Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Унікальная частка архіву сьпевака — ягонае ліставаньне зь дзеячамі мастацтва, літаратуры, культуры многіх краінаў сьвету. Яму пісалі з Англіі, Балгарыі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Італіі, Канады, Югаславіі й іншых краін. Але найболыпую частку эпісталярыя складаюць лісты зь Беларусі й дзечаў беларускай культуры за яе межамі. Захаваліся лісты Сьцяпана Александровіча, Алеся Бажко, Зоські Верас, Аляксея Гардзіцкага, Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Уладзімера Караткевіча, Аляксея Карпюка, Алега Лойкі, Сяргея Новіка-Пяюна, Сяргея Панізьніка, Янкі Саламевіча, Пётры Сергіевіча, Максіма Танка, Янкі Хвораста, Івана Цішчанкі, Янкі Шутовіча, Міколы Куліковіча-Шчаглова, Рыгора Шырмы, Яўгеніі Янішчыц ды іншых. Пра высокую запатрабаванасьць Міхася Забэйды як сьпевака й грамадзкага дзеяча сьведчаць шматлікія лісты, звароты, запрашэньні, падзякі ад Праскай акадэміі музычнага мастацтва, Чэхаславацкай акадэміі навук, Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Беластоку, Клюбу савецкіх грамадзянаў у ЧССР, Таварыства чэхаславацка-савецкай дружбы, Чэска738
га музычнага фонду, Міністэрства культуры ЧССР, а таксама многіх выданьняў, краязнаўчых музэяў ды інш. аб правядзеньні канцэртаў і творчым супрацоўніцтве.
Захавалася значная колькасьць асабістых дакумэнтаў Міхася Забэйды, якія дазваляюць удакладніць і дэталізаваць многія факты ягонай біяграфіі. Да прыкладу, у фондзе можна знайсьці выпіс з мэтр ычнай кнігі Сядзельніцкай царквы аб нараджэньні й хросьце будучага сьпевака, пасьведчаньне пра заканчэньне Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, пасьведчаньне пра заканчэньне пэдагагічных курсаў у Харбіне, дыплём, заліковая кніжка, студэнцкі білет, экзаменацыйны ліст з часоў навучаньня на юрыдычным факультэце Харбінскага ўнівэрсытэ'іу, від на жыхарства ў Мілане, дакумэнты аб зьмене польскага грамадзянства на чэскае ды іншыя. Актыўную канцэртную дзейнасьць адлюстроўваюць афішы й праграмы.
Апошнюю й вельмі багатую частку архіўнага фонду Міхася Забэйды складаюць фатаздымкі ад 1918 да 1980-х гг. Сярод іх вылучаюцца яго здымкі з часоў вучобы ў Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, індывідуальныя здымкі розных пэрыяды жыцьця, пасьля канцэртаў, разам з вядомымі кампазытарамі, артыстамі, музыкантамі, а таксама з Р. Шырмам, У. Караткевічам, М. Танкам, С. Панізьнікам, Л. Александроўскай, Н. Гілевічам, В. Рагойшам ды інш.
Архіўную частку фонду М. Забэйды выдатна дапаўняюць кніжныя й нотныя зборы, якія налічваюць каля пяцісот асобнікаў, у тым ліку з дароўнымі надпісамі, а таксама музэйныя рэчы. На вялікі жаль, улучаны ў сьпіс спадчыны раяль „Шолзэ“ не дазволілі вывезьці.
Наступным паводле часу паступленьня ў БДАМЛМ быў архіўны фонд пісьменьніка Масея Сяднёва. Першае ягонае наведаньне Радзімы пасьля амаль пяцідзесяцігадовага перапынку адбылося ў 1990 г. Знаёмства з дырэктарам архіву-музэю Ганнай Сурмач мела месца менавіта тады. Аб гэтым можна меркаваць зь яе ліста да пісьменьніка ад 18 жніўня 1991 г.:
Д^трымаўшы адАлеся Баркоўскага дазвол напісаць Вам лісгп, з радасцю раблю гэта. Тым больш, што ёсць нагода перадаць Вам яго з беларусамі з Кліўленда, якія зараз гасцююць ў Менску. Прызнаюся, што мне вельмі хацелася напісаць Вам. Памятаю першую сустрэчу з Вамі ў выдавецтве „Мастацкая літаратура“, дзе нас пазнаёміў Барыс Сачанка. Ён паабяцаў разам з Вамі зайсці ў наш архіў-музей літаратуры і мастацтва. Але, на жаль, у Вас было мала часу і больш грунтоўнае знаёмства не адбылося. Вельмі шкадую. Але пасля мела
магчымасць прысутнічаць на сустрэчы ў доме літаратара і была вельмі ўражана. Жывучы так далёка ад роднага краю, Вы захавалі вострае пачуццёрадзімы. Здавалася, што Вы нікуды не ад’язджалі... Я цешуся, што мы тут ужо можам вольна чытаць тое, што створана талентам беларусаў па-за межамі Бацькаўшчыны. Ваша творчасць — гэта каштоўны здабытак літаратуры. Мы ўжо маем многія Вашы зборнікі. Але хацелася б каб тут, на Беларусі, былі і Вашы рукапісы, фатаздымкі, пісьмы ды іншыя матэрыялы... Чакаюразумення і спагады ў справе папаўнення беларускіх архіваў дакументамі тыхлюдзей, хто жыве па-за межамі..."4
У хуткім часе, а дакладна — 21 кастрычніка 1991 г., Масей Сяднёў напісаў ліст, дзе ёсьць такія радкі: „...У наступны мой прыезд не пайду нікуды больш, як толькі ў Ваш архіў-музэй. Ахвотна буду дасылаць Вам тое, што ёсьць у маім архіве. На пачатку асьмелюся Вам паслаць некалькі сваіхрукапісаў, часьцінку свае душы, дарагую мне настолькі, што зь ёй цяжка разьвітацца. Ёсьць у мяне і фатаграфіі — свае і іншых асобаў. Ёсьць йшат лістоў як ад сваіх літаратараў, гэтак і ад літаратараў-чужынцаў... Карацей, я гатовы пераслаць Вам з майго архіву ўсё, што можа мець тую ці іншую вартасьць для Вас, для нашай культуры, гісторыі, літаратуры. Прызнацца, я ня раз думаў над пытаньнем, куды б гэта можна было накіраваць свой архіў, дзе б ён уцалеў, захаваўся, аж во Вашая просьба якраз і разьвязвае гэтае пытаньне... Спадзяюся, Вы ня спыніце са мною кантактаў..."5
Так быў пакладзены пачатак камплектаваньню асабістага фонду Масея Сяднёва ў БДАМЛМ. Далей, як пісьменьнік, так і архіў-музэй, выкарыстоўвалі любую нагоду, каб перадаць ці пераслаць матэрыялы. Наступнае падарожжа ў Беларусь дзеяч ажыцьцявіў у верасьні 1992 г. Першае спатканьне з калектывам БДАМЛМ і першае паступленьне дакумэнтаў непасрэдна з рук іх гаспадара адбылося 14 верасьня. А ўжо ў кастрычніку таго ж году была завершаная навукова-тэхнічная апрацоўка атрыманых з часу першай дасылкі матэрыялаў і складзены вопіс, які ўключыў сто трыццаць тры адзінкі захоўваньня. У яго ўвайшлі рукапісы Масея Сяднёва: зборнік вершаў „Ад сына твайго, Беларусь", паэмы „Вечнае выгнаньне“, „Забраны Менск“, „Цень Янкі Купалы“, „Паэма пра бацькаўшчыну", вершы розных гадоў, публіцыстычныя творы,
4 БДАМЛМ. Ф. 363. Воп. 1. Адз. зах. 85. Арк. 2.
5 БДАМЛМ. Ф. 363. Воп. 1. Адз. зах. 45. Арк. 1.
успаміны, а таксама пераклады ягоных твораў на нямецкую, польскую, украінскую мовы. Самую значную частку дадзенага вопісу складае эпісталярый. Тут варта заўважыць, што раздзелы архіўных вопісаў фонду Масея Сяднёва ў БДАМЛМ пад назвамі „Лісты М.Л. Сяднёва“ й „Лісты М.Л. Сяднёву" былі цалкам апублікаваны Ціханам Чарнякевічам6 і спыняцца на іх апісаньні ў дадзеным артыкуле ня мае сэнсу. Вельмі цікавую частку дакумэнтаў першага вопісу складаюць біяграфічныя матэрыялы пісьменьніка, нарысы, рэцэнзіі, артыкулы Янкі Золака, Барыса Сачанкі, Лідыі Савік, Андрэя Клёнава ды інш. пра Масея Сяднёва, ягоныя інтэрв’ю газэце „ЛіМ“, „Настаўніцкай газэце“, часопісу „Беларусь" ды інш., а таксама дваццаць тры здымкі: індывідуальныя, зь сям’ёй, сябрамі, зь беларускімі літаратарамі падчас яго наведаньняў Бацькаўшчыны.
Другі вопіс фонду Масея Сяднёва фарміраваўся на працягу 1995— 2002 гг. У лістападзе 1995 г. пісьменьнік выслаў на адрас БДАМЛМ рукапіс кнігі „На споведзі перад Айчынай“ і адначасова ліст, у якім тлумачыў: „...сваю новую кнігу, якую вось і высылаю Вам і якую прашу прыняць у Ваш архіў-музей... Hi ў якае з нашых выдавецтваў гэтую кнігу я не пасылаў"7. Далей, упэўніўшыся ў акуратнасьці пошты, хоць трэба заўважыць, што была пэўная доля рызыкі, дакумэнты ад Масея Сяднёва паступалі менавіта такім шляхам. Кожная з такіх пасылак суправаджалася лістом і цяпер можна з дакладнасьцю назваць даты іх адпраўленьня. Толькі ў 1997 г. мы атрымалі ад пісьменьніка чатыры пакункі дакумэнтаў. Апошняй ягонай весткай да аўтара гэтага артыкулу была віншавальная паштоўка 3 Новым 2001 годам, а апошняе паступленьне ў ягоны фонд адбылося ў 2002 г.: Сьвятлана Сачанка перадала ў архіў-музэй трыццаць дзевяць лістоў Масея Сяднёва да яе за 1992—2000 гг. Як і першы вопіс, вопіс №2 склалі рукапісы пісьменьніка, эпісталярый, артыкулы пра яго, інтэрвію, дзевяць фатаздымкаў.
Вялікую заслугу ў справе камплектаваньня БДАМЛМ дакумэнтамі дзеячаў беларускай эміграцыі маюць спсп. Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік. Дзякуючы іх намаганьням стала магчымым стварэньне іх асабістых фондаў, а таксама фондаў Юліяны Вітан-Дубейкаўскай, Натальлі Арсеньневай, Юркі Віцьбіча, Алеся Салаўя, Уладзімера Дудзіцкага, Міхася Кавыля, Міколы Куліковіча-Шчаглова, а таксама фонду
6 Чарнякевіч, Ціхан. Эпісталярны архіў Масея Сяднёва // Запісы БІНіМ. № 35. Нью-Ёрк — Менск, 2012. С. 258—265.
7 БДАМЛМ. Ф. 363. Воп. 2. Адз. зах. 11. Арк. 2.
Беларускага інстытуту навукі й мастацтва. Сярод дакумэнтаў названых фондаў рукапісы, біяграфічныя дакумэнты, ліставаньне, выяўленчыя й іншыя матэрыялы пра жыцьцё й дзейнасьць як уласна фондаўтваральнікаў, гэтак і з гісторыі беларускай эміграцыі наагул. Асаблівую ўвагу ў гэтых фондах прыцягваюць навуковыя працы Зоры і Вітаўта Кіпеляў, калекцыя беларусаведных матэрыялаў з пэрыядычных выданьняў сьвету ад 1950-х да пачатку 2000-х гг., створаная Янкам Запруднікам, дакумэнты аб дзейнасьці БІНіМу (анкеты й сьпісы сябраў, праграмы, звароты, паштоўкі, маркі, выдадзеныя інстытутам ды інш.), а таксама фрагмэнты асабістых архіваў Яўхіма й Марыі Кіпеляў, Лявона й Апалёніі Савёнкаў, Вітаўта Тумаша (Сымона Брагі), Вацлава Пануцэвіча, Аляксандра Ружанец-Ружанцова, Пётры Татарыновіча, Янкі Юхнаўца, Аўгена Кавалеўскага, Янкі Золака ды інш. Раўназначнымі паводле колькасьці й навуковай важкасьці зьяўляюцца кніжныя калекцыі, забясьпечаныя архіву-музэю Вітаўтам Кіпелем і Янкам Запруднікам. Сярод іх рэдкія эміграцыйныя выданьні розных гадоў, зборы твораў Натальлі Арсеньневай, Алеся Салаўя, Уладзімера Дудзіцкага, Міхася Кавыля й інш., поўны камплект „Запісаў БІНіМ“, часопісу „Конадні“, беларуская эміграцыйная пэрыёдыка другой паловы XX ст. ды іншае.
У красавіку 2014 г. адбылася падзея, якая мела шырокі розгалас у грамадзтве: у БДАМЛМ паступіла ўнікальная калекцыя рарытэтаў, сабраная БІНіМам. Сярод матэрыялаў гэтай калекцыі рукапісы й асабістыя дакумэнты вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі, збор беларускіх паштовак, значкаў ды іншае. Калекцыя сфармавалася з матэрыялаў, дасланых у Менск архівістам зь Нью-Ёрку Лявонам Юрэвічам гісторыку Натальлі Гардзіенцы для навуковай апрацоўкі й апісаньня. Пасьля падрыхтоўкі навуковай працы „Матэрыяльная спадчына эміграцыі: асноўныя калекцыі11 й выхаду ў 2013 г. 36-га тома „Запісаў БІНіМ“, дзе яна была апублікаваная, з ініцыятывы яе аўтаркі й са згоды Вітаўта Кіпеля калекцыя была перададзеная ў архіў-музэй. На дадзены момант праводзіцца яе архіўная апрацоўка й яна будзе далучаная да фонду Беларускага інстытуту навукі й мастацтва.