам юрыдычна трэба ўзаконіць, што Вы з’яўляецеся адзінай наследніцай свайго папы, бо без гэтага дакумэнта Вам не выдадуць ні двухмесячнай кампенсацыі па апошнему месцы працы папы, а яна павінна быць указана ў даведцы Вярхоўнага суда, ні ганарару, калі будуць надрукаваны папіны творы. Вось што трэба Вам зрабіць у першую чаргу, і з гэтым не марудзьце. Чым хутчэй, тым лепш. Зараз пра выданне лепшае з літаратурнай спадчыны Вашага папы. Рыхтуецца выданне анталогіі беларускай паэзіі, якая выйдзе ў канцы гэтага году, творы Вашага папы запланаваны, толькі трэба падабраць іх. Відавочна, часопіс „Полымя“змесціць падборку вершаў. Што да выдання ў выдавецтве выбраных твораў асобным выданнем, то перш за ўсё трэба сабраць творы, а, на жаль, да гэтага часу Бэндэ нічога не прыслаў і не напісаў. Давядзецца Вам як дачцы звярнуцца да яго з просьбай. Калі творы будуць сабраны, тады прэзыдыум Саюза пісьменнікаў прыме належную пастанову аб іх выданні. Па гэтаму пытанню 26 мая буду я гутарыць з старшынёй Саюза т. Броўкам22. Аднак, каб усе справы зрушыць з месца, варта Вам у бліжэйшы час прыехаць у Мінск. Мы рады будзем Вас прыняць у сваёй сям’і. Неўзабаве канікулы, прыязджайце, чакаем. 3 сардэчным прывітаннем да Вас Пушча 24мая 1961 Мінск 22 Маецца на ўвазе Пятрусь Броўка (1905—1980), пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, які ў 1948—1967 гг. быў старшынём праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР. Угодкі ДА 10-Х УГОДКАЎ СЬМЕРЦІ ЯНКІ ЮХНАЎЦА Янка Юхнавец Янка Юхнавец памёр у 2004 г. На сёньня выдадзены бадай поўны збор ягоных вершаў', драмы2, „Запіскі й зацемкі"3 (дзёньнік, унікальны для эміграцыі; ён не кранае палітычныя падзеі, не занатоўвае штодзённасьць, якой-бы актыўнаю тая ні была; Юхнаўцовы дзёньнік — гэта развагі й назіраньні, думкі пра казкі й Беларусь, пра кнігі й мастацтва, пра творчасьць уласную ды іншых пісьменьнікаў, ня толькі беларускіх), раман „Яно“4 й аўтарскія камэнтары: ,Да ,Дно“ ад сябе, аўтара"5 —так, як зрабіў Томас Ман з Доктарам Фаўстусам“да Юхнаўца ды Умбэрта Эка зь„Імем Ружы“ — пасьля. Толькі мала што зьмянілася ў пасьмяротным лёсе гэтага „непа- 1 Юхнавец, Янка. Паэзія. Мінск, 2012. — 616 с. 2 Юхнавец, Янка. Успаміны (сцэнічны начырк), Урачыстасьць у садзе (драматычны начырк), Адам і Ева, Мітусьня (драматычны начырк) // Урачыстасьць у садзе. Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя. Мінск, 2007. С. 311—489. 3 Запісы БІНІМ. №27. 2004. С. 299—390; Запісы БІНіМ. № 28.2005. С. 351— 447- 4 Юхнавец, Я. Яно // Каханы горад. Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы. Мінск, 2006. С. 149—369. 5 Запісы БІНІМ. № 30. 2006. С. 288—305. раўнальнага“, па вызначэньні Яна Чыквіна, пісьменьніка. Лянівае, інэртнае літаратуразнаўства, напэўна, і цяпер ня ведае, што зь ім рабіць, куды ўпісаць. Пры ўмове, што наагул прачытала кнігі. Малая проза, раскіданая па газэтах ды часапісах, — „Бацькаўшчына“, „Беларускі час“, „Беларуская думка“, „Конадні“, „Беларуская моладзь“, „Прыйсьце“ — яшчэ чакае зьбіральніка й выдаўца6. Захаваліся й рукапісы асобных неапублікаваных апавяданьняў, адно зь якіх друкуецца ніжэй7. Янка Юхнавец Пасьля гутаркі У тым месцы, дзе яны былі й гутарылі, ляжала цяжкая цішыня. Гэтакая цішыня, якая й мусіць быць у запраўднасьці. У ейнай судзары цемраць летняга паветра здавала разьдзялілася на самыя драбнюсенькія пухаркі й сунімна, суладна-ж падымалася ад зямлі ў суздром вышыняў. Але ад сутулай хаты, дзе яны мелі ў тую ноч прыстанішча, досыць адлегла, у заходнім кірунку, гарызонт быўледзь-ледзь зацьмелым. Там ішла бойка. Гарматы мэталічным агнём прашылі долы, калічылі й зьнішчалі ўсё жывое й няжывое, якое трымалася яшчэ з наўмерам супраціву. Атут пакуль што шчасьлівілася ім. Іхную дывізію з поўным вайсковым ладункам адвезьлі далей у глыбінь Смаленшчыны. I спадкаемцам „смалу ліць“ успаміналася мінулая слава, і адначас клікалі ізноў агнём і смалой абараняцца ад захопнікаў. Бо-ж знаёмае пачуцьцё перасьцярогі: каб не згубіць сваю свабоду, бязвольных шлюць абараняць яе!