Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Шмат месца прысьвечана туляньням па Нямеччыне, працы на нямецкага гаспадара — нацыста. Тамара, што нягледзячы на малы ўзрост мелася таксама працаваць, піша:
„Мы былі для нацыстаўрабамі. Я ня помню, каб сам Ганс Осбэргэр да мяне хоць раз што-небудзь сказаў ці запытаўся. А яна, ,,Brunhilda“[жонка гаспадара — Н.Г.], толькі давала прыказ, што мне рабіць, напрыклад мыць падлогу ў калідоры, або чысьціць іхнія бацінкі, або ламаць галузьзе ад вінаградніка ды сунуць у печку, дзе чэшка-кухарка варыла есьці ім. Гэта было маё „гуляньне“з іхняй дачушкай. Гэта ўсёадбілася намаёй сэнзытыўнай душы. Кожная абраза пранікала кінжалам у сэрца“.
Потым было вызваленьне брата Аляксандра з канцлягеру, прыход амэрыканцаў, навучаньне ў тойсамай украінскай гімназіі, дзе вучыўся й Леў...
Успаміны Тамары адметныя, бо ў жаночай эміграцыйнай мэмуарыстыцы пераважаюць мэмуары жонак пра мужоў — выбітных дзеячаў. Тут жа жанчына канцэнтруецца на сямейнай гісторыі, штодзён-
ным жыцьці і даволі скрупулёзна аднаўляе побытавыя дэталі ды ўласныя эмоцыі.
Тамара Стагановіч яшчэ працягвае сёньня пісаньне ўспамінаў, a пасьля сканчэньня яны, мяркуецца, будуць апублікаваныя.
Такім чынам, успаміны кожнага зь сям’і Стагановічаў маюць свае адметнасьці, выступаюць як асобная гістарычная крыніца, і пры гэтым яны распавядаюць агульную гісторыю сям’і, ад пачатку да другой паловы XX ст., бачаную вачыма некалькіх яе пакаленьняў.
Варта адзначыць, што зьяўленьне ўсіх гэтых успамінаў у айчыннай гістарыяграфіі — вынік узьдзеяньня вонкавых фактараў. Праўспаміны Аляксандра й Марыі доўгі час ведалі толькі дзеці. Тыя тэксты маглі ніколі не быць апублікаваныя, калі б не настойлівыя пераконваньні прадстаўнікоў БІНіМу. Шлях успамінаў да друку — асобная, вартая аповеду гісторыя. Але ў выніку пад уплывам уражаньня ад надрукаваных бацькоўскіх мэмуараў Тамара Стагановіч на прапанову Лявона Юрэвіча пачала пісаць уласныя успаміны. I гэтая сьпуацыя сьведчыць пра неабходнасьць больш актыўных, часам нават культурна агрэсіўных дзеяньняў на шляху здабыцьця мэмуарных сьведчаньняў.
Тэксты сям’і Стагановічаў, што адлюстроўваюць жыцьцё беларусаў у розныя гістарычныя пэрыяды й розных краінах, патрабуюць адмысловага асэнсаваньня й ўключэньня ў гістарычны дыскурс мэтраполіі.
Эміграцыязнаўчая сэкцыя ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі
Ганна Запартыка
Менск
ДАКУМЭНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў ФОНДАХ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВУ-МУЗЭЮ ЛІТАРАТУРЫ Й МАСТАЦТВА
Першы фонд, зьвязаны зь гісторыяй беларускай эміграцыі, у Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва (БДАМЛМ) быў створаны ў 1985 г. дзякуючы паступленьню асабістага архіву аднаго з самых ведамых яе прадстаўнікоў Міхася Забэйды-Суміцкага. За апошняе дваццацігодзьдзе ў архіў-музэй паступілі дакумэнты, выданьні, музэйныя рэліквіі зь Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, ад Вітаўта Кіпеля й Янкі Запрудніка, якія, акрамя сваіх уласных матэрыялаў, перадалі часткі асабістых архіваў Натальлі Арсеньневай, Юркі Віцьбіча, Міколы Куліковіча-Шчаглова, Антона Адамовіча й многіх іншых. Значнае месца ў складзе збораў архіву-музэю займаюць фонды Алеся Алехніка (Аўстралія), Міхася Швэдзюка (Вялікабрытанія), Масея Сяднёва (ЗША), Данчыка (Багдана Андрусішына, ЗША) ды інш. Кожны з гэтых фондаў утрымлівае дакумэнты як пра жыцьцё й дзейнасьць сваіх стваральнікаў, так і пра гісторыю беларускай эміграцыі.
Зьяўленне ў 1985 г. у БДАМЛМ архіўнага фонду Міхася ЗабэйдыСуміцкага стала вялікай сэнсацыяй і выклікала нечуваныя дасьледніцкія зацікаўленьні. Удакумэнтаваная гісторыя паступленьня ў Беларусь асабістага архіву сьпевака налічвае больш за дваццаць гадоў. Пра першыя захады Міхася Забэйды перадаць сваю спадчыну на радзіму сьведчыць ліст загадчыка аддзелу камплектаваньня Г ал оўнага архіўнага ўпраўленьня пры Савеце міністраў СССР да яго ад іо чэрвеня 1964 г. наступнага зьместу:
„ ЧССР, Прага 2-Вішограда Польска 12 moe. М. Забейде-Сумйцкому.
Уважаемый товарйіц Забейда, no сообіценйю Архйвного управленйя Белорусской ССР во время свойх гастролей в Мннске в 1963 году Вы выразйлн желанйе передать свой лйчный архйв Центральному государственному архйву лйтературы й йскусства Белоруссіш. Учйтывая это, мы былй бы прйзнательны за прйсылку нам подробной onucu матерйалов apxuea й сообіценйе условнй, на которых Вы согласны передать его в Государственный apxue СССР. С уваженйем начальнйк отдела Коленкйна^.
Ці адказаў Міхась Забэйда на ліст чыноўніцы Галоўархіва СССР, цяпер сказаць цяжка. Але, мяркую, што тым самым было надоўга стрымана памкненьне сьпевака перадаць свой архіў на радзіму: па-першае, яго магла бянтэжыць прапанова скласьці падрабязны вопіс; па-другое, просьба зыходзіла не ад тых, каму ён выказаў сваё жаданьне патрыётабеларуса, а з Масквы. Відавочна тое, што беларусы былі пазбаўлены права вырашаць гэта пытаньне самастойна, нават наўпрост ліставацца з уласьнікам архіву за мяжой. Тым ня менш Міхася Забэйду не пакідала думка перадаць сваю архіўную спадчыну на радзіму. Для яго гэта было раўназначным фізычнаму вяртаньню. I ён прыняў адзіна правільнае на той час рашэньне: 22 лістапада 1965 г. склаў завяшчаньне, у якім адным з спадчыньнікаў пазначыў „Дзяржаўны беларускі мастацкі архіў“ (так у афіцыйным пасьведчаньні на чэскай мове), што атрымліваў у спадчыну „мастацкія прадметы-ноты, кружэлкі, магнітафонныя стужкі, кнігі, карэспандэнцыю, магнітафон, піяніна^. Забэйда-Суміцкі памёр 21 сьнежня 1981 г. Вельмі хутка інюркалегія ЧССР пачала росшук пазначанага ў завяшчаньні архіву. У сувязі з тым, што назва была пададзеная не зусім дакладна, узьніклі пэўныя праблемы й першы ліст з Прагі ад 18 лютага 1982 г. адрасат проста не атрымаў. Наступны ліст прадстаўніком інюркалегіі д-рам Бартавай быў напісаны 2 ліпеня таго ж году. Менавіта адказ на названы ліст кіраўніка архіву-музэю літаратуры й мастацтва Ганны Сурмач тлумачыць некаторыя акалічнасьці гэтай гісторыі:
„Цэнтральны дзяржаўны архіў-музейлітаратуры імастацтва Беларусі выконвае функцыі па збору і захаванні дакументаў і экспанатаў выдатных дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. Іншага дзяржаўнага архіва з аналагічнымі функцыяміў рэспубліцы не існуе. У сувязі з гэтым мы маем права меркаваць, што спадчына
1	БДАМЛМ.Ф. 293. Воп. 1. Адз. зах. 356. Арк. 13.
2	БДАМЛМ.Ф. 293. Воп. 1. Адз. зах. 359. Арк. 4.
вядомага спевака, актыўнага папулярызатара беларускай нацыянальнай музыкі за мяжой Міхася Забэйды пакінута менавіта нашай установе, нягледзячы на разыходжанне ў назвах. Адказваючы на ваша пытанне, мы паведамляем аб сваёй згодзе на прыняцце спадчыны Міхася Забэйды. Прабачаемся за затрымку з адказам на Башы лісты. Аднак не можам лічыць цалкам сябе вінаватымі, так як названы Вамі ліст ад 18.2.1982 мы не атрымлівалі^.
Больш за паўтара году пайшло на афармленьне правоў насьледаваньня й толькі 13 сакавіка 1984 г. Міністэрства замежных спраў БССР паведаміла ў Галоўархіў БССР аб тым, што дзяржаўны натарыят ЧССР 14 лютага 1984 г. давёў да ведама Амбасады СССР ў ЧССР аб тым, што 29 лістапада 1983 г. уступіла ў законную сілу дамоўленасьць аб спадчыне Міхася Забэйды. Ад таго часу распачалася актыўная праца па арганізацыі яе дастаўкі ў Беларусь, якая была пасыіяхова завершаная толькі ў чэрвені 1985 г. Зразумела, што зьяўленьне ў архіве-музэі асабістага архіву Міхася Забэйды прыцягнула ўвагу многіх дасьледнікаў. Але першым, хто ўзяў на сябе абавязак „вывучыць" зьмест спадчыны сьпевака, быў Аддзел прапаганды й агітацыі ЦК КПБ. Справа даручалася „товарйіцу Н.С. Сташкевйчу“й на падставе пасьведчаньня, выдадзенага яму ЦК КПБ 1 чэрвеня 1987 г., ён прыступіў да працы. Заўважу, што адбылося гэта толькі праз два гады пасьля атрыманьня архіву. Гэта азначае, што спэцыялісты архіву-музэю не маглі распачаць працу навуковатэхнічнай апрацоўкі дакумэнтаў раней, чым пачне й завершыць сваё „вывучэньне" аддзел прапаганды. У красавіку 1992 г. была пастаўлена апошняя кропка ў справе апрацоўкі архіўнай спадчыны Міхася Забэйды-Суміцкага. I хаця гэтая праца так моцна расьцягнулася ў часе, трэба прызнаць, што якраз гэта выратавала фонд ад складаньня двух вопісаў, справы ў адным зь якіх былі б з паметай „сакрэтна" й закрытыя для шырокага доступу. У1991—1992 гг., калі апрацоўваўся архіў сьпевака, мы жылі ўжо ў іншай краіне й ранейшыя абавязковыя правілы страцілі сваю актуальнасьць.
Архіўны фонд Міхася Забэйды-Суміцкага № 293 налічвае чатырыста пяцьдзясят дзьве адзінкі захоўваньня, што ўтвараюць сем раздзелаў. Значную частку фонду складаюць творчыя дакумэнты. Да іх адносяцца матэрыялы канцэртнага рэпэртуару сьпевака: рукапісы й друкаваныя выданьні, у тым ліку з паметамі Міхася Забэйды, арыяў з опэраў, рамансаў, сэрэнадаў, песень. Асаблівае месца сярод іх займаюць бела-
3	БДАМЛМ.Ф. 293. Воп. 1. Адз. зах. 357. Арк. 1.
рускія народныя песьні, песьні кампазытараў Мікалая Аладава, Уладзімера Алоўнікава, Анатоля Багатырова, Канстанціна Галкоўскага, Аляксея Туранкова, Міколы Куліковіча-Шчаглова й іншых на словы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Адама Русака, Максіма Танка. Разьдзел вопісу „Творчыя матэрыялы М. Забэйды" пацьвярджае шматграннасьць ягонага таленту, шырыню творчых памкненьняў і славу сьпевака сусьветнага роўню. Сярод выкананых ім опэрных партыяў і асобных песенных нумароў — творы П.І. Чайкоўскага, М.А. РымскагаКорсакава, С. Манюшкі, Ж. Маснэ, В.А. Моцарта, Ш. Гуно, А.С. Даргамыскага, Дз.Дз. Шастаковіча ды іншых, а таксама балгарскія, нямецкія, польскія, чэскія, італьянскія, рускія, украінскія народныя песьні. Творчы разьдзел вопісу выдатна ілюструюць фотаздымкі Міхася Забэйды ў ролях і сцэнах са спэктакляў зь ягоным удзелам: Герцага („Рыгалета" Дж. Вэрдзі), Сінадала („Дэман“ А. Рубінштэйна) ды інш., сыграных у Харбінскім опэрным тэатры ў 1929—1932 гг.; Бальмонта („Выкраданьне з сэралю“ Моцарта), Цітуса („Юлі Цэзар“ Гэндэля), Ленскага („Яўгені Анегін“ П.І. Чайкоўскага), сыграных у Познаньскім опэрным тэатры ў 1935—1936 гг. ды інш., а таксама фатаздымкі, зробленыя падчас канцэртаў і рэпэтыцыяў.
Невялікую частку фонду складаюць рукапісы Міхася Забэйды: артыкул на чэскай мове ў суаўтарстве з Юзэфам Урбанам „Беларускія народныя песьні“, успаміны „Мастацтва за мір“ і „Дзе я нарадзіўся“, якія друкаваліся ў 1960-х гг. у розных газэтах.